У сучасным выхаванні і навучанні дашкольнікаў існуе шмат розных праблем. Есць яны і ў патрыятычным выхаванні парастаючага пакалення. Першая гэта адрыў выхавання ад жыцця нашых продкаў




Дата канвертавання03.09.2018
Памер72.02 Kb.

У сучасным выхаванні і навучанні дашкольнікаў існуе шмат розных праблем. Есць яны і ў патрыятычным выхаванні парастаючага пакалення. Першая – гэта адрыў выхавання ад жыцця нашых продкаў. І другая – сістэма адукацыі і выхавання не прадугледжвае паглыбленага знаёмства дзяцей з жыццём іх продкаў, з народнымі традыцыямі і абрадамі, з беларускім фальклорам.

У гэтых умовах значна ўзрастае роля традыцыйнай культуры, якая тоіць у сваіх глыбінна-старажытных формах найбольш самабытныя нацыянальна-мастацкія з’явы, абрады, святы: Гуканне вясны, Вялікдзень, Купалле і г.д.

Неабходна выхоўваць у дзяцей такія патрыятычныя каштоўнасці, як любоў да сваёй зямлі, свайго народа, сваёй мовы, павагу да нацыянальнай культуры, яе традыцый і абрадаў, гордасць за айчынную гісторыю, за народных герояў.

Мэтай з’яўляецца стварэнне сістэмы развіцця і стымулявання творчай актыўнасці дзяцей у час правядзення фальклорных свят і забаў па дадзенай тэме. Але недапусціма ўкладаць у вусны маленькіх дзяцей тыя словы, якіх яны яшчэ не разумеюць. Тое, што складае для народа святыню, з-за гэтага можа пераўтварыцца ў пусты гук.

Адраджэнне нацыянальнай культуры ўскалыхнула цікавасць грамадскасці да фальклору, народных святаў і абрадаў. Таму важна размяжоўваць і адрозніваць паняцці “рытуал”, “абрад”, “свята”.

Пад рытуалам звычайна разумеюць пэўнае дзеянне , мэта якога – магічным шляхам паўплываць на прыродныя стыхіі, сілы, зрабіць жаданы вынік.

Абрад – гэта комплекс дзеянняў, абумоўленых той ці іншай з’явай ў прыродзе, станам яе або ўзростам чалавека, з дапамогай якіх магічным шляхам можна дабіцца жадаемага выніку.

Свята – найвышэйшы ўзровень развіцця духоўнай культуры, адпаведны стану душы чалавека ў тую ці іншую пару года ці ў тым або іншым узросце.

Свята як стан душы, ствараецца шматлікімі прысвяткамі, пастамі, падрыхтоўкай да яго фізічна , духоўна і эстэтычна. Адзначаюцца тыя ці іншыя моманты ў стане прыроды ці асабістым жыцці, рыхтуецца святочны мастацкі матэрыял, атрыбутыка, маскі, развучваюцца , пераймаюцца ад старэйшых знаўцаў песні, танцы, карагоды. Ў выніку стан душы дарослага чалавека, а яшчэ ў большай ступені – дзіцяці, іх эмацыянальна-псіхалагічны настрой раскрыты насустрач святу, чакаюць і ўспрымаюць яго. І гэтага можна дасягнуць ва ўмовах садка, калі падрыхтоўчыя дзеянні да свята зрабіць часткай паўсядзённага жыцця: культываваць народную святочную культуру канстатацыяй тых ці іншых змен у календары прыроды, адзначаць прысвяткі і, самае галоўнае, - авалодваць эстэтыкай святочнай культуры: спевамі, карагодамі, засваеннем святочных дзеянняў, падрыхтоўкай святочнай атрыбутыкі і г.д.

Традыцыі кожнага народа складаюцца вякамі, тысячагоддзямі і перадаюцца з пакалення ў пакаленне як неад’емная частка ўкладу жыцця чалавека, якая хутчэй у многім і вызначае гэты ўклад. Ва ўсе часы ўсё, што тычыцца паняцця “традыцыйнае” свята, захоўвалася ў народзе як найдаражэйшая спадчына, бо любая традыцыя ў першую чаргу задавальняе духоўны густ і патрэбу чалавека. Менавіта гэта акалічнасць садзейнічае вялікай жыццяздольнасці і функцыянальнасці нацыянальных традыцый кожнага этнасу , яго абрадаў і звычаяў. І менавіта таму да нашага часу ў беларускай традыцыйнай культуры захаваліся лепшыя элементы храналагічна розных культурных пластоў і эпох.

Святы - сукупнасць звычаяў і абрадаў. Узніклі ў першабытнам грамадстве. Былі звязаны з каляндарным (гуканне выясны, грамніцы) ці зямельнымі цыкламі. Падзяляюцца на рэлігійныя, сінкрэтычныя і безрэлігійныя. Рэлігійныя святы - царкоўныя, у прыватрасці хрысціянскія (раство Хрыстова). Сінкрэтычнымі святамі (мелі рэлігійныя і безрэлігійныя элементы) былі традыцыйныя каляндарная народныя святы (каляды, масленіца, купалле і інш.).

Уся выхаваўчая работа будуецца і ў нашай установе ў адпаведнасці з нацыянальнай самабытнасцю беларускага мастацкага святочнага календара.

Пачынаем з зімовых святак, з Каляд (7 студзеня), якія былі ў гонар зімоваго сонцазвароту і каляднага месаеду пасля Піліпаўскага посту. На гэты язычніцкі абрад наслаівалася хрысціянскае свята нараджэнне Хрыстова- свята Раства. Неад'емным рытуалам з'яўляецца ўшанаванне продкаў-дзядоў. Гэтаму прысвячалі тры ўрачыста-шанавальныя куцці:

перадкалядная посная, багатая - шчодрая і вадзяная. Гэтая падзея цягнулася ад 25 снежня да 2 студзеня (з 7студзеня па 20 студзеня па новаму стылю).

Стрэчанне ці грамніцы . Гэтае свята ўвабрала ў сябе вобраз зімы і лета ў песенных гуртах, якія спрачаюцца паміж сабой песнямі. у гэты дзень з децьмі вядзем размову аб надворьі, народных прыкметах на доўгачаканую вясну, гуляем у зімовыя народныя гульні.

Масленка. Святкуецца за восем тыдняў перад Вялікаднем. Гэта свята пачыналіся запускі, якія заканчвалі калядны мясаед. Дзеці з вялікай ахвотай рыхтуюцца да забавы “Масленка”.

Гуканне вясны. Гэтае свята характэрна для Усходней Беларусі. Як і масленкавыя абрады песні і карагоды адбываліся на горках, бо так было бліжэй да неба. Кульмінацыя гэтага свята дасягалася 7 красавіка, калі адбываліся непасрэдна рытуальныя дзеянні і працягваліся да таго моманту, як узаруць поле. Дзеці з задавальненем водзяць карагод з заклічкамі:

Ідзі, зіма, да Кракава!

Зноў ты прыйдзеш аднакава.

Ідзі, зіма, да Кіева –

Ты там лета пакінула!

Ідзі, зіма, да крыніцы -

Забірай рукавіцы!

Дзеці з завальненем праганяюць зіму і заклікаюць вясну.



Саракі. Свята прыпадае на 22 сакавіка. Яно адзначае дзень веснавого раўнадзенства. 3 гэтым святам канчаткова прыходзіць вясна. На занятках дзеці лепяць, вырэзваюць птушак, нясуць зерне ў кармукі і абмяркоўваць гатоўнасць шпаковень для птушак. Вядуць гутаркі аб пералетных птушках.

Камаедзіца. Гэтае свята прыйшло з глыбокай старажытнасці. Адзначаецца перад Звесткаваннем. На гэта свята пакланяліся мядзведзю. Найменш знаемае свята ў нашы дні як дарослым, так і дзецям. Але і яно з’яўляецца часткай народнага календара, таму і знаемства з ім мы праводзім.

Вялікдзень. Гэтае свята лічыцца найвялікшым каляндарным святам. Яно складае выключную адметнасць, самабытнасць беларускага абрадава-святочнага каляндара. На гэта свята сутракалі Новы Год па сонечнаму календару. Святкавалася ў дзень вяснавога раўнадзенства. Потым стала перасоўным ад 4 красавіка да 8 мая. Але ад змены даты вялікасць свята не зменшылася.

Вербная нядзеля. У царкву заносяць галінкі вярбы, якія асвяшчалі святой вадой. Потым прынасілі дамоў і з'ядалі па аднаму пухірку, каб абараніцца ад маланкі, а рэшткі вярбы захоўвалі да наступнай Вербніцы.

Наўскі Вялікдзнь. Адзначаўся раней ў чысты чацвер, як частка агульнакаляндарнай традыцыі ўшанавання дзядоў. Гэтае свята больш вядома пад назвай Радауніца свята ўшанавання памерлых.

Купалле. Святкуецца з 6 на 7 ліпеня. Гэтае свята насычана прыгожымі язычніцкімі звычаямі і святкуецца ў гонар летняга сонца звароту. Сутнасць гэтага свята засталася некранутай да нашых дзён. Увасабленнем былі ачышчальныя вогнішчы, ачалавечаны вобраз жанчыны Купалы і нават яго дочкі. З вялікім задавальненнем дзеці плятуць вянкі для свята, гуляюць у гульні, шукаюць папараць – кветку.

Жніво. Гэтае свята з'яўляецца самым працяглым комплексам рытуалаў. Пачынала святкавацца ад 12 ліпеня да 27 верасня. Жніўныя абрады складалі аснову самай цяжкай працоўнай дзеі. У нашай практыцы мы святкуем яго з выхаванцамі 28 жніўня, прыцягваючы увагу дзяцей да заканчэння работ па жніву і ў нашай мясцовасці. А 27 верасня праводзім свята “Багач”, якое сімвалізуе заканчэнне жніва і пачатак работ па нарыхтоўцы гародніны на зімовы перыяд: прыйшоў “Багач” – хавай вілы, даставай капач.

Пакровы. Адзначалісы ад 14 кастрычніка да 27 кастрычніка. На гэтае свята размярковываліся дні паміж дзяўчатамі, а 27 кастрычніка па надвор'ю меркавалі аб характары будучай жонкі, і называлі гэты час Дзівочым летам. На гэтае свята ў прыродзе адбываўся пераломны момант ад лета да зімы. "Прыйшла Пакрова і пытае, ці да зімы гатова." Пачынаючы з гэтага свята, моладзь пачынала збірацца на вячоркі, а хатнія справы спраўляліся з песнямі.

Гэтым святам мы і заканчваем наш народны каляндар ва ўстанове. І на нашу думкугэты невялікі ўклад у пазнанне дзецьмі традыцый нашых продкаў значна можа паўплываць на адносіны падрастаючага пакалення да сваей радзімы, яе гісторыі і самабытнасці. Аднак вялікім саюзнікам у гэтым выхаванні мы бачым вас – паважаныя нашы бацькі!

Святы - сукупнасць звычаяў і абрадаў. Узніклі ў першабытнам грамадстве. Былі звязаны з каляндарным (гуканне выясны, грамніцы) ці зямельнымі цыкламі. Падзяляюцца на рэлігійныя, сінкрэтычныя і безрэлігійныя. Рэлігійныя святы - царкоўныя, у прыватрасці хрысціянскія (раство Хрыстова). Сінкрэтычнымі святамі (мелі рэлігійныя і безрэлігійныя элементы) былі традыцыйныя каляндарная народныя святы (каляды, масленіца, купалле і інш.). Да безрэлігійнай часткі народных свят належылі шматлікія гульні, асабліва на каляды, масленіцу, купалле. У час народных свят спявалі народна-каляндарныя і сямейныя песні, выконвалі творы народнай харэаграфіі. У народна-каляндарных святах, асабліва ў калядах, ёсць элемент Народнага тэатра, а рэлігійныя элементы звязаны са старажытна абрадавымі дзеяннямі. Значная частка рэлігійных элементаў з'явілася пад уплывам царквы, якая да народных свят прымыкоўвала хрысціянскія (да каляд раство Хрыстова, да валачобнага свята - Вялікдзень, да купалля - свята Іаана Прадцеча). У другой палове 19 ст.- пачатку 20 ст. роля рэлігійных элементаў у народных святах паступова змяншалася. Некаторыя з іх, асабліва старыя абрадавыя дзеянні, сталі безрэлігійнымі тэатралізаванымі дзеяннямі, святочнай забавай.

Сказаўшы, што такое святы і абрады я перахаджу да агульнага агляду свят і абрадаў беларусаў якія найбольш былі распаўсюджаны на Беларусі і іх невялікай характарыстыкі.



Без маральных паняццяў немагчыма станаўленне маральнай свядомасці асобы, фарміраванне стылю яе паводзін, а таксама адносін да акаляючай рэчаіснасці і грамадства. У іх адлюстроўваюцца істотныя бакі маральных адносін, стаўленне чалавека да іншых людзей і да грамадства. Вось чаму фарміраванне ў дзяцей маральных паняццяў з’яўляецца справай вельмі важнай і неабходнай. Працэс іх фарміравання прадугледжвае наяўнасць у асобы першасных маральных уяўленняў – пачуццёвых вобразаў прадметаў і з’яў рэчаіснасці, бо менавіта ўяўленне ў працэсе пазнання з’яўляецца прыступкай ад успрымання да мыслення, і менавіта яно мае ўласцівасць узбагачацца і інтэгравацца ў маральныя паняцці.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка