Ужыванне і правапіс часціц не, ні Ужыванне часціц не




Дата канвертавання11.04.2017
Памер76.04 Kb.
Ужыванне і правапіс часціц не, ні

Ужыванне часціц не і ні абумоўлена іх значэннем.

Ужыванне часціцы не

Значэнні часціцы не

Калі ўжываецца

Прыклады

Адмаўленне

Калі знаходзіцца пры выказніку

З касою пагоды не чакаюць.

Служба не дружба.

Гэта не чорны колер.


Сцвярджэнне

Не + магчы + не + інфінітыў

З усім гэтым я не мог не пагадзіцца.

Я не мог не сказаць вам гэта.

У рытарычных сказах*

Каму не вядома імя асветніка Францыска Скарыны?

Дзе ж я мог не заехаць?

* Рытарычным называецца пытальны сказ, які не патрабуе адказу: Як не любіць саронку тую, дзе я нарадзілася, расла?

Ужыванне часціцы ні

Значэнне часціцы ні

Калі ўжываецца

Прыклады

Узмацненне адмаўлення

Не (няма, нельга, няможна) + ні

Нельга спыніцца ні на хвіліну.

На вуліцы ні душы (маецца на ўвазе няма ні душы).

Узмацненне сцвярджэння

Што (б) ні, хто (б) ні, як (бы) ні, куды (б) ні, дзе (б) ні і пад.

Дзе ні пойдзеш, песні кружаць роем.

Куды ні глянь, усё бялютка.

Значэнне злучніка ў адмоўным сказе

Можна замяніць злучнікам і

Я ні ў жыцці, ні ў людзях не зняверыўся (і ў жыцці, і ў людзях).

Няўпэўненасць

Ва ўстойлівых выразах (фразеалагізмах)

Ні хаты ні лапаты, ні складу ні ладу, ні жывы ні мёртвы і пад.

Адрознівайце: не раз (многа раз, часта) – ні разу (ніколі); не адзін (многа) – ні адзін (ніхто): ні адзін не ведаў – не адзін ведаў, ні адзін не прыйшоў – не адзін прыйшоў; ні разу не бачыў – не раз бачыў, ні разу не гаварыў – не раз гаварыў.

Устаўце патрэбную часціцу (не або ні):

У сэрцы … было ўжо месца … любасці, … захапленню, … радасці. — У сэрцы не было ўжо месца ні любасці, ні захапленню, ні радасці.

Я … разу … быў у Маскве. — Я ні разу не быў у Маскве.

Як тут … сказаць! — Як тут не сказаць!

На небе …хмурынкі. — На небе ні хмурынкі.

Амаль усё, за што б … браўся хлопец, давалася яму лёгка. — Амаль усё, за што б ні браўся хлопец, давалася яму лёгка.

Я … мог … заехаць да вас. — Я не мог не заехаць да вас.

… раз мне даводзілася быць у гэтых месцах, але я … разу … бачыў мядзведзя, хоць ён тут і водзіцца. — Не раз мне даводзілася быць у гэтых месцах, але я ні разу не бачыў мядзведзя, хоць ён тут і водзіцца.



Часціца не з рознымі словамі (часцінамі мовы) можа пісацца разам або асобна.

Не (як прыстаўка) пішацца разам

Са словамі,якія без не не ўжываюцца

Непагадзь, неабсяжны, нездаровіцца, незабыўны, ненавідзячы, неўпрыцям

Калі не ўтварае новыя словы з супрацьлеглым значэннем, якія звычайна можна замяніць сінонімам без прыстаўкі не

Непрыяцель (вораг)

Невялікі (малы)

Неглыбока (мелка)

З поўнымі дзеепрыметнікамі, пры якіх няма залежных слоў

Нескошаная трава, непрывезеныя дровы, непрачытаны твор

З няпэўнымі займеннікамі і прыслоўямі

Нехта, нешта, нейкі;

Недзе, некалі, некуды, неяк

У словах з прыстаўкай неда-, якая абазначае неадпаведнасць патрэбнай норме, непаўнату дзеяння

Недасол, недаацэнка, недагаворваць, недачуць, недабачыць, недавыканаць

У канструкцыях са словамі вельмі, надта, выключна, часткова, цалкам, поўнасцю, у вышэйшай ступені, амаль, зусім сазначэннем ступені якасці

Вельмі няўдалы, надта непрыгожа, цалкам нязгодны, амаль нявысветлены, зусім незразумелы

Часціца не пішацца асобна

З дзеясловамі, дзеепрыслоўямі і кароткімі дзеепрыметнікамі

Не ведаў, не мог, не быў;

Не прачытаўшы, не сказаўшы, не ведаючы;

Трава не скошана, дровы не прывезены

Калі ёсць супрацьпастаўленне

Не прыяцель, а проста знаёмы;

Не гарачая, а толькі цёплая вада;

Не далёка, а блізка

З поўнымі дзеепрыметнікамі, пры якіх ёсць залежнае слова

Не скошаная ( кім?) касцамі трава, не прывезеныя (калі?) своечасова дровы.

З формамі вышэйшай ступені параўнання прыметнікаў і прыслоўяў

Не раней чым заўтра

Не горшы за яго

Не больш як кіламетр

Калі ўваходзіць у склад узмацняльных адмоўяў далёка не, зусім не, ніколькі не, нічуць не

Адказ далёка не бліскучы

Нічуць не цяжкі

Ніколькі не складана

Са словамі не трэба, не варта, не толькі, не супраць, не шкада

Часціца ні пішацца разам:

З адмоўнымі займеннікамі і прыслоўямі: ніхто, нішто, нічый, нідзе, ніяк, нікуды, ніколькі і інш. Але: ні ў каго, ні з чым, ні з якім.

Са словамі, якія без ні не ўжаваюцца: нішчымны, нікчэмны, ніводны, ніводзін, ніякавата, ніштаваты.

Ва ўсіх іншых выпадках часціца ні пішацца асобна.



Устаўце часціцу не або ні

ніколі … бачаны горад — Ніколі не бачаны горад

… ўсыпаны ружамі шлях — не ўсыпаны ружамі шлях

… ходжаная сцежка — няходжаная сцежка

намі … растрачана — намі не растрачана

пішуцца … зменна — пішуцца нязменна

апанавала … смеласць — апанавала нясмеласць

расказвала пра … шчасце — расказвала пра няшчасце

… даючы спакою — не даючы спакою

чакаць з … цярплівасцю — чакаць з нецярплівасцю

… водзін чалавек — ніводзін чалавек

… дамалочанае жыта — недамалочанае жыта

пайшоў … ахвотна — пайшоў неахвотна

… дзе … колі … быў — нідзе ніколі не быў

… сумнае, а вясёлае жыццё — не сумнае, а вясёлае жыцце

далёка … просты чалавек — далёка не просты чалавек

… з кім … сустракаўся — ні з кім не сустракаўся

… разумеючы нічога — не разумеючы нічога

… колькі … складаны — ніколькі не складаны

… гледзячы на мароз — нягледзячы на мароз

… адзін … дапамог — ні адзін не дапамог

… колі … забываў — ніколі не забываў

… разумнейшы за мяне — не разумнейшы за мяне

… хавацца … за чые плечы — не хавацца ні за чые плечы

… пражытае жыццё — непражытае жыццё

… разу … прапусціў — ні разу не прапусціў

… пазней чым заўтра — не пазней чым заўтра

…. хочучы нічога — не хочучы нічога

… супраць паездкі — не супраць паездкі



Выканайце тэст

  1. Адзначце сказы, у якіх не пішацца асобна:

  1. На стале яшчэ ўсё ляжала (не) прачытаная Насцяй кніга.

  2. Ты душны, свет, і сто разоў дзівосны. І (не) спазнаны – тысячу разоў!

  3. Дубы і сосны, (не) умеючы клясціся, заўсёды маўкліва прымалі бой.

  4. Няма каму пажаліцца на бессань, на (не) пагоду ў свеце і душы.

  1. Адзначце пропускі, дзе пішацца ні:

Булён быў н1… смачны, бо ў мяне н2… было н3... солі, н4… мяса, н5… круп.

  1. Адзначце словазлучэнні са словамі, якія з не пішуцца разам:

  1. (не) крануты сякерай лес

  2. да крамы (не) далёка

  3. істотны (не) дахоп

  4. не (такі) смелы

  5. (не) абдымны прастор

  1. Адзначце словазлучэнні са словамі, якія з не пішуцца асобна:

  1. (не) распрацаваны план

  2. крочылі (не) спяшаючыся

  3. далёка (не) горшы гаспадар

  4. (не)вялікія турботы

  1. Адзначце словазлучэнні са совамі, якія без прыстаўкі не- (ня-) не ўжываюцца:

  1. неабмежаваны час

  2. нясцерпна баліць

  3. неабудны сон

  4. нябеленыя сцены

  5. нехаця адказаць

  1. Адзначце словы, якія ніколі не могуць пісацца з не разам

  1. (не) далёка

  2. (не) праўда

  3. (не) шкада

  4. (не) варта

  5. (не) супраць

Адказы на тэст:

1 – 1, 3


2 – 3, 4, 5

3 – 2, 3, 5

4 – 2, 3

5 – 2, 3, 5

6 – 3, 4, 5

Паводле С. І. Цыбульскай “Інтэнсіўны курс падрыхтоўкі да тэсціравання і экзамену. Беларуская мова.”




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка