У апошнія гады ў сістэме адукацыі нашай краіны адбываюцца значныя змены




старонка1/27
Дата канвертавання25.01.2018
Памер4.82 Mb.
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   27
Уводзіны

У апошнія гады ў сістэме адукацыі нашай краіны адбываюцца значныя змены. Змяняецца заканадаўства аб адукацыі, удасканальваюцца канцэптуальныя падыходы да фізічным выхаванні вучняў, зацвярджаюцца новыя адукацыйныя стандарты, распрацоўваюцца і ўкараняюцца ў практыку новыя вучэбныя праграмы «Фізічная культура і здароўе». Усё гэта патрабуе пераасэнсавання традыцыйных форм і метадаў рэалізацыі задач вучэбных праграм па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і здароўе».

Практыка паказвае, што паспяховасць авалодання вучнямі праграмным матэрыялам шмат у чым залежыць ад логікі яго размеркавання ў структуры вучэбнага працэсу. Планаванне зместу вучэбнага матэрыялу па прадмеце «Фізічная культура і здароўе» значна адрозніваецца ад планавання па іншых прадметах. Гэта абумоўліваецца не толькі структурай вучэбных праграм, але і спецыфікай выкладання дадзенага прадмета ў пачатковых класах.

Сістэма фізічнага выхавання вучняў пачатковых класаў уяўляе сабой цесную ўзаемасувязь адукацыйнага працэсу (урокаў фізічнай культуры) з пазаўрочнымі і пазакласнымі фізкультурна-аздараўленчымі мерапрыемствамі, падчас якіх вырашаецца трыадзіная задача адукацыі, выхавання і аздараўлення навучэнцаў. Пры гэтым настаўнік стварае на ўроках такія ўмовы, пры якіх вучні засвойваюць спецыяльныя фізкультурныя веды, фарміруюць жыццёва важныя рухальныя ўменні, навыкі і спосабы дзейнасці, развіваюць розныя фізічныя якасці, вучацца прымяняць набытыя навыкі і якасці ў паўсядзённым жыцці. Такім чынам, у працэсе вучэбных заняткаў адбываецца мэтанакіраванае комплекснае ўздзеянне не толькі на разумовае, але і на фізічнае развіццё вучняўў.

Прыступаючы да планавання вучэбнага матэрыялу, неабходна добра вывучыць змест вучэбных праграм, а таксама прававых нарматыўных і праграмна-метадычных дакументаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Разам з тым працэс планавання патрабуе папярэдняга аналізу як леташніх дасягненняў педагога, так і яго магчымых недахопаў і пралікаў. Несумненна, вялікае значэнне пры распрацоўцы дакументаў планавання таксама мае асабісты вопыт настаўніка.

Каляндарна-тэматычнае планаванне складзена ў адпаведнасці з дзеючымі вучэбнымі праграмамі для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Працэс планавання вучэбнага матэрыялу патрабуе ад настаўніка ўлічваць такія змены ў вучэбных праграмах для 1—3 класаў, як канкрэтызацыя асобасных і прадметных кампетэнцый для вучняў, сістэматызацыя адукацыйных, выхаваўчых i аздараўленчых задач, памяншэнне колькасці ўрокаў, адведзеных на вывучэнне раздзела «Асновы фізкультурных ведаў», выключэнне дамашніх заданняў, значнае павелічэнне колькасці гульнявых урокаў для вывучэння элементаў спартыўных і рухомых гульняў, пашырэнне зместу часткі «Элементы спартыўных і рухомых гульняў» за кошт практыкаванняў з тэнісным, валейбольным і футбольным мячамі, а таксама ўключэння ў змест вучэбных праграм дадатку«Умовы выканання тэставых практыкаванняў».

Агульныя патрабаванні да планавання вучэбнага матэрыялу

Кожны настаўнік пачатковых класаў, які праводзіць урокі фізічнай культуры, плануе на вучэбны год змест вучэбнага матэрыялу з улікам аптымальнага вырашэння задач фізічнага выхавання вучняў, іх узростава-палавых, псіхічных і фізіялагічных асаблівасцей, а таксама ўмоў правядзення вучэбных заняткаў, наяўнасці і стану спартыўнай базы, абсталявання, інвентару, традыцый установы адукацыі і інтарэсаў вучняў, стану іх фізічнага здароўя, узроўню развіцця рухальных здольнасцей.

Методыка планавання вучэбнага матэрыялу па фізічнай культуры прадугледжвае захаванне наступных патрабаванняў:


  • рэальнасць выканання планаў, якія распрацоўваюцца з улікам узроўню развіцця рухальных здольнасцей вучняў, іх узростава-палавых адрозненняў і асаблівасцей, кліматычных умоў, сезонных змяненняў, наяўнасці спартыўных і трэнажорных залаў, басейнаў, стадыёнаў, комплексных спартыўных і гімнастычных пляцовак, спартыўнага і фізкультурнага абсталявання і інвентару;

  • канкрэтнасць планаў вызначаецца наяўнасцю дакладнай структуры і ўзаемасувязі дакументаў планавання. Дасягаецца сцісласцю і канкрэтнасцю фармулёвак пры дастатковай ёмістасці іх зместу, а таксама выкарыстаннем графічных сродкаў відарысу і ўмоўных абазначэнняў. Змест кожнага ўрока павінен адпавядаць пэўнаму этапу навучання, для якога таксама вызначаюцца канкрэтныя задачы і сродкі навучання;

  • варыятыўнасць планаў прадугледжвае магчымасці змянення пастаўленых на канкрэтны ўрок задач. Напрыклад, замена адной запланаванай рухомай гульні на іншую, не запланаваную; пераразмеркаванне вучэбнага матэрыялу пры праходжанні такіх тэм, як «Перамяшчэнне на лыжах», «Плаванне»;

  • пераемнасць і перспектыўнасць планаў забяспечваецца выкананнем асноўных метадычных прынцыпаў, якія вызначаюць практычную дзейнасць настаўніка ў працэсе фізічнага выхавання вучняў (свядомасці і актыўнасці, сістэматычнасці і паслядоўнасці, нагляднасці, развіццёвага эфекту, спалучанага ўздзеяння, варыятыўнасці, індывідуалізацыі). Акрамя гэтага, размеркаванне вучэбнага матэрыялу па ўроках патрабуе вызначэння паслядоўнасці этапаў фарміравання рухальных уменняў, навыкаў і спосабаў дзеяння;

  • узаемасувязь урокаў фізічнай культуры і здароўя з пазакласнай фізкультурна-аздараўленчымі і спартыўна-масавымі мерапрыемствамі прадугледжвае магчымасць замацавання і ўдасканалення вывучанага на ўроках фізічнай культуры і здароўя матэрыялу падчас школьных фізкультурных святаў, фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў, Дзён здароўя, удзелу ў спартыўных спаборніцтвах.

Працэс планавання вучэбнага матэрыялу грунтуецца на структурным паэтапным размеркаванні вучэбнага матэрыялу на вучэбныя чвэрці, наяўнасці канікулярных перыядаў у вучэбным годзе, вырашэнні трыадзінай задачы адукацыі, выхавання і аздараўлення вучняў, выкарыстанні навукова абгрунтаванай паслядоўнасці (этапаў) фарміравання рухальных уменняў, навыкаў, спосабаў дзейнасці, а таксама наяўнасці ў кожным уроку вучэбнага матэрыялу для развіцця рухальных здольнасцей вучняў.

Віды дакументаў планавання

Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь рэкамендаваны пэўны пералік дакументаў планавання вучэбнага матэрыялу.

З улікам спецыфікі вучэбнага прадмета кожны настаўнік фізічнай культуры і здароўя распрацоўвае наступныя дакументы планавання:


  • чацвяртныя паўрочныя каляндарна-тэматычныя планы размеркавання вучэбнага матэрыялу;

  • планы-канспекты ўрокаў.

У гэтых дакументах адлюстроўваецца сістэма супадпарадкаваных вучэбных задач, вызначаюцца тэрміны іх рэалізацыі, этапы фарміравання рухальных уменняў, навыкаў, спосабаў дзейнасці, метады арганізацыі і правядзення вучэбных заняткаў, дазіроўка нагрузак, формы і тэрміны кантролю вучэбных дасягненняў вучняў і інш.

Пералічанымі планамі дапускаецца карыстацца на працягу шэрагу гадоў, уносячы ў іх толькі неабходныя змяненні або дапаўненні пры змяненнях у змесце вучэбных праграм або нарматыўных дакументаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Чацвяртныя паўрочныя каляндарна-тэматычныя планы штогод узгадняюцца адміністрацыяй установы адукацыі да пачатку навучальнага года.

Названыя дакументы планавання захоўваюцца ў настаўніка ва ўстанове адукацыі на працягу ўсяго навучальнага года.



Чацвяртныя паўрочныя каляндарна-тэматычныя планы

Чацвяртныя паўрочныя каляндарна-тэматычныя планы размеркавання вучэбнага матэрыялу распрацоўваюцца з улікам:



  • уключэння ў іх усіх патрабаванняў дзеючых вучэбных праграм «Фізічная культура і здароўе»;

  • наяўнасці магчымасцей аптымальнага выкарыстання наяўнай ва ўстанове адукацыі фізкультурна-спартыўнай базы, спартыўнага і фізкультурнага абсталявання і інвентару;

  • захавання правіл бяспечных паводзін падчас фізкультурных заняткаў, санітарна-гігіенічных норм і патрабаванняў, якія прад’яўляюцца да спартыўных збудаванняў, абсталявання і інвентару;

  • захавання фізкультурных і спартыўных традыцый установы адукацыі і рэгіёна, дзе яна знаходзіцца.

Паўрочныя каляндарна-тэматычныя планы могуць быць выкананы ў розным выглядзе, напрыклад у форме табліцы, тэксту і інш. Важна адзначыць, што Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь не ўстаноўлены канкрэтныя патрабаванні да афармлення паўрочных каляндарна-тэматычных планаў. Настаўнік можа выкарыстоўваць любую форму, якая, на яго думку, найбольш зручная для работы.

Вучэбныя праграмы па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і здароўе» прадугледжваюць фарміраванне ў вучняў жыццёва важных рухальных уменняў, навыкаў і спосабаў дзейнасці. З гэтай мэтай рэкамендуецца выкарыстоўваць пэўную абрэвіятуру для паўрочнага каляндарна-тэматычнага планавання вучэбнага матэрыялу, якая абазначае этапы фарміравання рухальных уменняў і навыкаў:

А — азнаямленне;

Р — развучванне;

З — замацаванне;

У — удасканаленне;

К — кантроль.

Колькасць урокаў, якія адводзяцца на кожны этап навучання канкрэтнаму практыкаванню або комплексу практыкаванняў, вызначае сам настаўнік з улікам узростава-палавых асаблівасцей вучняў, узроўню развіцця іх рухальных здольнасцей, наяўнасці неабходнага фізкультурнага і спартыўнага абсталявання і інвентару, месца правядзення заняткаў і г. д.

Серыі ўрокаў па фарміраванні рухальных уменняў, навыкаў і рухальных здольнасцей, як правіла, заканчваюцца этапам кантролю К, на якім настаўнік індывідуальна вызначае (ацэньвае) ступень сфарміраванасці рухальнага навыку, гэта значыць якасць (тэхніку) выканання канкрэтнага практыкавання. Адна з асноўных задач, што вырашаюцца настаўнікам, — дамагчыся выканання вучнямі практыкаванняў і рухаў не на ўзроўні ўмення, а на ўзроўні навыку.

Змест вучэбных праграм прадугледжвае вывучэнне на ўроках фізічнай культуры і здароўя тэарэтычных звестак, якія фарміруюць беражлівыя адносіны да свайго здароўя, якія матывуюць вучняў да фарміравання здаровага ладу жыцця сродкамі фізічнай культуры. Як правіла, для вывучэння тэарэтычнага матэрыялу настаўнік плануе і выкарыстоўвае на кожным уроку пэўную колькасць часу.

Паўрочнае каляндарна-тэматычнае планаванне таксама ўключае ў сябе вучэбны матэрыял для развіцця рухальных здольнасцей вучняў. У якасці сродкаў фізічнага выхавання выступаюць рухомыя гульні і гульнявыя заданні. Велічыня і накіраванасць фізічных нагрузак вызначаюцца падборам і колькасцю паўтораў гульняў, гульнявых заданняў, а таксама працягласцю гульнявой дзейнасці вучняў на ўроку.

Планы-канспекты ўрокаў

Планы-канспекты ўрокаў з’яўляюцца абавязковай формай планавання вучэбнага матэрыялу.

У прыведзенай ніжэй прыкладнай форме плана-канспекта ўрока фізічнай культуры і здароўя настаўнік запаўняе свабодныя графы вучэбным матэрыялам, адпаведным зместу чацвяртнога паўрочнага планавання:


  • пазначаецца парадкавы нумар урока ў вучэбным годзе;

  • дата правядзення ўрока можа быць запісана алоўкам, бо ўказаны канспект урока можа выкарыстоўвацца ў наступныя гады;

  • колькасць задач на кожны канкрэтны ўрок вызначае настаўнік з улікам комплекснага вырашэння трыадзінай задачы навучання, выхавання і аздараўлення вучняў;

  • фармулёўкі задач урока павінны адпавядаць этапам фарміравання рухальных уменняў, навыкаў і ўключаць у сябе наступныя азначэнні: азнаёміць (...з тэхнікай лоўлі і перадачы мяча), развучыць (...комплекс практыкаванняў ранішняй гімнастыкі), замацаваць (...тэхніку перамяшчэння на лыжах ступаючым крокам), удасканальваць (...тэхніку кідання малога мяча з месца), кантроль (...тэхнікі скачка ў даўжыню з месца);

  • названае ў плане-канспекце месца правядзення ўрока павінна адпавядаць санітарным правілам і нормам, што прад’яўляюцца да ўстройства і эксплуатацыі спартыўных збудаванняў. Не дапускаецца правядзенне ўрокаў фізічнай культуры ў непрыстасаваных для фiзкультурных заняткаў памяшканнях (школьныя калідоры, рэкрэацыі, вучэбныя класы, актавыя залы) і на адкрытых пляцоўках (лесапаркавыя зоны, тропы здароўя, гульнявыя пляцоўкі, якія знаходзяцца за межамі ўстановы адукацыі). Усе спартыўныя, трэнажорныя залы, гульнявыя пляцоўкі ўстановы адукацыі павінны быць паспартызіраваны ў адпаведнасці з нарматыўнымі дакументамі Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь;

  • у плане-канспекце запісваецца пералік спартыўнага абсталявання і інвентару, якое выкарыстоўваецца ва ўроку (без указання яго колькасці);

  • у графу «Змест вучэбнага матэрыялу» ўносяцца запісы вывучаемага тэарэтычнага матэрыялу, фізічныя практыкаванні і комплексы, якія выкарыстоўваюцца ва ўроку, рухомыя і народныя гульні, эстафеты, а таксама паказваюцца віды і спосабы дзейнасці вучняў падчас урока;

  • у графе «Дазіроўка» настаўнік запісвае запланаваны час (у мінутах) на вывучэнне таго ці іншага вучэбнага матэрыялу, колькасць паўтораў практыкаванняў і комплексаў і да т. п.;

  • у графе «Арганізацыйна-метадычныя ўказанні» настаўнік фіксуе метадычныя асаблівасці арганізацыі і правядзення ўрока, віды і спосабы дзейнасці вучняў, метады фарміравання ў іх рухальных уменняў і навыкаў, пералік магчыма дапушчальных памылак, крытэрыі ацэнкі вучэбных дасягненняў і да т. п.

План-канспект

(прыкладная форма)

№ урока ____ у ______ кл. СШ № _____________________________________

Дата правядзення «___» _________ 20___ г.

Задачы ўрока:

1. ___________________________________________________________________________________

2. ___________________________________________________________________________________

3. ___________________________________________________________________________________

Месца правядзення ___________________________________________________________________

Инвентарь и оборудование _____________________________________________________________






Часткі ўрока, змест вучэбнага матэрыялу

Дазіроўка

Арганізацыйна-метадычныя ўказанні

I. Падрыхтоўчая частка

1










2










3










4










5…










II. Асноўная частка

1










2










3










4










5…










III. Заключная частка

1










2










3










4










5…









Іншай, найбольш часта сустракаемай формай плана-канспекта ўрока з’яўляецца апісальная. Як правіла, настаўнік, які выбраў для сябе дадзеную форму, распрацоўвае план-канспект у выглядзе сцэнарнага плана на кожны ўрок.

Сцэнарны план, як і план-канспект урока, павінен уключаць у сябе нумар урока, дату яго правядзення, пералік задач, указанне месца правядзення заняткаў, пералік абсталявання і інвентару, якія выкарыстоўваюцца на ўроку. Далей настаўнік у вольнай форме выкладае ход урока з апісаннем зместу кожнай яго часткі, форм і метадаў арганізацыі заняткаў з вучнямі і інш.

Планы-канспекты ўрокаў настаўнікам не падпісваюцца і намеснікам дырэктары не зацвярджаюцца.

ПРЫКЛАДНЫ ГАДАВЫ ПЛАН-ГРАФІК РАЗМЕРКАВАННЯ

ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛУ ДЛЯ 1 КЛАСА



(з вывучэннем тэмы «Плаванне»)


Кампаненты, раздзелы, тэмы вучэбнага матэрыялу

Колькасць гадзін

усяго

з іх па чвэрцях

I

II

III

IV

Уводзіны ў школьнае жыццё

8

8










Асновы фізкультурных ведаў

2

1







1

Асновы бяспекі заняткаў

0,5

0,5










Гігіенічныя веды

0,25

0,25










Здаровы лад жыцця

0,5










0,5

Самастойныя заняткі фізічнымі практыкаваннямі

0,25

0,25










Алімпізм і алімпійскі рух

0,5










0,5

Уменні, навыкі, спосабы дзейнасці

58

7

16

20

15

Страявыя практыкаванні

2

2










Агульнаразвіццёвыя практыкаванні

2

2










Бег

4










4

Скачкі

3

3










Кіданне

4







2

2

Лажанне

3










3

Акрабатычныя практыкаванні

4







4




Практыкаванні ў раўнавазе

2










2

Элементы спартыўных і рухавых гульняў

10







6

4

Перамяшчэнне на лыжах

8







8




Плаванне

16




16







Развіццё рухальных здольнасцей
















Рухавыя гульні і гульнявыя заданні

+













Вызначэнне ўзроўню развіцця рухальных здольнасцей

+













Усяго

68

16

16

20

16

ПРЫКЛАДНЫ ГАДАВЫ ПЛАН-ГРАФІК РАЗМЕРКАВАННЯ

ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛУ ДЛЯ 1 КЛАСА



(без вывучэння тэмы «Плаванне»)


Кампаненты, раздзелы, тэмы вучэбнага матэрыялу

Колькасць гадзін

усяго

з іх па чвэрцях

I

II

III

IV

Уводзіны ў школьнае жыццё

8

8










Асновы фізкультурных ведаў

2

1







1

Асновы бяспекі заняткаў

0,5

0,5










Гігіенічныя веды

0,25

0,25










Здаровы лад жыцця

0,5










0,5

Самастойныя заняткі фізічнымі практыкаваннямі

0,25

0,25










Алімпізм і алімпійскі рух

0,5










0,5

Уменні, навыкі, спосабы дзейнасці

58

7

16

20

15

Страявыя практыкаванні

2

2










Агульнаразвіццёвыя практыкаванні

6

5







1

Хадзьба

2




2







Бег

4




4







Скачкі

5







3

2

Кіданне

4










4

Лажанне

5




5







Акрабатычныя практыкаванні

8







6

2

Практыкаванні ў раўнавазе

4










4

Элементы спартыўных і рухавых гульняў

10




5

3

2

Перамяшчэнне на лыжах

8







8




Развіццё рухальных здольнасцей
















Рухавыя гульні і гульнявыя заданні

+

+

+

+

+

Вызначэнне ўзроўню развіцця рухальных здольнасцей

+










+

Усяго

68

16

16

20

16


  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   27


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка