У месяцы верасне




Дата канвертавання24.11.2017
Памер6.65 Kb.
У МЕСЯЦЫ ВЕРАСНЕ

У месяцы верасні выпала пароша,


Дзед бабу палюбіў, што баба хароша,

Дзед бабу палюбіў, што баба хароша.


І крывая, і сляпая, яшчэ к таму злая,


І крычыць, і бурчыць, проці дзеда не змаўчыць,
І крычыць, і бурчыць, проці дзеда не змаўчыць,

- Убірайся, бабка, у новае белле,


Я ж цябе павяду з сабой на вяселле,

Я ж цябе павяду з сабой на вяселле.


Узяў жа дзед бабку за белу ручку


І спіхнуў дзед бабку з моста ў рэчку,

І спіхнуў дзед бабку з моста ў рэчку.


Цяпер, бабка, кайся, трошкі пакупайся!


А як бабка узнырне, то дзед кіем падпіхне,
А як бабка узнырне, то дзед кіем падпіхне.

Прыйшоў дзед дадому і пачаў бажыцца:


- Ох, ох, далібог, не буду жаніцца,

Ох, ох, далібог, не буду жаніцца!



Раздумаўся дзедка, у ладонькі плешча:
- А як буду жыў-здароў, ажанюся ешча,

А як буду жыў-здароў, ажанюся ешча!


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка