Умілаваўшы сваіх дзяцей па свеце, да канца іх умілаваў




Дата канвертавання28.04.2017
Памер62.06 Kb.
8. Любоў да канца.
Езус “умілаваўшы сваіх дзяцей па свеце, да канца іх умілаваў”. Гэта значыць да канца свайго жыцця, але да граніц любові. І тыя граніцы любові азначаюць “аддаць сваё жыццё за тых, якіх Ён любіць”. Езус гэта адносіць да хрысціянскай пары ў сакраманце сужэнства, каб дапамагчы ёй кахаць так, як Ён – “да канца”у вернасці і поўнай адданасці.
Любіць да канца – гэта значыць любіць праз усё жыццё. Закладваецца працэс, у якім будуецца сужэнскі саюз, які праходзіць моманты крызісу. Супольнае жыццё родзіць канфлікты, якія выкліканы розніцай у выхаванні, тэмпераменце, адукацыі. Развязаць гэтыя канфлікты магчыма толькі па дарозе з Богам, па дарозе сапраўднай любові.

Любіць да канца – гэта значыць увайсці ў містэрыю смерці і змёртвыхпаўстання Хрыстуса. Многа ў жыцці будзе выпрабаванняў, але ў гэты час мы павінны памятаць, што Хрыстус ідзе абок нас, даючы нам удзел у сваім “крыжы”, рыхтуючы нас да ўдзелу ў Яго радасці. Тая радасць пераможа.
Дапаможныя пытанні да размовы ў час спаткання.
- У залежнасці ад узросту пар, стварыўшых суполку, можна пагаварыць аб перажытых крызісах, аб спосабах падходу да сітуацый канфліктных і г.д..

- Якія рэакцыі выклікаюць у нас некаторыя выпадкі штодзённага жыцця:



  • нецярплівасць, гнеў, нязгода, непаразуменні і г.д..;

  • важныя выпадкі, такія як: беспрацоўе, хвароба, смерць каханага чалавека і г.д.;

  • непрыемнасці ў сужэнстве, ў выхаванні дзяцей, у грамадзкай працы;

- Якое месца займае ў вашым жыцці сужэнскім прабачэнне? ( частата выказванняў прабачэння, якасць, форма і выбраны момант, прабачэнне адзін другому)
Тэкст
“…церпячы адны адных і прабачаючы самім сабе, калі хто да каго мае спачуванне; як Госпад дараваў вам, так і вы.” ( Клс. 3, 13 )

Найважнейшым у вашых пачуццях ёсць міласэрнасць і прабачэнне. Хацелася б падкрэсліць некалькі асноўных пунктаў. Безумоўным ёсць евангельскае прабачэнне. Часцей бывае, што адзін з сужонкаў прызнае, што ён мае рацыю. А між тым, у Евангелі не ходзіць справа аб тым, каб мець рацыю. Проста просім аб прабачэнні, бо абое мелі цярпенне, ці была чыя рацыя, ці не. Прыклад: бацька не дазваляе дачцы перайсці да “прыяцеля”, каб з ім жыць. Пасля бурнай сваркі, бацька ідзе да маладой сям’і і кажа: “Не згаджаюся і цяпер, як жывеш, але прыйшоў, каб прасіць прабачэння”. Патрэбна была адвага і пакора, каб зрабіць такі крок. Прабачэнне ёсць заразлівае: тут жа дачка папрасіла аб прабачэнні за сваю ўпартасць. І ў гэтай атмасферы згоды, удалося набліжыць розныя погляды, і дыялог зноў працягваўся нанова…

Часцей цяжэйшым ёсць прабачэнне не таго зла, якога адзін другому зрабілі, а зла наогул любога. Мы павінны прабачаць, так як нам Бог прабачыў, а мы ёсць дзецьмі Айца, а сонца Яго ўзыходзіць над злымі і над добрымі (Мф 5, 45). Ён нам заўсёды прабачае, калі звяртаемся да Яго ад усяго сэрца. Так мы павінны рабіць іншым, без абавязковых выясненняў. “ А над усім адзеньцеся ў тую любоў, якая ёсць вузел дасканаласці. А супакой Хрыстовы, да якога вы і пакліканыя ў адным целе, хай пануе ў сэрцах вашых. І будзьце ўдзячныя” ( Клс 3, 14-15 ).

Мы можам сабе задаць некалькі пытанняў на тэму Евангельскай якасці нашага сямейнага жыцця. І не заўсёды гэта ёсць проста, любоў Евангельская ёсць вельмі патрабавальная. Бог ёсць верны, Ён з’яўляецца дарогай да шчасця, дарогай любові, бо мы створаны для таго, каб любіць…



Каханне ў розным веку.
Збліжэнне і заручаны.
Усё пачалося з погляду …з усмешкі, здавалася б з нічога. Развіваецца сімпатыя, нараджаецца каханне. Некаторыя здавальняюцца першым уражаннем, каб падумаць ужо аб супольным жыцці. Затым прыходзіць дзень, калі мы вырашаем, што гэта чалавек нашага жыцця. Ёсць гэта важны момант, калі адбываюцца заручаны – гэта першы этап кахання.
Некалькі парад на гэты пачатковы этап.
Быць рэалістам: жыццё не будзе вялікім, бясконцым задавальненнем на беразе цудоўнага возера. Будуць узаемныя праблемы

Не прамінаць наступных этапаў: не спяшацца з фізычнай блізкасцю, пакуль не знойдзеце чуласць і дыялог. Прыгатавацца да выказвання свайго “так” у патрэбны момант.
Першы год сужэнства.
Гэта радасны мядовы месяц…Які можа працягвацца нават некалькі месяцаў. Гэта цудоўны час, калі нават невялікія адкрыцці з’яўляюцца крыніцай вялікай радасці.
Першы крызіс.
Нярэдка цяжкасці з’яўляюцца на працягу першых двух год. Асабліва калі сяброўства было асабліва ідэалістычным. Гэтыя першыя цяжкасці найчасцей былі выкліканы рознымі тэмпераментамі і характарамі, барацьбы за індывідуальнасць, калі ні адзін бок не жадае ўступіць.

Гэта першы крызіс жыцця сужэнскага, калі кожны разумее, што гэта ўжо ўсё, гэта назаўсёды.



Некалькі парад, як перажыць гэты крызіс:

- неабходна спаліць масты, якія звязваюць вас з мінулым…;

- згадзіцца на падпараткаванне другой асобе;

- упэўнена трымаць сябе ў часе прыстасавання;


Падарожжа па першым этапе
Пара на першым этапе цешыцца спакоем, прынесеным з’яўленнем дзіцяці, якое цясней спалучае пару. Пара як быццам выходзіць з тунэлю дзяцінства і знаходзіць сваё месца ў грамадскім жыцці. Муж і жонка адчуваюць сябе молада і з кожнай вясной варкуюць як два галубкі.
Другі крызіс.
Міне 7, можа 10 год. Па тым часе іншы раз можа здарыцца другі крызіс, прычыны якога могуць быць розныя.

Часцей за ўсё гэта руціна, манатоннасць, недастатковасць разнастайнасці ў штодзённым жыцці, прыгнятаючае прызвычаенне, а таксама занятасць сужэнцаў дамашняй і грамадскай працай. Нарэшце можа быць неадпаведнасць паміж пачуццямі і фізычнай блізкасцю. Гэта ўсё і вядзе сужэнцаў да пытання, ці злучала іх заўсёды каханне…



Некалькі парад на пераадольванне другога крызісу:

- неадходна ў жыцці сям’і ўключыць некаторую фантазію. Як мага хутчэй трэба выбрацца ў чарговае падарожжа або на сямейны нядзельна адпачынак;




Падарожжа па другім крызісу
Па тым, як прайшоў крызіс, сям’я вырушае ў цудоўнае падарожжа. Дзеці падраслі, узбагачаюць жыццё сям’і. У сям’і ўсталявалася раўнавага. Сумесныя клопаты і радасці, успаміны і неспакой умацавалі глыбокія сувязі ў сям’і.
Трэці крызіс.
Яшчэ адзін крызіс можа нападкаць ваш саюз, калі адзін з сем’янінаў адчувае набліжэнне старасці, і хоча ў канцы яшчэ апошні раз адчуць каханне. Гэта дэман сярэдняга веку ( 40-50 г. ). Як хутка можна страціць раўнавагу , так цяжка набытую ў жыцці.

Некалькі парад:

- адрадзіцца духоўна для адшукання сэнсу жыцця, прыняць “халодны душ”;

- быць разважлівым: успомніць, што вам – 50..;

- зразумець, што не трэба шукаць дзе-небудзь далёка, каб знайсці свае самыя шалёныя мары;


Апошні этап.
І так з году ў год і састарэлі, нават хутчэй, чым думалі. Але каханне не абавязкова павінна старэць. Ужо менш розных памылак, але яшчэ здараюцца павароты да мядовага месяца.

З часам, калі ўжо пачынаюць пакідаць сілы, сужэнцы пачынаюць падтрымліваць адзін аднаго, суперажываць, з-за страха перад разлукай. Такое бывае людское каханне, якое патрабуе ўсяго жыцця. Каханне заўсёды новае, здольна перажыць усе крызісы, заўсёды гатова на новыя адкрыцці, новыя радасці, захапленні, каханне поўнае надзеі, і абяцання нескончанасці.


Малітва падчас сустрэчы
І вось, таго самага дня двое з іх ішлі ў вёску, што ў шаснаццаці стадыях ад Ерузаліма з назваю Эмаўс, і гаворачы між сабой аб усім, што адбылося. І сталася, калі яны гутарылі і адзін аднаго пыталіся, Сам Ісус, наблізіўшыся, пайшоў з імі; а вочы іхнія былі зацемнены, так што не пазналі Яго. І гаворыць ім: “ Што гэта за размова, якую вядзеце між сабою, ідучы?” І спыніліся сумныя. І , адказваючы, адзін з іх, імя якому Кляопа, сказаў Яму: “ Ці ж ты адзін з падарожнікаў у Ерузалім і не ведаеш, што ў ім гэтымі днямі адбылося?” Ён жа сказаў ім: “ Што?” І яны сказалі Яму: “ Наконт Ісуса з Назарэта, Які быў Прарокам, магутным у справах і ў слове перад Богам і перад усім народам, і як выдалі Яго першасвятары і начальнікі нашыя на пакаранне смерцю, і ўкрыжавалі Яго. А мы спадзяваліся, што Ён меў адкупіць Ізраэля; і цяпер па ўсім гэтым ужо сёння трэці дзень, як гэта сталася. Але жанчыны некаторыя з нашых, што былі пры магіле на світанні, збянтэжылі нас, і, не знайшоўшы цела Яго, прыйшлі, кажучы, што нават бачылі вобразы анёлаў, якія кажуць, што Ён жывы. Пайшлі таксама да магілы некаторыя з нашых, і тое самае знайшлі, як расказвалі жанчыны, але Яго Самаго не бачылі”. І Ён сказаў ім: “ О дурныя і марудныя сэрцам, каб уверыць ва ўсё, што казалі прарокі. Ці не трэба было , каб Хрыстос цярпеў і так увайшоў у славу Сваю?” І пачаўшы ад Майсея і ўсіх прарокаў, тлумачыў ім ва ўсіх Пісаннях, што было пра Яго. І так падышлі да селішча, да якога ішлі, і Ён зрабіў выгляд, быццам хацеў ісці далей. Але яны стрымалі Яго, кажучы: “ Застанься з намі, бо ўжо вечарэе, і дзень сышоў”. І ўвайшоў Ён у дом з імі. І сталася, калі ўзлёг з імі за сталом, узяў хлеб, і блаславіў, і ламаў, і падаваў ім. І адкрыліся вочы іхнія, і пазналі Яго; але Ён знік з іх вачэй.”

( Лк 24, 13-31 )






База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка