Тыдзень шведскай кухні ў Мінску




Дата канвертавання15.06.2017
Памер14.91 Kb.
c:\users\user1_2\downloads\logosws.jpg

Тыдзень шведскай кухні ў Мінску

Прэс-рэліз Пасольства Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь
У рамках Тыдня Швецыі з 29 траўня па 4 чэрвеня ў сталічных рэстаранах і кавярнях пройдзе Тыдзень шведскай кухні. У мінчан і гасцей сталіцы з’явіцца цудоўная магчымасць пакаштаваць шведскія традыцыйныя стравы: гравлакс, суп з шыпшыны, смёргосторт, “Спакусу Янсана”, біфштэкс а-ля Ліндстром, тэрын з аляніны пад соўсам з чорных парэчак, ўлюбёную страву Карлсана - тэфтэлі з бруснічным соўсам, торт “Прынцэса”, шафранавыя булачкі і шмат чаго іншага.
c:\users\user1_2\pictures\tina_stafrã©n-fika-5103.jpg
Спецыяльнае шведскае меню прапануюць кавярні і рэстараны “Spoon” (вул. Бірузова, 10А), “Вестфалія” (пр-т Газеты Праўда, 11), “Kitch’n” (вул. Камсамольская, 8), “Wood&Fire” (вул. Францыска Скарыны, 1). Шведскі сэт можна будзе замовіць у рэстаране “The View” (пр-т Пераможцаў,7А) і “Віннай шафе” (вул. Рэвалюцыйная, 30). Рэстаран Arborea гатэля “Рэнесанс” (пр-т Дзяржынскага, 1е) 28 траўня прапануе шведскі бранч, а на працягу ўсяго Тыдня Швецыі пачастуе гасцей бізнес-ланчам са шведскім смакам. У меню a la Carte бара “Свабоды 4” (пл. Свабоды, 4) вы таксама зможаце выбраць шведскія стравы на свой густ.
Усе аматары шведскай кухні змогуць пачаставацца шведскімі традыцыйнымі стравамі і на вялікім фудкорце, які будзе працаваць у суботу, 3 чэрвеня, на плошчы Свабоды. Вас будуць частаваць “Catering Service”, “Fresh Catering”, “Clever Irish Pub”, “Royal Kebab&Salads”, “Веранда”, “NRG group”, “Kitch'n”, “Spoon”, “Свабоды 4”, “FoodTruck.Minsk”
Смачна есці!

Кантактныя асобы: Алеся Літвіноўская +37529 1414071; alesia.litvinouskaja@gov.se



Настасся Сідарава +375 29 655 37 38; nastassia.sidarava@gov.se


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка