Упраўленне адукацыі гродзенскага аблвыканкама аддзел адукацыі, спорту I турызму мастоўскага




старонка1/3
Дата канвертавання24.02.2017
Памер400.64 Kb.
  1   2   3

УПРАЎЛЕННЕ АДУКАЦЫІ ГРОДЗЕНСКАГА АБЛВЫКАНКАМА

АДДЗЕЛ АДУКАЦЫІ, СПОРТУ I ТУРЫЗМУ МАСТОЎСКАГА

РАЙВЫКАНКАМА

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Эколага-біялагічны цэнтр дзяцей i юнацтва Мастоўскага райвыканкама”

Разгледжана i зацверджана на пасяджэннні раённага экспертнага савета № 1 ад 29.01.2014 г.

Старшыня: Т.І.Жвірбля

Праграма па этнаэкалогіі

КАЛАЎРОТ”



(для малодшага i сярэдняга ўзросту, разлічана на 2 гады навучання)

Бортнік Наталля Эдуардаўна

дырэктар ДУА “Эколага- біялагічны цэнтр дзяцей i юнацтва Мастоўскага раёна

Правыя Масты, 2014г.








Тлумачальная запіска

Адной з важнейшых задач сучаснага грамадства з’яўляецца станаўленне асобы, адказнай за паспяховае інаванне i гарманічнае развіццё грамадства ў экалагічна ўраўнаважаным асяроддзі. Паколькі навукова-тэхнічны прагрэс, які палегчыў жыццё чалавека, адначасова нанёс вялікую шкоду прыродзе, узнікае неабходнасць фарміравання экалагічнай свядомасці новага пакалення, што немагчыма без развіцця, у тым ліку, i эстэтычнага ўспрымання прыроды, якое па сваім змесце выключае спажывецкае, утылітарнае стаўленне да яе. Сутнасць такога ўспрымання прыроды заключаецца ў тым, што пры зносінах з ёй у асобы абуджаюцца такія эмоцыі, як захапленне, радасць, здзіўленне, замілаванне, спачуванне, якія вызначаюць характар мыслення i паводзін чалавека, робяць больш змястоўнымі яго экалагічныя веды.



Багаты духоўны свет нашых продкау, іх
талент, яскравая фантазія, гумар адбіліся ў творах народнага дэкаратыўнага мастацтва, абрадах i звычаях, гульнях i песнях, прыкметах i павер’ях. Шматвекавы вопыт назапашаны многімі пакаленнямі папярэднікаў, быў для земляроба азбукай i граматыкай усяго яго жыцця. Народная памяць любоўна зберагае як нядаунія, так i старажытныя вераванні сваіх продкаў, хаця сёння сэнс мноіхх з'яў i сімвалаў нам невядомы, яны захаваліся ў нашым жыцці: у прадметах матэрыяльнай культуры, абрадах, звычаях, сімвалах, матывах. Беларускі народны каляндар раскрывае перад намі складаны светапогляд беларускага селяніна, яго глыбокае веданне прыроды i любоў да яе, цягавітасць да працы, дэманструе багатыя творчыя здольнасці, невычэрпную фантазію, палет дапытлівай думю. Народная беларуская культура нясе ў сабе ідэю цеснай сувязі з прыродай, пакланення яе сілам, Бацьку Сонцу i Маці Зямлі. Сэнс гэтай ідэі мы закладваем сёння ў паняцце экалогія. Такім чынам, праз тысячагоддзі да нас дайшлі вобразы i сімвалы любові да прыроды, працы, чалавека. Навучыць дзяцей рэагаваць на веліч i прыгажосць прыроды, адчуваць яе гармонію i выразнасць - найважнейшая педагапчная задача. Яе вырашэнню i прысвечана дадзеная праграма, якая скіравана на фарміраванне эстэтычнага ўспрымання прыроды.




У тым ліку ўзбагачэнне эстэтычных уражанняў выхаванцаў праз непасрэднае ўзаемадзеянне з натуральнымі аб’ектамі i з’явамі прыроды. Асаблівае значэнне ў праграме надаецца арганізацыі i правядзенню традыцыйных каляндарна-абрадавых свят у натуральных прыродна-ландшафтных умовах, што аргашчна спалучаецца з выхаваннем ашчадных, беражлівых адносін да прыроды (спальванне старых зношаных рэчаў i смецця на «Масленіцу», кармленне птушак на “Гуканне вясны” i т.д.), а таксама авалодванне навыкамі ў стварэнні разнастайных твораў характэрнага для нашай мясцовасці народнага дэкаратына-прыкладнога мастацтва.

Мэта
рэалізацыі праграмы аб’яднання: фармираванне экалапчнай культуры навучэнцаў праз вывучэнне культурнай спадчыны беларускага народа.

Задачы:

  • фарміраваць экалапчнае мысленне;

  • развіваць творчыя здольнасщ дяцей;

  • вывучаць народныя традыцьй;

  • вучыць выбраным тэхнікам народнага мастацтва;

  • выхоўваць эстэтычны густ;

  • выхоўваць павагу i любоў да спадчыны беларускага народа.

Праграма аб’яднання мае практычную накіраванасць ,сарыентавана на

навучэнцаў малодшага i сярэдняга школьнага ўзросту, разлічана на 2 гады навучання. Агульная колькасць гадзін першага года навучання 144 гадзіны, другога года - 144 гадзіны. Заняткі праводзяцца 2 разы на тыдзень па 2 гадзіны. Групы фарміруюцца з вучняў 3-5 класаў. Пры рэлізацыі мэты i задач праграмы выкарыстоуваюцца наступныя арганізацыйныя формы правядзення заняткаў: гутарка, гульня, практычная работа, экскурсія, падрыхтоўка фальклорных святаў.







Вучэбна-тэматычны план першага года навучання









Колькасць гадзін




п/п

Тэмы

усяго

тэарэтыч

ных

практы

чных




1

Арганізацыйны раздзел

10

6

4

1.1

Давайце знаеміцца” інтэрактыўная гульня-трэнінг

2




2




1.2

Вытокі спадчыны беларускага народа

2

2

-

1.3

Народны каляндар

2

2

-




1.4

Народнае беларускае мастацтва. Экалагічная састаўляючая

4

2

2







прыладаў i матэрыялаў .













2

Восень

38

14

24



2.1.

Восеньскія святы i абрады беларусаў

4

2

2




2.2

Жаніцьба коміна”. Традыцыі

6

2

4







правядзення свята.













2.3

Сімволіка беларускага арнамента.

6

2

4




2.4

Багач. Традыцыі правядзення свята.

10

4

6



2.5

Народная лялька

12

4

8




3

3іма

48

12

36




3.1

3імовыя святы i абрады беларусаў

4

2

2



3.2

Каляды, Шчодрыкі. Мясцовыя традыцыі правядзення свята.

16

4

12



3.3

Выцінанка. Віды выцінанкі.

16

4

12




3.4

Масленіца. Традыцыі правядзення

12

4

8







свята.













4

Вясна

42

12

30




4.1

Вясновыя святы i абрады беларусаў

4

2

2




4.2

Гуканне вясны”, “Саракі”. Традыцыі

24

6

18










правядзення святаў.










4.3

Вырабы з цеста, пісанкі. Народныя традыцыі i сучаснасць.

10

4

6

4.4

Творчая майстэрня “Жавароначкі прылятайце”

4




4

5.

Выніковыя занятакі

6

2

4

5.1

Падрыхтоўка i правядзенне выставы твораў удзельнікаў гуртка.

4




4

5.2

Экскурсія ў краязнаўчы музей

2

2

-




УСЯГО

144

46

98



  1   2   3


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка