Упраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама Аддзел адукацыі, спорта і турызма Зэльвенскага райвыканкама Дзяржаўная установа адукацыі




старонка1/4
Дата канвертавання16.02.2017
Памер0.53 Mb.
  1   2   3   4
Упраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама

Аддзел адукацыі, спорта і турызма Зэльвенскага райвыканкама

Дзяржаўная установа адукацыі

Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва”


Цестапластыка як спосаб развіцця творчасці дзяцей дашкольнага узросту

З вопыту работы

Аўтар

Бортнік Тамара Сяргееўна,

выхавальнік вышэйшай катэгорыі

801564 25799

+375293793649

Зэльва, 2014

ЗМЕСТ

ІНФАРМАЦЫЙНЫ БЛОК




Актуальнасць педагагічнага вопыта

3

Апісанне тэхналогіі педагагічнага вопыта

6

Выніковасць педагагічнага вопыта

13

ЗАКЛЮЧЭННЕ

15

ЛІТАРАТУРА

17

ДАДАТАК 1. Перспектыўнае планаванне па адукацыйнай вобласці “Мастацтва. Лепка”

18

ДАДАТАК 2. Матэрыялы, прылады і дапаможнікі для працы з салёным цестам

27

ДАДАТАК 3. “Наш вернісаж” (вырабы дзяцей)

29

ДАДАТАК 4. План узаемадзеяння з сям’ёй па фарміравнню ў малодшых дашкольнікаў творчых здольнасцяў сродкамі цестапластыкі

33

ДАДАТАК 5. Занятак па лепцы з салёнага цеста па тэме: “Пачастуем Мукасольку”

34

ДАДАТАК 6 . Занятак па лепцы з салёнага цеста па тэме: “Мы - кандытары”

36

ДАДАТАК 7. Казкі, прыдуманыя дзецьмі: “Пачастункі для Мукасолькі”.

38

ДАДАТАК 8. Дыягностыка творчых здольнасцей дзяцей старшай групы

39

ДАДАТАК 9 План работы майстар-класапа тэме: “Развіццё творчасці дашкольнікаў сродкамі лепкі”

40


I. Інфармацыйны блок

Актуальнасць вопыта

У наш час адбыліся кардынальныя змены ў грамадскім і эканамічным жыцці нашай дзяржавы, наступіла стагоддзе нанатэхналогій і інфарматызацыі, грамадству патрабуюцца асобы ініцыятыўныя, здольныя нестандартна думаць, быць гатовымі да актыўнасці творчага характару, умелыя ствараць крэатыўныя прадукты сваёй дзейнасці. З псіхалагічнага пункта гледжання дашкольнае дзяцінства з'яўляецца спрыяльным перыядам для развіцця творчых здольнасцей таму, што ў гэтым узросце дзеці надзвычай дапытлівыя, у іх ёсць велізарнае жаданне спазнаваць навакольны свет.

Дзецям асабліва цікава заняцца чым-небудзь новенькім. Колькі можна карыстацца дакучлівым пластылінам, фігуркі з якога недаўгавечныя і не паддаюцца размалёўванню.

Іншая справа – салёнае цеста. Цеста - матэрыял вельмі эластычны, лёгка набывае форму і вырабы з яго досыць даўгавечныя. Праца з ім дае задавальненне і радасць. Соль, мука, вада - вось і ўсё, што трэба для ўмелых рук.

На наш погляд актуальнасць праблемы відавочная. Развітае дзіця ў цэлым - залог далейшага паспяховага навучання ў школе. Але не варта забываць пра тое, што ўстанова дашкольнай адукацыі як асноўны "інстытут" на парозе школы можа даць штуршок да развіцця творчасці будучага пакалення.

Гэта падцвярджаецца тым, што праца па лепцы з салёнага цеста ў сучасных умовах педагагічнага працэсу практыкуецца ў відзе сумеснай ці самастойнай дзейнасці дзяцей, што спрыяе фарміраванню і развіццю ў дзяцей асноўных ведаў, уменняў і навыкаў па лепцы з салёнага цеста, яе роля ў творчасці дашкольнікаў недастаткова вывучана. Мы можам назіраць, што ў апошні час разнастайнасць матэрыялаў выкарыстоўваных на занятках лепкай у праграмных дакументах з'явілася параўнальна нядаўна. Але набыты вопыт трывала ўваходзіць у дзейнасць педагогаў. Салёнае цеста ў апошнія гады стала вельмі папулярным матэрыялам для лепкі. Вырабы з цеста - старажытная традыцыя, ім знаходзіцца месца і ў сучасным жыцці, таму што цяпер шануецца ўсё па-экалагічнаму чыстае і зробленае сваімі рукамі.

Да абароны прадстаўляецца вопыт выкарыстання выхавальнікам цестапластыкі для развіцця творчых здольнасцей дашкольнікаў. Актуальнасць дадзенага вопыту абумоўлена патрабаваннямі часу да дашкольнага выхавання.

Мэту сваёй дзейнасці ў гэтым напрамку аўтар бачыць у развіцці творчых здольнасцей дзяцей дашкольнага ўзросту сродкамі цестапластыкі. Творчыя здольнасці адлюстроўваюцца:


  • у здольнасці самастойна задумваць вобраз, выкарыстоўваючы форму, колеры і кампазіцыю;

  • у творчай ініцыятыве;

  • у арыгінальнасці вобразаў;

  • у самастойнасці і актыўнасці пры выбары сродкаў выразнасці (па Н.А. Вятлугінай) [ 9, с. 26].

Паколькі ў якасці асноўнага сродку дасягнення пастаўленай мэты выбрана цестапластыка, намі былі адзначаны этапы адукацыйнага працэсу з улікам узроставых асаблівасцей і магчымасцей уключэння дзяцей у гэтую дзейнасць. Кожны з этапаў мае свае задачы [ 2, с.145, 203, 316].

Першы этап – падрыхтоўчы, агульнаразвіваючы (другая малодшая група).

Задачы этапа:

1. Абуджаць у дзяцей цікавасць да лепкі з салёнага цеста;

2. Заахвочваць да сумеснай з выхавальнікам і самастойнай працы з салёным цестам;

3.Фарміраваць уяўленні пра:

- паслядоўнасць лепкі прадметаў, якія складаюцца з некалькіх частак, і спосабы іх злучэння,

- сродкі выразнасці: форма, дынамізм, фактура, прапорцыі,

- правілы выкарыстання салёнага цеста.

4. Развіваць уменні:

- ляпіць нескладаныя прадметы і простыя сюжэтныя кампазіцыі;

- дэкарыраваць выявы;

- відазмяняць знаёмую форму для атрымання іншага прадмета;

- ляпіць рознымі прыёмамі (скочванне, раскатванне, сплюшчванне, прышчыпванне, адцягванне, прымазванне) і спосабамі (пластычны, канструктыўны), выкарыстоўваць стэк.



Другі этап – датворчы, з’яўленне элементаў творчасці (сярэдняя група).

Задачы этапа:

1. Развіваць цікавасць да лепкі з салёнага цеста;

2. Садзейнічаць фарміраванню ў дзяцей эстэтычных адносін да свету, эстэтычнага густу;

3. Удакладняць уяўленні пра:

- сродкі выразнасці (форма, дынамізм, фактура, прапорцыі);

- спосабы відазмянення знаёмай формы для атрымання іншага прадмета.

4. Вучыць ляпіць прадметы, выкарыстоўваючы сродкі выразнасці і розныя спосабы і тэхнікі стварэння малюнка, ляпіць прадметы ў паўаб’ёме.

5. Развіваць самастойнасць выкарыстання ў лепцы сродкаў выразнасці, жаданне эксперыментыраваць з імі.



Трэці этап – творчы (старшая група).

Задачы этапа:

1. Развіваць у дзяцей творчыя здольнасці, мастацкае ўспрыманне і разуменне мовы мастацтва;

2. Фарміраваць:

- устойлівую цікавасць да цестапластыкі,

- уменні ствараць выразны вобраз у лепцы, выкарыстоўваючы розныя спосабы (канструктыўны, змешаны, скульптурны, рэльефны), прыёмы і сродкі выразнасці;

- варыятыўнае ўжыванне дзецьмі сродкаў і спосабаў лепкі, дапаўненне ў адпаведнасці з задумай;

- тэхнічныя навыкі работы з салёным цестам;

- цікавасць дзіцяці да самастойнага ўвасаблення творчай задумы, сумеснай мастацкай дзейнасці;

3. Выхоўваць каштоўнастныя адносіны да мастацтва і прадуктаў уласнай творчай дзейнасці.

Праца па фарміраванню дадзенага вопыта вялася на працягу 5-ці гадоў наступным чынам: вывучэнне літаратуры па праблеме і распрацоўка сістэмы дзейнасці па фарміраванню творчых здольнасцей дзяцей дашкольнага ўзросту (1год); укараненне распрацаванай сістэмы ва ўласную практыку (3 года: другая малодшая, сярэдняя і старшая групы), аналіз праведзенай работы, абагульненне і распаўсюджванне вопыта (1 год).

Глыбокі і ўсебаковы аналіз навучальна-выхаваўчага працэсу, прафесійных і творчых магчымасцяў дзіцячага калектыва, яго гатоўнасць ўключыцца ў творчую працу, паказаў, што лепка з цеста выклікае вялікі водгук і цікавасць дашкольнікаў.

Практычная значнасць вопыту заключаецца ў тым, што метады і прыёмы, выкарыстаныя ў вопыце могуць быць выкарыстаны выхавальнікамі ўстаноў дашкольнай адукацыі для ўдасканалення адукацыйнага працэсу па ўспрыманню розных відаў мастацтва, развіццю дзіцячай выяўленчай творчасці ў лепцы.



Апісанне тэхналогіі вопыта

Вядучая ідэя вопыта заключаецца ў тым, што сістэматычнае выкарыстанне цестапластыкі на занятках па лепцы з’яўляецца эфектыўным сродкам развіцця творчых здольнасцей дашкольнікаў. Для рэалізацыі дадзенай ідэі мы стварылі сістэму працы выхавальніка з дзецьмі і іх бацькамі.

Апісанне сутнасці вопыта. Дадзеная сістэма апіраецца на тэарэтычную аснову І.А.Лыкавай [ 9, с. 43] згодна якой лепка з’яўляецца сродкам развіцця творчых здольнасцей, дазваляючых на практыцы ствараць пластычныя мастацкія вобразы, эксперыментуючы на практыцы з разнастайнымі спосабамі, прыёмамі, пластычнымі матэрыяламі і сродкамі выяўленчай выразнасці. Як адзначаюць вучоныя, з усіх існуючых відаў дзіцячай дзейнасці, менавіта прадуктыўная выяўленчая дзейнасць садзейнічае мастацка-творчай самарэалізацыі дзіцяці (Н.А. Вятлугіна, Н.П.Сакуліна, Е.А.Флёрына). Метадычную аснову вопыта склалі работы Н.Б.Халезавай [10, с.76], дзе раскрываецца значэнне лепкі ў навучанні і выхаванні дзяцей дашкольнага ўзросту і распрацавана методыка навучання лепцы з традыцыйнага матэрыялу (пластылін, гліна) для дзяцей дашкольнага ўзросту, а таксам адзначана , што лепка з салёнага цеста - займальная дзейнасць для дашкольніка любога ўзросту. Логіка працэса развіцця творчых здольнасцей дашкольнікаў вызначалася на аснове патрабаванняў вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыі.

Для кожнага з трох этапаў адукацыйнага працэса ў адпаведнасці з пастаўленымі задачамі былі падабраны змест матэрыялу [ 2, с.145, 203, 316], метады яго засваення (дадатак 1), вызначаны плануемы вынік (табліца 1).

Табліца 1 – Плануемы вынік па ўзроставых групах


Этап

Удзель

нікі

Плануемы вынік

1. Падрыхтоўчы (2-ая малодшая група)

Выхавальнік, выхаванцы


Дзеці могуць:

- ляпіць прадметы,сюжэтныя кампазіцыі на прапанаваную тэму, па задуме;

- выкарыстоўваць розныя спосабы і прыёмы лепкі (адрыванне, раскатванне, сплюшчванне і інш).

- злучаць асобныя часткі постаці;

- асвоіць правілы выкарыстання салёнага цеста для лепкі.


2. Датворчы (сярэдняя група)

Выхавальнік, выхаванцы, бацькі

Дзеці могуць:

- ляпіць прадметы, сюжэтныя кампазіцыі, дэкаратыўныя элементы;

- будаваць кампазіцыю;

- ляпіць аб’екты ў розных позах, руху;

- валодаць рознымі спосабамі і прыёмамі лепкі.

- праяўляць здольнасць самастойна задумваць вобраз, выкарыстоўваючы форму, колер.



3. Творчы (старшая група

Выхавальнік, выхаванцы, бацькі

Дзеці могуць:

- ляпіць прадметы, ствараць сюжэты, дэкаратыўныя элементы па задуме;

- валодаць рознымі спосабамі і прыёмамі лепкі;

- выкарыстоўваць сродкі мастацкай выразнасці для стварэння вобраза (аб’ём, форма, дынаміка, дэталізацыя);

- будаваць кампазіцыю.

- праяўляць творчую ініцыятыву;

- прыдумваць арыгінальныя ідзі і вобразы;

- быць самастойнымі і актыўнымі пры выбары сродкаў выразнасці.



Для эфектыўнай арганізацыі адукацыйна-выхаваўчай дзейнасці выхаванцаў былі створаны неабходныя ўмовы для працы з салёным цестам, былі падабраны матэрыялы і прылады, даступныя дзецям, выраблены дэманстрацыйныя дапаможнікі (дадатак 2).

Для выраба фігурак з салёнага цеста неабходна (на кожнага дзіця): стэка, невялікая качалка для раскочвання цеста, зубачыстка, часнычніца для афармлення "прычосак", "шэрсці" жывёл і розных дэкаратыўных фактур. Спатрэбяцца таксама формы для выпячкі.

У якасці прылад выкарыстоўваліся дэталі ад звычайнай шарыкавай ручкі, саму ручку, коркі ад бутэлек, старыя фламастары з малюнкамі на каўпачку, якія можна выкарыстоўваць для нанясення адбіткаў на вырабы. Прыладамі ў працы служылі закругленыя стамескі рознага памеру, звычайныя відэльцы, расчоска і многае іншае, што знойдзецца пад рукой. Для склейвання вырабаў выкарыстоўваўся пэндзлік і халодная вада.

Падчас лепкі дзеці пастаянна карыстаюцца стэкамі. Яны могуць быць драўлянымі ці металічнымі. Драўляныя лёгка зрабіць самім. Стэка ўжываецца для дапрацоўкі дэталяў у тых выпадках, калі гэта цяжка зрабіць рукой; стэкай з формы здымаецца лішняе цеста, робяцца надрэзы.

Адразу неабходна адзначыць, што для працы з салёным цестам патрэбен неабходны тэмпературны рэжым памяшкання. Аптымальнай з'яўляецца тэмпература паветра 20 С. Калі тэмпература вышэй, цеста хутка перасыхае, яго цяжка апрацоўваць і злучаць дэталі.

Якасць працы дзіцяці шмат у чым залежыць ад таго, як арганізавана яго працоўнае месца. Для паспяховай працы ў групе маюцца невялікія па памеры дошкі, якія раскладаюцца на сталах. Памер дошкі вызначаецца велічынёй лепкі. Калі фігура велічынёй 15х10 см, то дошка можа быць памерам 22х35 см, калі ляпны выраб большы, то і дошка павінна быць большага памеру. Замест дошак у старэйшай групе выхавальнік выкарыстоўвала паваротныя кругі. Якія вельмі зручныя падчас працы і даюць дзецям магчымасць акуратна паварочваць выраб і апрацоўваць яго з усіх бакоў.

Ёсць некалькі момантаў, якія ўлічваліся ў працы з дзецьмі пры навучанні тэхніцы “Цестапластыка”. Па-першае, у сілу сваіх узроставых асаблівасцяў дашкольнікі не могуць і не павінны выконваць практыкаванні па авалоданні тым ці іншым тэхналагічным прыёмам. Таму для замацавання тэхналагічнага прыёму падбіралі 2-3 прыкладна аднолькавых па складанасці вырабы. Па-другое, пры падрыхтоўцы да занятку асабліва ўлічвалася такая важная акалічнасць: у сілу сваіх псіхалагічных асаблівасцяў дзеці імкнуцца атрымаць гатовы выраб адразу, ім складана чакаць некалькі дзён. Таму педагогам так падбіраўся выраб і велічыня матэрыялу, каб за 1занятак ва ўсіх дзяцей ён быў бы гатовы, калі так не атрымлівалася – заканчвалі працу ў другой палове дня. Па-трэцяе, улічвалася тое, што для дзяцей гульня з'яўляецца галоўнай рухальнай сілай разумовага і псіхічнага развіцця. Вырабы, якія можна выкарыстоўваць у гульнях, знаходзілі асаблівы водгук у сэрцах дзяцей. У выніку чаго і разуменне дзецьмі тэхналагічных прыёмаў адбывалася хутчэй. Па-чацвёртае, улічваючы псіхалагічныя асаблівасці дашкольнікаў і ведаючы, што яны ўжо ўмеюць рабіць, якімі прыёмамі валодаюць, для іх падбіраліся больш складаныя вырабы.

Такім чынам, аўтарам былі створаны наступныя ўмовы для развіцця творчых здольнасцяў дзяцей сродкамі цестапластыкі: у групе ў даступным месцы для дзяцей маюцца неабходныя матэрыялы для лепкі; афармленне памяшкання спрыяе творчаму развіццю; распрацаваны канспекты заняткаў і наглядныя дапаможнікі да іх.

Падчас заняткаў цестапластыкай намі выкарыстоўваліся разнастайныя метады і прыёмы, стымулюючыя развіццё творчага ўяўлення дашкольнікаў.

Спецыяльнае месца адводзіцца метадам практычнага эксперыментавання. Дзіцячае эксперыментаванне развіваецца ў двух кірунках: па-першае, увесь час пашыраецца арсенал матэрыялаў, якія валодаюць рознымі ўласцівасцямі; па-другое, сістэматычна даецца дзецям магчымасць выкарыстоўваць самастойна выяўленыя ўласцівасці гэтых матэрыялаў у час заняткаў цестапластыкай.

Так на развіццё пазнавальнай актыўнасці накіраваны некаторыя эксперыменты з пафарбаваным салёным цестам (напрыклад, трэба зляпіць моркву, а ў дзяцей цеста чырвонага і жоўтага колеру), змешваючы цеста ў розных спалучэннях, атрымліваючы новыя колеры і адценні, дзеці адкрываюць новыя ўласцівасці гэтага матэрыялу, яго магчымасці.

Таксама праходзіць знаёмства дашкольнікаў са спосабам камбініраванага выкарыстання салёнага цеста і розных прыродных матэрыялаў (драўляныя чаранкі для груш і яблык, перац ці фасоль – вочы, яловыя іголкі ці макароны – іголкі для вожыка). Працэс стварэння мастацкіх выяў з салёнага цеста з выкарыстаннем жалудоў, костачак, рознага насення, ракавінак, каласкоў адбываецца часта ў форме нечаканага адкрыцця, неспадзеўкі і дае дзіцяці дадатковыя магчымасці для творчасці.

Яшчэ адным важным складнікам самастойных дзіцячых адкрыццяў з'яўляюцца спосабы дзейнасці. Большасць дзяцей, авалодаўшы спосабам лепкі аднаго з прадметаў той ці іншай формы, свабодна пераносяць засвоены спосаб на іншыя прадметы падобнай формы, набытыя веды і ўменні дашкольнікі свабодна ўжываюць на наступных занятках (зляпіўшы мышку-нарушку, у дзяцей не выклікае цяжкасці лепка вожыка, так як ў аснове абоіх - лепка конуса). Заўважана, што развіццю творчых здольнасцей ў найбольшай ступені спрыяе рашэнне праблемных задач, якія маюць не адзін, а некалькі варыянтаў рашэння. Пра гэта кажуць рэплікі дзяцей тыпу: "А можна яшчэ і так", "Не, лепш па-другому" і інш. Само рашэнне такіх задач, пераўтвараецца ў творчы пошук, стымулюе дзяцей да эксперыментавання з матэрыяламі і тэхнікамі, якое становіцца глыбейшым і мэтанакіраваным.

Адным з важных сродкаў заахвочвання і развіцця дзіцячай выяўленчай творчасці з'яўляюцца выставы дзіцячых работ. Магчымасць прадэманстрыраваць свае дасягненні іншым, у тым ліку і бацькам, служыць стымулам для актыўнага ўдзелу дзяцей у час лепкі з салёнага цеста. Таму надзялялі ўвагу месцу для выставы "Наш вернісаж" (дадатак 3). Многія дзіцячыя працы ўпрыгожваюць лесвічныя пралёты дашкольнага цэнтру, групавыя памяшканні. Свае вырабы дзеці дораць бацькам і сябрам. Пачуццё радасці ад авалодання ўменнем ствараць прыгожае сваімі рукамі. Магчымасць прадэманстраваць свае дасягненні іншым, у тым ліку і бацькам, служыць стымулам для актыўнага ўдзелу дзяцей у час лепкі з салёнага цеста. Такім чынам, дзеці могуць ацаніць свае работы як бы з боку, атрымаць грамадскае прызнанне сваёй працы.

Узаемадзеянне з бацькамі - гэта складаная і важная частка дзейнасці выхавальніка дашкольнай установы, якая ўключае павышэнне ўзроўня педагагічных ведаў, уменняў і навыкаў бацькоў; дапамогу педагогаў бацькам у сямейным выхаванні для стварэння неабходных умоў для развіцця творчых здольнасцей дашкольнікаў. У сувязі з творчай тэмай змянілася афармленне бацькоўскіх куткоў яны сталі яркімі, прывабнымі, у адпаведнасці з кірункам творчай працы. Рэгулярна праводзіліся выставы, на якіх дэманстраваліся вырабы створаныя дзецьмі з цеста, выкарыстанне прадуктаў дзіцячай дзейнасці ва ўпрыгожванні групы. (дадатак 4).

Каштоўнымі метадамі стымулявання цікавасці да дзейнасці лічым гульнявыя метады. Гульнявыя метады і прыёмы навучання спрыяюць прыцягненню ўвагі дзяцей да пастаўленай задачы, палягчаюць працу мыслення і ўяўленні.

Узроставыя асаблівасці дашкольнікаў, уласцівая іх любоў да гульні, падказалі магчымасць выкарыстання наступных гульнявых метадаў і прыёмаў у кіраўніцтве цестапластыкай: абыгрыванне прадметаў, цацак; абыгрыванне выяўленчага матэрыялу (салёнае цеста, фарбы, прыродны, непрыдатны, дадатковы матэрыял); абыгрыванне прылад (качалка, стэк, формачкі для выпечкі і інш.); гульнявыя прыёмы з элементамі ролевых паводзін; выкарыстанне дыдактычных і развіваючых гульняў на развіццё ўяўлення дашкольнікаў.

Спецыяльнае месца на ўсіх занятках цестапластыкай належыць гульнявой матывацыі. Яна не толькі дазваляе пазбегнуць пастаноўкі задачы ў катэгарычнай форме ("Дзеці, сёння будзем ляпіць…"), але і выклікае жаданне прыйсці на дапамогу да казачнага героя, дае магчымасць знаходзіцца ў рэчаіснасці, запоўненай гульнёй . (дадатак 5).

На развіццё творчага ўяўлення дашкольнікаў накіраваны і гульнявыя прыёмы з элементамі ролевых паводзін. Дзецям прапануецца роля пекара ці дызайнера. Такім чынам, іх дзейнасць на занятку падразумяваецца як, тая ці іншая дзейнасць дарослага. Дзейнічаючы ў такім вобразе, дзеці асабліва захоплены лепкай, выяўляюць вынаходлівасць, творчасць, старанна выконваюць прад'яўляныя ім патрабаванні (дадатак 6).

Многія заняткі па цестапластыцы звязаны з казкай. Яна дапамагае стварыць настрой, стымулюе творчую актыўнасць дзяцей у стварэнні мастацкіх вобразаў. Дзеці гуляюць з казачнымі героямі, адпраўляюцца з імі ў вандраванні, дапамагаюць у бядзе, ператвараюць злых герояў - у добрых, прагных - у шчодрых. На ўсіх занятках прысутнічае казачны герой Мукасолька, адзін, альбо з сябрам, які трапіў у складаную сітуацыю, якую вырашаюць дзеці. Пратыкуецца выкарыстанне і казак уласнага складання "Вандраванне ў краіну “Цестапландыю", "У гасцях у Мукасолькі" і інш., якія дапамагаюць лепш раскрыць тэму, мэтанакіравана матывіруюць дзяцей на хуткую дзейнасць (дадатак 7).

Пастаянна заняткі па лепцы казачных герояў суправаджаюцца музыкай, што стымулюе творчую актыўнасць дзяцей, музыка накіроўвае і канкрэтызуе створаныя вобразы, прапаноўваюцца дзецям практыкаванні: "Выляпі песеньку", "Выляпі сумную (вясёлую) мелодыю" і інш. Такім чынам, ажыццяўляецца ўзаемасувязь цестапластыкі з музычнай, літаратурнай, мастацка-моўнай і тэатралізаванай дзейнасцю. Такі інтэграваны падыход, па нашым меркаванні, спрыяе развіццю дзіцячай творчасці, фарміраванню яркіх, вобразных уяўленняў.



Выніковасць вопыта вызначалася шляхам выяўлення дынамікі сфарміраванасці ў дзяцей творчых здольнасцей сродкамі цестапластыкі. Крытэрыі дыягностыкі распрацаваны на аснове пазіцыі Н.А. Вятлугінай і прадстаўлены ў табліцы 3.

Табліца 3 –Крытэрыі і паказчыкі эфектыўнасці вопыта развіцця творчых здольнасцей старэйшых дашкольнікаў сродкамі цестапластыкі




Крытэрыі

Паказчыкі

Нізкі ўзровень

Сярэдні ўзровень

Высокі ўзровень

Здольнасць самастойна задумваць вобраз, выкарыстоўваючы форму, колер і кампазіцыю

Дзіця не можа самастойна задумваць вобраз

Дзіця здольна з невялікай дапамогай педагога задумваць вобраз, выкарыстоўваючы форму ці колер

Дзіця здольна самастойна задумваць вобраз, выкарыстоўваючы форму, колер і кампазіцыю

Творчая ініцыятыва

Дзіця не праяўляе ініцыятывы

Дзіця неўпэўнена праяўляе ініцыятыву, чакае падказку педагога

Дзіця пастаянна праяўляе ініцыятыву пры стварэнні новых вобразаў, эксперыментыруе з формай, колерам і г.д.

Арыгінальнасць вобразаў

Дзіця капіруе абразец педагога

Дзіця часткова дапаўняе вобраз дэталямі

Дзіця прыдумвае свой арыгінальны вобраз на основе прапанаванага

Самастойнасць і актыўнасць пры выбары сродкаў выразнасці

Дзіця не можа самастойна выбраць сродкі выразнасці

Дзіця неўпэўнена эксперыментыруе пры выбары сродкаў выразнасці, зрэдку звяртаецца за дапамогай да педагога

Дзіця самастойна і актыўна эксперыментыруе пры выбары сродкаў выразнасці.

Дыягностыка праводзілася шляхам назірання за выхаванцамі ў дзейнасці (Б.С. Басаў), а таксама аналізуючы прадукты практычнай дзейнасці дзяцей. На канец навучальнага года была адзначана дадатная дынаміка (дадатак 8).

Па выніках назірання за мастацка - творчым развіццём дзяцей было адзначана, што дзеці самастойна знаходзяць арыгінальныя спосабы лепкі, праяўляюць індывідуальны "почырк" , у многіх з’явілася свая манера выканання і характар вобразаў.

Сістэма работы з дзецьмі па цестапластыцы дала свае вынікі: у дзяцей старшай групы да выпуска ў школу добра сфармірваны творчыя здольнасці і навыкі працы з салёным цестам. Работы выхаванцаў, удзельнікаў раённага конкурсу “Маленькі скульптар” узнагароджаны дыпломамі і прызамі.

10 выхаванцаў групы наведваюць заняткі па цестапластыцы ў Зэльвенскай школе мастацтваў.

Дадзены 1 вопыт работы быў прадастаўлены педагагічнаму калектыву дзяржаўнай установы адукацыі “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва” ў 2011-2012 навучальным годзе ў рамках метадычнага тыдня па тэме: “Выяўленчае мастацтва як сродак творчага развіцця дашкольніка” і педагагічнай грамадскасці ўстаноў дашкольнай адукацыі Зэльвенскага раёна ў 2012-2013 навучальным годзе ў рамках работы майстар-класа па тэме: “Развіццё творчых здольнасцей дзяцей дашкольнага ўзросту сродкамі цестапластыкі”. Па выніках якасці, змястоўнасці і эфектыўнасці работы дадзенае метадычнае фарміраванне стала перможцам ў маніторынгу метадычнай работы з кадрамі (дадатак 9).

  1   2   3   4


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка