Тэма з’яўляецца актуальнай, таму што: Тэма з’яўляецца актуальнай, таму што




Дата канвертавання02.05.2017
Памер444 b.



Тэма з’яўляецца актуальнай, таму што:

  • Тэма з’яўляецца актуальнай, таму што:

  • у сучаснай лінгвістыцы існуе павышаная цікаўнасць да праблем перакладу, прыватным аспектам якіх з’яўляецца БЭЛ,

  • даследаванне БЭЛ дае магчымасць выяўлення аднолькавага і адрознага ў мовах супастаўлення на ўсіх узроўнях, а таксама робіцца магчымым больш поўнае даследаванне семантычнага боку моў,

  • існуе неабходнасць удакладнення трактоўкі тэрміна “БЭЛ” і ўсіх паняццяў, якія ўваходзяць у яго кола,

  • у сітуацыі няроўнага білінгвізму, якая склалася ў краіне, неабходна імкнуцца захаваць багацце і адметнасць беларускай мовы на ўсіх яе ўзроўнях, чаму можа паспрыяць даследаванне і апісанне беларускай БЭЛ у праекцыі на рускую мову.



Мэта даследавання: выпрацаваць лагічную тэарэтычную сістэму, акрэсліць змест паняцця БЭЛ і паняццяў, якія ў яе ўваходзяць, і на аснове гэтага інтэрпрэтаваць фактычны матэрыял.

  • Мэта даследавання: выпрацаваць лагічную тэарэтычную сістэму, акрэсліць змест паняцця БЭЛ і паняццяў, якія ў яе ўваходзяць, і на аснове гэтага інтэрпрэтаваць фактычны матэрыял.

  • Згодна з мэтай вылучаны наступныя задачы даследавання:

  • прааналізаваць і сістэматызываць трактоўкі паняцця БЭЛ, рэалія, лакуна ў навуковых артыкулах і манаграфіях, прысвечаных пытанням перакладазнаўства,

  • на аснове вывучанага матэрыялу акрэсліць аб'ём гэтых паняццяў,

  • даць дэфініцыю тэрмінаў, якія ўваходзяць у кола БЭЛ і вылучаюцца ў адпаведнасці з фактарамі паводле прычын узнікнення безэквівалентнасці. У прыватнасці, сюды ўваходзяць такія паняцці як “экзатызмы”, “варварызмы (ксенізмы)”, “гістарызмы”, “дыялектныя” і “складаныя словы”,

  • паказаць адметнасць беларускай мовы ў праекцыі на рускую ў словаўтваральным і лексіка-семантычным аспектах,

  • апісаць спосабы перадачы БЭЛ у працэсе перакладу.



Аб'ект даследавання: з'ява безэквівалентнасці як фактар перакладу.

  • Аб'ект даследавання: з'ява безэквівалентнасці як фактар перакладу.

  •  

  • Прадмет даследавання: безэквівалентныя беларускія адзінкі і іх пераклад на рускую мову.



Даследаванне з’явы лексічнай безэквівалентнасці і БЭЛ з’яўляецца адным з найбольш актуальных напрамкаў у сучаснай лінгвістыцы яшчэ і таму, што, па-першае, скіравана на выяўленне і даследаванне нацыянальнай моўнай спецыфікі, па-другое, на сённяшні дзень на беларускім моўным матэрыяле знаходзіцца на пачатковай стадыі.

  • Даследаванне з’явы лексічнай безэквівалентнасці і БЭЛ з’яўляецца адным з найбольш актуальных напрамкаў у сучаснай лінгвістыцы яшчэ і таму, што, па-першае, скіравана на выяўленне і даследаванне нацыянальнай моўнай спецыфікі, па-другое, на сённяшні дзень на беларускім моўным матэрыяле знаходзіцца на пачатковай стадыі.



Суадносіны паняцця БЭЛ з іншымі, звязанымі з праблемай безэквівалентнасці, на наш погляд, выглядаюць наступным чынам. Рэалія – гэта пэўнае паняцце / з’ява / прадмет, якое існуе ў культуры зыходнай мовы і адсутнічае ў мове перакладу. Паняцце “лакуна”, у сваю чаргу, існуе ў сферы мовы перакладу. Запаўняльнікі лакун падзяляюцца на суцэльнааформленыя і асобнааформленыя. Гэтыя суадносіны схематычна адлюстраваны ў табліцы, прыведзенай ў рабоце.

  • Суадносіны паняцця БЭЛ з іншымі, звязанымі з праблемай безэквівалентнасці, на наш погляд, выглядаюць наступным чынам. Рэалія – гэта пэўнае паняцце / з’ява / прадмет, якое існуе ў культуры зыходнай мовы і адсутнічае ў мове перакладу. Паняцце “лакуна”, у сваю чаргу, існуе ў сферы мовы перакладу. Запаўняльнікі лакун падзяляюцца на суцэльнааформленыя і асобнааформленыя. Гэтыя суадносіны схематычна адлюстраваны ў табліцы, прыведзенай ў рабоце.

  • Пераважная большасць даследчыкаў лексічнай безэквівалентнасці у складзе БЭЛ вылучае экзатызмы (безэквівалентныя словы ці выразы іншамоўнага паходжання, якія ўжываюцца з мэтай надання выказванню асаблівасцей мясцовага каларыту), варварызмы (іншаземныя словы ці выразы, якія не ўвайшлі ў адрозненне ад запазычанняў у лексічную сістэму мовы альбо засвоены ёй часткова і ўжываюцца для перадачы мясцовага каларыту той ці іншай краіны, звычаяў і нораваў яе людзей, замежнага этыкету), гістарызмы (паводле азначэння Н.Б.Мячкоўскай, храналагічныя экзатызмы), дыялектызмы (безэквівалентныя словы, якія ў пераважнай большасці маюць прадметна-канкрэтны характар і называюць рэаліі побыту і працоўнай дзейнасці беларускага селяніна). Неадназначна вырашаецца ў лінгвістычнай літаратуры пытанне аднясення да БЭЛ складаных слоў, значэнне якіх у мове супастаўлення перадаецца выключна шляхам апісання.



Наватарства працы заключаецца ў тым, што БЭ лексемы, якія былі вылучаны з беларуска-рускіх слоўнікаў ХХ стагоддзя, была параўнаныя з розных пунктаў погляду.

  • Наватарства працы заключаецца ў тым, што БЭ лексемы, якія былі вылучаны з беларуска-рускіх слоўнікаў ХХ стагоддзя, была параўнаныя з розных пунктаў погляду.



БЭЛ – гэта шырокае паняцце, у змест якога мы ўключылі:

  • БЭЛ – гэта шырокае паняцце, у змест якога мы ўключылі:

  • Лексічныя адзінкі, якія не маюць аднаслоўнага адпаведніка ў рускай мове па прычыне адсутнасці пэўнай рэаліі (змест беларускай лексемы ў такіх выпадках перадаецца апісальна альбо праз транслітарацыю / транскрыпцыю, якую часам суправаджае перакладчыцкі каментар),

  • Лексічныя адзінкі, якія не маюць аднаслоўнага адпаведніка ў рускай мове нават пры наяўнасці ідэнтычнага паняцца або прадмета. Прычынамі такой безэквівалентнасці з’яўляюцца фактары двух тыпаў:

    • інтралінгвістычныя (у прыватнасці, адрозненні ў словаўтваральнай сістэме, што звязана з канструктыўнымі асаблівасцямі той або іншай мовы),
    • экстралінгвістычныя (розніца ў матэрыяльным і сацыяльным жыцці двух народаў, адметная культурная і гістарычная спадчына, а таксама і кагнітыўныя адрозненні прадстаўнікоў пэўнага этнасу, бо своеасаблівасці мыслення і члянення рэальнасці праяўляюцца ў першую чаргу праз мову),
  • Лексічныя адзінкі, аб'ём паняццяў якіх не супадае з аб'ёмам рускай лексемы (напрыклад, пры ўжыванні карэлятаў «род-від» альбо «частка-цэлае»).



  • Дзякую за ўвагу!




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка