Унутрышкольная алімпіяда 10 клас па беларускай мове і літаратуры




Дата канвертавання22.02.2017
Памер63.1 Kb.
Унутрышкольная алімпіяда 10 клас

па беларускай мове і літаратуры

2007 г.
1. Спішыце тэкст. Аформіце яго ў адпаведнасці з арфаграфічнымі і пунктуацыйнымі нормамі сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Лічэбнікі запішыце словамі ( 6 б., 1 памылка – мінус 1 бал).

У другой палове дн(ю,я) 14 лістапада 1939 года ў Слоніме было яшчэ больш імжыста чым у першай. Леўчык вы…шаўшы з хаты на двор зрабіў руку паддашкам каля броваў выглядаючы а хто ж ад весніц да яго ідзе? (Не) высокі стары куч…равая сівізна стаўбуром і вось ён пазнаў Купалу па…шоў ледзь ужо не(ў)подбежкі рынуўся насустрач рукі разняўшы як крылы для палёт(у,а). Разняў сва… ц…жкаватыя рукі і Купала і так яны сустрэліся грудзі ў грудзі старэйшы Гальяш і маладзейшы Купала былыя паэты…нашаніўцы сённяшні вялікі (Н,н)ародны паэт і забыты тады ў былой панскай Польшчы богам і людз..мі Гальяш Леўчыкі. Забыты ўсімі ды не Купал(ай, ам).

Хата якую сам Леўчык пра…ктаваў зрубіў шаляваў мал..ваў была ад вуліцы воддаль за агародам які ў той дзень ш…рэў дробнымі гру…камі заараны на зіму. Не хата а лепш сказаць дамок акуратны як і яго гаспадар светлы ад сонечна…карычневай афарбоўкі нават у імжыстай павало(ке, цы). У ка(ры, лі)дорчыку было цесна тым больш што на абедз…вюх сценках віселі гітары скрыпка на палічках стаялі нейкія яшчэ іншыя інструменты пузатыя блі…частыя як паліваныя збанкі з чорнымі вочкамі адтулінак. Купала не ведаў што гэтыя свістулькі называліся акарыны.

А.Лойка
2. Вызначце стыль тэксту, тып маўлення і абгрунтуйце сваё меркаванне. Назавіце сродкі сувязі ( 6 б. ).


3. Выпішыце з тэксту назоўнікі, якія не маюць формаў адзіночнага ліку, зрабіце іх марфалагічны разбор ( 2 б. ).
4. Што вы прапанавалі б апрануць беларускай жанчыне, беларускаму мужчыну, а што падышло б і жанчыне, і мужчыну? Адказ патлумачце ( 10 б. ).

Андарáк, бекеша, бравэрка, бурнос, вэлюм, магерка, нáмітка, паддзёўка, паланцін.


5. Абазначце ў словах корань і ўкажыце колькасць гукаў, з якіх ён складаецца ( 4,5.б., адно слова – 0,5 б. ).



дагульваць

праяўленне

залеплены

краіна

сталічны

расплаўляць

патроены

уваскрашэнне

распазнаваць


6. Вызначце тып даданай часткі ў наступных сказах ( 2 б., адзін сказ – 0,5 б. ).

1) Я не заўважыў, калі мая сталасць настала. 2) Добра, калі ў хаце чысціня і парадак. 3) Не аслабяцца рукі на полі, калі поўна надзеі душа. 4) Калі ўжо сонейка прыгрэла, Антось на полі кончыў дзела і выпраг коніка сівога, свайго памочніка старога.


7. Дакажыце, што кожная з прыведзеных прыказак і прымавак адзінкамі свайго лексіка-семантычнага складу адлюстроўвае нацыянальную культуру Беларусі ( 5 б., адна прыказка – 1 бал ).

1) Ад жыгучкі трымай далей ручкі. 2) Не заўсягды, як на Дзяды, а працы, як у нядзелю.

3) Пазнаюць нашу дачку і па андарачку. 4) Хіцер Зміцер, але і Саўка не дурны. 5) Каму па каму, а каму і па два камы.
8. Пісьмова адкажыце на пытанні ( 3б., адзін адказ – 1 бал ).

1) Якое слова ва ўсходнеславянскай ( старажытнарускай ) мове абазначала 10 000?

2) Якая моўная з'ява назіраецца ў наступным сказе?

Нязнайка на печы ляжыць, а знайка па дарожцы бяжыць ( прыказка ).

3) Якую памылку не заўважылі рэдактары Збору твораў Уладзіміра Караткевіча ў наступным сказе?



На бярвеннях дзяўчаты запелі пра вячэрнюю стому сваю.


Тэкст для водгуку 10 клас
Купалаўскі радок

Жадаў ён быць і песенным і дзейным,

гучаў як покліч, ранішні гудок,

упэўнены, журботны, веснавейны,

пранізлівы купалаўскі радок.
Як зверху хто яго паклікаў быццам…

На нейкай маладзечанскай вярсце

ён мог крыніцай для людзей прабіцца,

каб слёзы ўмыць краіне-сіраце.


Лугоў, палеткаў увабраўшы водар,

напоўнены расою і бядой,

ён акрапіў наш беларускі гонар

любоўю слоў, нібы жывой вадой.


Сваёй найбольшаю ўзнагародай

лічыў паветра роднага глыток…

Бяссрэбрэнікам быў і ёсць заўсёды,

адкрыты ўсім, купалаўскі радок.


Як журавель, ён праплывае плаўна

над нашай мовай, пахкай і густой,

свабодны ад складанасці ўяўнай

і вольны ад манернасці пустой.

Мар' ян Дукса


Даведкі
1. У другой палове дня чатырнаццатага лістапада тысяча дзевяцьсот трыццаць дзевятага года ў Слоніме было яшчэ больш імжыста, чым у першай. Леўчык, выйшаўшы з хаты на двор, зрабіў руку паддашкам каля броваў, выглядаючы, а хто ж там ад весніц да яго ідзе ? Невысокі, стары, кучаравая сівізна стаўбуром, і вось ён пазнаў Купалу, пайшоў, ледзь ужо не ўподбежкі рынуўся насустрач, рукі разняўшы, як крылы для палёту. Разняў свае цяжкаватыя рукі і Купала, і так яны сустрэліся – грудзі ў грудзі – старэйшы Гальяш і маладзейшы Купала, былыя паэты-нашаніўцы, сённяшні вялікі народны паэт і забыты тады ў былой панскай Польшчы богам і людзьмі Гальяш Леўчык. Забыты ўсімі, ды не Купалам.

Хата, якую сам Леўчык праектаваў, зрубіў, шаляваў, маляваў, была ад вуліцы воддаль – за агародам, які ў той дзень шарэў дробнымі грудкамі, заараны на зіму. Не хата, а, лепш сказаць, дамок – акуратны, як і яго гаспадар., светлы ад сонечна- карычневай афарбоўкі нават у імжыстай павалоцы. У калідорчыку было цесна, тым больш што на абедзвюх сценках віселі гітары, скрыпка, на палічках стаялі нейкія яшчэ іншыя інструменты – пузатыя, блішчастыя, як паліваныя збанкі, з чорнымі вочкамі адтулінак. Купала не ведаў, што гэтыя свістулькі называліся акарыны.


2.

Стыль – публіцыстычны

( 1 бал )



Сфера выкарыстання – публіцыстычны артыкул.Асноўная функцыя – інфармацыя пра сустрэчу двух паэтаў-нашаніўцаў. Тэксту ўласціва даходлівасць, эмацыйнасць, дакументальна-факталагічная дакладнасць. У ім выразна акрэслены адносіны аўтара да апісанага. Так, Янку Купалу ён называе вялікім народным паэтам, а Гальяша Леўчыка забытым богам і людзьмі чалавекам ( 1 бал ); параўнальныя звароты: рукі разняйшы; як крылы для палету;. дамок акуратны, як сам гаспадар.


Тып маўлення – апісанне з элементамі апавядання ( 1 бал )

Першы сказ – апісанне. Другі і трэці сказы – апісанне з элементамі апавядання пра сустрэчу Купалы і Леўчыка. Другі абзац – апісанне жытла Леўчыка ( 1 бал ).

Сродкі сувязі (названы – 1 бал )

Пададзены прыклады з тэксту ( 1 бал ). Займеннікі: Леўчык – ён; Купала, Леўчык – яны; паўтор слоў: хата ( 2 разы ), Купала ( 5 разоў ), Леўчык ( 3 ); сінонімы: Купала, Леўчык – паэты-нашаніўцы; Купала – сённяшні вялікі народны паэт ( перыфраза ) і інш.



3. Грудзі – назоўнік, пачатковая форма – грудзі, агульны, канкрэтны, неадушаўлёны, множналікавы; у сказе – акалічнасць.

Весніц – назоўнік, пачатковая форма – весніцы, агульны, канкрэтны, неадушаўлёны, множналікавы; у сказе – акалічнасць месца.
4. Жаночае адзенне: андарак ( спадніца ); вэлюм ( галаўны ўбор ); намітка ( галаўны ўбор замужніх жанчын ); паланцін ( жаночая накідка ).

Мужчынскае адзенне: бекеша ( паліто, шуба ); бравэрка ( доўгі аднабортны пінжак ); магерка ( галаўны ўбор ).

Мужчынскае і жаночае адзенне: бурнос ( верхнее адзенне, вопратка ); паддзёўка ( кароткі каптан ).
5.

Да-гуль-ваць

3

Пра-jаўл-енне

4

За-лепл-ены

4

краj-іна

4

сталіч-ны

6

рас-плаўл-яць

5

па-тр-оены

2

у-васкраш-энне

7

распа-зна-ваць

3


6. 1) Дапаўняльная. 2) Дзейнікавая. 3) Умовы. 4) Часу.
7. 1. У прымаўцы ёсць слова жыгучка ( разм. ) – крапіва, якая расце каля жылля, дарог паўсюдна на Беларусі.

2. Тут прыгадваецца слова Дзяды – дні ўшанавання нябожчыкаў у беларусаў, а таксама рытуальны абед або вячэра, якія наладжваюцца ў гэтыя дні.

3. Згадваецца андарак – народнае паясное адзенне беларускіх жанчын.

4. Ужыты беларускія народна-гутарковыя формы мужчынскіх імёнаў: Зміцер – Дзмітрый. Саўка – Савелій.

5. Выкарыстана слова Камы – дыялектная назва традыцыйнай стравы беларусаў – галушак з тоўчанай бульбы і мукі, якія начыняюцца грыбамі, кавалачкамі сала.
8. 1) Цьма.

2) Антытэза.



3) У сказе няправільна ўжыты назоўнік бярвеннях. Правільна пабудаваны сказ можа мець наступны выгляд: На бярвенні дзяўчаты запелі пра вячэрнюю стому сваю або На бярвёнах дзяўчаты запелі пра вячэрнюю стому сваю.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка