У прэс-цэнтры рэдакцыі раённай газеты "Зара над Друццю" адбылася сустрэча з начальнікам адаі раус максімам кундалевым




Дата канвертавання11.09.2018
Памер25.79 Kb.
У прэс-цэнтры рэдакцыі раённай газеты “Зара над Друццю” адбылася сустрэча з начальнікам АДАІ РАУС Максімам КУНДАЛЕВЫМ
У прэс-цэнтры рэдакцыі раённай газеты “Зара над Друццю” адбылася сустрэча з начальнікам АДАІ РАУС Максімам КУНДАЛЕВЫМ, які адказаў на пытанні па бяспецы дарожнага руху і нагадаў аб адказнасці грамадзян за парушэнні ПДР.

– Максім Валер’евіч, з 1 снежня па 1 сакавіка  ўсеаўтамабілі павінны мець зімовыя шыны. Якаяадказнасць прадугледжана для тых, хто ігнаруе гэтапатрабаванне?

– У першую чаргу парушальнікі рызыкуюць сваім здароўем і ўласнымі транспартнымі сродкамі. Адміністрацыйная адказнасць прадугледжвае для іх папярэджанне альбо штраф да 0,5 б. в. Вадзіцелям трэба     ведаць, што выкарыстанне  зімовых шын значна павялічвае бяспеку эксплуатацыі аўтамабіляў у складаных умовах надвор’я. Але гэта зусім не азначае тое, што памяняў пакрышкі, і на дарозе можаш весці сябе прывольна. За першы тыдзень снежня на тэрыторыі раёна адбыліся тры ДТЗ па няўважлівасці вадзіцеляў, якія праігнаравалі метэаралагічныя ўмовы і стан сваіх транспартных сродкаў. На адной з машын, якая з’ехала ў кювет, на адным коле была летняя шына, якая і падвяла вадзіцеля ў самы нечаканы момант.

– Але ж вадзіцель можа паскардзіцца на бяздзейнасць адпаведных службаў…

На кожнае ДТЗ, якое адбылося пры неспрыяльных умовах надвор’я, разам з экіпажам ДАІ выязджае службовая асоба з той арганізацыі, якая займаецца абслугоўваннем дарогі, для характарыстыкі яе стану. Таму бяздзейнасць дарожных службаў, калі яна ёсць, заўсёды выяўляецца і, безумоўна, усё гэта ўплывае на вынік пры расследаванні ДТЗ.

– Адносна святлоадбівальных элементаў. Напрыклад, гарадскія жыхары лічаць, што паколькі ў цёмны час сутак яны рухаюцца па ярка асветленых вуліцах, флікеры ім не патрэбны. Тым часам і многія вадзіцелі не выкарыстоўваюць іх.

– А потым гэтыя вадзіцелі выходзяць з аўтамабіляў і аўтаматычна патрапляюць у лік самай неабароненай катэгорыі ўдзельнікаў дарожнага руху — пешаходаў. Прывяду даволі сумную лічбу. За 10 месяцаў бягучага года выяўлены 596 адміністрацыйных парушэнняў, звязаных з ігнараваннем пешаходамі ПДР. Пры гэтым 82 чалавекі знаходзіліся ў стане  алкагольнага  ап’янення. Згодна ч. 1 арт 18.23 КаАП РБ, за адсутнасць святлоадбівальнага элемента ў цёмны час сутак для пешаходаў прадугледжаны штраф ад 1 да 3 б. в., а калі чалавек знаходзіцца ў нецвярозым стане – ад 3 да 5. Не так даўно адбыўся трагічны выпадак – жанчына-пешаход загінула пад коламі аўтамабіля. Яна рухалася па праезнай частцы дарогі і не была абазначана святлоадбівальным элементам.

З пачатку года ў нашым раёне адбыліся 9 ДТЗ, у якіх пацярпелі 11 чалавек. Двое загінулі.

Выклікае занепакоенасць і тое, што павялічылася колькасць нецвярозых вадзіцеляў. У 2016 годзе іх было выяўлена 50 (за 10 мес.), а сёлета за такі ж перыяд – 64. Усе яны панеслі заслужанае пакаранне, бо п’яны вадзіцель за рулём – патэнцыяльны забойца.

– Ці можна зімой выкарыстоўваць для руху веласіпед?



– У снегапад адназначна нельга рухацца на двухколавым транспарце. За парушэнне гэтага патрабавання прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ад 1 да 3 б. в., а калі веласіпедыст будзе ў стане        алкагольнага ап’янення, сума штрафу складзе ад 3 да 5 б. в.

Дарэчы, пры разглядзе спраў аб адміністрацыйных парушэннях у адносінах да веласіпедыстаў і пешаходаў для тых парушальнікаў, хто цалкам не ўсведамляе сваю віну, дэманструюцца тэматычныя відэаролікі і фільмы. Спецыяльная старонка АДАІ РАУС дзейнічае ў інтэрнэце ў сацыяльнай сетцы “Укантакце”. Там усе жадаючыя могуць не толькі пазнаёміцца з хронікай падзей на дарогах рэгіёну і працай дзяржаўтаінспекцыі, але і выказаць свае меркаванні, задаць пытанні на хвалюючыя тэмы і атрымаць вычарпальныя адказы.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка