У карыесе абвінавачваюцца




Дата канвертавання04.04.2017
Памер14.69 Kb.
картинки по запросу кариес зубов

У карыесе абвінавачваюцца...

Дрэнная гігіена ротавай поласці і ўжыванне вялікай колькасці салодкага спрыяюць вельмі хуткаму развіццю карыесу. Калі гэты паталагічны працэс у цвёрдых тканках зубоў доўга ігнараваць, можна дачакацца запаленчых ускладненняў пульпы і навакольных тканак.

— Узнікненне карыесу звязваюць са змяненнем pH на паверхні зуба пад зубным налётам у выніку браджэння вугляводаў, якое ажыццяўляюць мікраарганізмы, — тлумачыць стаматолаг- раеннай паліклінікі С. БАСАЙ Значэнне маюць характар і рэжым харчавання, асаблівасці слінааддзялення, зрухі ў функцыянальным стане арганізма, колькасць фтору, які паступае ў арганізм, і нават уплыў навакольнага асяроддзя. Задача кожнага з нас — забяспечыць рэгулярны догляд зубоў, знізіць спажыванне цукру, выкарыстоўваць зубныя пасты з фторам, з'яўляцца на прафагляд да стаматолага двойчы на год. Праводзяцца і «запячатванні» фісур спецыяльнымі матэрыяламі, што абараняе найбольш верагодныя месцы ўтварэння карыесу.

Што да вугляводаў, то ў першую чаргу не варта ўжываць салодкае як апошнюю страву, не пажадана ўжываць салодкае паміж асноўнымі прыёмамі ежы і не трэба есці ласункі на ноч. Калі  вы ўсё ж такі не стрымаліся, пажуйце жуйку без цукру або пагрызіце штосьці цвёрдае з садавіны або гародніны.

Што да гігіены, то тут дарэчы будуць усе сродкі: зубныя шчоткі, міжзубныя ёршыкі, зубачысткі, флосы (зубныя ніткі), зубныя пасты, гелі, парашкі, апаласквальнікі. Аптымальнай з'яўляецца чыстка зубоў двойчы на дзень. Каб ачысціць зубную паверхню, неабходна зрабіць 300-400 рухаў, для чаго спатрэбіцца каля 3 хвілін.



Што да фтору, які валодае моцным супрацькарыёзным эфектам, то адным з эфектыўных метадаў лічыцца фтарыраванне вады, прымяненне мясцовых аплікацый прэпаратаў фтору.

У апошні час вядуцца работы над выкарыстаннем гелій-неонавых лазераў для прафілактыкі карыесу, ствараюцца вакцыны супраць тых стрэптакокавых бактэрый, што абвінавачваюцца ў карыёзным працэсе.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка