У пачатку 30-х гадоў К. Чорны прыходзіць да гістарычна-канкрэтнага разумення новай рэчаіснасці. Яго ўвагу прыцягвае жыццё народа на вялікім адрэзку часу




Дата канвертавання05.05.2017
Памер12.24 Kb.
У пачатку 30-х гадоў К. Чорны прыходзіць да гістарычна-канкрэтнага разумення новай рэчаіснасці. Яго ўвагу прыцягвае жыццё народа на вялікім адрэзку часу. У рамане "Бацькаўшчына" пісьменнік імкнуўся асэнсаваць і абагульніць змены ў жыцці грамадства, выкліканыя Кастрычніцкай рэвалюцыяй. Падзеі, апісаныя ў творы, ахопліваюць некалькі дзесяткаў гадоў. Галоўным героем рамана з'яўляецца селянін Леапольд Гушка — чалавек без зямлі і бацькаўшчыны. Адвечная беднасць і нястача не заглушылі ў ім пачуцця чалавечай годнасці. Чалавек сумленны і цярплівы, надзелены незвычайнай сілай волі, ён не палохаецца жыццёвых цяжкасцей, "стаіць на нагах моцна". Герой твора марыць аб набыцці кавалка ўласнай зямлі, на якой ён быў бы гаспадаром. Леапольд, як і Міхал з "Новай зямлі", верыць, што на сваёй зямлі ён стане незалежным і шчаслівым, зажыве па-людску. Рэвалюцыя быццам бы здзейсніла мару Гушкі. Ён атрымаў некалькі дзесяцін камяністай няўдобіцы, на якой працаваў як закляты. Але змяніўся час. І герой твора становіцца змагаром за новы лад, новую бацькаўшчыну. Ён аддае ў камуну набыты з неймавернай цяжкасцю надзел зямлі і гэтым самым нібыта вызваляецца ад пакутаў уласніцтва. Логіка развіцця характару Леапольда відавочна парушаецца. І з сённяшняга пункту гледжання такія паводзіны героя рамана здзіўляюць, не паддаюцца лагічнаму аналізу і растлумачванню. Гэтым учынкам герой твора як бы перакрэслівае сваю ранейшую жыццёвую праграму. На апошніх старонках твора, даволі публіцыстычных і схёматычных, мы бачым Леапольда старшынёй пагранічнага калгаса, кіраўніком пасяджэння раённага з'езда саветаў. Тут адчуваецца ўступка аўтара ідэям таго часу, калі неабходна было паказаць, як ва ўмовах савецкай рэчаіснасці былы батрак ператвараецца ў дзяржаўнага дзеяча, як селянін развітваецца са сляпой наіўнай верай ў сваё вызваленне шляхам набыцця ўласнай зямлі.

http://www.tvordom.com/classic.php?section=1&author=100


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка