У цэнтры ўвагі другога нумара "Маладосці", як сведчыць яго вокладка, Эліза Ажэшка, якая жыла і тварыла ў нашай прыўкраснай Гародні




Дата канвертавання01.02.2017
Памер6.62 Kb.

У цэнтры ўвагі другога нумара “Маладосці”, як сведчыць яго вокладка, Эліза Ажэшка, якая жыла і тварыла ў нашай прыўкраснай Гародні. “Ажэшкаўскія” матэрыялы нумару – пераклад уступу да своеасаблівага дзённіка пісьменніцы “Дні”, а таксама яе невялічкага апавядання “Парцалянка”. Фрагмент арыгіналу “Дзён”, аўтограф Ажэшкі, шукайце ў рубрыцы “Ад рукі”.



Сярод паэтаў другой “Маладосці” вылучаюцца Вераніка Пуставіт і Вольга Паўлюкевіч – дзве ўзыходзячыя зорачкі жаночай паэзіі. Безумоўна варты ўвагі твор Югасі Каляды “Je suis ton ange gardien” – “Я твой анёл-ахоўнік”: так хочацца, сустрэўшы анёла, даверыцца яму, але ці заўсёды гэта бяспечна? Інтэрв’ю з рэктарам Акадэміі мастацтваў Міхасём Баразной, артыкул Леаніда Лаўрэша “Прыгоды Сяргея Пясецкага на Лідчыне”, вершы лідара гурта “Хурма” Мікіты Найдзёнава, новае фантастычнае апавяданне Сяргея Белаяра – таксама пад вокладкай другой “Маладосці”.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка