Тэма:"З вежлівымі словамі легка жыць" (апавяданне Н. Чарнабай "Чаму партфель плакаў")




Дата канвертавання02.04.2017
Памер78.75 Kb.
Тэма:”З вежлівымі словамі легка жыць”

(апавяданне Н.Чарнабай “Чаму партфель плакаў”)


Мэта для настаўніка: стварыць умовы для фарміравання ўменняу і навыкаў выразнага,беглага, правільнага і свядомага чытання.
Задачы:

1)адукацыйная: пазнаёміць са зместам апавядання “Чаму партфель плакаў”;

вучыць знаходзіць галоўную думку; развіваць вусную мову дзяцей; выпрацоўваць уменні чытаць па-беларуску; пацвярджаць адказы радкамі з тэксту; удасканальваць навык выразнага, свядомага чытання.



2)развіццевая: фарміраваць уменні выказваць свае адносіны да герояў, іх учынкау; развіваць і ўзбагачаць вусную мову дзяцей; пашыраць слоўнікавы запас.

3) выхаваўчая: выхоўваць беражлівыя адносіны да школьных рэчываў; выхоўваць у вучняў лепшыя якасці чалавека такія, як працалюбства, беражлівасць.

Вучні павінны ведаць:назву твора, прозвішча аўтара;змест твора; імя галоўных герояў; галоўную думку твора.

Вучні павінны ўмець: выразна чытаць твор, захоўваючы інтанацыю, паўзы з апорай на знакі прыпынку;разбіваць тэкст на лагічныя часткі; прыдумваць загалоўкі да частак; складаць план;падцвярджаць адказы радкамі з тэксту.

Абсталяванне:падручнік,сонейка, надпісы на дошцы, малюнак партфеля.

Ход урока



Этапы урока

Змест урока

Адказы вучняў

I.Арганізацыйны

момант


  • Добры дзень! Сядайце, калі ласка!




II.Моўная размінка

  • Перад тым як пачнем правяраць дамашняе заданне, давай це прагаворым з вамі вось гэты верш(запісан на дошцы)

Га-га –га Просяць гусі пірага,

Гу-гу-гу Зяленага мурагу,

Гі-гі-гі Пячэць гуска пірагі,

Га-га-га Многа, многа,

Чэ-чэ-чэ Хто да нас яшчэ ідзе?





III.Праверка дамашняга задання

  • Добра, а зараз праверым дамашні верш А.Вольскага “Зазвініць званок”.Прачытаем яго выразна па аднаму слупочку кожны.

  • Пра што гаворыцца ў вершы?


  • Якія восеньскія прыкметы апісвае аутар?

-Добра, малайцы, другой часткай вашага дамашняга задання было апавяданне Л.Варанковай “Сяброўкі ідуць у школу”.Адкажыце мна калі ласка:

- Аб чым гаворыцца у гэтым апавяданні?



  • Як яна рыхтавалася ў школу?



  • Які наказ дала маці дала дачцэ? Знайдзіце ў тэксце.

На двары восень, 1 верасня трэба пайсці ў школу, але ідзе дождж.

Лісточкі з дрэў ападаюць, ідзе дождж,сонца мала грэе.
Як дзяўчынка Таня вельмі добра збіралася ў школу.

Прачнулася вельмі рана, умывалася, апраналася, снедала.




IV.Уступная гутарка.

-Тэма сеняшняга урока “З ветлівымі словамі легка жыць”.(запісана на дошцы)А якія словы называюць ветлівымі? Прывядзіце прыклады.

Добра, а зараз паспрабуйце разгадаць загадкі:


1.Не куст, а з лісточкамі, не кашуля, а пашыта.

2.Ляжыць паленца, а у сярэдзіне сэрца.




  • Добра, а ў чым мы носім кнігі, алоўкі, ручкі, сшыткі ў школу? Так у партфелі. А навошта ен нам патрэбен? Можа лепей без яго?

  • Зараз мы пазнаемімся з павяданнем Наталлі Чарнабай “Чаму партфель плакау”Я

  • буду яго выразна чытаць,а вы ўважліва слухайце, алоўкмі падкрэслівайце незразумелыя словы,і паспрабуйце адказаць на пытанне “Чаму ж партфель плакаў?”



Добры дзень, калі ласка, дзякуй.

Кніга
Аловак

У партфелі


V.Чытанне твора настаўнікам

Выразнае чытанне настаўніка апавядання.





VI. Пытанні па першаснае успрыманнне

  • Усе ўважліва слухалі, тады адкажыце на пытанні:

  • Чаму партфель плакаў?


  • Назавіце галоўных герояў твора?




Таму што Цімафейка бросіў яго на ганак.

Цімафейка, яго сястрычка.


VII.Слоўнікавая работа.


  • Так, добра, а якія словы вам былі незразумелыя?ая яшчэ знайшла такія словы:

Скіба-са скібкай-адрэзаны кавалак хлеба, луста.

Гойсаць-хутка рухацца, бегаць.

Плюхнуцца-плюхнуўся – цяжка, грузна сесці на што-небудзь.

Майстраваць – рабіць, вырабляць што-небудзь звычайна ручным спосабам; ладзіць рамантаваць.

Гаспадар-уладальнік чаго-небудзь.

Скардзіцца – скардзіўся – жалліцца, плакаць.

Месіць –таптаць.

- Было у нас яшчэ такое слова як ганак, хто памятае з прошлага тэксту, што яно значыць? Толькі не варочайце лісты.

(слова запісаны на дошцы)

Прыбудова з прыступкам і навесам перад уваходам у хату.




VIII.Фізкультхвілінка






  • А зараз правядзем фізкультхвілінку:

Мы на двор гуляць пайшлі

( крок на месцы)

Раз-два-тры-чатыры

І партфельу кустах знайшлі

( нахілы ўправа, улева)

Раз-два-тры-чатыры

Пра партфель Цімоху скажам –(нахілы ўперад)

Раз- два –тры-чатыры

Шанаваць партфель абяважам( крок на месцы)

Раз- два-тры-чатыры








IX.Моўная размінка, словамі з тэксту

X.Чытанне твора вучнямі
XI. Аналіз твора

XII.Складанне плана


XIII.Пераказ

XIV. Абагульняючая гутарка.
XV.Падвядзенне вынікаў.Дамашняе заданне. Ацэнка работы на ўроке вучняў




  • Дзеці, перад тым як вы будзеце чытаць тэкст.давайце спачатку рагаворым складаныя словы.

У гэтых словах абраціце ўвагу на мяккае (дз’)

Ходзіць – хо(дз’)іць

Глядзела – (г)ля(дз’)ела

Здзьмула – (з’~дз’)мула

У астатніх словах вельмі шмат складоў, прачытаем іх уголас:

Ся-трыч-ка

Ці-ма-фей-ка

Пры-га-вор-ва-е

За-ча-піў-ся

За-ка-лых-ва-е

Спа-ха-піў-ся

На-бе-гаў-шы-ся

Ад-ной-чы


  • Малайцы,а цяпер давайце чытаць твор па ланцужку па аднаму сказу.

Вучні чытаюць тэкст падручніка па ланцужку.




  • Добра малайцы! А цяпер скажыце мне:

  • Як Цімафейка адносіўся да партфеля?

  • Як вы можаце ацаніць яго ўчынак?

  • Хто вырашыў правучыць хлопчыка?

  • Што зрабіла сястра?

  • Ці правільна на паступіла?

  • Як бы вы првучылі такога хлопчыка, як Цімафейка?

  • Што ў першую чаргу зрабіў хлопчык, калі знайшоў партфель?

  • Ці можна сказаць, што Цімафейка зразумеш сваю памылку?

  • Як вы разумееце выраз “Як ветрам здзьмула з хаты”?

  • Знайдзіце ў тэксце , як Цімафейкапрасіў прабачэння ў партфеля?

  • Якія ветлівя словы ен гаварыў?

  • Чаму нас вучыць гэты твор?

- Зараз вы бачыце на дошцы план нашага апвядання, але перад урокам прыйшоў Тузік і пераблытаў нам пункты плану.А вам трэба размяркаваць гэтыя пункты ў адпаведнасці з часткамі тэксту.як вы лічыце,які пункт будзе першы, другі, трэці, чацверты?

План:

(які запісан на дошцы)



1.Скарга партфеля

2.Прабачэнне

3.Цімафейка пайшоў у школу

4.Пошукі партфеля

5.Успамін пра партфель

6.Хітрынка сястрычкі

А цяпер, прачытайце правільны план апавядання.

Малайцы!


Дзеці пераказваюць апавяданне па састаўленаму плану.

як трэба адносіцца да сваіх , а таксама і чужых рэчываў?

-Ці спадабалася вам апавяданне?

- Ці сустракалі вы такіх людзей у жыццці?

-Добра, а зараз адкрываем дзеннікі і запісваем дамашняе заданне па літаратурнаму чытанню.

-Дзякуй вам сення за урок.Вучні,якія работалі лепш за усіх атрымліваюць вось такія сонейка.Дзякуй вам, беражыце сваі і чужыя рэчывы, каб яны ў вас не плакалі, дамовіліся?

Да пабачэння!

4.

6.



1.

5.

3.



2.

Беражліва





База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка