Учителя начальной школы вершы, казкі, небыліцы ад Ніны Галіноўскай




Дата канвертавання25.11.2017
Памер36.4 Kb.
УЧИТЕЛЯ НАЧАЛЬНОЙ ШКОЛЫ

Вершы, казкі, небыліцы ад Ніны Галіноўскай
Складальнікі:

Худалей Г.М.

Юрчанка Г.Н.

Капшыцкая Н.А.

Слабко С.Л.

Таірава Л.У.


Мэта:

пазнаёміць дзяцей з беларускай паэткай-зямлячкай Н.В.Гіліноўскай, яе творчасцю, выклікаць цікавасць да чытання вершаў на беларускай мове, выхоўваць павагу да сталых людзей, любоў да роднай краіны.



Абсталяванне:

мультымедыйная ўстнова, выстава кніг Н.Галіноўскай, зборнікі, буклет, прысвечаны аўтару.


Ход мерапрыемства:


  1. Уступнае слова бібліятэкара.

Як хораша!

Я прачнуўся з сонцам разам

І пабег на луг адразу.

А на лузе водар гэткі!

Пахнуць травы, пахнуць кветкі.

Добры дзень, лужок квяцісты,

Гаманлівы, галасісты.

Дзень добры, сябры. Сення мне хочацца вас пазнаёміць з беларускай паэткай, нашай зямлячкай Нінай Васільеўнай Галіноўскай.



2. Паведамленне бібліятэкара аб жыцці паэткі.

Н.В.Галіноўская – лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Я.Маўра, лаўрэат прэміі імя В.Віткі.

Нарадзілася яна ў вёсцы Вялікія Лазіцы, што на Магілёўчыне Шклоўскага раёна 18 снежня 1935 года. Казачнай запомнілася Ніне Васільеўне іх старэнькая хата, у якой заўсёды было сонечна, бо вокнамі хата стаяла да сонца. Сонечна было ў ёй і ад дабрыні ўзаемаадносін у сям’і. Чарадзейнае святло несла ў сваёй душы маці, Надзея Мікалаеўна, вясковая беларуская жанчына – працаўніца. Яна добра шыла, любіла паэзію, ведала на памяць і з ахвотай, прыгожа чытала сваім дзецям творы Купалы, Коласа, Пушкіна. Руплівым гаспадаром, чалавекам добрага сэрца быў бацька Ніны Галіноўскай – Васіль Фролавіч. На ўсё наваколле славіўся ён яшчэ і як вясёлы гарманіст. Бацька загінуў у 1943-м на вайне…

Шмат было перажыта ў вайну, “раўла ваенная віруха, касіла людзей, біла кулямі і хваробамі”. Ледзь не загінула ад фашысцкіх нелюдзяў маці. Без яе, адным, давялося ратавацца малым дзецям ад карнікаў у лесе, начаваць у зямлянцы. Эпізоды свайго ваеннага дзяцінства паэтка па-мастацку ўзнавіла ў творы “Пра дзяўчынку Галінку”. У ім няма нічога прыдуманага: так было, усё гэта прайшло праз дзіцячае сэрца, назаўсёды ўрэзалася ў памяць.

(Вучань чытае верш “Пра дзяўчынку Галінку”.)

Пасля вайны вучылася ў школе, шмат чытала, а ў шостым класе пачала пісаць вершы сама. Але з-за сціпласці нікому не паказвала. Гэта быў яе сакрэт.

У 1955 годзе скончыла Магілёўскае дашкольнае педвучылішча і пачала працаваць у дзіцячым садзе і ў дзіцячым доме. У час гульняў, заняткаў з дзецьмі неяк вельмі лёгка рыфмавала невялікія вершыкі, пацешкі, лічылкі, загадкі, казкі.

3. Знаёмства з творчасцю Н.Галіноўскай.

У 1958 годзе з’явіўся ў друку яе першы верш “Вясна”. (вучань чытае верш на памяць).

У 1962 годзе ўбачыла свет першая кніжка для дзяцей “Давайце пазнаёмімся”.

У паэзіі Ніны Васільеўны ёсць тэма жартоўных вершаў пра звяроў.

(Вучань чытае верш “Не пахвалілі!”; “Бегемот і кашалот”)

Шмат у паэткі твораў пра гульні і забавы дзяцей, выявіла яна сябе таксама таленавітым майстрам малых жанраў (забаўлянкі, смяшынкі, жарты, загадкі, скорагаворкі).

(Дзецям прапануецца прачытаць скорагаворкі. Раздаюцца лісточкі.)

Няма ў паэзіі Н.Галіноўскай слова “патрыятызм”. Але гэта пачуцце – у яе душы, у беражным стаўленні да роднай мовы, у чароўна-светлым вобразе Беларусі, з тонкім адчуваннем хараства і велічы роднай прыроды. У вершах разважаюць, вядуць гутарку між сабой птушкі, дрэвы, кветкі. ветрык, рэчка.

(Вучань чытае верш “Ліпка”)

Свет дзяцінства… Колькі ў ім таямніц! Давайце разгадаем іх разам з аўтарам кніг. Для малодшых школьнікаў і дашкольнікам прызначана больш чым дзесяць кніг Ніны Галіноўскай. Сярод іх – “Сяргейкаў параход”, “Мой дзень”. За кнігу “Клубок і Калабок” паэтка ў 2000 годзе адзначана Літаратурнай прэміяй імя Янкі Маўра.

(Вучань чытае верш “Калі я шчаслівы”)

Хочаце пабываць у казачным замку? Ці ў звярынцу? А даведацца пра кам’ютэрныя сакрэты? Тады гэта кніга для вас.

Чараўнік камп’ютэр мой

Выткаў казачны сувой.

І адну з іх, казку-быль,

Мне ніколі не забыць…

“У цішы зімовай ночы

Сон, як казку, бачыў хлопчык.

Быццам выбег ён на двор,

Чуе, дзесь гудзе матор.

Зірк на плот і зірк на дах -

Карлсан там, нібыта птах…”

Кніга “Палёт з Карлсанам” чакае вас.

Ніна Галіноўская з’яўляецца сааўтарам калектыўнага зборніка “Калі ветрык спачывае”.



4. Вынік.

Ва ўсім, што напісана Нінай Галіноўскай, адчуваецца яе радасці, трывогі, захапленні. І ўсе гэта для вас, дзеці. Вы – яе галоўны клопат і любоў.

У сэрцы нашу, як малітву, як песню:

- Расці, юны сябар, пад сонейкам веснім,

Пад сонейкам летнім, асеннім, зімовым,

Расці ты разумным, прыгожым, здаровым.

Хай сэрца тваё будзе добрым і чуйным.

Яшчэ, мой дапытлівы, вельмі хачу я,

Каб матчыну песню і родны парог

Нідзе і ніколі забыць ты не змог.



У пры канцы нашай сустрэчы вазьміце калі ласка на памяць буклеты, якія яшчэ раз узгадаюць вам аб нашай сустрэчы. А калі вы зацікавіліся творчасцю нашай зямлячкі, то ў буклеце вы знойдзіце спіс кніг, якія ёсць ў школьнай бібліятэцы. Калі ласка, заходзьце. Да новых сусрэч!


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка