Турнір краязнаўцаў “Старажытныя гарады”




Дата канвертавання14.02.2017
Памер27.92 Kb.
Турнір краязнаўцаў Старажытныя гарады

Гучыць музыка “Люблю наш край”. (Словы К. Буйло, музыка народная.)

На дошцы запісана:

Хто забыў сваіх продкаў — сябе губляе.


Хто забыў сваю мову — усё згубіў. (У. Караткевіч)

Мая Айчына — поле, нівы, над Нёманам зялёны гай,


Прыгожы Брэст і Мінск шумлівы — уся Беларусь ад краю ў край. (П. Броўка)

Заданні для турніра:

Прадстаўленне каманд.

Каманда «Гараджане» і «Княжычы».



Размінка, Конкурс «Ты —мне, я — табе».

Кожная каманда задае па тры пытанні камандзе-суперніцы.



Бліц-турнір.

На працягу трох хвілін настаўнік задае пытанні кожнай камандзе.

Пытанні камандзе «Гараджане»:

1. Адкуль пайшло слова «горад»?


2. Які самы старажытны горад на тэрыторыі Беларусі?
3. Як выглядаў старажытны горад?
4. 3 якой мэтай будаваўся горад Мінск?
5. Што сімвалізуе карабель на гербе горада Полацка?
6. Як умацоўваліся замкі?
7. Дзе жылі гараджане?
8. Чым займаліся гараджане ў старажытныя часы?
9. У якім стагоддзі прыйшло хрысціянства на Беларусь?
10. Дзе адбывалася распаўсюджванне хрысціянскай веры?

Пытанні камандзе «Княжычы»:

1. Назваць галоўны горад Тураўскага княства.
2. У якім стагоддзі ўтварылася Полацкае княства?
3. Як называлася асноўнае насельніцтва горада?
4. Адкуль пайшла назва горада Мінска?
5. Што ўвасабляе герб горада Віцебска?
6. 3 якой мэтай будаваліся замкі?
7. Дзе жылі князі, магнаты, паны?
8. Чым займалася заможнае насельніцтва Беларусі?
9. Які князь афіцыйна прыняў хрысціянскую веру?
10. На якія рэлігіі размежавалася хрысціянства?

Гучыць музыка. Журы падводзіць вынікі першых трох конкурсаў.



Дамашняе заданне.

Камандам было дадзена заданне: напісаць сачыненне на тэму «Мой горад …», знайсці прыказкі пра Радзіму. Кожная каманда дэманструе сваю работу. Журы падводзіць вынікі конкурсу.



Конкурс капітанаў.

Кожны капітан атрымлівае тэкст, у якім дапушчаны гістарычныя памылкі. Задача капітана — выправіць іх і растлумачыць. (Памылкі вызначаны колерам)

1. Полацк — найстаражытнейшы горад нашай краіны. Назву сваю атрымаў ад знакамітай асобы — Еуфрасінні Полацкай. У ХVст. ён з’яўляўся цэнтрам Полацкага княства. Першым кіраўніком быў князь Уладзімір.

2. З XIII ст. пачынаецца замкавае будаўніцтва. Усе замкі будаваліся ў нізіне, былі абнесены сценамі з вежамі. Вежы будаваліся на покутах і дасягалі да 10 паверхаў. Самым старажытным з’яўляецца Мірскі замак, які быў пабудаваны ў XII ст.



Конкурс крыжаванак.

Запоўніць пустыя клеткі, упісаць у іх назвы гарадоў. Хто хутчэй спраўляецца з заданнем, той з’яўляецца пераможцам.

Словы крыжаванкі: Гродна, Полацк, Брэст, Тураў, Навагрудак.

Конкурс «Успомні паданне».

На картках змешчаны ўрыўкі паданняў, звязаныя з назвамі беларускіх гарадоў. Неабходна пазнаць па ўрыўку назву і расказаць адпаведнае паданне.

1. Нібыта вёз купец на калёсах свой тавар у Літву ды паграз у багністых балотах. Не выбрацца… («Паданне пра заснаванне Бярэсця».)

2. …пасярэдзіне ракі Сож некалі было намыта шмат пяску. Каб плыты і баркі, што плылі па рацэ, не ўзбіваліся на мель, на беразе стаяў чалавек… (“Адкуль Гомель”.)

3. І вось у Друі нарадзілася дачка Дрыва. Не адзін князь хацеў узяць Дрыву за жонку. Але не было ў князёў столькі багацця. І толькі тры князі маглі сапернічаць… (“Як паўстаў горад Браслаў”.)

4. Між татарскім канцом і Пярэснінскім мастком, ля самага Віленскага паштовага шляху, некалі пасяліўся славуты асілак-знахар.. (“Паданне пра заснаванне Менска”.)



Гучыць музыка. Журы падводзіць вынікі турніра. Пераможцам уручаюцца ўзнагароды. 


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка