Упершыню ў Беларусі будуць дэманстравацца творы двух вялікіх нямецкіх мастакоў першай паловы ХХ стагоддзя – Эрнста Барлаха (1870–1938) І Кетэ Кольвіц




Дата канвертавання22.12.2017
Памер39.89 Kb.

ПРЭС-РЭЛІЗ
З 7 кастрычніка па 3 снежня 2017 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца міжнародны мастацкі праект-дыялог, які ўключае ў сябе выставу «Эрнст Барлах – Кетэ Кольвіц. Пераадольваючы існаванне» і камунікатыўную праграму face art face future. Гэты праект арганізаваны сумесна з Таварыствам Эрнста Барлаха (Гамбург) пры фінансавай падтрымцы Міністэрства замежных спраў Федэратыўнай Рэспублікі Германія, пад патранажам Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Рэспубліцы Беларусь Петэра Дэтмара.

Упершыню ў Беларусі будуць дэманстравацца творы двух вялікіх нямецкіх мастакоў першай паловы ХХ стагоддзя – Эрнста Барлаха (1870–1938) і Кетэ Кольвіц (1867–1945). Выстава прадставіць больш за 200 твораў скульптуры і графікі (малюнкі, гравюры) з калекцыі Інстытута міжнародных адносін Штутгарта (ifa), музеяў Эрнста Барлаха ў Ратцэбургу і Ведэлі, а таксама з прыватных збораў Германіі. Экспанаты выставы дазволяць пазнаёміцца з асноўнымі этапамі творчага шляху мастакоў у перыяд з 1890 па 1945 год.

«Мастацтва – справа глыбокай чалавечнасці, спроба на чысціню сэрца і душы», – гэтыя словы Эрнста Барлаха сталі свайго роду лозунгам яго творчасці. У работах мастака нязменна прысутнічае высокі духоўна-эстэтычны ідэал, які Барлах знаходзіў у простым і шчырым чалавеку з народа, што ўвасабляў для яго найбольш маральную катэгорыю чалавечага грамадства. Яго творчы шлях і само жыццё – шлях мужнасці і рашучасці мастака, які свядома аддаў сябе служэнню адвечна актуальнай ідэі маральнага фарміравання чалавека і трактаваў яе ў класічным рэпертуары адвечных тэм – дабра і зла, любві і нянавісці, жыцця і смерці.



У мастацтве Кетэ Кольвіц гледача захопліваюць, хвалююць і ўзрушваюць чалавечыя лёсы. Тэмы і сюжэты сваіх твораў мастачка чэрпае з самога жыцця – вайна, нянавісць, барацьба, любоў, свабода, нястача і смерць. Гэта надае яе творчасці вялікую сілу і пераканаўчасць. Пры тым Кольвіц не капіруе рэчаіснасць, а адлюстроўвае сапраўднае жыццё. Яе творы прасякнуты глыбокім спачуваннем; мова яе мастацтва – агульназразумелая і надзвычай выразная.

Абодва мастакі бачылі сваю асноўную задачу ў тым, каб змяніць свет пры дапамозе ўласных глыбока гуманістычных работ, перасцерагчы чалавецтва ад вайны і заразіць яго ідэяй міру. Такая творчая пазіцыя мастакоў захоўвае актуальнасць іх твораў і па сённяшні дзень.

Выстава «Барлах – Кольвіц» павінна стаць не толькі экспазіцыяй твораў мастацтва, але і платформай для актуальнага дыялогу аб мінулым і сучаснасці Еўропы. Разам з гістарычнымі падзеямі, пра якія нагадвае выстава, імпульс да яго даюць у першую чаргу ключавыя для мастакоў пытанні аб імкненні да мірнага суіснавання і мірнай будучыні – пытанні, якія застаюцца надзённымі і сёння. Правядзенне такога дыялогу з’яўляецца асноўнай мэтай суправаджальнага выставу арт-праекта для моладзі face artface future.
Праект face artface future – гэта навучальная праграма для маладых людзей, якая дапаўняе выставу «Эрнст Барлах – Кетэ Кольвіц. Пераадольваючы існаванне». Пачынаючы з 7 кастрычніка 2017 года 20-24 чалавекі пройдуць курс інтэнсіўнага навучання па двух напрамках: арт-медыяцыя і стварэнне ўласных відэапраектаў у сааўтарстве з сучаснымі мультымедыйнымі мастакамі, і стануць пасланцамі выставы.

У 2018 годзе выстава «Эрнст БарлахКетэ Кольвіц. Пераадольваючы існаванне» і праграма face art face future будуць прадстаўлены ў Дзяржаўным Рускім музеі (Санкт-Пецярбург) і ў Нацыянальным мастацкім музеі Украіны (Кіеў). Відэаработы пасланцаў выставы з Мінска, Санкт-Пецярбурга і Кіева будуць дэманстравацца на выставачных пляцоўках буйных гарадоў Германіі восенню 2018 года.
Куратар і кіраўнік праекта «Эрнст Барлах – Кетэ Кольвіц. Пераадольваючы існаванне» – Хейке Штокхаўс, выканаўчы дырэктар Таварыства Эрнста Барлаха (Гамбург).
*Таварыства Эрнста Барлаха ў Гамбургу было заснавана ў ліпені 1946 года. Займаецца даследаваннем мастацкай і літаратурнай спадчыны Эрнста Барлаха. Таварыства падтрымлівае працу двух уласных музеяў у Ратцэбургу і Ведэлі, а таксама з’яўляецца арганізатарам выстаў Эрнста Барлаха, класічнага мадэрна і сучаснага мастацтва ў Германіі і за мяжой. З 1991 года на нерэгулярнай аснове Таварыства Эрнста Барлаха ў Гамбургу ўручае ўзнагароду імя Эрнста Барлаха за выдатныя дасягненні ў галіне сучаснага мастацтва.

Пачынаючы з 2009 г. у рамках праграмы Barlach Go Young Таварыства Эрнста Барлаха арганізуе адукацыйныя праекты ў галіне музейнай педагогікі, а таксама праекты-дыялогі. Навучальную праграму Таварыства прайшлі ўжо 89 маладых музейных пасланнікаў, якія ў сваю чаргу прадэманстравалі больш тысячы падлеткам, як актуальныя пытанні культуры і грамадства пераламляюцца ў мастацтве.



Афіцыйны сайт: www.ernst-barlach.de
Выстава арганізавана пры фінансавай падтрымцы:



Арганізатары і ўдзельнікі праекта:


Куратар выставы «Эрнст Барлах – Кетэ Кольвіц. Пераадольваючы існаванне» з боку Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь – Святлана Пракоп’ева, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела рускага і замежнага мастацтва (17 327 71 66; e-mail: prokopeva@inbox.ru)
Удзел у праграме faceart-facefuture і падрабязная інфармацыя аб праекце:

Інстытут імя Гётэ ў Мінску

Кантакт: Ганна Карпенка (тэл.: +375 29 697 07 39; e-mail: hanna.karpenko@gmail.com)

www.faceart-facefuture.com


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка