Турысцкае лета 2015




Дата канвертавання05.03.2017
Памер13.72 Kb.
ТУРЫСЦКАЕ ЛЕТА – 2015

З 8 па 16 чэрвеня ў рамках аздараўленчай кампаніі працаваў турысцка-спартыўны лагер “Валацугі”, у якім адпачывалі 11 юнакоўі дзяўчат Палачанскай СШ. Лагер дыслакаваўся ў раёне санаторыя “Сасновы Бор” на беразе маляўнічага вадасховішча. У адпаведнасці з зацверджанай Праграмай дзейнасці лагера былі праведзены мерапрыемствы грамадзянска-патрыятычнай і эколага-краязнаўчай накіраванасці. Юныя турысты здзейснілі аглядную экскурсію па пас. Радашковічы, наведалі музей паветраных і вогненных таранаў Радашковіцкай школы-інтэрната, усклалі кветкі да помніка ахвярам фашызму ў в. Сычавічы, а таксама на магілу загінуўшых лётчыкаў экіпажа капітана А.Весялова і сакратара Сычавіцкага сельсавета П.Куліны, які быў расстраляны гітлераўцамі ў першыя дні вайны.

У час работы лагера была праведзена спартыўна-турысцкая эстафета, спаборніцтвы па футболу і валейболу паміж камандамі Палачанскай СШ і Граніцкай БШ-сада. У вольны час вучні купаліся, загаралі, каталіся на катамаранах, а вечарам спявалі свае любімыя песні пад гоман вогнішча.

d:\pictures\2015-06-11\014.jpgd:\pictures\2015-06-11\012.jpg
Каля манумента экіпажу

самалёта М.Гастэлы. У музеі паветраных і вогненных таранаў



d:\pictures\2015-06-11\065.jpgd:\pictures\2015-06-11\058.jpg

Каля помніка ахвярам фашызму

ў в. Сычавічы Каля магілы сакратара Сычавіцкага сельсавета П.Куліны
d:\pictures\2015-06-11\054.jpgd:\pictures\2015-06-11\030.jpg

Дэгустацыя… без каментараўd:\pictures\2015-06-11\050.jpgd:\pictures\2015-06-11\047.jpg



Смачна есці

d:\pictures\2015-06-11\078.jpgd:\pictures\2015-06-11\075.jpg


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка