Унутраныя сілы Зямлі Літасфера – цвёрдая абалонка Зямлі, якая складаецца з зямной кары і верхняй часткі мантыі




Дата канвертавання26.02.2017
Памер475 b.


Унутраныя сілы Зямлі


Літасфера – цвёрдая абалонка Зямлі, якая складаецца з зямной кары і верхняй часткі мантыі (да астэнасферы).



Уся Зямля складаецца з буйных блокаў зямной кары – літасферных пліт. Літасферныя пліты рухаюцца паміж сабой з хуткасцю некалькі сантыметраў у год па астэнасферы.



Галоўнай прычынай руху літасферных пліт па астэнасферы з’яўляецца наяўнасць канвектыўных патокаў мантыйнага рэчыва. У адных месцах пліты разыходзяцца, у іншых – сутыкаюцца.



Менавіта граніцы літасферных пліт з’яўляюцца найбольш рухомымі зонамі зямной кары. Менавіта тут найбольш часта адбываюцца землетрасенні і вывяржэнні вулканаў. Землетрасенні – гэта падземныя штуршкі і ваганні зямной паверхні.



Для вымярэння сілы землетрасенняў выкарыстоўваюць шкалу магнітуд і шкалу інтэнсіўнасці. Шкала магнітуд (напрыклад, шкала Рыхтэра) адрознівае сілу землетрасенняў па велічыні ўзнікаючых на паверхні хваляў (магнітуд) ад 1 да 9,5. (Гавораць: землетрасенне магнітудай 5,0) Шкала інтэнсіўнасці (напрыклад шкала Меркалі) выкарыстоўваецца для вызначэння сілы разбурэнняў у балах ад 1 да 12. (Гавораць: землетрасенне сілай ў 8 балаў)



Сучасны від шкалы Меркалі



Вулкан – гара, якая ўтварылася ў выніку вылівання магмы на зямную паверхню.



Вулканы бываюць дзеючыя і патухлыя



Ціхаакіянскае вогенннае (вулканічнае) кальцо




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка