тэорыя і методыка навучання і выхавання (гісторыя)




Дата канвертавання05.12.2018
Памер243.82 Kb.
13.00.02 – тэорыя і методыка навучання і выхавання (гісторыя)

Специальность



Теория и методика обучения и воспитания (по областям и уровням образования)

Загад Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь ад 3 мая 2014 г. № 119

 

Мэта праграмы-мінімум кандыдацкага экзамену - падрыхтоўка кадраў вышэйшай адукацыі ў галіне гістарычных навук. Праграма кандыдацкага мінімума па спецыяльнасці 13.00.02 «Тэорыя і методыка навучання і выхавання (гісторыя)» прызначана для аспірантаў і саіскальнікаў кафедры методыкі выкладання гісторыі.

Змест праграмы складаюць тэарэтычныя асновы выкладання гісторыі ў школе і агульныя заканамернасці працэсу навучання гісторыі. Праграма накіравана на азнаямленне аспірантаў і саіскальнікаў з канцэптуальнымі метадалагічнымі і дыдактыка-метадычнымі аспектамі выкладання, сучаснымі тэхналогіямі навучання гісторыі, прыёмамі і сродкамі, формамі арганізацыі вучэбнага працэсу, якія з'яўляюцца канкрэтызацыяй тэарэтычных асноў курса.

Задачы праграмы-мінімум:


  1. Праграма прадугледжвае характарыстыку мэт навучання, зместу і мадэляў гістарычнай адукацыі, арганізацыйнай і кіраўніцкай (мадэліруючай) дзейнасці выкладчыка (настаўніка), вучэбна-пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў (школьнікаў) па засваенні ведаў, уменняў, навыкаў і спосабаў іх фарміравання, кантролю і ацэнцы адукацыйна-выхаваўчых вынікаў навучання і развіцця асобы вучня.

  2. Праграма асвятляе псіхолага-педагагічныя асаблівасці навучання гісторыі на базавым узроўні, у выпускных класах агульнаадукацыйных школ і навучальных установах новага тыпу. Важнае значэнне адведзена абагульненню і асэнсаванню вынікаў эксперыментальнай работы па пераводу школьнай гістарычнай адукацыі на 11-гадовы тэрмін навучання ў школе, ужыванню 10-бальнай сістэмы ацэнкі ведаў, арганізацыі выніковай атэстацыі вучняў па сусветнай і айчыннай гісторыі сродкамі тэставага кантролю, праблеме пераемнасці школьнай і вышэйшай гістарычнай адукацыі.

Асаблівая ўвага надаецца пытанню аб міждысцыплінарных сувязях у выкладанні гістарычнага і грамадазнаўчага курсаў, праблеме спалучэння гісторыка-храналагічнага і праблемна-тэматычнага падыходаў пры планаванні вучэбных курсаў, магчымасцям рэалізацыі сацыяльна- гуманітарнай адукацыі ў аспекце асвятлення правоў чалавека, ідэі прававой дзяржавы і грамадзянскай супольнасці праз сусветную і айчынную гісторыю.

  1. Праграма арыентавана на практычнае ўжыванне ў працэссе навучання асноўных элементаў гістарычных ведаў аб дзяржаўна- палітычных, сацыяльна-эканамічных, этнасацыяльных, культурных працэсах на Беларусі, якія прадстаўляюцца ў кантэксце сусветнай гісторыі з улікам спалучэння фармацыйнага, цывілізацыйнага, культуралагічнага, і аксіялагічнага падыходаў.

  2. Праграма ўлічвае вынікі навуковых дыскусій, навукова- практычных канферэнцый, метадычных семінараў па пытаннях прафесійнай кампетэнтнасці і педагагічнай сінергетыкі.

Патрабаванні да ўзроўня ведаў экзаменуемага

У выніку вывучэння курса "Тэорыя і методыка навучання і выхавання (гісторыя) спецыяліст павінен:

а) ведаць:


  • сучасныя адукацыйныя парадыгмы:

  • асноўныя паняцці псіхолага-педагагічнай тэорыі;

  • прыкладныя аспекты арганізацыі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці.

б) умець:

  • выкарысоўваць асноўныя напрамкі мадэрнізацыі адукацыйнай сістэмы ў Рэспубліцы Беларусь;

  • сістэматызаваць асноўныя крытэрыі ацэнкі якасці вучэбна-выхаваўчага працэса;

  • канструяваць сістэму гістарычных ведаў дапускаючых мэтапалаганне, адбор матэрыялу, яго сістэматызацыю і арганізацыю вучэбна-

выхаваўчэй дзейнасці з навучэнцамі і студэнтамі.

в) валодаць:



  • гісторыяй і грамадазнаўствам як вучэбнымі прадметамі ў адукацыйным працэсе;

  • працэсам аднаўлення зместу гістарычнай і грамадазнаўчай адукацыі;

  • роляй навукова-метадычнага забеспячэння гістарычнай і грамадазнаўчай адукацыі.

ЗМЕСТ КУРСА

Раздзел 1. Методыка навучання гісторыі як педагагічная навука

1.1. Задачы і асноўныя фактары навучання гісторыі. Паняцце «методыка» у педагагічнай навуцы. Задачы і функцыі методыкі навучання гісторыі. Асноўныя фактары працэсу школьнага навучання гісторыі. Роля і месца методыкі ў выкладанні гісторыі ў сярэдніх спецыяльных и вышэйшых навучальных установах.

1.2. Узаемасувязь методыкі навучання гісторыі з іншымі навукамі. Методыка як прыватная дыдактыка. Узаемасувязі методыкі з гісторыяй у вывучэнні асноўных кампанентаў структуры  гістарычных ведаў; з філасофіяй у вызначэнні метадалогіі пазнання гістарычнай рэчаіснасці; з агульнай педагогікай у вырашэнні задач навучання і выхавання асобы; з псіхалогіяй у вывучэнні асаблівасцей псіхалагічных працэсаў асобы ў навучанні; з сацыялогіяй у вывучэнні асобы і ролі настаўніка.

1.3. Асноўныя этапы станаўлення методыкі навучання гісторыі ў канцы XIX–XX ст. Мэты і асноўныя накірункі навучання гісторыі ў рускай школе XIX – пач.XX ст. Станаўленне методыкі навучання гісторыі.  Спосабы і сродкі навучання гісторыі ў пачатку XX ст. Станаўленне школьнай гістарычнай адукацыі ў 20–30–я гг. Развіццё гісторыка–метадычнай думкі ў 60–80–я гг. XX ст. Асноўныя этапы станаўлення гістарычнай адукацыі і методыкі выкладання гісторыі ў Беларусі.  Сучасныя праблемы і тэндэнцыі развіцця гістарычнай адукацыі і тэорыі і методыкі навучання (выхавання) гісторыі.

Ключавыя словы: методыка выкладання гісторыі, фактары працэсу навучання гісторыі, структура гістарычных ведаў, гісторыка-метадычная думка, праблемы і тэндэнцыі развіцця тэорыі і методыкі навучання гісторыі.

Раздзел 2. Метадалагічныя праблемы навучання гісторыі

2.1. Метадалагічны плюралізм у навучанні гісторыі. Метадалагічныя парадыгмы гістарычнай адукацыі. Метадалагічная аснова школьнага навучання гісторыі. Метадалагічныя прынцыпы адбору зместу гістарычнай адукацыі.

2.2. Цывілізацыйны і фармацыйны падыходы да разумення сутнасці гістарычнага працэсу. Тэорыя грамадска–эканамічных фармацый. Станоўчыя і адмоўныя бакі фармацыйнага падыходу. Тэорыя цывілізацый. Цывілізацыя як стадыя развіцця і як пэўны культурна – гістарычны тып. Магчымасці спалучэння цывілізацыйнага,  фармацыйнага і іншых падыходаў ў  адборы зместу і тлумачэнні сутнасці развіцця гістарычнага працэсу.

2.3. Культуралагічны і аксіялагічны падыходы ў навучанні гісторыі. Паняцце культурна–гістарычнага асяроддзя. Прынцыпы вывучэння дасягненняў матэрыяльнай і духоўнай культуры ў гістарычных і сацыяльна–гуманітарных курсах. Комплексная гісторыка – мастацкая характарыстыка эпохі і яе роля ў фарміраванні асобы школьніка. Магчымасці фарміравання каштоўнасных арыентацый вучнёўскай моладзі ў навучанні гісторыі і грамадазнаўства.

Ключавыя словы: метадалагічны плюралізм, парадыгма, прынцып, фармацыя, цывілізацыя, культурна-гістарычны тып, комплексная гісторыка-мастацкая характарстыка эпохі, каштоўнасныя арыентацыі.

Раздзел 3. Сучасныя праблемы і тэндэнцыі развіцця гістарычнай адукацыі

3.1. Структура і мадэлі пабудовы школьнай гістарычнай адукацыі. Лінейна–храналагічная структура школьнай гістарычнай адукацыі, яе перавагі і недахопы. Канцэнтрычная мадэль структуры  навучання гісторыі, яе станоўчыя бакі і недахопы. Структура школьнай гістарычнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь. Прынцып пераемнасці ў навучанні гісторыі і грамадазнаўства.

3.2. Адукацыйны стандарт па гісторыі. Структура адукацыйнага стандарту: базавая і інварыянтная частка. Асноўныя змястоўныя лініі адукацыйнага стандарту. Характарыстыка дзеючага стандарта  курса “Сусветная гісторыя. Гісторыя Беларусі” і курса “Грамадазнаўства ”  для агульнаадукацыйнай школы.

3.3.Канцэпцыя школьнай гістарычнай адукацыі. Мэты і задачы гістарычнай адукацыі ў базавай і сярэдняй школах. Функцыі навучання гісторыі ў школе. Асаблівасці канструявання зместу школьнай гістарычнай адукацыі. Вучэбна–метадычнае забеспячэнне гістарычнай адукацыі. Вучэбна-метадычны комплекс навучання гісторыі, структура і характарыстыка яго асноўных элементаў.

Ключавыя словы: структура і мадэлі гістарычнай адуацыі, лінейнасць, канцэнтрызм, прынцып пераемнасці ў адукацыі, адукацыйны стандарт, канцэпцыя школьнай гістарычнай адукацыі, вучэбна-метадычны комплекс.

Раздзел 4. Дыдактычныя і навукова–метадычныя аспекты навучання гісторыі

4.1. Тэорыя вучэбна–пазнавальнай дзейнасці. Суадносіны паняццяў выкладанне і навучанне, навучальная дзейнасць выкладчыка (настаўніка) і вучэбна–пазнавальная дзейнасць навучэнцаў (школьнікаў). Структура і ўзроўні вучэбна–пазнавальнай дзейнасці. Праблема арганізацыі пазнавальнай дзейнасці, яе алгарытм і спосабы ажыццяўленння як дамінанты вучэбнага працэсу. Магчымасці самастойнага канструявання сістэмы прадметнага навучання з улікам асноўных фактараў і заканамернасцей вучэбна–пазнавальнай дзейнасці пры арганізацыі працэсу навучання  гісторыі.

4.2. Пазнавальныя магчымасці вучняў. Індывідуальна–псіхалагічныя фактары арганізацыі вучэбна–пазнавальнай дзейнасці. Матывацыя навучання гісторыі. Паняцце навучаемасці. Узроўні пазнавальнай самастойнасці школьнікаў у вучэбнай дзейнасці. Асноўныя фактары развіцця пазнавальнага інтарэсу да навучання гісторыі. Мэтапалаганне як фактар узаемасувязі пазнавальных магчымасцей і плануемых вынікаў навучання.

4.3. Структура зместу вучэбнага гістарычнага матэрыялу. Лакалізаваныя ў часе і прасторы гістарычныя факты. Растлумачаны і схаваны ў фактах і іх узаемасувязях тэарэтычны матэрыял. Вобразныя і эмацыянальна–вобразныя веды. Гістарычныя паняцці рознай ступені абагульнення. Мэтазгоднасць увядзення змястоўнага абагульнення. Кампаненты праграм па гісторыі ў адпаведнасці з эмпірычным і тэарэтычным узроўнямі гістарычнага пазнання.

4.4. Метады, прыёмы, сродкі выкладання і навучання гісторыі. Класіфікацыя метадаў выкладання і навучання. Прыёмы вучэбна–пазнавальнай дзейнасці як гісторыка–метадычная катэгорыя. Метады і прыёмы навучання. Прыёмы разумовай дзейнасці. Даследчыцкі метад у навучанні. Характарыстыка асноўных сродкаў навучання гісторыі. Развіццё вучняў сродкамі гісторыі.

4.5. Формы арганізацыі вучэбнага працэсу па гісторыі. Праблема ўрока, яго тыпы і структура. Метадычныя ўмовы павышэння эфектыўнасці урока. Псіхолага–педагагічныя патрабаванні да арганізацыі і зместу ўрока. Нетрадыцыйныя формы арганізацыі вывучэння гісторыі. Праблема планавання вучэбнага працэсу. Структура планавання гістарычных курсаў.

4.6. Дзейнасць выкладчыка (настаўніка) па арганізацыі і кіраванні пазнавальнай дзейнасцю. Функцыі выкладання і навучання гісторыі. Агульная характарыстыка дзейнасці выкладчыка (настаўніка). Прафесійны партрэт выкладчыка (настаўніка) гісторыі ў аспекце фарміравання здольнасці да самастойнага канструявання сістэмы прадметнага навучання ў сваёй навучальнай установе. Улік нарматыўна–прававой базы выкладання гісторыі ў агульнаадукацыйных установах Рэспублікі Беларусь.

4.7. Вучэбна–метадычны комплекс па гісторыі як крыніца ведаў і сродак навучання. Змест і структура падручнікаў (вучэбных дапаможнікаў) па гісторыі. Сучасная вучэбная і вучэбна–метадычная, картаграфічная літаратура па гісторыі. Выкарыстанне тэкставага і ілюстрацыйнага кампанентаў падручніка. Функцыянальная роля падручніка гісторыі. Паняцце дакументальна–метадычнага комплекса. Паралельныя і альтэрнатыўныя падручнікі. Сучасныя падручнікі гісторыі як жанр гістарычнага апавядання. Тэкст падручніка гісторыі як дыскурс.

Ключавыя словы: вучэбна-пазнавальная дзейнасць, структура і ўзроўні вучэбна-пазнавальнай дзейнасці, навучаемасць, пазнавальны інтарэс, матывацыя дзейнасці, метады, прыемы і сродкі навучання, эмпірычны і тэарэтчны ўзроўні пазнання, прыемы вучэбна-пазнавальнай дзейнасці.

Раздзел 5. Фарміраванне спосабаў дзейнасці

5.1. Класіфікацыя ўменняў, фарміруемых пры навучанні гісторыі. Характарыстыка дзейнаснага кампанету гістарычнай адукацыі. Складанне тэхналагічнай карты пааперацыйных дзеянняў навучэнцаў (вучняў) у працэсе фарміравання і развіцця агульнавучэбных і спецыяльных гістарычных уменняў. Суаднясенне фарміруемых спосабаў дзейнасці і ўзроўняў вучэбна–пазнавальнай дзейнасці.

5.2. Шляхі фарміравання спецыяльных гістарычных уменняў. Методыка паэтапнага фарміравання ўменняў і спосабаў вучэбна-пазнававльнай дзейнасці: фарміраванне арыентыровачнай асновы дзеянняў навучэнцаў (вучняў); першаснае ажыццяўленне аперацыі па ўзору ва ўмовах алгарытмізаванай дзейнасці; трэнінгавыя заняткі па авалоданні спосабам вучэбна-пазнавальнай дзейнасці ; творчы перанос уменняў і спосабаў дзейнасці для вырашэння новых вучэбных задач. Сістэма пазнавальных заданняў як шлях фарміравання спецыяльных гістарычных ўменняў і спосабаў вучэбна-пазнавальнай дзейнасці. Метадычныя шляхі  складанне сістэмы пазнавальных задач і заданняў па гісторыі.

Ключавыя словы: дзейнасны кампанент гістарычнай адукацыі, уменні, спосабы і ўзроўні вучэбна-пазнавальнай дзейнасці, тэорыя і методыка паэтапнага фарміравання спосабаў дзейнасці.



Раздзел 6. Метадычныя прыёмы і сродкі навучання гісторыі

6.1. Прыёмы і сродкі вывучэння тэарэтычнага матэрыялу. Прыёмы вуснага выкладання тэарэтычнага матэрыялу. Пісьмова–графічныя (наглядныя) сродкі вывучэння тэарэтычнага матэрыялу. Роля змястоўнага абагульнення ва ўзаемасувязях паміж тэарэтычным і фактычным матэрыялам. Праблемнасць ў навучанні гісторыі. Стварэнне праблемнай сітуацыі. Вызначэнне асноўных паняццяў і ідэй гістарычных курсаў. Арганізацыя дзейнасці вучняў па вывучэнню тэарэтычнага зместу.

6.2. Прыёмы вывучэння фактычнага матэрыялу. Функцыі вуснага слова выкладчыка (настаўніка). Агульныя прыёмы вуснага выкладання канкрэтнага фактычнага матэрыялу. Арганізацыя пазнавальнай дзейнасці вучняў пры вывучэнні галоўных гістарычных фактаў ва ўзаемасувязі з тэарэтычным матэрыялам. Аналіз адукацыйнага стандарту і праблем па гісторыі.

6.3. Наглядныя сродкі навучання. Віды нагляднасці. Вучэбная карціна  і  ілюстрацыя (гістарычны малюнак) на ўроку. Ужыванне умоўна–графічнай нагляднасці. Роля карыкатуры. Крэйдавы малюнак. Роля апорнага сігналу ў прадстаўленні гістарычнай інфармацыі. Тэхнічныя сродкі навучання гісторыі.  Апісанне спосабаў работы вучняў з нагляднасцю.

6.4. Прыёмы і сродкі вывучэння храналогіі. Мэты і задачы храналогіі. Характарыстыка перыядызацыі гісторыі. Прыёмы вывучэння і запамінання гістарычных дат. Роля «стужкі часу» ў фарміраванні часавых ўяўленняў школьнікаў.  Арганізацыя пазнавальнай дзейнасці вучняў пры засваенні храналогіі. Распрацоўка пазнавальных заданняў і гульняў па фарміраванні храналагічных уменняў.

6.5. Прыёмы і сродкі вывучэння гістарычнай картыі. Роля картаграфічнага матэрыялу ў фарміраванні прасторавых ўяўленняў школьнікаў. Агульная характарыстыка  гістарычных карт. Парадак работы з картай на ўроках гісторыі. Ужыванне картасхем, атласаў і контурных карт. Картаграфічныя гульні. Арганізацыя пазнавальнай дзейнасці вучняў пры рабоце з картай.

6.6. Прыёмы і сродкі вывучэння гістарычных першакрыніц. Гістарычныя дакументы і іх віды. Прыёмы выкарыстання першакрыніц пры вывучэнні гісторыі. Патрабаванні да дакумента. Арганізацыя работы вучняў па засваенні зместу гістарычнага матэрыялу з дапамогай работы з гістарычнымі дакументамі. Магчымасці стварэння і выкарыстання дакументальна–метадычнага комплексу.

6.7.Прыёмы выкарыстання мастацкіх твораў. Мастацкая літаратура на ўроках гісторыі. Эмацыянальна–маральнае ўздзеянне на вучняў мастацкіх твораў. Магчымасці комплексна – мастацкай характарыстыкі вывучаемай гістарычнай эпохі. Прынцып культурна – гістарычнага асяроддзя на макра – і мікраўзроўні. Вызначэнне міжпрадметных сувязей з курсамі літаратуры і сусветнай мастацкай культуры пры навучанні гісторыі.

Ключавыя словы: прыемы і сродкі вывучэння: фактычнага і тэарэтычнага матэрыялу, храналогіі, карты, першакрыніц, нагляднасці, мастацкіх твораў, прынцып культурна-гістарычнага асяроддзя.

Раздзел 7. Развіццё гістарычнага мыслення вучняў

7.1. Асаблівасці гістарычнага пазнання і мыслення. Характарыстыка гістарычнага мыслення ў аспекце выкарыстоўваемых метадаў гістарычнага пазнання. Эмпірычны і тэарэтычны тыпы гістарычнага мыслення. Псіхолага–педагагічныя рэкамендацыі па развіцці гістарычнага мыслення.

7.2. Структурыраванне ведаў і гістарычнае мысленне. Спосабы засваення зместу гістарычнага матэрыялу ў аспекце яго ранжыравання. Дыдактыка–метадычныя перадумовы развіцця гістарычнага мыслення. Паняцце каэфіцыента прагназуемай інфармацыі. Правядзенне структурыравання гістарычнага зместу ў аспекце раскрыцця лагічнай структуры навуковых гістарычных паняццяў.

7.3. Спосабы фарміравання мыслення на занятках па гісторыі. Інтэлектуальныя прыёмы і ўменні навучэнцаў (вучняў). Складанне сістэмы праблемных задач на засваенні нормаў лагічнага мыслення. Спосабы навучання рашэнню праблемных задач. Развіццё гістарычнага мыслення пры прадстаўленні і засваенні новага гістарычнага зместу.

Ключавыя словы: гістарычнае пазнанне, гістарычнае мысленне, эмпірычны і тэарэтычны тыпы пазнання, каафіцыент прагназуемай інфармацыі, спосабы фарміравання гістарычнага мыслення.

Раздзел 8. Урок як сукупнасць рэалізуемых метадаў навучання і дзейнасці выкладчыка (настаўніка )

8.1. Планаванне выкладчыкам (настаўнікам) вучэбнай дзейнасці. План як састаўная частка сістэмнага падыходу да выкладання і навучання гісторыі. Асноўныя патрабаванні да планавання і яго віды. Паўрочнае і блочна–тэматычнае планаванне. Структура і змест плана. Забеспячэнне пераемнасці і міжпрадметных сувязей у планаванні. Планаванне на аснове вучэбна–метадычных комплексаў. Складанне параўнальна–храналагічнага планавання курсаў сусветнай і айчыннай гісторыі.

8.2. Падрыхтоўка выкладчыкаа (настаўніка) да заняткаў па гісторыі. Функцыі і этапы падрыхтоўкі да выкладання гісторыі. Патрабаванні да сучаснага ўрока гісторыі. План – канспект урока. Спосабы фармулявання тэмы і мэты  заняткаў. Настаўніцкі катэхізіс. Крытэрыі правядзення аналізу ўрока. Вызначэнне індывідуальнага стылю педагагічнай дзейнасці.

8.3. Тэхналогія ўрока гісторыі. Тыпы урокаў гісторыі. Структурныя кампаненты ўрокаў. Формы навучання ў базавай школе і выпускных класах. Разнастайнасць форм урока гісторыі. Модуль урока як завершаная адзінка вучэбнага працэсу. Класіфікацыя модуляў урока. Вызначэння зместу і структуры модуля ўрока. Структурна–функцыянальны аналіз вучэбнага гістарычнага матэрыялу яго роля ў падрыхтоўцы, правядзенні і  выніковасці ўрока гісторыі.

8.4. Мадэліраванне вучэбнага працэсу на аснове дзяржаўнага адукацыйнага стандарту і праграм. Комплексны аналіз адукацыйнага стандарту і праграм па гісторыі. Характарыстыка задач выкладання гісторыі ва ўмовах лінейнай структуры навучання. Улік знешняй і ўнутранай дыферэнцыяцыі гістарычнай адукацыі.

Ключавыя словы: структурна-функцыянальны аналіз гістарычнага матэрыялу, модуль урока, класіфікацыя модуляў урока, структура модуля урока, настаўніцкі катэхізіс,  знешняя і ўнутраная дыферынцыяцыя навучання гісторыі.



Раздзел 9. Тэхналогіі ў навучанні гісторыі

9.1. Тэхналогія навучання гісторыі як галіна методыкі выкладання. Вызначэнне шляхоў аптымізацыі і павышэння эфектыўнасці працэсу навучання, спосабаў практычнай адукацыйнай дзейнасці настаўніка. Параўнанне традыцыйных тлумачальна – ілюстрацыйных і новых асобасна –арыентаваных тэхналогій у навучанні гісторыі. Асновы развіццёвага навучання і тэорыя вучэбнай дзейнасці. Класіфікацыя тэхналогій навучання гісторыі.

9.2. Тэхналагічны падыход да працэсу выкладання гісторыі. Магчымасці выкарыстання тэхналагічнага падыходу як спосаба сістэмнага праектавання (канструявання) і мэтанакіраванага ажыццяўлення працэсу навучання. Этапы праектавання працэсу навучання. Паняцце эталону навучання і яго вызначэнне.

9.3. Тэхналагічнае спалучэнне форм і метадаў навучання гісторыі. Магчымыя спосабы аптымальнага, устойлівага, узнаўленчага спалучэння форм і метадаў, якія забяспечваюць прагназіруемае дасягненне вызначаных мэтаў. Тэхналогія праблемнага вывучэння гісторыі. Тэхналогія модульнага вывучэння гісторыі. Тэхналогія развіццёвага навучання гісторыі. Тэхналогія кіравання працэсам самастойнай дзейнасці вучняў пры рабоце з першакрыніцамі. Гульнявые тэхналогіі развіцця альтэрнатыўнага гістарычнага мыслення, фарміравання храналагічных і картаграфічных уяўленняў. Тэхналогія навучання па апорных сігналах і інш.

Ключавыя словы: тэхналагічны падыход да навучання, як галіна методыкі, асобасна-арыянтаваныя тэхналогіі навучання, тэхналогія модульнага навучання, тэхналогіі праблемнага і развіццевага навучання, гульнявыя тэхналогіі.

Раздзел 10. Ацэнка якасці ведаў, узроўню сфарміраванасці ўменняў і навыкаў, індывідуальных якасцей асобы

10.1. Патрабаванні адукацыйнага стандарту і праграм. Асноўныя змястоўныя і дзейнасныя арыентыры ацэнкі якасці падрыхтоўкі навучэнцаў (вучняў) па гісторыі. Псіхолага – педагагічныя крытэрыі ацэнкі гістарычных ведаў. Праблема ацэнкі навучання гісторыі. Аналіз праграмных патрабаванняў да ўзроўню сфарміраванасці ў вучняў спосабаў дзейнасці.

10.2. Формы, віды і прыёмы праверкі ведаў і ўменняў навучэнцаў (вучняў). Функцыі праверкі ведаў і ўменняў. Формы, віды, прыёмы праверкі якасці навучання ў базавай школе і выпускных класах. Метады самакантролю. Роля праверкі ў выніковасці навучання.

10.3. 10–бальная сістэма ацэнкі ўзроўню гістарычнай падрыхтоўкі навучэнцаў (вучняў). Прадметна–змястоўны і змястоўна–дзейнасны крытэрыі бальнай сістэмы ацэнкі. Улік узроўняў вучэбна–пазнавальнай дзейнасці і ўзроўняў засваення вучэбнага матэрыялу. Удакладненне 10–бальнай сістэмы ацэнкі па выніках эксперыментальнай апрабацыі

10.4. Тэставы кантроль якасці навучання гісторыі. Роля і функцыі педагагічнага тэсту. Асноўныя формы тэставых заданняў і іх кампазіцыя. Тэхналогія складання выніковага кантрольнага тэсту. Колькасныя і якасныя паказчыкі пры падвядзенні вынікаў тэсціравання. Складанне тэставага задання па тэме. Магчымасці распрацоўкі адзінага нацыянальнага экзамену для выпускнікоў агульнаадукацыйных школ і абітурыентаў ВНУ на аснове тэсціравання.

10.5. Атэстацыя вучняў па гісторыі за курс базавай і сярэдняй школы. Роля і функцыі атэстацыі вучняў. Віды экзамену і формы яго правядзення. Арганізацыя сістэматычнай работы па падрыхтоўцы вучняў да экзамену. Нарматыўна – прававая база арганізацыі і правядзення экзаменаў. Складанне экзаменацыйнай праграмы. Вызначэнне форм правядзення выніковай атэстацыі вучняў па гісторыі за курс базавай і сярэдняй школы.

Ключавыя словы: крытэрыі ацэнкі гістарычных ведаў, дзесяцібальная сістэма ацэнкі ведаў, узроўні засваення ведаў па гісторыі, тэст, тэсціраванне,  формы тэставых заданняў іх кампазіцыя, атэстацыя вучняў па выніках навучання гісторыі.

Раздзел 11. Міждысцыплінарныя сувязі ў выкладанні гістарычнага і грамадазнаўчага курсаў

11.1. Міжпрадметныя сувязі як кампанент праграмы. Дыдактычная сутнасць міжпрадметных сувязей. Асноўныя змястоўныя і дзейнасныя аспекты міжпрадметных сувязей гістарычнага курса і сацыяльна–гуманітарных дысцыплін. Вызначэнне у праграмах магчымых міжпрадметных сувязей паміж курсамі сусветнай, айчыннай гісторыі і грамадазнаўствам.

11.2. Метадычныя прыёмы і сродкі ўстанаўлення міжпрадметных сувязей у працэсе выкладання. Псіхолага–педагагічныя аспекты ўключэння філасофскіх ведаў ў змест гістарычнай і грамадазнаўчай адукацыі. Вызначэнне асновы і сродкаў інтэгравання ведаў. Прыёмы інтэгравання ведаў. Прыёмы разгортвання тэарэтычных навуковых паняццяў, фарміравання светапогляду і разумення агульных заканамернасцей развіцця чалавечага грамадства. Сродкі развіцця тэарэтычнага тыпу гістарычнага мыслення. Праблема сацыялізацыі асобы навучэнца (вучня) сродкамі прадмета ў аспекце магчымасці выкарыстання міжпрадметных сувязей.

11.3. Выхаваўчыя функцыі гістарычнай і грамадазнаўчай адукацыі. Канцэптуальныя падыходы да арганізацыі і зместу выхавання вучнёўскай моладзі. Выхаваўчы патэнцыял зместу курсаў сусветнай гісторыі, гісторыі Беларусі і грамадазнаўства. Паняцце «агульначалавечыя каштоўнасці». Вызначэнне агульных каштоўнасных арыентыраў у сацыяльна–гуманітарнай падрыхтоўцы навучэнцаў (школьнікаў).

Ключавыя словы: дыдактычная сутнасць міжпрадметных сувязей, сацыялізацыя асобы, інтэграцыя гуманітарных ведаў, выхаваўчы патэнцыял гісторыі, выхаваўчыя функцыі гістарычнай адукацыі, каштоўнасныя арыентыры.

ПАТРАБАВАННІ ДА КАМПЕТЭНЦЫЙ АСПІРАНТАЎ (СУІСКАЛЬНІКАЎ)

У выніку вывучэння курса “Тэорыя і методыка навучання і выхавання (гісторыя) аспіранты павінны:



а) ведаць:

  • сучасныя адукацыйныя парадыгмы:

  • асноўныя паняцці псіхолага-педагагічнай тэорыі;

  • прыкладныя аспекты арганізацыі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці.

б) умець характарызаваць:

  • сутнасць і асноўныя напрамкі мадэрнізацыі адукацыйнай сістэмы ў Рэспубліцы Беларусь;

  • ролю педагога ў выхаванні і навучанні моладзі;

  • асаблівасці вучэбных гістарычных ведаў.

в) умець аналізаваць, інтэрпрэціраваць і ілюстрыраваць:

  • месца гісторыі і грамадазнаўства як вучэбных прадметаў у адукацыйным працэсе;

  • працэс абнаўлення зместу гістарычнай і грамадазнаўчай адукацыі;

  • ролю навукова-метадычнага забеспячэння гістарычнай і грамадазнаўчай адукацыі.

г) набыць навыкі і ўменні:

  • афармлення навуковых прац;

  • правядзення педагагічнага эксперыменту і абагульнення яго вынікаў;

  • канструявання зместу адукацыі;

  • эфектыўнага ўжывання тэарэтычных ведаў у педагагічнай практыцы.

ЛІТАРАТУРА

  1. Аванесов, В.С. Научные проблемы тестового контроля знаний/ В.С. Аванесов. –  М.: ИЦПКПС, 1994. – 337с.

  2. Актуальные вопросы методики обучения истории в средней школе/под ред. А.Г. Колоскова. –  М.:Просвещение, 1984. – 272с.

  3. Бабанский, Ю.К. Оптимизация учебно–воспитательного процесса/Ю.К. Бабанский. – М.: Просвещение,1982. – 298с.

  4. Багдановіч, І.І. Метадычныя ўмовы павышэння эфектыўнасці ўрока гісторыі /Гісторыя: праблемы выкладання. – 1997. № 2. – С. 18-23.

  5. Багдановіч, І.І. Праблема метадаў і прыёмаў навучання ў выкладанні  гісторыі //Пытанні гісторыі, метадалогіі і методыкі выкладання. – Мінск, БДПУ,1998. –  С. 276-286.

  6. Багдановіч, І.І. Методыка выкладання гісторыі ў школе/ І.І. Багдановіч – Мінск, БДПУ, 2009. – 286с.

  7. Беспалько, В.П. Слагаемые педагогической технологии/В.П. Беспалько. – М.:Просвещение, 1989. – 356с.

  8. Богоявленский, Б., Митрофанов, К. Мультимедийные учебные пособия в преподавании истории // История. – 1998. 29 августа. – С. 6.

  9. Вагин А.А. Методика обучения истории/А.А. Вагин. – М.:Просвещение, 1972 – 429с.

  10. Внутрипредметные и межпредметные связи в обучении истории / под ред. А.Г.Колоскова. – М.: Просвещение,1990. – 294с.

  11. Воронцов,  А.Б. Практика развивающего обучения по системе Д.Б. Эльконина и В.В. Давыдова/А.Б. Воронцов. –  М.:Просвещение, 1998. – 273с.

  12. Вяземский,  Е.Е., Стрелова, О.Ю. Как сегодня преподавать историю в школе: пособие для учителя/Е.Е.Вяземсий, О.Ю. Стрелова. – М.:ВЛАДОС,1999. – 135с.

  13. Вяземский, Е.Е., Стрелова, О.Ю. Методика преподавания истории в школе: практическое пособие/Е.Е.Вяземсий, О.Ю. Стрелова. – М.:ВЛАДОС, 1999. – 306с.

  14. Вяземский, Е.Е., Стрелова, О.Ю. Методические рекомендации учителю истории. Основы профессионального мастерства: практическое пособие/Е.Е.Вяземсий, О.Ю. Стрелова. – М.: ВЛАДОС, 2000. – 126с.

  15. Вяземский, Е.Е., Стрелова, О.Ю. Теория и методика преподавания истории./Е.Е.Вяземсий, О.Ю. Стрелова. – М.: ВЛАДОС, 2003. – 384с.

  16. Гершунский, Б.С. Философия образования для XXI века (В поисках практико–ориентированных образовательных концепций)/Б.С. Гершунский. – М.: Просвещение, 1998. – 338с.

  17. Гинчук, В.В. Организация учебно–познавательной деятельности учащихся при изучении всемирной истории в 10 классе: Метод. пособие / В.В. Гинчук. – Минск: БГПУ, 2004. – 46с.

  18.  Годер, Г.И. Преподавание истории в 5 классе: Пособие для учителя/Г.И. Годер. – М.: Просвещение, 1985. – 314с.

  19. Годер, Г.И. Задания и задачи по истории древнего мира/Г.И.Годер. – М.: Просвещение,1996. – 132с.

  20. Гора, П.В. Повышение эффективности обучения истории в средней школе/П.В.Гора. – М.: Просвещение, 1988. – 203с.

  21. Гончарова, Т.И. Уроки истории – уроки жизни/Т.И.Гончарова. – М.:Просвещение, 1989. – 169с.

  22. Грицевский, И.М. Работа учителя с учебником при подготовке к уроку  истории: Из опыта работы/И.М. Грицевский. – М.: Просвещение, 1987. – 172с.

  23. Гузеев, В.В. Образовательная технология: от приёма до философии/В.В. Гузеев. – М.: Просвещение,1996. – 367с.

  24. Гулыга, А.В. Искусство истории/А.В.Гулыга. –  М.:Просвещение, 1980. – 294с.

  25. Грыцкевіч, В. Шэсць асноўных спосабаў навуковага гістарычнага мыслення і развіццю чаго яны спрыяюць // Настаўніцкая газета. – 1994, 9 красавіка. – С.2.

  26. Давыдов, В.В. Теория развивающего обучения/В.В.Давыдов. – М.: Просвещение,1996. – 346с.

  27. Дайри, Н.Г. Современные требования к уроку истории/Н.Г.Дайри. – М.: Просвещение, 1978. – 156с.

  28. Дайри, Н.Г. Основное усвоить на уроке/Н.Г.Дайри. – М.: Просвещение, 1987. – 206с.

  29. Запрудский, Н.И. Современные школьные технологии: пособие для учителей/Н.И.Запрудский. – Минск:”Сэрт-Вит”, 2004. – 208с.

  30. Запрудский, Н. И. Моделирование и проектирование авторских дидактических систем / Н.И. Запрудский. – Минск: “Сэр-Вит”, 2008. – 334с.

  31. Запрудский, Н. И. Современные школьные  технологии-2/Н.И.Запрудский  – Минск: “Сэр-Вит”, 2010. – 448с.

  32. Захарова, Е.Н. Методические рекомендации к изучению истории в 10 классе/Е.Н.Захарова. – М. Дрофа,2001. – 179с.

  33. Дылян, Г.Д. Праблемы гістарычнай адукацыі ў агульнаадукацыйных школах Рэспублікі Беларусь // Беларускі гістарычны часопіс/Г.Д.Дылян. – 1996, № 3. – С. 42-48.

  34. Историческое образование: Тенденции и перспективы. Итоги международной конференции // Преподавание истории в школе. – 1999, № 2. – С. 6-17.

  35. Кабанова–Меллер, Е.Н. Формирование приёмов умственной деятельности и умственное развитие развития учащихся/Е.Н.Кабанова-Меллер. – М.: Просвещение, 1968. – 276с.

  36. Канцэптуальныя падыходы да праектавання зместу агульнай сярэдняй адукацыі ў рэфармуемай школе // Настаўніцкая газета. – 1997, 19 сакавіка. – С.1-2.

  37. Каръевъ, Н. Заметъки о преподаваніи историі въ средней школъ/Н. Карьевъ. – Спб.,1900. – 364с.

  38. Кларин,  М.В. Инновации в мировой педагогике/М.В. Кларин. – М.: Педагогика,1995. – 246с.

  39. Колосков, А.Г. Содержание обучения истории // Совершенствование содержания образования в школе / Под ред. И.Д.Зверева, М.П.Кашина/ А.Г. Колосков. – М.: Просвещение,1985. – С. 24- 49

  40. Коменский, Я.А. Великая дидактика / Избранные педагогические сочинения/ Я.А. Коменский. – М.: Просвещение, 1982. – 465с.

  41. Концепция воспитания детей и учащейся молодёжи в Республике Беларусь // Настаўніцкая газета. – 2000, 22 лютага. – С.1-2.

  42.  Концепция учебного предмета «Всемирная история. История Беларуси»: утв. приказом М-ва образования 29.05.2009 г. № 675 // Гісторыя: праблемы выкладаня. – 2009. № 7. – С.6-9.

  43. Корзюк, А.А. Формирование устойчивого познавательного интереса учащихся в процессе изучения истории Беларуси в 7-8-х классах : автореф. Дис. Канд. Пед. Наук: 13.00.02 / А.А. Корзюк; БГПУ им. Максима Танка. – Минск: БГПУ, 2009. – 21с.

  44. Корзюк, А.А. Вывучэнне гісторыі Беларусі канца 18-пач. 20 ст.ст. у агульнаадукацыйнай школе: вуч. мет. Дап. / Пад.рэд.праф. М.М. Забаўскага/А.А.Корзюк.. – Мінск: БДПУ, 2010. – С. 152с.

  45. Короткова, М.В. Противоречивые проблемы современного преподавания истории: взгляд методиста // Преподавание истории в школе. – 1997, № 1. – С.15 – 23.

  46. Короткова, М.В. Наглядность на уроках истории: Практическое пособие для учителей/М.В. Короткова. – М.:ВЛАДОС,2000. – 154с.

  47. Короткова, М.В., Студеникин, М.Т. Методика обучения истории в схемах, таблицах, описаниях: Практическое пособие для учителей/М.В.Короткова, М.Т. Студеникин. – М.:ВЛАДОС,1999. – 191с.

  48. Короткова, М.В., Студеникин, М.Т. Практикум по методике преподавания истории в школе: учебное пособие для студентов вузов/М.В.Коротковва, М.Т. Студеникин. – М.:ВЛАДОС 2000. – 240с.

  49. Коротяев, Б.И. Учение — процесс творческий/Б.И. Коротяев. – М.:Просвещение, 1989.

  50. Кревер, Г.А. Изучение теоретического содержания курсов истории в 5–9 классах/Г.А.Кревер. – М.: Просвещение, 1989. – 209с.

  51. Ксензова, Г.Ю. Перспективные школьные технологии: Учебно–метод. Пособие/Г.Ю.Ксензова. – М.: Дрофа,2000. – 232с.

  52. Кулагина, Г.А. 100 игр по истории: пособие для учителей/Г.А.Кулагина. – М.:Просвещение, 1980. – 212с.

  53. Кухарев, Н.В. На пути к профессиональному совершенству/Н.В. Кухарев. – М.:Народная асвета, 1990. – 196с.

  54. Лазебникова, А.Ю. Современное школьное обществознание. Вопросы теории и методики/А.Ю. Лазебникова. – М.. ВЛАДОС,  2000. – 302с.

  55. Лазукова, Н.Н. Использование технологического подхода в обучении истории // Преподавание истории в школе. – 2001, №1. – С. 23- 31.

  56. Лебедева, И.М. Организация и проведение исторических олимпиад в 6–9 классах. Из опыта работы. Книга для учителя/И.М. Лебедева. – М.:Просвещение, 1990. – 138с.

  57. Лернер, И.Я. Проблемное обучение/И.Я. Лернер. – М.: Просвещение, 1974. – 227с.

  58. Лернер, И.Я. Процесс обучения и его закономерности/И.Я.Лернер. – М.:Просвещение, 1980. – 214с.

  59. Лернер, И.Я. Дидактические основы методов обучения/И.Я.Лернер. – М.: Просвещение,1981. – 258с.

  60. Лернер, И.Я. Развитие мышления учащихся в процессе обучения истории/И.Я. Лернер. – М.: Просвещение, 1982.  – 217с.

  61. Лизунова, Е.В.Организация учебно-познавательной деятельности учащихся при изучении истории в 5 классе/Под ред. И.И. Богдановича/Е.В. Лизунова. –   Минск, БГПУ, 2007. – 68с.

  62. Линденберг, К. Обучение истории/К. Линденбнрг. – М. Парсифаль, 1997. – 192с.

  63. Махмутов, М.И. Проблемное  обучения. Основнве вопросы теории. /М.И. Махмутов. – М.:Педагогика, 1975.

  64. Методика обучения истории в средней школе. В 2–х ч: Пособие для учителей / под ред. Ф.П.Коровкина, Н.Г.Дайри. –  М.: Просвещение, 1978. –  Ч.1. – 287с.

  65. Мініцкі, М.І., Ханкевіч, В.І. Выкладанне гісторыі старажытнага свету: Вучэбна–метадычны дапаможнік для настаўнікаў/М.І. Мініцкі, В.І. Ханкевіч. – Мн.: НДІ адукацыі, 2000. – 242с.

  66. Образовательный стандарт. Общее среднее образование. История // Общее среднее образование. Социально–гуманитарные дисциплины. – Мінск., 1999. – 186с.

  67. Образовательный стандарт учебного предмета «Всемирная история. История Беларуси»: утв. постановлением М-ва образования 29.05.2009 г. № 32 // Гісторыя: праблемы выкладаня. – 2009. № 7. – С. 11-16. 

  68. Особенности обучения и психологического развития школьников 13–17 лет / под ред. И.В.Дубровиной, Б.С.Круглова. – М.:Педагогика, 1988. – 294с.

  69. Паноў, С.В. Навукова-метадычныя аспекты актывізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў пры вывучэнні гісторыі Беларусі ў 8-9 классе : автореф. Дыс. Канд. Пед. Навук : 13.00.02 / С.В. Паноў. – Мінск, 1998. – 22с.

  70. Педагогические технологии: что это такое и как их использовать в школе, Научн. редакторы Т.И.Шамова, П.И.Третьяков. –Тюмень, 1997. – 252с.

  71. Петровский, Г.Н. Современные образовательные технологии. Основные понятия и обзор/Г.Н. Петровский. – Минск.: НИО РБ 2000. – 216с.

  72. Пидкасистый, П.И., Портнов, М.Л. Искусство преподавания. Первая книга учителя/П.И. Пидкасистый,М.Л. Портнов. –  М.: Парсифаль,2000. – 278с.

  73.  Ракуць, В. Лекцыйна-семінарская сістэма навучання гісторыі/в, Ракуць//Народная асвета. – 1992. № 5-12.

  74. Ракуць, В.У. Гісторыя Беларусі ў сярэднія вякі. Методыка выкладання/В.У. Ракуць. – Брэст, 1997. – 186с.

  75. Рольфес, Й. Дидактика истории: история, понятие, предмет // Преподавание истории в школе. – 1997,. № 7. – С. 14-23.

  76. Сечка, Л.Н. Асноўныя праблемы агульнай дыдактыкі/Л.Н. Сечка. – Мн.:НДІ адукацыі РБ, 1998. – 302с.

  77. Селевко, Г.К. Современные образовательные технологии: Учебное пособие/Г.К.Селевко. – М.:Народное образование, 1998. – 258с.

  78. Слука, А.Г. Нацыянальная ідэя ў педагагічных вобразах/А.Г. Слука // Народная асвета. – 1999, № 9. – С. 35-42.

  79. Смятаннікаў, В.С. Беларусазнаўства: Вучэбна–метадычны дапаможнік для выкладчыкаў ССНУ/В.С. Смятаннікаў. –  Мн.: Дзярж. Авіац. Кол.,, 2000. – 210с.

  80. Степанищев, А.Т. Методический справочник учителя истории/А.Т. Степанищев. – М.:ВЛАДОС, 2000. – 320с.

  81. Степанищев, А.Т. Методика преподавания и изучения истории. В 2-х часцях/А.Т. Степанищев. –  М.:ВЛАДОС, 2002. – Ч.1 – 326с. Ч.2 - 208с.

  82. Студеникин, М.Т. Методика преподавания истории в школе: Учебник для студентов вузов/М.Т.Студеникин. – М.: ВЛАДОС, 2000. – 240с.

  83. Студеникин, М.Т. Современные технологии преподавания истории в школе: пособие для учителей/ М.Т. Студеникин. – М.:ВЛАДОС, 2007. – 124с.

  84. Талызина, Н.Ф. Формирование познавательной деятельности учащихся/Н.Ф. Талызина. –  М.:Педагогика, 1983. –  286с.

  85. Троицкий, Ю.Л. Дети пишут историю (инновационная технология исторического образования)/Ю.Л. Троицкий // Преподавание истории в школе. –  1999, № 4 – С.42-49.

  86. Харламов, И.Ф. Педагогика: учебник / И. Ф. Харламов. – Минск, Университетское,1996. – 560с.

  87. Харламаў, І.Ф. Ці так мы вучым / І.Ф. Харламаў // Настаўніцкая газета. – 2000, 15, 20, 22 красавіка.

  88. Хуторской, А.В. Современная дидактика. Учебное пособие для студентов / А.В. Хуторской. – М.:Высшая школа, 2007. – 638с.   

  89.  Шаталов, В.Ф Эксперимент продолжается/В.Ф. Шаталов. – М.: Педагогика,1989. – 246с.

  90. Щукина, Г.И. Педагогические проблемы формирования познавательных интересов учащихся/Г.И. Щукина. – М.:Просвещение,1988. – 412с.

  91. Шевченко, С.Д. Школьный урок: как научить каждого/ С.Д. Шевченко. – М.: Педагогика, 1991. – 185с.

  92. Шоган, В.В. Методика преподавания истории в школе: Новая технология личностно-ориентированного исторического образования: учебное пособие/В.В. Шоган. – Ростов-на-Дону, Из-во Феникс, 2007. – 471с.

  93. Ямбург, Е.А. Воспитание историей. – М.:Знание, 1989. – 78с.

Высшая аттестационная комиссия Республики Беларусь


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка