Тэма: Якуб Колас «Дзядзька-кухар» (урывак з паэмы «Новая зямля») Мэта




Дата канвертавання14.04.2017
Памер44.56 Kb.
Ушакова Т.А.,

настаўнік беларускай мовы

і літаратуры
Беларуская літаратура

Тэма: Якуб Колас «Дзядзька-кухар» (урывак з паэмы «Новая зямля»)

Мэта: даць вучням уяўленне аб гумары ў паэтычных творах, узбагаціць чытацкія веды вучняў пра паэзію Якуба Коласа, пашырыць іж уяўленні пра народныя вытокі яго творчасці;

развіваць вуснае маўленне вучняў, уменне выказваць і адстойваць свой пункт гледжання, узбагачаць слоўнікавы запас школьнікаў, выпрацоўваць навыкі выразнага чытання;



выхоўваць цікавасць да роднай літаратуры, любоў да роднага краю.
Абсталяванне: рэпрадукцыя карціны А. Мадзішэўскага «Дзядзька Антось з дзецьмі”, якая змешчана ў альбоме «Якуб Колас. Матэрыялы для выстаўкі ў школе»; грамзапіс паэмы («Дзядзька-кухар») у выкананні У.Бузука.
Эпіграф: Антось наш дбалы, акуратны.

А пры рабоце які здатны!

Што ні замысліць, то ўсё зробіць,

I так прыгоніць, так аздобіць,

Што і для вока нават міла.

I ўсе выразна гаварыла,

Што ён не толькі гаспадар.

Але й прыроджаны штукар,

Якіх на свеце не так многа.

/Я.Колас “Новая зямля”/

Ход урока

І Арганізацыйны момант

ІІ Паведамленне тэмы і мэты ўрока

ІІІ Тлумачэнне новага матэрыялу

1) Уступнае слова настаўніка

- 3 творчасцю Якуба Коласа вы ўжо сустракаліся ў папярэдніх класах, знаёміліся з ягонымі вершамі, казкамі. У 5-м класе адбылося знаёмства з асобнымі часткамі паэмы Якуба Коласа «Новая зямля» («На рэчцы», «Дарэктар»).



У гэтым годзе вас чакае сустрэча з адным з галоўных герояў паэмы - дзядзькам Антосем. У аснову паэмы «Новая зямля» быў пакладэены аўтабіяграфічны матэрыял, успаміны дзяцінства. Героі паэмы - сам пісьменнік, маленькі Костусь, родныя яму людзі - бацька і маці, браты і сёстры, а таксама дзядзька Антось (малодшы бацькаў брат).

Уласнае жыццё дзядзькі Антося не склалася. Дзяўчына, якая клялася яму ў вечным каханні, выйшла замуж за другога. Ён назаўсёды адмовіўся ад спробы знайсці асабістае шчасце і па просьбе брата пераехаў жыць да яго, на лесніковую пасаду. Сям'я Міхала (бацькі Костуся) стала яго сям'ёй. Уся сям'я шчыра любіла Антося за добры характар, чулае сэрца, гумар, залатыя рукі, а асабліва любілі Антося дзеці.

2) Гутарка з класам па змесце частак паэмы, з якімі вучні знаёміліся ў 5 класе

- Што вы ведаеце пра сям'ю хлопчыка Костуся?

Вучні прыгадаюць, што бацька Міхал і маці Ганна клапаціліся, каб хлопцы былі пісьменнымі, і нанялі ім хатняга настаўніка Яську Базылёва. Уладзя, Костусь і Алесь разам са сваім настаўнікам вучыліся грамаце, разам елі і спалі.

Настаўнік, «як вузел, хлопец невялічкі”, з задавальненнем удзедьнічаў у гульнях, слухаў хлапечыя апавяданні пра розныя здарэнні. У сям'і таксама былі і меншыя дзеці – Гэля, Юзік, Ганна, Міхаліна:

Чатыры хлопцы, тры дзяўчаці

Ды бацька з дзядзькам, трэцця маці...

3) Слова настаўніка пра дзядзьку Антося

Дзеці вельмі любілі дзядзьку Антося, і зачытае ўспаміны сястры паэта: «Аднойчы дзядзькі Антося не было са Стоўбцаў, куды ён хадзіў "прысягаць цару". Юзік не лажыўся спаць і ўсё плакаў. Каб супакоіць малога, на пасцель да Юзіка ў пацёмках палажылі старэйшага брата Алеся, які павінен быў сысці за дзядзьку. Аднак Юзік адразу ж пачаў вобмацкам шукаць дзядзькавых вусоў, якімі звычайна любіў забаўляцца, і, не знайшоўшы іх у Алеся, здагадаўся, што яго падманулі. Малы плакаў і не спаў амаль ўсю ноч, пакуль не вярнуўся дзядзька Антось» (Міцкевіч У. 3 роднага кута. Мн., 1964. С. 24.).

Вось гэты дзядзька Антось і з'яўляецца галоўным героем раздзела «Дзядзька-кухар».

4) Выразнае чытанне ўрыўка настаўнікам/ грамзапіс

Спачатку ўрывак з паэмы выразна чытае сам настаўнік, перадаючы камізм няўдалага дзядзькава кухарства. Можна выкарыстаць грамзапіс у выкананні У. Бузука (пласцінка «Якуб Колас. Да 100-годдзя з дня нараджэння»).

5) Выразнае чытанне ўрыўка вучнем

ФІЗКУЛЬТМІНУТКА



6) Гутарка рэпрадуктыўнага характару

  • Якім вы ўяўляеце дзядзьку Антося?

  • Як дзеці ставіліся да дзядзькі?

  • Як характарызуюць Антося яго паводзіны з дзецьмі?

  • Знайдзіце і зачытайце ўрыўкі, у якіх расказваецца, як дзядзька ладзіў з дзецьмі.

  • Куды дзеці любілі хадзіць з дзядзькам?

  • Зачытайце ўрывак, у якім дзядзька характарызуецца як майстра на ўсе рукі.

  • Якую цікавую прапанову зрабіў дзядзька дзецям?

  • Што атрымалася з дзядзькавага кухарства?

7) Складанне плана ўрыўка

8) Пераказ урыўка па плану

IV. Падвядзенне вынікаў урока

V. Рэфлексія

VI. Дамашняе заданне



Прачытаць артыкул падручніка «Выразнае чытанне паэтычнах твораў» на с. 111—112 і падрыхтаваць выразнае чытанне ўрыўка «Дзядзька-кухар».

VIІ. Выстаўленне і каменціраванне адзнак


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка