У нашым дапаможніку расчыняецца паступальны і супярэчлівы працэс развіцця беларускага грамадства. Вы пазнаеце аб тым складаным часе, у якім давялося жыць нашым суайчыннікам




Дата канвертавання02.04.2017
Памер25.91 Kb.
У нашым дапаможніку расчыняецца паступальны і супярэчлівы працэс развіцця беларускага грамадства. Вы пазнаеце аб тым складаным часе, у якім давялося жыць нашым суайчыннікам. Падзеi ў гісторыі Беларусі асвятляюцца з пазіцыі агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцяў. Сярод іх - беларуская дзяржаўнасць і нацыянальная культура, прызнанне чалавечай асобы як творцы гісторыі, дэмакратычныя правы і волі грамадзян.

У вас будзе магчымасць пазнаёміцца з рознымі, часта процілеглымі меркаваннямі і паводзінамі людзей у вызначаных гістарычных акалічнасцях і паўсядзённага жыцця. Паспрабуйце растлумачыць выннікі іх учынкаў і зразумець выказаныя імі меркавання.

Спадзяемся, наш дапаможнік будзе садзейнічаць фармаванню вашай перакананасці ў тым, што беларускі народ мае сваю гісторыю, якую варта добра ведаць і якой можна ганарыцца.

Кожны с раздзелаў і тэм адлюстроўвае асноўныя накірункі гістарычнага развіцця нашага грамадства ў вызначаны перыяд часу. Пры вывучэнні фактычнага матэрыялу ў тэмах падручніка раім вам суадносіць пэўныя факты гісторыі Беларусі з усеагульнай гісторыяй. Гэта дазволіць вам усталяваць сувязь паміж пройдзеным і новым матэрыялам. Пасля таго як вы азнаёміцеся са зместам навучальнага матэрыялу, варта адказаць на пытанні і выканаць заданні, размешчаныя пасля кожнай тэмы, або кожнага з падзелаў. Для гэтага вам спатрэбяцца наступныя навучальныя ўменні: параўноўваць гістарычныя падзеі, прыводзіць адпаведныя гістарычныя факты ў якасці прыкладаў і аргументаў свайго доказу, расчыняць прычынна-следчыя сувязі паміж гістарычнымі фактамі або з'явамі, вызначаць ролю гістарычных асоб і дзеячаў культуры, знаходзіць і тлумачыць ключавыя словы. Такім уменням неабходна вучыцца, а дапамогуць вам у гэтай справе змещаныя парады у метадычных рэкамендацыях у навучальным дапаможніку.

Ва ўмовах фармавання ў нашай краіне інфармацыйнага грамадства вельмі важна навучыцца самастойна працаваць з рознымі крыніцамі інфармацыі. Гісторыя як навука засноўваецца на гістарычных дакументах. Азнаёміцца з імі можна ў рубрыцы "Гістарычны дакумент", а таксама ў дадатковых матэрыялах да кожнай тэмы. Культурна-гістарычная серада ўяўляе такія крыніцы ведаў аб нашым мінулым, як успаміны, лісты, творы мастацкай культуры, карціны, фатаграфіі, карты. Варта вучыцца, крытычна ставіцца да крыніц інфармацыі, захоўваючы пры гэтым паважлівае дачыненне да меркавання людзей, якія думаюць інакш. Звяртайце увагу на гістарычныя карты, якія дапамогуць вам суаднесці час і прастору вызначаных гістарычных падзей. Абавязкова знайдзіце на карце месца вашага жыхарства и вызначце становішча вашага краю у той ці іншы гістарычны перыяд.

Пры вывучэнні и азнакамленні з матэрыялам не забывайце аб сваіх земляках, жыццевы лес якіх, звязаны з айчыннай гісторыяй. У тэксце дапаможніка пад рубрыкай “Гістарычныя і культурныя дзеячы” вы знойдзеце кароткія звесткі аб найбольш вядомых гістарычных асобах, выхадцаў з Беларусі. Знаемства з персаналіямі дазваляе усвядоміць нашу культурна-гістарычную спадчыну, зразумець чалавечы фактар у гісторыі. Прозвішчы асоб размяшчаюцца ў алфавітным парадку. Варта усвядоміць, што гісторыя Беларусі з’яуляецца часткай, перш за ўсе еўрапейскай гісторыі і разам з тым мае свае асаблівасці.



“Гістарычны слоунік” прадстаўляе Вам магчымасць праверыць і удакладніць веданне асноўных гістарычных тэрмінаў і паняццяў, якія сустракаюцца пры вывучэнни кожнай тэмы ў курсе гісторыі Беларусі. Магчыма выкарыстанне гістарычнага слоўніка з мэтай трывалага засваення паняцыйна-тэрміналагічнага апарату. Уменне даць вызначэнне гістарычных тэрмінай і іх асэнсаванае ўжыванне пры адказе ці выкананні задання – адзін з галоўных паказчыкаў Вашага ўзроўню навучанасці.

“Відэаархіў” змяшчае дакументальныя кадры з айчыннай и сусветнай гісторыі, дазволіць Вам сваімі вачыма ўбачыць падзеі гісторыі XX стагоддзя, даць ім уласную адзнаку.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка