У кожнага чалавека ёсць такi куточак на зямлi, дзе ўсё здаецца лепшым, родным




Дата канвертавання12.12.2018
Памер31.63 Kb.


МАЯ РАДЗІМА
У кожнага чалавека ёсць такi куточак на зямлi, дзе ўсё здаецца лепшым, родным.

I тут узнiкаюць пытанні… Чаму ўсiх людзей так цягне да гэтага маленькага кавалачка зямлi нябачнай, але вельмi моцнай сiлай? Што ты можаш пра яго распавесцi?

Я нарадзiўся ў самым прыгожым горадзе Iўi. Ён зусiм не падобны на iншыя.

Мая радзiма пачынаецца на парозе маёй хаты. Вузкая сцежка, па якой я крочу кожны дзень у сваю школу, праходзiць каля маёй буслянкi. Ужо вярнулiся нашы буслы. Яны вiтаюць мяне звонкiм клёкатам.

Мая сцежка выводзiць мяне на шырокую вулiцу i праходзiць каля святынi каталiкоў – касцёла. На ўзвышшы стаiць статуя Хрыста. Здаецца, яе бачаць з розных бакоў горада.

А вось дарога збочвае на другую вулiцу, дзе жывуць мае сябры. Адразу ў вочы кiдаюцца вялiкiя цяплiцы, бо тут жывуць вельмi працавiтыя людзi, нашы суседзi – татары. Яны таксама маюць сваю святыню – мячэць. Яна дзейнiчае амаль два стагоддзі.

Да Вялiкай Айчыннай вайны ў маiм горадзе жылi яўрэi i дзейнiчалi сінагогi.

Далей сцежка зварочвае на вузкую вулачку. Я апынуўся каля крынiчкi, якую так шануюць праваслаўныя вернікі. Наша іўеўская крынiчка вядома далёка за межамi горада i вобласцi. Каля яе заўсёды людна. Па яе чыстую вадзiцу прыязджаюць з усiх куткоў маёй краiны.

Вось так у згодзе i ладзе спакон вякоў жывуць у маiм горадзе татары i беларусы, рускiя i палякi. I, як сведка гэтаму, у цэнтры Iўя ўзвышаецца помнiк, прысвечаны чатыром канфесiям. Ён сiмвал таго, як трэба ў згодзе i ладзе жыць людзям усяго свету. Наўрад цi можна знайсцi другi такi горад у свеце.

Малая радзiма – гэта святое месца.

Я цяпер пачынаю разумець, чаму мае буслы на старой лiпе таксама кожны год вяртаюцца да сваёй буслянкi. Бо i яны маюць сваю радзiму. I гэта найвялiкшы падарунак лёсу, самае дарагое, што ў цябе ёсць.











https://pp.userapi.com/c623227/v623227847/310e8/sqlaefya360.jpg

Крупоўская Дзіяна, 4 клас



навучальна – педагагічнага комплекса Іўеўскі яслі- сад – пачатковая школа


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка