У адпаведнасці з пастаўленымі мэтамі, работа мае некалькі частак




Дата канвертавання20.03.2017
Памер556 b.







Гісторыя нашай краіны першых пасляваенных гадоў даволі супярэчлівая. У першую чаргу тое датычыцца існавання антысавецкага падполля на Беларусі. У айчыннай гісторыяграфіі гэтая праблема доўгі час ігнаравалася, была пад негалоснай забаронай, але без яе дасканалага разгляду немагчыма даць належную характарыстыку ўсяму названаму перыяду.

  • Гісторыя нашай краіны першых пасляваенных гадоў даволі супярэчлівая. У першую чаргу тое датычыцца існавання антысавецкага падполля на Беларусі. У айчыннай гісторыяграфіі гэтая праблема доўгі час ігнаравалася, была пад негалоснай забаронай, але без яе дасканалага разгляду немагчыма даць належную характарыстыку ўсяму названаму перыяду.

  • На Беларусі ў першыя пасляваенныя гады разгортвалі сваю дзейнасць буйныя антысавецкія арганізацыі суседніх краін – Армія Краёва, АУН-УПА, літоўскія групоўкі, кожная з якіх пераследавала свае ўласныя мэты. Гэтым арганізацыям прысвечана шмат даследаванняў, у тым ліку і іх дзейнасці на тэрыторыі нашай краіны .

  • Пры гэтым доўгі час існаванне ці неіснаванне ўласнабеларускага антысавецкага падполля заставалася непадцверджаным.



У адпаведнасці з пастаўленымі мэтамі, работа мае некалькі частак:

  • У адпаведнасці з пастаўленымі мэтамі, работа мае некалькі частак:

  • “Крыніцы і гісторыяграфія па гісторыі беларускага маладзёжнага антысавецкага руху”

  • “Перадумовы і прычыны ўзнікнення антысавецкага падполля на Беларусі ў паслявенны час”

  • “Маладзёжны антысавецкі рух на Беларусі ў 1944 – 1954 гг. Арганізацыйныя формы”



тут разглядаецца гісторыя вывучэння праблемы, асаблівасці савецкай і супярэчнасці айчыннай гісторыяграфіі, прысвечанай гэтай праблеме, палеміка ў сучасным перыядычным друку наконт антысавецкага падполля 1944 – 1954 гг.

  • тут разглядаецца гісторыя вывучэння праблемы, асаблівасці савецкай і супярэчнасці айчыннай гісторыяграфіі, прысвечанай гэтай праблеме, палеміка ў сучасным перыядычным друку наконт антысавецкага падполля 1944 – 1954 гг.

  • даецца агляд крыніц: матэрыялаў архіваў РБ, Расіі па праблематыцы; разглядаюцца апублікаваныя успаміны ўдзельнікаў падзей.



у другой главе даецца агляд антысавецкай падпольнай барацьбы беларускіх калабарантаў напрыканцы вайны, сацыяльна-палітычнага, эканамічнага становішча на Беларусі ў першыя пасляваенныя гады;

  • у другой главе даецца агляд антысавецкай падпольнай барацьбы беларускіх калабарантаў напрыканцы вайны, сацыяльна-палітычнага, эканамічнага становішча на Беларусі ў першыя пасляваенныя гады;

  • тут жа вылучаюцца канкрэтныя фактары, прычыны, што паўплывалі на фарміраванне антысавецкіх суполак у краіне, папаўненне іх шэрагаў мясцовымі жыхарамі.



Трэцяя глава прысвечана непасрэдна самім арганізацыям, што складалі падполле. Вылучаны два іх тыпы, якія разглядаюцца ў асобных пунктах:

  • Трэцяя глава прысвечана непасрэдна самім арганізацыям, што складалі падполле. Вылучаны два іх тыпы, якія разглядаюцца ў асобных пунктах:

  • Першая частка распавядае аб моладзевых суполках, якія ўзнікалі ў асяродку навучэнцаў той ці іншай навучальнай установы і мелі пераважна асветніцкія мэты і задачы. Гэта, у першую чаргу Саюз Беларускіх Патрыётаў (Глыбокае-Паставы), “Чайка” (Гарадзеншчына), мядзельска-смаргонскае антыкамуністычнае падполле.



Другая – аб узброеных фарміраваннях, большасць з якіх арганізоўвалася дыверсантамі, што перакідваліся на Беларусь з Захаду і мелі свае рахункі з уладай, часта не спыняліся перад неабгрунтавана радыкальнымі дзеяннямі. Да іх у першую чаргу адносіцца “Чорны кот” пад кіраўніцтвам Міхаіла Вітушкі.

  • Другая – аб узброеных фарміраваннях, большасць з якіх арганізоўвалася дыверсантамі, што перакідваліся на Беларусь з Захаду і мелі свае рахункі з уладай, часта не спыняліся перад неабгрунтавана радыкальнымі дзеяннямі. Да іх у першую чаргу адносіцца “Чорны кот” пад кіраўніцтвам Міхаіла Вітушкі.



Мэта дадзенай працы – разгляд дзейнасці маладзёжных падпольных арганізацый, што супраціўляліся савецкай уладзе на Беларусі ў 1944 – 1954 гг., г.зн ад вызвалення краіны ад фашысцкіх захопнікаў да фактычнага спынення дзейнасці апошніх антысавецкіх груповак у БССР.

  • Мэта дадзенай працы – разгляд дзейнасці маладзёжных падпольных арганізацый, што супраціўляліся савецкай уладзе на Беларусі ў 1944 – 1954 гг., г.зн ад вызвалення краіны ад фашысцкіх захопнікаў да фактычнага спынення дзейнасці апошніх антысавецкіх груповак у БССР.

  • Гэтая мэта ўключае ў сабе наступныя задачы:

  • агляд гістарыяграфіі і крыніц, што датычацца тэматыкі працы, адрозненні савецкага і сучасных айчынных і замежных поглядаў на праблему;

  • аналіз грамадска-палітычных, эканамічных перадумоў фарміравання антысавецкага падполля напрыканцы Вялікай Айчыннай вайны і ў першыя пасляваенныя гады і ўдзелу ў ім моладзі;

  • вылучэнне асаблівасцей розных тыпаў падпольных арганізацый ў Беларусі, накірункаў і маштабаў іх дзейнасці, палітычных праграм;



Аб’ектам даследавання з’яўляецца грамадска-палітычнае жыццё ў Беларусі ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе, яго асаблівасці і супярэчнасці;

  • Аб’ектам даследавання з’яўляецца грамадска-палітычнае жыццё ў Беларусі ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе, яго асаблівасці і супярэчнасці;

  • Прадмет даследавання – маладзёжныя антысавеція арганізацыі, іх структура, мэты і вынікі дзейнасці.



праблема узнікнення і развіцця антысавецкага руху на тэрыторыі Беларусі паступова перастае быць “белай плямай” у гісторыі Беларусі, але збор матэрыялаў па ёй яшчэ працягваецца, а таму абагульненні і высновы, якія б ахоплівалі з’яву як цэласную сістэму - справа будучыні.

  • праблема узнікнення і развіцця антысавецкага руху на тэрыторыі Беларусі паступова перастае быць “белай плямай” у гісторыі Беларусі, але збор матэрыялаў па ёй яшчэ працягваецца, а таму абагульненні і высновы, якія б ахоплівалі з’яву як цэласную сістэму - справа будучыні.

  • працяглы акупацыйны перыяд, за які шмат хто скампраметаваў сабе перад вачыма савецкай ўлады, напружаная эканамічная і палітычная сітуацыя ў краіне ў першыя пасляваенныя гады, не маглі не прывесці да супраціву ўладам.



далёка не заўсёды гэты супраціў меў палітычны падмурак, абмяжоўваючыся патрабаваннямі паляпшэння матэрыяльных умоў жыцця. Тым не менш, пераважна ў Заходняй Беларусі, узнікаюць падпольныя арганізацыі, што абвяшчаюць сваёй мэтай барацьбу за нацыянальную незалежнасць Беларусі.

  • далёка не заўсёды гэты супраціў меў палітычны падмурак, абмяжоўваючыся патрабаваннямі паляпшэння матэрыяльных умоў жыцця. Тым не менш, пераважна ў Заходняй Беларусі, узнікаюць падпольныя арганізацыі, што абвяшчаюць сваёй мэтай барацьбу за нацыянальную незалежнасць Беларусі.

  • аснову іх складаюць у адным выпадку навучэнцы школаў, якія пачыналі вучобу у перыяд акупацыі, у другім - удзельнікі беларускай калабарацыі, што вярталіся на Радзіму з Захаду; сваю ролю таксамаадыграла дзейнасць Арміі Краёвай.



на тэрыторыі Беларусі ў 1944 – 1956 гг. сапраўды ствараліся падпольныя арганізацыі, якія змагаліся супраць савецкай улады. Яны былі розныя па сваім складзе, формам сваёй барацьбы, але большасць з іх аб’ядноўвала галоўная мэта сваёй дзейнасці - дасягненне дзяржаўнай незалежнасці Беларусі.

  • на тэрыторыі Беларусі ў 1944 – 1956 гг. сапраўды ствараліся падпольныя арганізацыі, якія змагаліся супраць савецкай улады. Яны былі розныя па сваім складзе, формам сваёй барацьбы, але большасць з іх аб’ядноўвала галоўная мэта сваёй дзейнасці - дасягненне дзяржаўнай незалежнасці Беларусі.

  • дадзеныя суполкі не былі звязаныя між сабой, ўзнікалі стыхійна, таму нельга казаць аб існаванні на тэрыторыі Беларусі вялікай падпольнай арганізацыі, накшталт тых, што існавалі ў суседніх Украіне ці Літве.



трэба сказаць, што маладзёжныя арганізацыі, што складаліся пераважна з навучэнцаў школ, ставілі перад сабой асветніцкія мэты і марылі аб дзяржаўнай незалежнасці Беларусі, трэба адрозніваць ад узброеных груповак, некаторыя з якіх не рэдка здзяйснялі забойствы і грабяжы, за што неслі заслужанае пакаранне.

  • трэба сказаць, што маладзёжныя арганізацыі, што складаліся пераважна з навучэнцаў школ, ставілі перад сабой асветніцкія мэты і марылі аб дзяржаўнай незалежнасці Беларусі, трэба адрозніваць ад узброеных груповак, некаторыя з якіх не рэдка здзяйснялі забойствы і грабяжы, за што неслі заслужанае пакаранне.



паступовае пераадоленне эканамічных цяжкасцей і паляпшэнне дабрабыту насельнітва краіны, умацаванне савецкіх рэжымаў у Цэнтральнай Еўропе, а таксама шматлікія арышты ды зняволенні падпольшчыкаў у самой БССР прывялі да згасання іх дзейнасці.

  • паступовае пераадоленне эканамічных цяжкасцей і паляпшэнне дабрабыту насельнітва краіны, умацаванне савецкіх рэжымаў у Цэнтральнай Еўропе, а таксама шматлікія арышты ды зняволенні падпольшчыкаў у самой БССР прывялі да згасання іх дзейнасці.



  • ДЗЯКУЙ ЗА ЎВАГУ!




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка