Тып народны інакш




Дата канвертавання10.01.2017
Памер28.27 Kb.
Больш-менш поўнае і адзінае апісанне Багача зрабіў беларускі гісторык і этнограф мінулага стагоддзя Адам Багдановіч на падставе назіранняў у Ігумецкім павеце Мінскай губерні. Аўтар дае азначэнне яму як святу "завяршэння ўборкі хлеба і гаспадарчага дастатку" і асэнсоўвае з багаццем здабытку ўраджаю на падворку селяніна.
Апошнім часам некатоыі даследчыкі, напэўна зыходзячы з сучаснага кліматычнага стану ў нашым краі і на падставе асобных прыказак і прымавак, што спалучаюцца з Багачоўскім святам, як напрыклад, "Прыйшоў Багач - кідай рагач. Бяры сявеньку дый сей памаленьку", сцвярджаюць, што ад Багача начынаецца або прадаўжаецца сяўба азімых культур.

http://s57.radikal.ru/i157/1210/3d/1054431bc537.jpg

Багач

багач

«Багач». Памятная манета Нацыянальнага банку Беларусі (2005)

Тып

народны

інакш

Ражство Божай маці, Раство, Другая, Малая, Меншая Прачыстая

Значэнне

свята, якое заканчвала цыкл вырошчвання ўраджаю

Адзначаецца

ўсходнімі славянамі

Дата

8 (21) верасня

Традыцыі

лубок з жытам і падпаленай свечкай абносілі вакол вёскі

Звязана з

восеньскім раўнадзенствам






Багач (Багатнік, Багатуха, Гаспожка Багатая, Малая Прачыста, Другая Багародзіца, Другая Прачыста, Другая Спажа, Другі святок, Нараджэнне Божае Маці, Зельная). Старажытнае свята заканчэння ўборкі зернавых, водгук язычніцкага свята земляробчага культу бога сонца, бога дастатку і багацтва. Гэтае бажаство ганаравалася і ў іншыя дні, якія стаяць блізка да асенняга раўнадзенства. У некаторых раёнах лічылася першым днём восені. Гаварылі: “Другі святок – восень, браток”. Цяпер прымеркавана да Ражаства Багародзіцы (у праваслаўных), Дзевы Марыі (у католікаў).


Багачом або багацтвам называлі таксама кошык з жытам і свечкаю. Яго на свята насілі ў кожную  хату і адрыну. Зерне ў кошык збіралі з першага зажыначнага снапа, свечку рыхтавалі пад спеў дажынкавых мелодый. Згодна павер’ям, багач забяспечваў сям’і дабрабыт і шчасце. Адно з вядучых месц займаў святар у свяце, якое на хрысціянскі манер называлі Святам Свечкі.http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/0/0c/harvest_3.jpg
Багач у сістэме календара вылучаецца як свята, максімальна набліжанае да ўзвіжанскіх «сонечных» урачыстасцяў. Запаленая свечка як правобраз сонца, крыніцы святла суадносіць абрад са святкаваннем восеньскага раўнадзення. Аб'яднанне свечкі і зерня як сімвала дабрабыту наглядна дэманстравала тыповае для міфапаэтычнага мыслення ўяўленне пра Сонца — жыццядайнага апекуна земляробства.

Святочны дзень не толькі падсумоўваў зробленае, але і настройваў на далейшыя работы: «Багач — бярыся за рагач (саху), ідзі пад авёс араць», «Прыйшоў Багач — кідай рагач, бяры сявеньку, сей памаленьку». Ад цяжкіх работ пад восень сяляне добра стамляліся, асабліва жанчыны: «Да Багача баба рабача, па Багачы — хоць за плот валачы». На Віцебшчыне ў гэты дзень жанчыны хадзілі па ільнішчах і на кожным прыгаворвалі: «Няхай будзе лён такей даўгей, сколькі мы прайшлі!» У заходніх раёнах на Багача забівалі жывёліну, а гаспадара, які шкадаваў зарэзаць барана, перасцерагалі, што таго барана воўк парве. Назіралі за жывёлай, каб рабіць прагнозы з наступленнем зімы: калі пасля Малой Прачыстай жывёла імкнецца на пашу вельмі рана, то і зіма будзе ранняя. Сапраўды, прадчуваючы зазімкі, жывёла рвецца, каб у апошнія дні паболей скубануць свежай травы. Вялікая і Малая Прачыстыя і з імі Пакроў, што адзначаўся неўзабаве, утваралі агульны цыкл багародзіцкіх святаў (святкоў) і адпаведна называліся: першы святок, другі святок і трэці. 3 Малой Прачыстай аб'яўлялі наступную пару года: «Другі святок — восень, браток».


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка