Удзельнікі Парада Перамогі астроўскі аляксей Сцяпанавіч




Дата канвертавання05.01.2017
Памер22.91 Kb.
Удзельнікі Парада Перамогі

АСТРОЎСКІ Аляксей Сцяпанавічe:\документы\мои полученные файлы\media\image10.jpeg

Нарадзіўся ў 1919 г. у в.Ігнацоўка Кіраўскага раёна. Працаваў у сельскай гаспадарцы, рабочым лесасплаўучастка ў в.Любонічы. 3 1939г. у Чырвонай Арміі. У гады Вялікай Айчыннай вайны камандзір гарматы, агнявога ўзвода гаўбічнай батарэі. Першае баявое хрышчэнне А.С.Астроўскі прыняў у раёне горада Рыбніца на Днястры. Потым абараняў Маскву, удзельнічаў у прарыве блакады Ленінграда, вызваляў Ноўгарад, Остраў, Пскоў, Прыбалтыку, змагаўся ва Усходняй Прусіі, прымаў удзел у штурме Берліна. А.С.Астроўскі — удзельнік Парада Перамогі ў Маскве у 1945 г. У пасляваенны час працаваў старшынёй калгаса «Радзіма», старшынёй Любоніцкага сельскага Савета. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі і Айчыннай вайны 1-й ступені, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Кастрычніцкай рэвалюцыі, медалямі. Памёр у 1978 г..

У зборніку ўспамінаў удзельнікаў Берлінскай аперацыі «Апошні штурм» Герой Савецкага Саюза, маршал артылерыі, былы камандуючы артылерыяй 1-га Беларускага фронту В.I.Казакоў прыводзіць расказ капітана Дацэнкі, камандзіра 3-й батарэі 121-й гаўбічнай брыгады 2-й артылерыйскай дывізіі:

«29 красавіка 1945 года я загадаў камандзіру 1-га агнявога ўзвода старшыні А.С.Астроўскаму пераехаць на новую агнявую пазіцыю. Маршрут пралягаў праз перакрыжаванне дзвюх вуліц, якія прастрэльваліся кулямётным агнём праціўніка. Град куль перагарадзіў дарогу гармаце. Тады старшына Астроўскі разам з чырвонаармейцам Русінавым вырашылі знішчыць варожы кулямёт. Прабіраючыся каля сцяны дома, яны змаглі падыйсці да яго на 15 — 20 метраў і закідалі гранатамі.

Але ж на шляху да новай пазіцыі трактар механіка-вадзіцеля В.К.Асманава, які вёз гармату, трапіў пад агонь варожых «фаўстаў», страляўшых з дыстанцыі 100—150 мет- раў. Марудзіць нельга... Асманаў на поўным хаду і на вялікай хуткасці развярнуў гармату ў бок ворага. Старшына Астроўскі першым кінуўся да гарматы. Літаральна за некалькі хвілін гармата была гатова да бою. Узвод Астроўскага трыма снарадамі разбіў дом, з якога білі варожыя «фаусты».

Фотаздымак баявога разліку старшыны ўвайшоў ва ўказаны вышэй зборнік і шматтомнае выданне «Гісторыя Вялікай Айчыннай вайны Савецкага Саюза 1941 —1945 гг.».



Л. Лукановіч

ЧМЫХУНОЎ Рыгор Пятровічe:\документы\мои полученные файлы\media\image10.jpeg

Нарадзіўся ў 1921 г. у в. Кабылянка Кіраўскага раёна. У га- ды Вялікай Айчыннай вайны знаходзіўся ў саста- ве ^ штурмавой гвардзейскай 306-й Ніжне-Дняп- роўскай Чырванасцяжнай дывізіі, якая ўдзель- нічала ў баях на Курскай дузе, у вызваленні Крывога Рога, Адэсы, Румыніі, Чэхаславакіі. Р. П. Чмыхуноў здзейсніў 118 баявых вылетаў. Апошні з іх з заданнем перашкодзіць немцам адступаць у Альпы ён зрабіў з аэрадрома ў Вінер- Нейштаце ў шэсць гадзін вечара 9 мая, калі салдаты святкавалі Перамогу.

Пасля вайны Р. П. Чмыхуноў пражываў у г. Першамайску Нікалаеўскай вобласці. Узнага- роджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны 1-й ступені.



У мемуарах, якія ў 1958 г. апублікаваў маршал авіяцыі, Герой Савецкага Саюза В. Судзец, адзначаецца мужнасць і баявое май- стэрства адважнага лётчыка: «Штурмавікі, якія вялі лётчыкі Чмыхуноў і Зубко, у гус- тым тумане зрабілі выключна смелы налёт на чыгуначны раз’езд Зялёны Гай і разбілі там гітлераўскі эшалон з баявой тэхнікай і жывой сілай».




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка