Трэнажор па развіццю тэхнікі чытання




Дата канвертавання29.12.2016
Памер444 b.


Трэнажор па развіццю тэхнікі чытання




Лясны доктар

На ўскрайку расла старая . Сырой восенню яна захварэла. Лясныя жыхары вырашылі прасіць на дапамогу . Лепшага ва ўсім лесе не было.

Пачысціў дзяцел нос, надзеў і пачаў аглядаць дрэвы ды пастукваць. Хутка дзяцел усіх -караедаў з-пад кары дастаў. Адразу стала лепш. Яна радасна зашумела. Дзякавалі лясныя жыхары.

Лясны доктар

На ўскрайку лесу расла старая сасна. Сырой восенню яна захварэла. Лясныя жыхары вырашылі прасіць дзятла на дапамогу. Лепшага доктара ва ўсім лесе не было.

Пачысціў дзяцел нос, надзеў акуляры і пачаў аглядаць дрэвы ды дзюбай пастукваць. Хутка дзяцел усіх жукоў-караедаў з-пад кары дастаў. Адразу сасне стала лепш. Яна радасна зашумела. Дзякавалі дзятлу лясныя жыхары.

Паводле М.Сідарава

Памочніца

Тата прыйшоў з работы стомлены. Ён папрасіў Ларысу знайсці гузік. Пакуль дзяўчынка шукала, бацька заснуў. Дзяўчынка пашкадавала яго будзіць. Яна паспачувала тату. Цяжка яму. І ўдзень, і ўначы выклікаюць яго да хворых. А тут яшчэ мама паехала ў камандзіроўку. Ларыса сама прышыла гузік.

Пісьмо на снезе

снегам.

Родны край

Родны край

Грае вечар на цымбалах,

Плаўна музыка цячэ,

Месяц у блакітных далях

Пакруглеў і паярчэў.

Пахне мёдам, пахне кропам

Напаўсоннае сяло,

І малінавым сіропам

Сонца захад абліло.

І плыве з садоў у сэрца

Малады птушыны грай.

Ён радзімаю завецца,

Непаўторны гэты край.

М. Пазнякоў

Пакланіся добрым людзям

Век дзяліся тым, што маеш,

Хлебам-соллю, казкай-краскай.

Ну а ў госці запрашаеш,

Гавары ўсім:
  • Калі ласка!

А з табой як тое будзе,

То за шчодры знак усякі

Пакланіся добрым людзям

І скажы ім шчыра:
  • Дзякуй!

У. Паўлаў

Наш дом

ЖывёммыўМінскуГэтасамыпрыгожыгорадБеларусіНашдомзнаходзіццаўцэнтрыгорадаБалконвыходзіцьнапраспектНезалежнасціНапраспекцеправодзяццасвяточныямерапрыемствыЗнашагадомаўсёвідацьякнадалоні

Наш дом

Жывём мы ў Мінску. Гэта самы прыгожы горад Беларусі. Наш дом знаходзіцца ў цэнтры горада. Балкон выходзіць на праспект Незалежнасці. На праспекце праводзяцца святочныя мерапрыемствы. З нашага дома ўсё відаць як на далоні.

Паводле А. Вольскага



База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка