У якіх словах націск падае на другі склад?




Дата канвертавання25.11.2017
Памер23.92 Kb.
Алімпіяда па беларускай мове 3 клас

(адказы дасылаць на электронны адрас: school4vitebsc@yandex.ru)



  1. У якіх словах націск падае на другі склад?

Садоўнік, мядзведзь, салавей, алфавіт, настаўнік, яблынька, жаўцелі, прыгожы, драпежны.

2. Устаўце патрэбныя літары.

Ц..на, бяро..ка, л..сок, маро.., б..жыць, сн..жок, яга..кі, стр..хі, ду..кі.



3. Устаўце апостраф ці раздзяляльны мяккі знак.

Сям..я, л..е, Іл..я, вераб..і, пад..ём, п..е, сузор..е, міл..ён, Ул..яна, давер..е.



4. Знайдзіце словы, якія абазначаюць прадметы і адказваюць на пытанне што?

Мінуў стракаты шумны май,

Павольнай хваляй ходзіць жыта,

Цямнее луг, сівее гай,

Рачулка дрэмле над ракітай.

А. Русецкі



5. У якім сказе прапушчана не толькі літара я ?

Не хвалі с..бе, н..хай людзі пахвал..ць ц..бе.

Над с..лом ста..ла н..звычайная ц..шыня.

С..рпок мес..ца нырнуў у хмару.



6. Вызначце тыпы сказаў, запішыце.

Дзе пачынаецца Радзіма?

Яна пачынаецца там, дзе ты жывеш.

Навекі слаўся, родны край!



7. Дапішыце фразеалагізмы.

Нямы як _____ .

Галодны як _____ .

Баязлівы як ______.



8. Знайдзіце сказы, у якіх правільна вызначана лексічнае значэнне слова. Выпраўце няправільнае.

Аглушыць- часова пазбавіць здольнасці бачыць.

Насенне- зерне раслін, прызначанае для пасеву.

Настойлівы- нерашучы ў дасягненні сваёй мэты.

Ліст адказаў


Імя, прозвішча вучня




Клас




задання


Варыянты адказаў

Колькасць балаў

1






2






3






4






5






6






7






8






9






10






Вынік:





База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка