Уа “Бабінавіцкая дзіцячы сад – сярэдняя школа” Выканаў вучань 11’ класа Бабінавіцкай дссш




Дата канвертавання25.02.2017
Памер351.52 Kb.



УА “Бабінавіцкая дзіцячы сад – сярэдняя школа”

Выканаў вучань 11’ класа

Бабінавіцкай ДССШ

Багдановіч Андрэй

2009 год

Змест

Уводзіны……………………………………………………………..3 – 5


1. Антыфашысцкая барацьба на тэрыторыі Беларусі ……………...6 – 14
2. Гісторыя ветэрана Вялікай Айчыннай вайны …………………15 – 19
3. Спіс літаратуры ……………………………………………………20

Уводзiны

Вялікая Айчынная вайна – 1941 – 1945 года – вызваленчая барацьба савецкіх народаў супраць фашыцкай Германіі, яе саюзнікаў і частка другой сусветнай вайны (1939 – 1945 гг.). Працягвалася з 22.06.1941 г. да 09.05.1945 г.; на тэрыторыі Беларусі – з 22.06.1941 г. да 28.07.1944 г. вяліся сродкамі ваеннай, эканамічнай і палітычнай, ідэалагічнай барацьбы. Германія выставіла супраць СССР 153 дывізіі, яе саюзнікі (Італія, Румынія, Венгрыя і Фінляндыя) – 37 дывізій: іх падтрымлівалі 4 флаты, усяго 5,5 млн. чалавек, 47,2 тыс. гармат і мінамётаў, 192 баявыя караблі.

На Беларусі гітлераўцы планавалі знішчыць 75% насельніцтва. Напярэдадні вайны ў БССР было 10 абласцей, 188 раёнаў, яе тэрыторыя прыкладна 225,7 тыс. км2, насельніцтва 22.06.1941г. – 10 млн. 528 тыс. чалавек. Эканоміка БССР развівалася як састаўная частка эканомікі ўсёй Савецкай краіны.

Падрыхтоўку да вайны супраць СССР гітлераўцы пачалі задоўга да захопу ўлады ў Германіі (1933г.). З прыходам нацыстаў да ўлады ўсё жыццё было падпарадкавана падрыхтоўцы і развязванню агрэсіўных войнаў. У 1939 – 1941 гг. Германія захапіла амаль усе краіны Заходняй Еўропы і паставіла іх эканамічныя і ваенныя рэсурсы на службу сваім агрэсіўным мэтам.

Вялікія страты абароназдольнасці краіны нанесены сталінскімі рэпрэсіямі супраць ваенных кадраў. Толькі ў 1937 – 1938 гг. было рэпрэсіравана больш за 40 тыс. камандзіраў чырвонай арміі. Грубай памылкай Сталіна было перакананасць, што гітлераўцы ў вайне з СССР будуць імкнуцца ў першую чаргу авалодаць Украінай і Данецкім басейнам. У сувязі з гэтым Генеральным штабам у аператыўным плане вайны былі стратэгічныя памылкі.

Другая сусветная вайна, у час якой праходзіла аб’яднанне заходніх беларускіх зямель з усходнімі, змяніла ход гістарычных падзей. У адпаведнасці з дадатковым сакрэтным пратаколам, які быў прыкладзены да савецка-германскага панта аб ненападзе 23 жніўня 1933 г., германскія войскі не павінны былі перасякаць устаноўленую мяжу на выпадак ваеннага канфлікту Германіі з Польшчай. Яна праходзіла па лініі рэк Нарач, Вісла, Сож.

У час германа-польскай вайны 1939 г. савецкае кіраўніцтва заняло пазіцыю чакання. Масква дала зразумець, што для яе размова можа ісці толькі аб заходніх раёнах Беларусі і Украіны. Адначасова у СССР ішла апрацоўка грамадскай думкі і вяліся ваенныя прыгатаванні. Ужо 6 верасня быў праведзены частковы прызыў запасных, 11 верасня быў загад Наркома абароны К. Варашылава аб утварэнні Беларускага і Украінскага франтоў.

Ва ўмовах, калі амаль усе жыццяважныя цэнтры Польшчы былі заняты нямецкімі войнамі (14 верасня г. Брэст, 15 верасня заняты Беласток і пад пагрозай апынуўся Львоў), 16 верасня былі апублікаваны пастановы ваенных саветаў Беларускіх і Украінcкіх франтоў. Задача пакласці канец прыгнёту працоўных Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны, прадаставіць поўную бяспеку працоўным гэтых абласцей.

У 16 гадзін таго ж дня ў часцях Чырвонай Арміі пачалі зачытваць загад аб выступленні ў вызваленчы паход на Захад. Савецкім войскам забаранялася бамбіць і абстрэльваць з гармат населеныя пункты Заходняй Беларусі. Патрабаванне лаяльна адносіцца да польскіх ваеннаслужачых, калі яны не будуць аказваць узброенага супраціўлення. Беларускі фронт налічваў 200,8 тыс. салдат і афіцэраў.

Адмоўна была ўспрынята ў заходнебеларускім грамадстве перадача Вільні і Віленскай вобласці ў складзе Віленска-Трокскага, часткі тэрыторыі Свяшчэнскага і Браслаўскага паветаў Літве, ў адпаведнасці з дагаворам СССР і Літвы 10 кастрычніка 1939 года.

Культ асобы Сталіна, атмасфера падазронасці і татальнага недаверу асабліва праявіліся ў дэпартацыях, што закранулі выключна асоб польскай нацыянальнасці. Пачатак дэпартацыі быў пакладзены сакрэтнай пастановай СНК СССР 5 снежня 1939 года аб высяленні з заходніх абласцей Беларусі і Украіны асаднікаў і работнікаў лясной аховы.

30 верасня 1939 года былі арыштаваны Луцкевіч, дэпутат сейма Самойла, сенатар Багдановіч, старшыня прэзідыума БНА Пазняк, Станкевіч.

Польскія рэпрэсіі наклалі свой адмоўны адбітак на аб’яднаўчы працэс беларускага народа пасля верасня 1939 года.

Так як тэма творчай работы “Вялікая Айчынная вайна ва ўдзячнай памяці беларускага народа”, такім чынам я больш дасканала даследваў пытанне аб падпольным і партызанскім руху на тэрыторыі Беларусі.



Антыфашысцкая барацьба на тэрыторыі Беларусі
У лясах былі закладзены базы зброі, боепрыпасаў, амуніцыі, харчавання. Спецыяльна падрыхтаваныя людзі прайшлі курс навучання у закрытых школах, былі прызначаны камадзіры, укамплектаваны маштабы кожнага атрада, спланаваны спецыяльныя аперацыі, каб адрэзаць варожьы войскі ад крыніц ix забеспячэння. Аднак пазней гэтыя базы былі расцэнены як падрыхтоўка дыверсійных груп з мэтай звяржэння савецкай улады. У канцы 1930-х гадоў такія партызанскія атрады былі расфарміраваны, а ix базы ліквідаваны.

У напружаных абставінах прыфрантавой і франтавой паласы, у якую трапіла Беларусь у першыя месяцы вайны, камуністычная партыя узяла на сябе функцыі арганізацыі барацьбы з ворагам.

Цэнтральны i абласныя камітэты КП(б)Б падабралі і накіравалі у тыл праціўніка для арганізацыі барацьбы 1215 камуністаў. Усяго на акупіраванай тэрыторыі летам 1941 было пакінута 8 тыс. камуністаў. У час акупацыі на тэрыторыі Беларусі дзейнічалі 203 падпольныя партыйныя органы. Сакратары абкомаў узначальвалі партызанскія злучэнні.

Ужо на 5-ы дзень вайны ўтварыўся першы партызанскі атрад пад кіраўніцтвам В.З.Каржа. Спачатку ён дзейнічаў як знішчальны, вёў абарончыя баі за Пінск, потым перайшоў да партызанскіх формаў барацьбы.

Адны партызанскія атрады ствараліся партыйнымі камітэтамі на месцах, другія засылаліся з-за лініі фронту. Фарміравалі партызанскія атрады i ваеннаслужачыя, якія трапілі ў акружэнне. Развіццю партызанскага руху на Беларусі спрыялі беззаконне i свавольствы акупантаў. Сярод актыўных удзельнікаў барацьбы былі i тыя, хто не ўваходзіў у склад партызанскіх атрадаў. Жыхары вёсак забяспечвалі партызан харчаваннем, адзеннем, вялі разведку, дапамагалі выводзіць са строю шашэйныя i чыгуначныя камунікацыі, парушалі лініі сувязі. Прадстаўнікі больш як 70 нацыянальнасцей i народнасцей СССР змагаліся з фашыстамі на тэрыторыі акупіраванай Беларусі.

Ужо ў канцы 1-га пачатку 2-га тыдня вайны ў рэспубліцы пачалі фарміравацца групы i атрады для змагання ў тыле ворага. Да 25 ліпеня 1941 года на Беларусі было сфарміравана больш за 100 атрадаў i груп, якія налічвалі 2644 чалавек 88 з іх накіраваны за лініі фронту на захопленыя ворагам тэрыторыю. Адным з першых быў Суражскі атрад у Віцебскай вобласці пад кіраўніцтвам дырэктара кардоннай фабрыкi ў рабочым пасёлку Пудаць М.Ф. Шмырова. Толькі ў жніўні – верасні гэты атрад разграміў шэраг варожых гарнізонаў, падарваў некалькі чыгуначных і шашэйных мастоў. На Палесci значныя ўдары па ворагу наносіў партызанскі атрад «Чырвоны Kacтрычнік», які ўзначальваў Ц. П. Бумажкоў, а потым Ф.І. Паўлоўскі. Ім першым з партызан у жніўні 1941 г. прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Да пачатку 1942 г., пa няпоўных звестках на Беларусі дзейшчала 99 атрадаў i амаль столькі ж партызанскіх груп. На развіццё ўсенароднай бацьбы ў тыле ворага ўплывалі поспехі Чырвонай Арміі. Рэйкавая вайна, глыбокія рэйды па тылах праціўніка, адчувальныя ўдары па гарнізонах, пастаянная разведка, актыўнае ўзаемадзеянне з воінамі-франтавікамі былі асноўнымі метадамі іх барацьбы.

Толькі са жніўня 1941 на чэрвень 1942 г., паводле данных гітлераўскай адміністрацыі, на тэрыторыі генеральнай акругі Беларусь партызаны здзейснілі 176 нападаў на гарнізоны, апорныя i іншыя пункты акупантаў. Да канца 1942 г. яны знiшчылі больш за l00 тыс. гітлераўцаў, разграмілі 24 штабы вайсковых часцей i злучэнняў, падбілі 398 танкаў i бронемашын, 181 самалёт, падарвалі больш як 5 тыс. aўтамашын.

У маi 1942 г. для цэнтралізацыі кіраўніцтва партызанскім рухам пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандавання быў створаны Цэнтральны штаб партызанскага руху (ЦШПР) на чале з П. К. Панамарэнкам. У верасні 1942 г. утвораны Беларускі штаб партызанскага руху (БШПР) на чале з П.З. Калiніным. 3 мэтай каардынацыі дзеянняў партызан з caвецкімi войскамі, паляпшэня аператыўнага кіраўніцтва БШПР стварыў аператыуныя групы, якія былі накіраваны ў ваенныя саветы ўcix тpox Беларускіх і 1-га Прыбалтыйскага франтоў. Гэта дало магчымасць партызанам лепш улічваць інтарэсы Чырвонай Арміі. Дзякуючы дзейнасці БШПР значна палепшылася арганізацыя ўзбраення партызан, забеспячэнне ix сродкамі сувязі, боепрыпасамi, больш дакладнымі сталі каардынацыя і ўзаемадзеянне з часцямі Чырвонай Арміі.

Да 1943 г. супраціўленне гiтлераўскім захопнікам на акупіраванай тэрыторыі Беларуci набыло ўсенародны paзмах, перетварылася ў фактар буйнога ваенна-стратэгічнага і палітычнага значэння.

Фронт патрабаваў ад гітлераўцаў новых папаўненняў, а яны вымушаны былі трымаць на акупіравай тэрыторыі вялікую колькасць войскаў для барацьбы з партызанамі, падаўлення супраціўлення насельнщтва, аховы камунікацый. Акупанты намагаліся вывесці свае кадравыя часці з-пад удараў партызан і замяніць іх вайсковымі часцямі, сфарміраванымі з ваеннапалонных i мясцовага насельніцтва. Абапіраючыся на здраднікаў, запалохваючы людзей, яны фарміравалі асобныя рускія, украінскія, татарскія, літоўскія і інш. батальёны, намагаючыся такім чынам распаліць нацыянальную варожасць паміж народамі СССР.

На тэрыторыі Беларусі гітлераўцы сфарміравалі «Рускую народную нацыянальную армію», якая потым называлася «Руская вызваленчая армія», асобныя батальёны пад назвай «Дняпро» i «Бярэзіна», беларускі корпус самаабароны, украінскія, літоўскія, латышскія батальёны, татарскі легіён, казацкія часці. Адначасова з гэтымі фарміраваннямі былі арганізаваны асобныя атрады службы аховы парадку, паліцэйскія гарнізоны, створаныя з актыўных антысавецкіх элементаў.

Цэнтральны штаб партызанскага руху ў дырэктыве «Аб метадах барацьбы з контррэвалюцыйнымі фарміраваннямі на часова акупіраванай тэрыторыі Беларусі» ад 9 ліпеня 1943 г. заклікаў партызан выкарыстоўваць усе магчымыя сродкі для разлажэння гэтых фарміраванняў. Не даючы спуску здраднікам, партызаны імкнуліся прыцягваць на свой бок тых, хто з-за страху ці падману апынуўся на службе ў акупантаў. Пры гэтым значная ўвага аддавалася палітычнай рабоце сярод насельніцтва па выкрыцці прапаганды ворага, зрыве мабілізацыі насельніцтва ў варожыя фарміраванні.

У складзе ЦШПР было створана Палітычнае ўпраўленне. Пачалося выданне «Блакнота агітатара-партызана». У савецкім тыле вялася падрыхтоўка прапагандыскіх кадраў для работы на акупіраванай тэрыторыі. На акупipaванай тэрыторыі распаўсюджваліся перыядычныя выданні, якія выпускалі партызаны i падпольшчыкі. Усяго за гады вайны на акупіраванай тэрыторыі Беларусі друкарскім спосабам з дапамогай прасцейшай размнажальнай тэхнікі выдавалася 170 газет. Ідэалагічная работа ў час вайны ўмацоўвалa веру насельніцтва ў свае сілы, натхняла змагароў на подзвігі ў імя абароны сваей Айчыны. Савецкая прапаганда аказвала значны ўплыў на жыхароў рэспублікі, умацоўвала ix упэўненасць у разгроме ворага.

Станоўча ўздзейнiчала на pocт маральна-баявога духу людзей прапаганда перамог Чырвонай Арми пад Сталiнградам i Курскам.

Вялiкая ўвага ў iдэалагiчнай рабоце аддавалася выкрыццю сутнасцi нацысцкай iдэалогii, iлжывасцi прапаганды працiўнiка. Значную ролю адыгрывала друкаваная прапаганда. Павялiчылася колькасць выданняў, якiя паступалi на Беларусь з-за лiнii фронту. Пашыралася сетка падпольных друкарняў, павялiчыўся тыраж лiстовак i газет.

У населеных пунктах патрыёты, рызыкуючы жыццём, вялі агітацыю і прапаганду. Пад уздзеяннем палiтычнай прапаганды i агiтацыi ўзмацнiлiся антыфашысцкiя нacтpoi сярод нямецкiх ваеннаслужачых. Часта да партызан пераходзiлi салдаты i афiцэры славацкiх, румынскiх, венгерскiх часцей.

Значны ўклад у развiццё барацьбы супраць нямецка-фашысцкiх захопнiкаў зрабiлi пасланцы Вялiкай зямлi. На працягу 1943 г. у Рэспублiку з-за лiнii фронту прыслана 13 атрадаў i арганiзатарскiх i дыверсiйных групп агульнай колькасцю каля 2 тыс. чалавек.

У 1943 г. толькi ў атрады, якiя мелi сувязь, з БШПР, уступiла 96 тыс. чалавек, агульная колькасць партызан на Беларусi дасягнула 153 488 чалавек. Павялiчваліся i скрытыя партызанскiя рэзервы. Ix колькасць вырасла ў параўнаннi з лiстападам 1942 г. у 5 разоў. Яны адыгрывалi важную ролю ва ўзмацненнi сувязей партызан з шырокiмi слаямi насельнiцтва. Скрытыя рэзервы былi важнай, але не адзiнай крынiцай папаўнення партызанскiх фармiраванняў. Па сутнасцi ўвесь белаpycкi народ быў рэзервам партызанскага фронту.

Непарыўная сувязь партызан з насельнiцтвам асаблiва моцна адчувалася ў партызанскiх зонах. Першая такая зона ўзнiкла восенню 1941 г. да восенi 1943 г. Партызаны стварылі і кантралявалi больш за 12 зон, што складала 108 тыс. км – каля 60% акупiраванай тэрыторыi Беларусi. На вызваленай тэрыторыi размяшчалiся абласныя, мiжраённыя i раённыя камiтэты партыi, функцыяніравалi органы савецкай улады, каардынавалася ўсё ваенна-палiтычнае i гаспадарчае жыцце, падтрымлiвалася ўстойлiвая сувязь з Вялiкай зямлёй. Партызанскiя зоны былi цэнтрам планамерных i ўзгодненых дзеянняў партызан i насельтцтва. Iх утварэнне азначала поўную нежыццяздольнасць гiтлераускага, «новага парадку», беспадстаунаспь спадзяванняў фашысцкiх вярхоў на «уцiхамiранне» aкупiраванай тэрыторыi Беларусi. З сярэдзiны 1942 г. пашырылася перасяленне мiрных жыхароу ў лясныя лагеры пад ахову партызан.

У другi перыяд Вялiкай Айчыннай вайны, калi ў тыле ворага склалася велiзарная армiя партызан, ix барацьба дасягнула асаблiва шырокага размаху. Страта акупантамi заваяваных тэрыторый i людзей, збpoi, тэхнiкi, магчымасць уплываць на пэўныя групы насельнiцтва, дыскамфортны стан войскаў (салдаты заўседы адчувалi страх – працiўнiк усюды, невядома, адкуль прыляцiць куля), адчуванне непазбежнасцi краху - такiя сведчаннi штодзённа фiксавалiся ў штабах германскага вермахта. Пра вынiковасць партызанскай вайны сведчаць ацэнкi ў загадах аб мерах бяспекi войскаў камандавання 2-й нямецкай армii ад 2 верасня 1943 г. Большасць раёнаў кантралюецца бандами. Дарогi часта аказваюцца замiнiраванымi, а маcты - спаленымi цi ўзарванымi. Бургамiстры, старасты ў большасцi або забiты, або перайшлi на бoк бандаў. Насельнiцтва ў большасцi выпадкаў, нават там, дзе размешчаны шматлiкiя вайсковыя часцi, праяўляе варожасць. Маюць месца ўзрвы, мiнiраванне дарог i да т.п. Пра рэгулярную дастаўку прадуктаў харчавання да месца размяшчэння часцей не даводзщца i думаць. Працоўную сiлу можна знайсцi толькi прымусовым шляхам. Вымушаныя прызнаннi працiўнiка – пераканаўчае пацвярджэнне эфектыўнасцi народных формаў барацьбы з ворагам.

У барацьбе з партызанамi акупанты iшлi на ўсё. У Мiнску, Бабруйску i Слуцку працавалi школы па падрыхтоўцы шпiёнаў. Гестапа стварыла сетку абласных i раённых рэзедэнтур, якiмi кiраваў асобы нямецкi штаб «Зондэрштаб» размешчаны ў Варшаве. У задачу штаба i яго рэзiдэнтуры ўваходзiла: збор звестак пра партызан, стварэнне атрадаў, якiя б дзейнічалi пад выглядам партызанскiх, засылка ў атрады шпiёнаў, выяўленне людзей, звязаных з партызанамi. Адначасова гэты штаб рыхтаваў шпiёнаў для накiравання ix у савецкi тыл.

Праз разгорнутую сетку гестапа, жандармерыi, паліцыю акупацыйныя службы гiтлераўцаў выяўлялi людзей, якiя дапамагалi партызанам харчаваннем, адзеннем, зборам боепрыпасаў. У спiсы ўключалiся нават 15-гадовыя падлеткi, сваякi якiх былi ў партызанах камандзiрамi цi палiтработнiкамi ў Чырвонай Apмii. Taкix людзей фашысты адпралялi ў канцэнтрацыйныя лагеры, прымушалi там працаваць, мнoгix расстрэльвалi.

Аднак нi пакаранне смерцю, нi карныя экспедыцыi, hi адмiнicтрацыйныя i прапагандысцкiя меры не дапамагалi зламаць волю людзей да супрацiўлення. Ужо ў кастрычнiку - снежнi 1941 г. у германскiх дакументах адзначауся масавы характар супрацiўлення i паўсюдная падтрымка насельнiцтвам партызан.

У 1943 г. германская армiя i акупацыйныя ўлады прызналi карэнны пералом у ваенна - палiтычных абставiнах. Гiтлераўцы страцiлi на Беларусi становiшча гаспадароў. Прычыны гэтага яны тлумачылi разгортваннем «небывалай наступальнай актыўнасцi партызан, якiя пры цвёрдым ваенным камандаваннi i цэнтралiзацыi кiраўнiцтва, сталi здольнымi ўсё больш паспяхова вырашаць пастаўленыя задачы i праводзiць маштабныя аперацыi».

Нельга недаацэньваць уплыву партызанскага руху на ход вайны ў цэлым. Для барацьбы з партызанамi гiтлераўцы вымушаны былi адцягваць з фронту значныя сiлы. Зiмой 1943—1944 г. супраць беларускiх партызан дзейнiчала 18 фашысцкiх дывiзiй, а таксама асобныя часцi, якiя накiроўвалiся на фронт. Але ворагу так i не ўдалося знiшчыць нiводнага атрада, нiводнай брыгады. Спалучаючы тактыку ўпартай барацьбы з умелым манеўрыраваннем i нечаканымi ўдарамi партызаны ўтрымлiвалi ў сваiх руках iнiцыятыву да поўнага вызвалення тэрыторыi рэспублiкi ад акупантаў. Да таго ж, асобныя аперацыi партызан, напрыклад «Рэйкавая вайна», аказалi непасрэднае ўздзеянне на становiшча спраў на фронце. На ўсiх чыгуначных лiнiях учынялicя дыверсii. Iнтэнсiўныя ўдары наносiлiся па найбольш важных чыгуначных пуцях, асаблiва на магiстралях Мiнск – Барысаў – Орша - Смаленск, Мiнск – Бабруйск - Гомель – Чарнiгаў, па якiх забяспечвалiся варожыя войскi групы армii «Цэнтр».

Беларускiя партызаны за адну толькi ноч на 3 жнiуня 1943 г. падарвалi 42 тыс. рэек. У наступныя днi яны працягвалi наносiць удары па варожых камунiкацыях. У вынiку да cярэдзiны верасня 1943 г. было сапсавана 121тыс. рэек. «Рэйкавая вайна» на Беларусi праводзiлася ў тры этапы.

Першы этап пачаўся 3 жнiуня 1943 г. у час наступлення Чырвонай Армii пад Курскам i працягваўся да 15 верасня. Другi працягваўся з 19 верасня да пачатку лiстапада 1943 г. За гэты час было падарвана больш за 90 тыс. рэек, больш за 1 тыс. эшалонаў пpацiўнiкa. Трэцi этап «рэйкавай вайны» звязаны з аперацыяй у 1944 г. Ён пачаўся 20 чэрвеня i працягваўся да поунага вызвалення Беларусi. 3а гэты час было падарвана 61 тыс. рэек.

Адначасова з баявой i дыверсiйнай дзейнасцю партызаны пастаянна вялi разведку ў тыле ворага, iм дапамагалi дзесяткi тысяч патрыётаў. Разведвальная служба беларускiх партызан забяспечвала камандаванне Чырвонай Армii звесткамi пра становiшча ў тыле працiўнiка, пра яго планы, своечасова выкрывала i абясшкоджвала шпiёнаў i дыверсантаў.

Важную ролю ў барацьбе з акупантамi адыгрывала дзейнасць падпольшчыкаў. Тэрытарыяльнае падполле, якое дзейнiчала непасрэдна ў лагеры працiўнiка, праводзiла шырокую масава-палiтычную работу, учыняла дыверсii ў гарнiзонах, на ваенных i прамысловых аб'ектах, паўсюдна зрывала ваенна-палiтычныя мерапрыемствы акупантаў. У 1942 г. толькi ў Мiнску барацьбу з захопнiкамi вялi больш за 100 падпольных арганiзацый i груп, у якiх налiчвалася больш за 6900 чалавек. У горадзе дзейнічалi сотнi патрыётаў, якiя не ўваходзiлi ў арганiзацыi. Паводле нямецкiх звестак, падпольшчыкi знiшчылi 1600 нямецкiх афiцэраў, чыноўнiкау i ix стаўленiкаў, правялi больш за 1500 баявых аперацый. 3a гepaiзм i мужнасць ў барацьбе супраць акупантаў Мiнску нададзена ганаровае званне Горад-герой.

У першы год свайго iснавання падполле стваралася ў асноўным па iнiцыятыве «знiзу» у 1941—1942 гг. падполле, не маючы вопыту, падрыхтаваных кадраў, несла значныя страты. Да 1943 г. БШПР наладзiў неабходныя кантакты з падполлем. 3 2-й паловы 1943 г. падполле дзейнiчала практычна на ўciх акупiраваных тэрыторыях рэспублiкi. Падпольшчыкi вялi дыверсiйную работу, забяспечвалi партызан акупацыйнымi дакументамi, распаўсюджвалi зводкi Саўiнфарм - бюро сярод насельнiцтва, выпускалi лiстоўкi. Мужна, кожны дзень рызыкуючы жыццём, змагалiся з ворагам падпольшчыкi Гомеля, Магiлёва, Вiцебска, Оршы, Бабруйска, Брэстa, Лiды, Пiнска i iнш. гарадоў i населеных пунктаў Беларусi - усяго больш за 70 тыс. чалавек.

У вераснi 1943 г. Чырвоная Армiя ступiла на тэрыторыю Беларусi i да пачатку 1944 г. вызвалiла ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў каля 40 раёнау. Пры ажыццяўленнi наступальных аперацый савецкае камандаванне ўлiчвала наяўнасць буйных баяздольных партызанскiх аб’яднанняў i разгалiнаванай сеткай падполля.

Ранiцай 23 чэрвеня 1944 г. пачалася адна з найбуйнейшых бiтваў Вялiкай Айчыннай вайны – Беларуская наступальная аперацыя.

У ходзе вызвалення рэспублiкi вайсковыя злучэннi i часцi Чырвонай Армii цесна ўзаемадзейнiчалi з партызанскiмi фармiраваннямi. 3 дапамогай партызан асобныя часцi Чырвонай Армii заходзiлi ў тыл працiўнiка, здзяйснялi глыбокiя абходныя манеўры i cумеснымi раптоўнымi ўдарамi вызвалялi населенныя пункты. За некалькi дзён да аперацыi «Баграцiен» партызаны правялi шэраг аперацый, у вынiку якiх быу фактычна паралiзаваны варожы тыл.

За тры гады вайны партызаны Беларусi знiшчылi i паранiлi ў тыле ворага больш за 500 тыс. гiтлераўцаў i iх памагатых, падарвалi i пусцiлi пад адхон 11 128 тыс. эшалонаў, 34 бронепаязды, разграмiлi 948 штабоў i гарнiзонаў, падарвалi i знiшчылi 18,7 тыс. аўтамашын, 1355 танкаў i бронемашын, збiлi i спалiлi на аэрадромах 305 самалетаў, знiшчылi 438 гармат, 939 варожых складоў, 278 мiнаметаў, 1874 куляметы, больш за 20 тыс. вiнтовак i аўтаматаў. Страты партызан склалi 44 791 чалавек.

Цяжкi быў шлях да перамогi, але народ вытрымаў i перамог. Барацьба на фронце, супрацiўленне гiтлераўскiм захопнiкам на акупiраванай тэрыторыi прнялi ўсенародны размах, ператварылiся ў фактар буйнога ваенна – стратэгiчнага i палiтычнага значэння. Усенародная барацьба ў тыле ворага на Беларусi развiвалася ў агранiчанай сувязi i цесным ўзаемадзеяннi з баявымi аперацыямi Чырвонай Армii. Фашызм быў пераможаны ў вынiку аб’яднаных намаганняў савецкiх людзей, краiн антыгiтлераўскай каалiцыi. Усяго на франтах Вялiкай Айчыннай вайны змагалася 1 млн. 300 тыс. беларусаў, якiя абаранялi не толькi сваю краiну, але i народы Еўропы.

Подзвіг беларускага народа – гэта подзвіг кожнага простага салдата, таму я даследаваў гісторыю свайго дзеда-ветэрана Вялікай Айчынай вайны Багдановiч Валянцiн Мiкiтавiч.

Гісторыя ветэрана Вялікай Айчыннай вайны

Багдановiч Валянцiн Мiкiтавiч – ветэран Вялiкай Айчыннай вайны

вул. Зарэчная, д.2 в. Бабінавiчы, Лёзненскi раён, Вiцебская вобласць


Узнагароды:
Ордэн Айчыннай вайны другой ступенi

Медаль "За вызваленне Варшавы" Медаль "За ўзяцце Берлiна"


Медаль Жукава Юбiлейныя медалi (11 медалёў)

Медаль "Ветэран працы" Медаль "За адвагу"

Медаль "За перамогу над Германiяй"

"Пад тысячамi абелiскаў па ўсёй беларускай зямлi вечным сном спяць мiльёны тых, хто не вярнуўся з вайны. I пакуль б'юцца нашы сэрцы, мы не маем права ў паўсядзённых радасцях i клопатах забыць пра ix подзвiг.

Нiзка схiляем галовы перад памяццю герояў, якiя зрабiлi ўсё для нашай свабоды, шчасця i светлай будучынi. Гэта памяць клiча нас, сыноў, унукаў i праўнукаў адважных байцоў, быць дастойнымi ix славы.

У сваiм мiнулым народы заўжды шукаюць тую крыніцу, якая здольна ўмацоўваць духоўныя сiлы. Памяць патрэбна жывым, каб, гледзячы на велiч былога, будаваць заўтрашнi дзень" (1,5-6).

Упэўнена крочыць па краiне юбiлейны год 65-годдзя Перамогi ССР над фашысцкай Германiяй. На старонках газет друкуецца, а па радыё перадаецца шмат матэрыялаў, прысвечаных гэтай знамянальнай падзеi. I галоўны герой у ix – просты салдат, той, хто прынёс нашай краiне доўгачаканую Перамогу. Вось i я хачу расказаць пра аднаго з ix – свайго дзядулю.

Мой дзед - ветэран Вялiкай Айчыннай вайны. Завуць яго Валянцiн

Мiкiтавiч Багдановiч.

Жыў ен у вёсцы Бабінавiчы Лёзненскага раёна Вiцебскай вобласцi.

Меў вялiкую i дружную сям'ю: чатырох сыноў, столькi ж нявестак i аж восем унукаў! Усе дзецi разам са сваiм сем'ямi жывуць побач, у роднай вёсцы.

Нарадзiўся мой дзед 16 красавiка 1925 года тут, у Бабiнавiчах. Бацька яго, Багдановiч Мiкiта, быў вайсковым чалавекам i сям’і часта прыходзiлася пераязджаць з аднаго месца ў другое. Напярэдаднi вайны сям'я Багдановiчаў жыла ў горадзе Алітуе Лiтоўскай ССР. У 1941 годзе дзядуля скончыў восем класаў i адразу пасля выпускнога балю пачуў страшэнную вестку: пачалася вайна!

"Heзлiчoнымi матэрыяльнымi стратамі, палаючымi гарадамi і вёскамi неймавернымi людскімi пакутамi мiльёнам абарваных чалавечых жыццяў увайшла ў нашу гiсторыю Вялiкая Айчынная вайна. Асаблiва цяжкiм быў яе першы этап. Войскi Чырвонай Армii, ведучы цяжкiя абарончыя бai, вымушаны былi адступаць пад нацiскам працiўнiка, якi перавышаў колькасна i быў больш вопытным". (3, 97)

Бацька ў першы дзень вайны пайшоў на фронт, а маці разам з дзецьмі адправілі на ўсход, у горад Каканд Ферганскай вобласці Узбекскай ССР. Як старэйшы ў сям’і (а дзядулю Валянціну ішоў тады 16-ты год), ён разам з маці пачаў працаваць у якасці вучня на фабрыцы, дзе выраблялі валёнкі для байцоў, што змагаліся на фронце. Цэлымі суткамі прыходзілася не выходзіць з фабрыкі. Спалі па некалькі гадзін, тут жа, дзе-небудзь у кутку. Але кожны разумеў, што сваей працай ён дапамагае фронту, прыбліжае перамогу над ворагам.

У красавіку 1942 года дзядуля паступіў у тэхнікум вымяральных прылад горада Каканда.

У 1943 годзе дзядулю Валянціну споўнілася 18 гадоў i яго прызвалі на вайсковую службу ў горад Петрапаўласк Казахскай ССР. 3 лютага па кастрычнік 1943 года быў курсантам у 14-м артылерыйскім дывізіёне. Потым ваяваў на 4-м Украінскім фронце. У сакавіку 1944 года быў паранены, знаходзіўся ў шпіталі.

У чэрвені 1944 года пачалася самая буйная наступальная аперацыя "Баграціён",

"3 мэтай вызвалення Беларусі савецкае камандаванне распрацавала аперацыю "Баграціён". Гэта была самая буйная наступальная аперацыя 1944 года. У выпадку яе правядзення была поўнасцю вызвалена Беларусь i ўсходнія раёны Польшчы". (2, 154)

3 чэрвеня 1944 года гвардыі малодшы сяржант Багдановіч Валянцін Мікітавіч змагаўся на 1-м Беларускім фронце ў якасці артылерыйскага разведчыка 156-га артылерыйскага палка 77-й гвардзейскай Чарнігаўскай дывізіі. Вызваляў Варшаву, удзельнічаў у бітве за Берлін. А за фарсіраванне ракі Одэр быуў узнагароджаны медалём "За адвагу".

Мой дзядуля – вельмi сціплы чалавек. Пра свае ўзнагароды гаварыў вельмі стрымана, бо ён лічыў, што ў гады Вялікай Айчыннай вайны прычынай перамогі былі ўсеагульны патрыятызм людзей, ix гатоўнасць ахвяраваць многім дзеля абароны i вызвалення сваей Радзімы ад ворагаў. Наш народ, па словах дзеда, перамог таму, што ўсе змагаліся за сваю родную зямлю, за свае сем’і, за сваю Радзіму. Перамога – гэта яшчэ i вынік савецкага воінскага майстэрства.

"Чырвоная Армія не толькі вызваліла народы СССР, але i выратавала ад "карычневай чумы" краіны Еўропы, Азіі i Афрыкі. Дзякуючы мужнасці байцоў i камандзіраў, таленту савецкіх военачальнікаў, самаахвярнасці працаўнікоў тылу, дзеянням партызан i падпольшчыкаў, сумеснымі намаганнямі з саюзнікамі былі спынены i разбіты нямецка - фашысцкія захопнікі i японскія мілітарысты" (1, 182)

Пасля заканчэння вайны дзядуля Валянцін служыў камандзірам аддзялення 156-га гвардзейскага артылерыйскага палка 77-й гвардзейскай дывізіі ў групе войск у Германіі. 3 лютага 1946 года па сакавік 1950 года працягваў службу ў Архангельскай ваеннай акрузе. Пасля дэмабілізацыі, у сакавіку 1950 года, вярнуўся ў родныя мясціны.

Працаваў загадчыкам клуба, фінансавым агентам Бабінавіцкага сельскага Савета. Быў старшынёй сельскага спажывецкага таварыства. На працягу 2-х гадоў узначальваў Бабінавіцкі сельскі Савет. А з 1965 па 1985 год загадваў нафтавай базай птушкафабрыкі імя К.С. Заслонава. 3 1985 года дзядуля Валянцін знаходзіцца на заслужаным адпачынку. Дзе б нi працаваў мой дзядуля, усюды ён быў прынцыповым, чэсным, сумленным чалавекам. Вось якімі ўспамінамі аб iм дзеліцца былы старшыня Бабінавіцкага сельскага Савета Мікалай Сямёнавіч Кудраўцаў:

"Усё жыццё Валянціна Мікітавіча прайшло на мaix вачах. Шмат гадоў мы працавалі разам з iм. Гэта чалавек, які мае актыўную жыццёвую пазіцыю, не церпіць несправядлівасці i здрады. Валянцін Мікітавіч – ветэран Вялкай Айчыннай вайны, ветэран працы, клапатлівы бацька i дзед, добры сем'янін. Ён ніколі не заставаўся ў баку ад праблем вёскі, сваей Радзімы".

I як бы ў падцвярджэнне гэтых слоў сярод шматлікіх дакументаў, якія так беражліва захоўвау мой дзед, я знайшоў квіток аб тым, што ў снежні 1988 года, будучы ўжо пенсіянерам, ён накіраваў у фонд дапамогі Арменіі ў сувязі з землятрусам грашовыя сродкі. Калі мне на вочы трапіў гэты маленькі аркуш паперы, то мае сэрца праз край напоўнілася пачуццем вялікага гонару за свайго дзеда.

Не толькі ў роднай вёсцы Бабінавічы, але i жыхары суседніх вёсак, любяць i паважаюць гэтага справядлівага i прынцыповага чалавека. Яго фотаздымак займае пачэснае месца ў экспазіцыі "Нашы землякі – удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны", размешчанай у музеі баявой славы Бабінавіцкай сярэдняй школы, а чырвонаармейская кніжка часоў Вялікай Айчыннай вайны захоўваецца ў ваенна-гістарычным музеі г.п.Лёзна.

У нашай Бабінавіцкай сярэдняй школе склаліся добрыя традыцыі: першакласнікі пачынаюць знаёмства са школай з музея баявой славы, сюды прыходзяць выпускнікі ў дзень апошняга школьнага званка, тут прымаюць вучняў у піянеры i члены БРСМ, праводзяцца пазакласныя мерапрыемствы, сустрэчы з ветэрнанамі Вялікай Айчыннай вайны, урокі мужнасці. Настаўнікам школы зусім неабыякава, каго выберуць сабе ў гepoi вучні. Яны хочуць бачыць сваю змену смелай, надзейнай, гатовай да працы i абароны сваей Айчыны. Частым госцем на нашых школьных мерапрыемствах быў мой дзядуля – Валянцін Мікітавіч Багдановіч.

Кіраўнік музея баявой славы Дзіна Анатольеўна Багдановіч прысвяціла ўciм ветэранам, i ў першую чаргу, канешне, дзядулю Валянціну, свой верш:

Усё далей раскаты той вайны,

І год ад году меней ветэранаў.

Радзімы маёй верныя сыны –

І сёння ноччу ныюць вашы раны.

Здаецца, вам сніцца жорсткі бой,

І зноў ідзеце вы ў атаку за Айчыну,

Каб сёння мірна жылі мы з табою,

Пасля сябе каб добры след пакінуць.


Здароўя зычым вам і доўгіх год,

Хай старасць ваша будзе ў пашане!

А подзвіг не забудзе наш народ

І праз вякі дабром ён вас памяне.

I яшчэ - у мяне ёсць адно запаветнае жаданне:
Я хачу, каб сонца ззяла

Над зямлёй ярчэй,

Каб зязюля кукавала,

Цешыла людзей,

Каб вясной рунела поле

I цвілі сады...

Каб ніколі больш, ніколі

Не было вайны!


Спіс літаратуры:


  1. Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны): Вучэбны дапаможнік для 11 класа пад. рэд. А.А.Кавалені, М.С.Сташкевіча.

  2. Сусветная гісторыя навейшага часу, вучэбны дапаможнік для 9 класа пад. рэд. Прафесара Г.А.Космача.

  3. Памяць: гіст. – дакум. Хроніка Лёзненскага раёна, 1992 г.

  4. М.М. Казлов, Ю.А.Барабаш, П.А. Жилин. Кратко военно-политический очерк.- М .; Советская Энциклопедия, 1985г.

  5. М.Н. Зуев. Великая Отечественная война 1941 – 1945 гг. – ОНІКС 21 век: Отечественная история, 2005г.

  6. А.С. Орлов, В.А. Георгиев, Н.Г. Георгиева. СССР в годы Великой Отечественной войны (1941 – 1945 гг.). – М., Проспект: История России, 2005 г.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка