Уа “Столінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці”




Дата канвертавання24.09.2018
Памер189.1 Kb.

Яны набліжалі Перамогу



УА “Столінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй

сельскагаспадарчай вытворчасці”

Яны набліжалі Перамогу



Шыла Леанід Мікалаевіч (16 гадоў),

Яхнавец Іван Мікалаевіч (15 гадоў) -

навучэнцы 117 групы, 1 курса

Кіраўнік:

Заянчкоўская Марыя Аляксандраўна,

выкладчык гісторыі

ДПЛ СВ г. Століна,

Тэл. (8 016 55) 2 32 33
Столін, 2014

Змест

Уводзіны …………………………………………………………………

Акупацыйны рэжым у Століне ………………………………………….

Яны набліжалі Перамогу:

Бацька І.М. Барэйка …………………………………………….

Маці Ф.Е Барэйка …………………………………………………..

Сын А.І. Барэйка …………………………………………………..

Сын І.І. Барэйка ……………………………………………………

Заключэнне …………………………………………………………………

Выкарыстаная літаратура …………………………………………………….

Уводзіны

Вайна – трагедыя для ўсяго народа. Вайна – гэта мноства бед, гора, смерцяў. Колькі б разоў мы не паўтаралі гэтае слова, у сэрцах людзей яно заўседы адгукаецца болеем, спачуваннем да тых, хто аддаў свае жыцце або здароўе дзеля нас, дзеля будучага пакалення!

Пра вайну складзена шмат песень і вершаў, паказана шмат фільмаў. Пра вайну расказваецца па-рознаму, але мэта адна: паказаць жах вайны, бесчалавечнасць, трывогу і мужнасць тых людзей, якія зяўляюцца сапраўднымі патрыетамі.

7 ліпеня 2014 года мы будзем святкаваць 70-годдзе з дня вызвалення Століна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Вызваленне Століншчыны летам 1944 года стала завяршальным актам намаганняў усіх антыфашысцкіх сіл, заканамерным вынікам напружанай барацьбы з ворагам. Жыхарам нашага раена давялося чакаць гэтых радасных дзен тры гады – тэрмін зусім невялікі, але тыя 1941-1944 гады назаўседы застануцца ў гісторыі Століншчыны і яе насельнікаў. Таму што ніколі яшчэ не зведвала наша старажытная палеская зямля столькі выпрабаванняў і не несла столькі ахвяр. І чым больш часу мінае з тае незабыўнае пары, тым больш яснейшым і выразным становіцца ўсведамленне велічнасці, лесавызначальнасці падзей Вялікай Айчыннай вайны для нас, сення жывучых.

Багаты матэрыял аб барацьбе столінскіх патрыетаў супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў сабраны ў фондах Столінскага краязнаўчага музея. Тут маецца шэраг успамінаў, фотаздымкаў, баявых узнагарод, асабістых рэчаў партызан і падпольшчыкаў Століншчыны, а таксама захоўваюцца дасланыя ўжо ў пасляваенныя гады ветэранамі калектыўныя альбомы і некаторыя важныя архіўныя дакументы.

Тэмы падпольнага і партызанскага руху на Століншчыне, вызвалення Століна знайшлі таксама свае адлюстраванне і на старонках гісторыка-дакументальнай хронікі «Памяць. Столінскі раен», што выйшла летам 2003 года ў выдавецкім цэнтры БЕЛТА.

70-годдзе вызвалення Беларусі, у тым ліку і нашага Столінскага раена, дало нам добрую нагоду больш падрабязна даследаваць і расказаць аб тых людзях, нашых земляках, якія кавалі агульную Перамогу, і забываць імены якіх мы, іх нашчадкі, проста не маем маральнага права. Гэта сямя Барэйкаў – простых беларусаў-палешукоў.

Мы, як і ўсе людзі на зямлі, - за мір! Дык давайце будзем імкнуцца да таго, каб наша неба заўседы было чыстым і ясным, а на зямлі ніколі не ўзрываліся бомбы і снарады. І няхай само слова «вайна» забудзецца пакаленнямі, але няхай будуць жыць у памяці і ў нашых сэрцах тыя, каму мы абавязаны жыццем!

Вайна… Не забыць яе жахі

ніколі, ніколі, ніколі!

Разбітыя бомбамі дахі

і смерць на галодным полі.
Помняць усе: гай шумлівы

і луг прыгожы зялены

як нашы дзяды рупліва

ахоўвалі родныя гоні.
Помніць гушчар кашлаты,

І як пра тое забыць?

Бо людзям бяздомным хатай

яму давялося быць.
Помніць высокае неба,

як дом у дзяцей забіралі,

як ім не хапала хлеба,

як ціха яны паміралі…
Доўгай была дарога –

пакутная і святая,

каб, урэшце, прыйшла Перамога,

да нашага роднага краю.

Ганна Рэкеш
Акупацыйны рэжым у Століненемцы через границу.jpgнемцы переходят границу.jpg
Столін напачатку Вялікай Айчыннай вайны быў раенным цэнтрам і ўваходзіў у склад Пінскай вобласці.Тут налічвалася каля 15 тыс. жыхароў. У Століне і раене працавалі і давалі прадукцыю 3 спіртзаводы, мэблевая фабрыка, 3 лесапільныя заводы, млыны, харчкамбінат, леспрамгас, маслазавод і цагельныя заводы. У 1940 годзе ў горадзе і раене дзейнічала добра разгалінаваная сетка школьных, медыцынскіх устаноў і гандлевых прадпрыемстваў. Ішло культурнае і жыллевае будаўніцтва. Столін усё прыгажэў. Але мірная праца столінцаў, як і ўсіх савецкіх людзей, была перарвана 22 чэрвеня 1941 года вераломным нападам на нашу Радзіму гітлераўскай Германіі.

6 ліпеня 1941 года нямецкія войскі ўвайшлі ў Столін. З першых дзен акупацыі Століншчыны пачаўся разгул фашысцкага тэрору, які доўжыўся на працягу трох гадоў. Нямецка-фашысцкія акупанты ажыццяўлялі на захопленай тэрыторыі Беларусі жорсткую акупацыйную палітыку, галоўнай мэтай якой было знішчэнне і зняволенне беларускага народа, рабаванне матэрыяльных і духоўных багаццяў. Яны знішчылі дзяржаўны і грамадскі лад БССР, увялі новы адміністрацыйны падзел, паводле якога тэрыторыя Беларусі была штучна падзелена паміж ваеннымі і грамадзянскімі органамі акупацыйнай адміністрацыі. Тэрыторыя Віцебскай, Магілеўскай, амаль усёй Гомельскай, усходнія раены Мінскай і некалькі раёнаў Палескай абласцей былі аднесены да “вобласці армейскага тылу групы армій “Цэнтр”. Улада тут знаходзілася ў руках ваеннай адміністрацыі.

У склад уласна Беларусі, ці генеральнай акругі Беларусь, увайшлі: Баранавіцкая, частка Вілейскай, Віцебскай, Мінскай, Брэсцкай, Пінскай і Палескай абласцей.

Паўдневыя раёны Гомельскай, Пінскай і частка Брэсцкай абласцей былі ўключаны ў склад рэйхскамісарыята “Україна”. Століншчына была ўключана ў генеральную акругу Валынь, якая ў сваю чаргу дзялілася на 24 акругі – гебіты.

Столін атрымаў статус цэнтра акругі, у ім быў створаны акруговы камісарыят – орган, які кантраляваў працу грамадзянскага кіраўніцтва. На чале яго стаяў гебітскамісар Опітц. Яго намеснікам па палітычных пытаннях і прапагандзе быў прызначаны Штанг, начальнікам жандармерыі – Гасман. Гебітскамісарыят знаходзіўся ў былым палацы князя Радзівіла ў Манькавіцкім парку. Усе лепшыя будынкі горада былі заняты ўпраўленнямі камісарыята, жандармерыяй, паліцыяй. Столінская акруга ўключала Столінскі і Давыд-Гарадоцкі раёны Пінскай вобласці БССР і Высацкі раён Ровенскай вобласці УССР. Раёны ў сваю чаргу складаліся з валасцей.

Акупанты імкнуліся выкарыстаць любую магчымасць, каб існуючыя прадпрыемствы Століншчыны працавалі на карысць фронту і Германіі. Асаблівую ўвагу яны ўдзялялі лясным багаццям, паколькі драўніна зяўлялася ваеннай сыравінай. Таму па-драпежніцку высякаліся лясы, у тым ліку і векавыя дубы ў пойме Гарыні і Прыпяці.

З першых дзен акупацыі пачалося метадычнае рабаванне сялянскіх гаспадарак Століншчыны. Акупанты шляхам вайсковай канфіскацыі імкнуліся як мага болей вывезці збожжа,садавіны, агародніны, буйной рагатай жывелы, свіней, хатняй птушкі і г. д. За невыкананне ці зрыў паставак прымяняліся штрафы, цялесныя пакаранні, турэмнае зняволенне і адпраўка сялян у працоўныя і канцэнтрацыйныя лагеры, расстрэлы і спальванне вёсак разам з насельніцтвам.

Архіўныя матэрыялы паказваюць, што да канца 1942 года асаблівых праблем з выкананнем паставак у акупантаў не было. Аднак з пашырэннем на тэрыторыі Століншчыны партызанскага руху, дзякуючы баявой актыўнасці падпольшчыкаў, узрастаючаму супраціўленню насельніцтва значная частка нарабаванага акупантамі дабра даставалася партызанам ці знішчалася. Былы камандзір партызанскага злучэння Антон Пятровіч Брынскі ў сваіх успамінах піша аб тым, што ў пачатку 1942 года столінскія падпольшчыкі на станцыі Гарынь падпалілі будынак, у якім знаходзілася больш за 200 галоў свіней і каля 100 галоў кароў, адабраных для адпраўкі ў Германію. Выкарыстаўшы паніку, падпольшчыкі змаглі загнаць кароў у лес, а потым раздзяліць іх паміж сялянамі суседніх весак.

Адным са сродкаў усталявання “новага парадку”, барацьбы супраць партызан, вынішчэння мірнага насельніцтва былі карныя аперацыі, якія праводзіліся з першых дзён акупацыі. Сельскае насельніцтва неахвотна плаціла падаткі, а ў большасці вёсак партызанскай зоны ворагу прыходзілася іх браць сілай. Пры гэтым акупанты праводзілі палітыку “выпаленай зямлі”, у час якой вынішчалася насельніцтва і спальваліся партызанскія вёскі.

Акупанты і іх памагатыя высочвалі дзяржаўна-партыйны даваенны актыў, ваеннапалонных.

Ужо ў першыя месяцы акупацыі былі павешаны савецкія актывісты - жыхары в. Альпень, расстраляны савецкія патрыеты з в. Дубай.

На тэрыторыі раена нямецка-фашысцкія захопнікі загубілі 13767 мірных жыхароў. Вось які “новы парадак” на Століншчыну прынес фашызм.
Яны набліжалі Перамогу:

Бацька І. М. Барэйка

Іван Міхайлавіч Барэйка нарадзіўся 25 сакавіка 1899 года ў горадзе Століне. Вось як ен ўспамінаў пра свае дзяцінства:

  • Сямя майго бацькі была невялікая, усяго 7 чалавек, але ў той час пракарміць нас было справай нялегкай. Працаваў ён на сваім кавалачку зямлі, як гаворыцца дзень і ноч, а толку з гэтага было мала. Часта хлеба хапала толькі да вясны, а былі гады, калі хлеб канчаўся і зімой. Хутка бацька памер, а праз 6 гадоў і матка. Пасля гэтага жыць стала яшчэ цяжэй. Жылі мы напаўгалодныя і таму нядзіва, што за 5 год памерлі мае два браты і сястра.

У 1930 годзе Іван Міхайлавіч Барэйка уступае у рады КПЗБ і актыўна змагаецца за абяднанне Заходняй Беларусі з БССР. Польскія ўлады праследавалі яго за гэта, таму і сядзеў у турме. У савецкі час працаваў у органах міліцыі, затым дырэктарам маслазавода.

У першыя дні фашысцкай акупацыі ён адзін з першых стаў арганізатарам падполля. Вакол Івана Міхайлавіча групаваліся яго аднадумцы. Яго старэйшы сын Аляксандр Барэйка па прыкладзе свайго бацькі ўзначаліў групу моладзі. Абедзве групы вялі разведвальную, дыверсійную работу, распаўсюджвалі антыфашысцкія лістоўкі з заклікамі змагацца з захопнікамі і іх памагатымі, знішчалі склады з палівам і збожжам, каб ворагі не маглі імі карыстацца. У маёнтку ў Рэчыцы захапілі больш за сто кароў і раздалі іх насельніцтву. Не далі адправіць у Германію і свіней.

І. М. Барэйка ўспамінаў:

- Агітаваць народ прыходзілася мала. Людзі сваімі вачыма, на сваей спіне выпрабавалі нямецкі “новы парадак”. Зямлю, жывелу, і ўсё іншае, што дала савецкая ўлада, немцы забралі ад народа.

Патрыёты падбухторвалі людзей не здаваць ніякіх паставак, ухіляцца ад вывазу ў Германію. Акрамя гэтага, яны вялі работу па разлажэнні нямецкай паліцыі. У выніку сем паліцаяў са зброяй перайшлі на бок партызан.

У жніўні 1941 года гітлераўцы арыштавалі І.М. Барэйку. Не знайшоўшы доказаў, праз паўтара месяца адпусцілі.

Шчыльную сувязь з партызанамі падпольная група І.М. Барэйкі ўстанавіла праз жыхара Століна Міхаіла Галузу. Гэта была партызанская група Яфрэмава, якая была сфарміравана Столінскім райкамам партыі і дзейнічала ў раёне адразу пасля нямецкай акупацыі. Затым звязаліся з брыгадай асобага прызначэння, якая дзейнічала па заданні разведвальнага штаба Чырвонай арміі. Патрыёты забяспечвалі камандаванне каштоўнымі разведданымі, зброяй і медыкаментамі.

Гітлераўцы не аднойчы рабілі спробу зноў арыштаваць Івана Міхайлавіча Барэйку і яго сямю, але дарэмна. Ен умела ад іх выкручваўся. Калі ў Століне стала зусім немагчыма выконваць заданні камандавання, у жніўні 1943 года І. М. Барэйка з сямей перайшоў у партызанскую брыгаду Каплуна злучэння А.П. Брынскага. У гэтай жа брыгадзе быў і старэйшы сын Аляксандр.

Тады ж, у жніўні, з ліку столінскіх патрыётаў быў створаны партызанскі атрад імя Кірава. Камандаванне гэтым атрадам было даручана Аляксандру Барэйку. Бацька Іван Міхайлавіч узначаліў узвод разведчыкаў. Бацька з сынам рашалі баявыя задачы ўзгоднена. Разам удзельнічалі ў жорсткім баі з украінскімі нацыяналістамі і двойчы – з нямецкімі карнікамі. Партызаны-кіраўцы разбуралі чыгуначнае палатно, знішчалі лініі сувязі на чыгунцы, выконвалі спецзаданні камандавання па дастаўцы зброі і боепрыпасаў, скінутых англійскім самалётам у раёне Маларыты. Шмат яшчэ чаго рабілі партызаны дзеля перамогі над лютым ворагам.

Іван Барэйка ўзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны першай ступені, медалямі “Партызану Вялікай Айчыннай вайны 1941 – 1945 гг.”, “За Перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941 – 1945 гг.”, “За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 – 1945 гг.”.

Пасля вайны працаваў з 1944 па 1947 гг. у органах міліцыі, потым з 1947 па 1951 гг. – старшынёю гарсавета ў горадзе Століне.

Памер 7 лістапада 1962 года.

Аб столінскіх падпольшчыках, у тым ліку і аб сям'і І.М. Барэйкі, апавядаецца ў кнігах Героя Савецкага Саюза Антона Пятровіча Брынскага “Па той бок фронту” і “Бязвусая каманда”

Маці Ф.Е Барэйка

Фекла Емяльянаўна Барэйка, 1896 года нараджэння, маці семярых дзяцей – жонка Івана Міхайлавіча Барэйкі. Колькі давялося перанесці гэтай сціплай і мужнай жанчыне ў час Вялікай Айчыннай вайны. Яна пастаянна хвалявалася за антыфашысцкую дзейнасць мужа і сваіх сыноў, сама яна штодня рызыкавала, збіраючы прадукты харчавання і медыкаменты для цяжкапараненых чырвонаармейцаў, якіх хавалі ў сябе некаторыя столінцы.

А што было ў яе на душы, калі ў жніўні 1941 года арыштавалі гітлераўцы мужа, а затым у 1942 годзе 19-гадовага сына Сашу. Колькі разоў акупанты і іх памагатыя рабілі ў хаце Барэйкаў вобыскі! А між тым цетка Тэкля (так суседзі

паважліва называлі Феклу Емяльянаўну) ўмудралася хаваць у сябе яўрэя-падпольшчыка Крымберга і дзяўчыну Надзею, якая ўхілялася ад вывазу ў Германію. Гэтая простая сялянка, маці семярых дзяцей, на працягу паўгода з дапамогай добрых суседзяў і родных умела хавалася ад праследавання ворагаў.

Са жніўня 1943 года цетка Тэкля пякла хлеб для партызан брыгады Каплуна. Адначасова даглядала хворых і параненых. Дзве яе дачкі, 12-гадовая Алена і 10-гадовая Хрысціна, ва ўсім дапамагалі маці. Дзяўчынкі мылі акрываўленыя бінты. Толькі 5-гадовы Вася мала што разумеў. Астатнія Барэйкі ўсе пераносілі цяжкасці і нястачы ляснога партызанскага жыцця. c:\users\программист\desktop\img012.jpg

Фекла Емяльянаўна шмат хвалявалася за сваіх старэйшых сыноў Мікалая і Валодзю. Мікалай у гэтае ліхалецце заставаўся з сямей у Століне. Яго гітлераўцы не чапалі. Можа таму, што ён з дзяцінства быў інвалідам. Аб Валодзю бацькі даведаліся толькі пасля вайны. Ен падаў звестку з Англіі. У сваім лісце ён паведамляў, што таксама змагаўся з гітлераўцамі, і за гэта мае баявыя ўзнагароды. А трапіў ён у Англію з войскамі Андэрса. Валодзя імкнуўся прыехаць на радзіму, але шмат было ўсялякіх перашкод. Так ён, не пабачыўшы Радзіму, памер на чужыне.

Фекла Емяльянаўна памерла ў 1975 годзе.

Сын А.І. Барэйка

Барэйка Аляксандр Іванавіч нарадзіўся 24 студзеня 1923 года. Скончыў школу, потым вучыўся ў Столінскім сельскагаспадарчым тэхнікуме. Толькі пачыналася жыцце, але ўсе мары васямнаццацігадовага хлопца былі разбіты страшным словам “вайна”. Навокал Аляксандра з першых дзен вайны збіраецца моладзь. І ён па прыкладзе свайго бацькі Івана Міхайлавіча пачынае ўзначальваць падпольную групу моладзі. Яны распаўсюджвалі лістоўкі, вялі дыверсійную і разведвальную работу. Падпольшчыкі ўстанавілі цесную сувязь з партызанскай групай Яфрэмава. У жніўні 1942 года Аляксандр быў арыштаваны і заключаны ў лагер прымусовых работ. Адтуль у снежні 1942 года ён уцякае і са студзеня 1943 года пачынае барацьбу ўжо ў складзе другой партызанскай брыгады спецыяльнага прызначэння злучэння Героя Савецкага Саюза А. П. Брынскага. Брыгада выконвала спецыяльныя заданні разведвальнага ўпраўлення Генеральнага штаба Чырвонай Арміі.борейко аи

Са студзеня па май 1943 года Аляксандр знаходзіўся ў штабе 2-й брыгады Каплуна і выконваў спецзаданні па разведцы ў тыле ворага. З мая па жнівень 1943 года быў камандзірам спецгрупы разведкі. Група дзейнічала ў напрамку Столін – Гарынь – Лунінец і на чыгуначным участку Лунінец – Сарны. Аляксандрам дабываліся каштоўныя дадзеныя, якія мелі вялікае значэнне для камандавання. Ен арганізаваў 16 падрываў у Століне, на прыпынку Відзібор, Гарынь, у выніку якіх былі забіты і паранены нямецкія салдаты і афіцэры. Быў узарваны лесазавод, разбураны склад са збожжам, спалены кацер, ды ўсяго і не пералічыць.

У жніўні 1943 года Аляксандр узначальвае партызанскі атрад імя Кірава, створаны са столінцаў. Партызаны бурылі чыгуначнае палатно, знішчалі лініі сувязі, пусцілі пад адхон 5 эшалонаў з жывой сілай і тэхнікай ворага.

Вось якую характарыстыку дае Аляксандру сам Каплун:

  • З мая па жнівень 1943 года выконваў спецзаданні па разведцы і са жніўня 1943 года па красавік 1944 года быў камандзірам атрада імя Кірава. Таварыш Барэйка за гэты час выканаў шэраг сурезных, вельмі важных, сакрэтных заданняў, дзе праявіў мужнасць і адвагу, за што і прадстаўлены да ўзнагароды.

У красавіку 1944 года Барэйка А. І. быў накіраваны ў распараджэнне Столінскага падпольнага абкама партыі і рэкамендаваны сакратаром райвыканкама. Паколькі раён не быў яшчэ поўнасцю вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, Аляксандр Іванавіч быў назначаны камандзірам асобага аддзела і разведкі атрада імя Кутузава брыгады “Савецкая Беларусь”.

  • Таварыш Барэйка А. І. з красавіка 1944 года па 8 ліпеня 1944 года – да вызвалення Столінскага раёна - быў камандзірам асобага аддзела і разведкі атрада імя Кутузава брыгады “Савецкая Беларусь”. У маі 1944 года тав. Барэйка арганізаваў разгром узброенай банды украінскіх нацыяналістаў… За час працы на гэтай пасадзе тав. Барэйка выканаў шэраг сурёзных заданняў па разведцы і забяспечваў дастаўку важных разведвальных дадзеных аб праціўніку. Неаднаразова асабіста прымаў удзел у падрыхтоўцы і ў саміх аперацыях па захопу “языкоў” праціўніка. За гэты час у атрадзе тав. Барэйка праявіў мужнасць і адвагу – так пісаў у баявой характарыстыцы камандзір партызанскага атрада імя Кутузава брыгады “Савецкая Беларусь” Галыбін.

Пасля вызвалення Столінскага раёна ад нямецкай акупацыі з ліпеня 1944 года па жнівень 1951 года Аляксандр Іванавіч працаваў сакратаром Столінскага райваканкама. У верасні па асабістай просьбе ён пераходзіць на педагагічную працу. Спачатку накіроўваецца дырэктарам Агоўскай сямігадовай школы, якая знаходзіцца ў Іванаўскім раене. Затым у 1953 годзе пераведзены дырэктарам Ляхавіцкай сямігадовай школы. У сакавіку 1960 года быў выбраны старшыней калгаса “Шлях Леніна” Іванаўскага раёна і працаваў ім да красавіка 1963 года. Па асабістай просьбе Аляксандр Іванавіч з красавіка 1963 года зноў накіроўваецца на педагагічную працу. І на працягу сямнаццаці гадоў ён аддае ўсе свае веды, усю цеплыню душы дзецям. борейко александр иванович

На працягу ўсяго жыцця Аляксандр Іванавіч вёў вялікую грамадскую работу: быў лектарам, неаднаразова выбіраўся дэпутатам гарадскога Савета народных дэпутатаў, быў членам Савета, раённага аддзела народнай адукацыі.

За мужнасць і адвагу, праяўленую пры выкананні заданняў у тыле ворага Барэйка А. І. узнагароджаны одэнам “Чырвонай Зоркі” і баявымі медалямі “Партызану Айчыннай вайны” 1-ай ступені, “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 г.г.”, і пяццю юбілейнымі медалямі. За дасягнутыя поспехі ў справе народнай адукацыі Аляксандру Іванавічу Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 22 сакавіка 1968 года было прысвоена ганаровае званне заслужанага настаўніка БССР.

Памер 9 кастрычніка 1994 года.

Сын І.І. Барэйка

Іван Барэйка быў самым маладым з усіх Іванаў у атрадзе. Яму было ўсяго 14 гадоў. Таму так ласкава партызаны называлі яго Іванкам. Малодшы сын Івана Міхайлавіча баявыя заданні выконваў не горш за дарослых. Ён удзельнічаў ва ўсіх буйных баявых аперацыях партызан брыгады. У смеласці і знаходлівасці хлопчыку маглі пазайздросціць некаторыя дарослыя партызаны.img011

Рызыкоўных заданняў Іванка выконваў шмат. Вось некаторыя.

  • Паслалі яго ў Столін, каб ён там перадаў ксяндзу, які вельмі сябраваў з гітлераўцамі, папераджальны ліст ад партызан-палякаў. Пакет трэба было перадаць без сведкаў. Іванка доўга чакаў, пакуль ксёндз застанецца адзін. Ксёндз двойчы прачытаў пасланне. Затым, усміхаючыся, пальцам паклікаў Іванку да сябе. Толькі хлопчык наблізіўся, як святар, бы кот мышаня, схапіў хлопчыка за плечы. Юны партызан адразу ўсё сцяміў. Ірвануўся - і толькі яго бачылі.

Яшчэ заданне.

- Неабходна даведацца ў Століне пра новы нямецкі шпіталь. Ці нельга там набыць медыкаменты. Карыстаючыся цемрай, Іванка паціху падпоўз да аўтамашыны, што стаяла каля шпіталя. Яна была загружана скрынкамі з медыкаментамі. Разведчык сцягнуў адну скрынку і схаваў яе ў бульбоўніку. Потым пайшоў у кінатэатр, паглядзеў там прапагандысцкае нямецкае кіно. Вярнуўся да шпіталя, захапіў скрынку з медыкаментамі і шчасліва дабраўся ў партызанскі лагер.

У лістападзе 1943 г. з групай партызан Іванка ішоў на баявое заданне. Рака Гарынь ужо зацягвалася лёдам. Як на зло, лодкі ва ўстаноўленным месцы не аказалася. Яна хісталася на процілеглым беразе. Іванка, як яго не адгаворвалі таварышы, распрануўся і кінуўся ў ледзяную, апальваючую холадам ваду. Пераплыў Гарынь і з лодкай вярнуўся да партызан.

Праз некалькі кіламетраў хлопцы вымушаны былі спыніцца. У Іванкі пачаўся моцны жар, часам ён губляў прытомнасць. Прыйшлося пакінуць яго на бліжэйшым хутары. У хаце Іванка апрытомнеў ад гучнага гоману. Мільганула ў галаве: “Фашысты!”. Пашукаў каля сябе зброю, але яе не было. Гітлеравец свеціць ліхтарыкам у вочы.

- Тыф, - кажа насмерць перапалоханая бабуля.

Немцаў як мятлой вымела з хаты.

Праз некалькі дзён Іванка быў зноў у страі.

Была ноч, ішоў густы снег. Дыверсійная група пад камандаваннем Уладзіміра Разановіча падышла да чыгункі. Паставілі там міну і пачалі адыходзіць, але тут наскочылі на варожую засаду. Іванка прыкрыў партызан, уступіў у бой. Хлопцы паспелі выскачыць з акружэння.

Гітлераўцы зразумелі, што супраць іх вядзе бой адзін партызан. Акружаючы яго, яны крычалі: “Рус Іван, здавайся. Хэндэ-хох!”

Іванка падумаў, што ў цёмным адзенні яму немагчыма схавацца на снезе. Шпурнуў апошнюю гранату, маланкава скінуў з сябе боты і верхнюю вопратку і ў адной бялізне папоўз да лесу. Гітлераўцы шалёна стралялі ў цёмную пляму на снезе, а Іванка тым часам нечакана з’явіўся каля партызанскага вогнішча.

Пасля вайны Іванка быў у складзе знішчальнага батальёна, змагаўся з бандытызмам у раёне. Адначасова працаваў па размініраванні тэрыторыі Століншчыны. На жаль, купанне ў ледзяной вадзе, беганне басанож па снезе моцна адбілася на яго здароў’і.

Іван Іванавіч Барэйка памёр 10 красавіка 1986 г. у горадзе Пінску, там жа і пахаваны.

Заключэнне

Мінулая вайна была вельмі жорсткай, вераломнай, дужа страшнай. За 1097 дзён гаспадарання карнікі забілі 13182 мірныя жыхары нашага раёна, спалілі 4639 дамоў, 6754 іншых пабудоў. Матэрыяльны ўрон склаў 400323704 рублі.

Але фашысцкія карнікі не здолелі пакарыць беларускі народ, паставіць яго на калені, зламаць волю да Перамогі.

На тэрыторыі Беларусі разгаралася, ператвараючыся ў масавую, народную, барацьба супраць захопнікаў. “Я ведаю, - пісаў у самым пачатку вайны наш вялікі пясняр Янка Купала, - што будзе рабіць мой народ,… У захопленых ворагам раёнах будуць утвораны партызанскія атрады – конныя і пешыя. Вока – за вока, зуб – за зуб, - адкажам мы фашыстам, не дадзім ім ні адпачынку, ні часу. Паляцяць у паветра масты, склады і абозы. Любяць на Беларусі чаканых гасцей і не любяць нечаканых. Пакуль будзе жыць хоць адзін беларус, не будзе на беларускай зямлі спакою фашысцкім захопнікам”.

Так і было. На Століншчыне ўжо з першых дзён акупацыі пачаў нарастаць рух супраціўлення фашысцкім акупантам. Дзейнічалі партызанскія атрады і падпольныя арганізацыі. На рахунку партызан нямала ўдалых дыверсій, нападкаў на варожыя гарнізоны, не адзін раз аперацыі на чыгунцы спынялі рух цягнікоў на некалькі сутак. Падпольныя антыфашысцкія групы вялі разведвальную дыверсійную работу, распаўсюджвалі антыфашысцкія лістоўкі з заклікамі змагацца з захопнікамі і іх памагатымі. Знішчалі склады з палівам і збожжам, каб ворагі не маглі імі карыстацца.

Такім чынам, барацьба супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў на Століншчыне прыняла характар масавага супраціўлення. І гэта не дазволіла акупантам ажыццявіць свае мэты ў поўнай ступені.

Дымам і пеплам слязіліся вочы,

Сонца душыла, і копаць, і чад.

Дні лютавалі і плакалі ночы…

Хаты паліў акупант.
Гналі дарогамі люд Беларусі –

Пекла чакала і лютая смерць.

Маці гукала малое – не чуці…

Поле жытневае скончыла тлець.
Хаты датлелі, навокал галота,

Рукі твае, што ад працы гулі,

Зброю тупілі… Матуля – балота,

Бацькам быў лес і гаі.
Радзіма мая, ты ў чорнай хусцінцы,

Твой твар абгарэлы, а ў сэрцы – званы,

Бо кожны чацверты па волі злачынцы

Да нас не вярнуўся з вайны.
Пакутны народ Вы, мае беларусы:

Палалі ў агні, паміралі ад здзек,

Ніхто на каленях стаяць не прымусіў,

Бо ты, беларус, - святы чалавек!

Павел Кулік “Пакутны народ”


Праходзяць гады. Але з цягам часу паўстаюць перад намі вобразы сямі Барэйкаў – гэтых простых беларусаў-палешукоў. Людзі павінны аддаваць ім належнае.

Гістарычная памяць – гэта не вяртанне назад. Гэта вечны агонь, які гарыць і будзе заўседы гарэць у сэрцах нашага народа, жывы напамінак аб яго гераічным і трагічным мінулым. Сення мы павінны сказаць з пачуццем удзячнасці:
НІЗКІ ПАКЛОН ТАБЕ, СЛАЎНАЕ ПАКАЛЕННЕ ПЕРАМОЖЦАЎ У ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЕ!

1db6da80492d.jpg

Выкарыстаная літаратура
1. Борейко А.И. Воспоминания //Столінскі краязнаўчы музей.

2. Архіўны і даведачны матэрыял //Столінскі краязнаўчы музей.

3. Даведкі, рашэнні аб зацвярджэнні існавання ў г. Століне і раёне арганізаваных падпольных груп у часы Вялікай Айчыннай вайны //Столінскі краязнаўчы музей.

4. Сям’я Барэйкаў. Газетныя публікацыі. //Столінскі краязнаўчы музей.

5. Барэйка Х.І. Успаміны //Столінскі краязнаўчы музей.

6. Памяць. Беларусь. Рэспубліканская кніга. / Беларус. Энцыкл.; Гал. Рэд.: Б.І. Сачанка (і інш.) – Мінск: БелЭН. – 1995.

7. Памяць. Столінскі раён. Гіст.-дакум. Хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. – Мінск: БЕЛТА. – 2003.

8. Бринский А.П. Безусая команда. 2-е изд. Горький, 1986.

9. Бринский А.П. По ту сторону фронта.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка