Тэставыя заданні па марфалогіі Назоўнік адзначце словазлучэнні, у якіх назоўнікі маюць канчатак -у




Дата канвертавання17.02.2017
Памер100.33 Kb.
Тэставыя заданні па марфалогіі
Назоўнік

А1. Адзначце словазлучэнні, у якіх назоўнікі маюць канчатак :

1) падпісанага акт..; 3) на мокрым пяск..; 5) шмат металалом.. .

2) эканоміць з заработк..; 4) з поўнага мех..;

А2. Адзначце прыклады, у якіх дапушчаны памылкі ў дапасаванні да выдзеленых назоўнікаў:

1) ваенны аташэ; 3) тлумны Баку; 5) разборлівы подпіс.

2) з галоўнай сведкай Пятровым; 4) маленькі шчаня;

А3.Адзначце рэчыўныя назоўнікі:

1) мёд; 3) малако; 5) агародніна.

2) садавіна; 4) вішняк;

А4. Адзначце словазлучэнні, у якіх назоўнікі маюць правільныя склонавыя канчаткі:

1) кужэльнага абрусу; 3) перадранішняга змрока; 5) вострага вугла.

2) пахучага адэкалону; 4) белага вугалю;

В1.Знайдзіце назоўнік, род якога ў рускай і беларускай мовах не супадае. Запішыце гэты назоўнік па-беларуску.



  1. патриотизм; 3) дерево; 5) геральдика.

  2. оружие; 4) вещь;


Прыметнік

А1. Адзначце прыметнікі, ад якіх не ўтвараюцца формы ступеней параўнання:

1) зручны; 3) чыгуначны; 5) цёмны.

2) сляпы; 4) тхарыны;

А2. Адзначце прыметнікі, формы ступеней параўнання якіхутвораны правільна:

1) больш цвярдзейшы; 3) шырэйшы; 5) найлепшы.

2) самы найраднейшы; 4) менш зручны;

А3. Адзначце словы, якія трэба пісаць праз злучок:

1) (паўднёва) рускі; 3) (бліскуча) серабрысты; 5) (азёрна) балотны.

2) (двух) колерны; 4) (аўта) будаўнік;

А4. Адзначце лексіка-граматычныя характарыстыкі, якія адпавядаюць выдзеленаму ў сказе прыметніку:

Для кожнага з нас над бацькоўскай зямлёй шчаслівая зорка згарае.

1) адносны;

2) прыналежны;

3) можа ўжывацца ў кароткай форме;

4) ужыты ў пачатковай форме;

5) ужыты ў форме творнага склону адзіночнага ліку жаночага роду.

В1. Да назоўніка насып дапасуйце прыметнік высокі. Словазлучэнне запішыце ў форме роднага склону.


Лічэбнік

А1. Адзначце прыклады, у якіх дапушчаны памылкі ў напісанні, скланенні ці ўжыванні лічэбнікаў:



  1. абодвума ўдзельнікамі;

  2. шасцюстамі;

  3. трымя пятымі;

  4. дзевятнаццаццю;

  5. сто трынаццаццю.

А2. Адзначце складаныя лічэбнікі:

  1. трынаццаць;

  2. чатырыста;

  3. пятнаццаты;

  4. восемсот;

  5. сто два.

А3. Адзначце лічэбнікі,у якіх пішацца мяккі знак:

  1. шэсц_сот;

  2. сям_ю;

  3. дзвес_це;

  4. вас_мі;

  5. пяц_дзясят.

А4. Адзначце лічэбнікі, якія змяняюцца па ліках:

  1. адзін;

  2. першы;

  3. сёмы;

  4. сто;

  5. паўтара.

В1. Запішыце лічэбнік словам у той форме, якой патрабуе словазлучэнне:

200 выпускнікамі.




Займеннік

А1. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску можна ўжыць займеннік цябе:



  1. І мітуслівым днём, і ноччу ціхай у тыя дні я думаў пра … .

  2. Мой нізкі паклон …, мая зямля, на якой я з’явіўся на свет.

  3. Спаткаць … хачу на гэтым раздарожжы і словы вымавіць пяшчоты і кахання.

  4. Я падару … ў дзень нараджэння тваіх любімых чайных руж букет.

  5. Колькі ні званю, … ніколі няма дома.

А2. Адзначце сказы, у якіх ёсць памылкі ва ўжыванні займеннікаў:

  1. Хто сам не рупіцца, у таго шкура лупіцца.

  2. Загадаў загадку, аж самаму гадка.

  3. Праўду пахаваеш – і сам з ямы не вылезеш.

  4. У бібліятэцы нават з самай раніцы цяжка знайсці вольнаее месца.

  5. Не ідзі туды, куды табе не просяць.

А3. Адзначце сказы,у якіх выдзеленыя словы з’яўляюцца займеннікамі:

  1. Юзік з усяе моцы крапіўся, каб не ўмяшацца.

  2. Надвор’е было самае спрыяльнае.

  3. А панна Паўлінка ўсё жартуе.

  4. Цяпер ужо другія парадкі тут, у вёсцы.

  5. Ён табе і разу дарэмна не ступіць.

А4. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ўжываецца займеннік сам (сама, само) у пэўнай склонавай форме:

  1. Пад ____ ранне прыехала з горада Хадося.

  2. Многае з напісанага яму ____ не падабалася.

  3. Трэба было падысці тады да Сцяпана мне ____ .

  4. Машына з’ехала заднімі коламі на ____ сярэдзіну яміны і ўжо далей не магла крануцца з месца.

  5. Ён навучыў мяне гатаваць ____ сапраўдны ўзбекскі плоў.

В1. Знайдзіце няправільна пабудаванае словазлучэнне і запішыце яго правільна.

  1. залаты медаль;

  2. зачыненыя вароты;

  3. прыбітая пыл;

  4. вялікі плён;

  5. фіялетавае чарніла.


Дзеяслоў
А1. Адзначце дзеясловы, якія ў форме 2-й асобы множнага ліку цяперашняга часу маюць канчатак –ыце (-іце):

1) мякчэць; 3) тлець; 5) грэць.

2) шумець; 4) гаварыць;

А2. Адзначце дзеясловы, якія ў форме 1-й асобы множнага ліку цяперашняга ці будучага простага часу маюць канчатак –ом (-ём):

1) араць; 3) хіснуцца; 5) падвучыць.

2) завяршыць; 4) прасіцца;

А3. Адзначце дзеясловы, якія ў форме 2-й асобы адзіночнага ліку цяперашняга ці будучага простага часу маюць канчатак –эш (-еш):

1) знаходзіцца; 3)паслаць; 5) пастрыгчы.

2) дажыць; 4) навязацца;

А4. Адзначце дзеясловы, якія ў форме 3-й асобы множнага ліку цяперашняга або будучага простага часу маюць канчатак –аць (-яць):

1) вучыць;

2) маліць;

3) пусціць;

4) малоць;

5) паведамляць.

В1. Устанавіце адпаведнасць паміж дзеясловамі і іх канчаткамі ў форме 2-й асобы адзіночнага ліку цяперашняга ці будучага простага часу:



А. Занесці.

Б. Шкадаваць.

В. Паведаміць.

Г. Змагчыся.



1) –іце

2) –ыце


3) –аце

4) –еце


5) –яце

А_ Б_ В_ Г_


Дзеепрыметнік

А1. Адзначце словазлучэнні з правільна ўтворанымі і запісанымі дзеепрыметнікамі:

1) прывезяныя дровы; 3) разагнутая падкова; 5) загоенныя раны.

2) навостраная рыдлёўка; 4) знясілены чалавек;

А2. Адзначце словазлучэнні з дзеепрыметнікамі:

1) калючы дрот; 3) успомнілася перажытае; 5) прачытана ў часопісе.

2) пасівелыя валасы; 4) кіпучая кроў;

А3. Адзначце дзеепрыметнікі, утвораныя пры дапамозе суфікса –н- :

1) адроджаны; 3) напоены; 5) выпісаны.

2) засеяны; 4) зрэзаны;

А4. Адзначце правільныя сцверджанні адносна дзеепрыметнікаў:


  1. адносяцца да самастойных часцін мовы;

  2. скланяюцца;

  3. у сказе заўсёды выконваюць ролю выказніка;

  4. не маюць катэгорый асобы;

  5. могуць мець поўную і кароткую формы.

В1.Утварыце ад асновы дзеяслова развеяць дзеепрыметнік залежнага стану прошлага часу і запішыце яго ў пачатковай форме.
Дзеепрыслоўе

А1. Адзначце правільныя сцверджанні адносна дзеепрыслоўяў:



  1. адносяцца да самастойных часцін мовы;

  2. не спрагаюцца і не скланяюцца;

  3. могуць быць зваротнымі;

  4. звязваюцца з дзеясловам пры дапамозе прымыкання;

  5. паясняюць дзеяслоў-выказнік і абазначаюць дадатковае дзеянне.

А2. Адзначце спалучэнні слоў, у якіх выдзелены дзеепрыслоўі:

1) крыху пасядзеўшы; 3) нягледзячы на абставіны; 5) схіліўшы галаву.

2) жылі прыпяваючы; 4) дзякуючы намаганням;

А3. Адзначце сказы, у якіх ёсць памылкі ва ўтварэнні і напісанні дзеепрыслоўяў:

1) Стаю, паціху размаўляячы з танклявай рабінай… .

2) Пагубляла, уцякаўшы, лета ўборы.

3) Да кожнай хаты нашага сяла, выспеўшы на сонцы, восень падышла.

4) Лес расступаецца, адкрываючы шырокую даліну.

5) Працуючы на камп’ютары, заўсды здзіўляюць яго магчымасці.

А4. Адзначцесказы з дзеепрыслоўямі незакончанага трывання:



  1. Зажурылася вішня ў цішы і, свой твар захінуўшы пуховай хусцінкай, чакае кагосьці.

  2. Артур гуляў па лесе, усё глыбей забіраючыся ў яго.

  3. Вярнуўшыся з грыбоў, я прысеў на лаўку адпачыць.

  4. Са стрэльбай у руках брыдзе па рэчышчы, разгадваючы мову слядоў, Лаўрэн.

  5. А поле сумуе, аддаўшы свае дары чалавеку.

В1. Ад асновы дзеяслова, які падаецца ў дужках, утварыце дзеепрыслоўе і запішыце яго.

Над поплавам, (раскінуць) магутнае вецце, стаялі сям-там старасвецкія дубы.



Службовыя часціны мовы

А1. Адзначце правільныя сцверджанні адносна прыназоўнікаў:



  1. маюць ярка выражанае лексічнае значэнне;

  2. дапамагаюць выражаць адносіны паміж галоўным і залежным словамі ў словазлучэннях;

  3. паводле будовы бываць простыя і састаўныя;

  4. паводле паходжання падзяляюцца на вытворныя і невытворныя;

  5. могуць звязваць часткі складанага сказа.

А2. Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы з’яўляюцца прыназоўнікамі:

  1. Вартай вакол возера пасталі асіны.

  2. Аленка выбегла насустрач.

  3. Мы спыніліся непадалёку ад рэчкі.

  4. Міхась стаяў у цэнтры, а вакол збіраліся людзі.

  5. Праз два дні ім далі месца непадалёку.

А3. Адзначце правільна пабудаваныя словазлучэнні з прыназоўнікамі:

  1. у трох кроках ад мяне;

  2. ажаніўся на суседцы;

  3. захварэць на грып;

  4. пайсці ў апенькі;

  5. вызначалі па прыкметам.

А4. Адзначце правільныя сцверджанні адносна злучнікаў:

  1. маюць ярка выражанае лексічнае значэнне;

  2. па значэнні падзяляюцца на злучальныя і падпарадкавальныя;

  3. падпарадкавальныя звязваюць нераўнапраўныя па сэнсе часткі складанага сказа;

  4. могуць звязваць аднародныя члены сказа;

  5. выражаюць розныя дадатковыя адценні лексічнага значэння ў слове.

А5. Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы з’яўляюцца злучнікамі:

  1. Серафім Іванавіч зразумеў, што чалавеку гэтаму не церпіцца расхінуць душу,перапоўненую крыўдаю.

  2. Я першы раз спатыкаў буру ў яловым лесе, што раптам сцямнеў, пагрозліва і моцна зашумеўшы раскалыханымі верхавінамі.

  3. Мечык нахінуўся, каб паглядзець, што там робіць Лёнька.

  4. Начное жнівеньскае неба крэслілі метэарыты, што асабліва густа падаюць у гэты час.

  5. Але Андрэю яшчэ не верылася, што гэта праўда.

А6. Адзначце нумары сказаў, у якіх выдзеленыя словы з’яўляюцца злучнікамі:

(1) Пра пашыранасць кавальскага рамяства на тэрыторыі Беларусі сведчаць яго шматлікія ўзоры. (2) У кожнай гаспадарцы трапіцца якая-небудзь выкаваная з металу прылада працы, бытавая рэч, мацаванне частак збудаваня, мэблі ці транспартных сродкаў. (3) Праўда, у большасці выпадкаў гэтыя вырабы вельмі простыя, сціплыя па сваёй дэкаратыўнасці. (4) Даследчыкі мастацкай культуры народа бачаць у кавалях звычайных рамеснікаў, якія задавальнялі побытавыя патрэбы людзей. (5) Этнографы, калі і звярталіся да кавальства, разглядалі яго ў шэрагу іншых рамёстваў гаспадарчага характару.

А7. Адзначце правільныя сцверджанні адносна часціц:


  1. маюць ярка выражанае лексічнае значэнне;

  2. асобна ўзятыя, яны заўсёды з’яўляюцца членамі сказа;

  3. часціца ні надае адмоўнае значэнне сказу без дзейніка;

  4. часціцы не і ні могуць узмацняць сцвярджэнне;

  5. маюць фіксаванае месца ў сказе.

А8. Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы з’яўляюцца часціцамі:

  1. Як прыгожа заходзіць сонца.

  2. Я ведаў, як гэта зрабіць.

  3. Як развіднее, пойдзем шукаць вёску.

  4. Ну проста хараство вакол!

  5. Тут ты павінен сам сабе дапамагчы.

А9. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ужываецца не.

  1. Як жа можна, каб чалавек ды __ любіў прыроды!

  2. Нідзе нікога, __ душы, адно гамоняць шыны.

  3. Час __ стаіць на месцы.

  4. Нельга спыніцца __ на хвіліну.

  5. Я не мог __ пабачыць цябе, Валгаград.

А10. Адзначце сказы, у якіх не з выдзеленымі словамі пішацца разам:

  1. (не) высокі дом;

  2. 3) пайшла (не) дагаварыўшы;

  3. (не) выкасілі поплаву;

  4. сёння (не) варта сумаваць;

  5. (не) шта вельмі рана.

В1. Ад асновы дзеяслова, які падаецца ў дужках, утварыце дзеепрыслоўе і запішыце яго.



Над поплавам, (раскінуць) магутнае вецце, стаялі сям-там старасвецкія дубы.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка