Урок 57. Майстэрства Івана Пташнікава ў стварэнні маляўнічых карцін прыроды. Узаемаадносіны чалавека і прыроды




Дата канвертавання14.02.2017
Памер150.99 Kb.





6 літ. Урок 57. Майстэрства Івана Пташнікава ў стварэнні маляўнічых карцін прыроды. Узаемаадносіны чалавека і прыроды.

Мэты: прааналізаваць пейзажныя замалёўкі, звярнуць увагу на паводзіны дарослых, высветліць прычыны іх душэўнай чэрствасці; развіваць уменне параўноўваць свет прыроды, створаны мастаком і пісьменнікам; выхоўваць гуманныя, беражлівыя адносіны да прыроды

Абсталяванне: тэкст апавядання І. Пташнікава «Алені», рэпрадукцыя карціны Галіны Шапялевіч «У пушчы», малюнкі вучняў

Літаратура: Несцяровіч С.У. Праверачныя тэставыя задані для вучняў 6 кл – с. 34 - І. Пташнікаў “Алені”– БМЛ 2014 № 12

http://dobri-nastavnik.ru/saredna-shkola/belaruskaya-litaratura/plan-kanspekt-uroka-ivan-ptashnikaў-aleni-6-klas.html#more-1048

Д/з: Ст. 259 пыт. 2-6, 8 вусны адказ АБО напісаць/прадумаць свой працяг апавядання


Эпіграф:

Ёсць на свеце мой алень,

Ёсць і гэткае маленне:

Будзь заўсёды у аленя,

Цёмны мох і светлы дзень!

Вы, разумныя браты, —

Я і сам страляць умею —

Дайце жыць майму аленю

Пад галінкай дабраты.

Вось у цішыні лясоў

Ліст трапеча счырванелы.

Можа, гэта страх аленя

Тут асінкаю ўзышоў?

Я іду, іду між дрэў

Па асінавай алеі.

Мне пабачыць бы аленя...

Зноў я чую блізкі стрэл.

А.Пысін. Верш “Ёсць на свеце мой алень”


Ход урока

  1. Арганізацыйны момант:

Добры дзень! Звярніце, калі ласка, увагу на фотаздымкі, на якіх адлюстраваны такія прыгожыя краявіды нашай Віцебшчыны. Які настрой яны ў вас выклікаюць? Хочацца пажадаць кожнаму з прысутных такога ж светлага і прыемнага настрою!


  1. Мэтавызначэнне

    1. Зварот да эпіграфа – верш Аляксея Пысіна «Ёсць на свеце мой алень»

  • Пра што верш? Як разумееце яго назву?

  • Як змест і ідэя верша могуць быць звязаны з тэмай нашага сённяшняга ўрока?

    1. Фармулёўка мэты ўрока

Ці часта мы задумваемся над пытаннем: што такое прырода? Напэўна, не. Бо часцей і часцей можна бачыць, як чарсцвеюць нашы душы ў адносінах да маці-прыроды. Таму невыпадкова тэма нашага ўрока “Узаемаадносіны чалавека і прыроды ў апавяданні Івана Пташнікава “Алені”.

Хочацца верыць у тое, што чалавек будзе спагадлівы, чалавечны і міласэрны ў адносінах да прыроды. Бо яна дорыць нам жыццё, радасць і аслоду, спакой і прыгажосць. А ці заўсёды мы адносімся да прыроды так, як яна таго заслугоўвае? Вось пра гэта мы і пагаворым на нашым сённяшнім уроку.

Мэта ўрока - … (асэнсаваць праблему адносін чалавека і прыроды)


    1. Лексічная хвілінка. Праца са слоўнікам

  • Што такое «дабрыня», «чалавечнасць», «спагада»? – праца са слоўнікам

Дабрыня –

Чалавечнасць –

Спагада –


    1. Пастаноўка праблемнага пытання ўрока:

«Што з'яўляецца галоўным у адносінах чалавека да прыроды?»


  1. Актуалізацыя ведаў

    1. Тэставае заданне па змесце твора:

  1. Падзеі ў творы адбываюцца ў:

А. пасляваенны час

Б. даваенны час

В. цяперашні час

2) Бацька Іркі быў:

А. паляўнічым

Б. вартаўніком

В. лесніком



3) Ірка добра ўмее чытаць «кнігу прыроды». Вось яна чуе:

А. як да ракі прыйшлі дзікі

Б. як бабры павалілі вялікую таполю

В. як ліса, палюючы за мышамі, нюхае мох

Г. як за карчамі мые лапамі вушы заяц

4) У халодную зіму Ірка даглядала аленяў:

А. карміла хлебам, буракамі, сенам

Б. паіла цёплаю вадою з хаты

В. заганяла пагрэцца ў хлеў



5) На каго палюе Ірка, абзываючы іх?

А. на ласёў

Б. на баброў

В. на зайцоў

Г. на аленяў

6) Аднойчы Ірку не пусцілі да запаветнага стажка, куды прыходзіла сям'я Рагатага. Прычына гэтага:

А. усчалася моцная завіруха, бацькі не пусцілі

Б. яны баяліся, што алень можа параніць дзяўчынку

В. бацька ведаў, што Рагатага больш няма



7) Алені пасля забойства Рагатага сталі ўцякаць ад Іркі, таму што:

А. перасталі давяраць людзям і Ірцы

Б. бацька дзяўчынкі перастаў іх падкормліваць

В. пужаліся выгляду Язэпа



8) Не дачакаўшыся «сваіх» аленяў ні на заўтра, ні праз дзень, Ірка:

А. папрасіла бацьку дапамагчы ёй знайсці аленяў

Б. кінулася шукаць іх сама

В. не магла заснуць некалькі начэй



9) Тэма апавядання «Алені»:

А. узаемаадносіны чалавека і прыроды

Б. рацыянальнае выкарыстанне прыроднага багацця

В. паказ жыцця ў пасляваенны час



10) Ідэя апавядання:

А. роўнасць і справядлівасць

Б. беражлівыя адносіны да прыроды

В. незалежнасць лясных жыхароў



Адказы: 1 – а, 2 – в, 3 – а,в,г, 4 – а, 5 – в, 6 – в, 7 – а, 8 – б, 9 – а, 10 – б.


  1. Работа па тэме ўрока. Аналіз твора.

    1. Славеснае маляванне

  • Мы з вамі ўжо ведаем, што адным з мастацкіх вобразаў, што дапамагаюць аўтару ўзнавіць, ярка і вобразна перадаць карціну жыцця з'яўляецца вобраз-пейзаж. Ці можна сказаць, што ў прачытаным творы прырода – адзін з галоўных герояў? Чаму?

  • Якой вам уявілася пушча Палік?

  • За што так любіла родны край галоўная гераіня твора? – за цішыню і спакой, што пануюць у лесе; за прыгажосць, залацісты колер лісця ўвосень, за сіняватыя хвойкі верасу на пасецы; за багацце дароў лесу, непаўторную грыбную пару; за неспакойных звяроў-гаспадароў

  • Так, за ўсё гэта Ірка і любіла лес. Праз яе адносіны да восеньскага Аўгустоўскага лесу, да Бярэзаўца аўтар не толькі даносіць да нас прыгажосць гэтага чароўнага куточка Белаларусі, але і раскрывае пэўныя рысы характару сваёй гераіні. Якія? – назіральнасць, дабрыня, улюбёнасць у свет жывой прыроды




    1. Работа з табліцай. Работа над мастацкімі сродкамі мовы (тэорыя літаратуры)

  • Прапаную вам выпісаць вобразныя мастацкія сродкі, што дапамаглі аўтару стварыць малюнак прыроды.

  • Якімі сродкамі карыстаўся I. Пташнікаў?

  • Гл. урыўкі тэксту са ст. 241-242, 245

Сродкі мастацкай выразнасці

Прыклады з тэксту

Эпітэты


Сіняватыя хвойкі верасу; бурыя, цвёрдзенькія і круглыя баравікі; маленькія дубкі, жоўтае бярозавае лісце; лозы ля ракі чырвоныя, зялёныя, жоўтыя, бурыя

Метафары


Шапаціць мох і трава-сівец, стаіць пагода, гараць сіняватыя хвойкі верасу, пастарэлі грыбы-лісіцы ; апенькі абляпілі пні; журавіны пахаваліся ў мох, лозы аж блішчаць на сонцы

Параўнанні

Застыне, не кранецца, як памерла; чашчавікі як напарстак на пальцы; сыраегі, як рэшаты; брусніцы, як вінныя яблыкі; многа брусніц, як хто ўзяў ды рассыпаў з кошыка; журавіны цяжкія, як бульба

  • Як гаворыць пра ўсё гэта аўтар? Ці не ўзнікае ў вас адчуванне таго, што ён піша не толькі пра лес, не толькі пра птушак, а пра сваё дарагое, блізкае, тое, з чым ён паяднаны душой? –Подых ветрыку акрыляе, шум рэчкі супакойвае, сустрэча з лесам надае сілу і ўпэўненасць, спеў птушак стварае добры настрой. Чалавеку адкрываецца неабсяжны, поўны непаўторнай прыгажосці свет прыроды, і яго пазнанне, захапленне яго прыгажосцю жывяць душу, пачуцці, узбагачаюць асобу. А сам твор дапамагае людзям стаць больш уважлівымі да прыроды, мудрэйшымі і разумнейшымі.


Фізкультхвілінка. (Гл. тэматычная фізкультхвілінка «Елка») або

Мы пасадзім кветку ўсе,

Няхай кветачка расце.

Вырасці ты, кветка, вось такой вышыні.

Распусціся, кветка, вось такой шырыні.

Што гэта за кветкі?

Пакажыце нам –

сіненькі званочак весела звініць,

мядзведжую цыбулю хоча весяліць.

Ветраніцу хіліць вецер да зямлі,

Меч-трава ахоўвае свае каласкі.


    1. Работа з рэпрадукцыяй Г.Шапялевіч «У пушчы»

  • Якім паўстае свет прыроды?

  • Што сугучнае ва ўспрыманні жыцця мастачкі і пісьменніка?

  • Якія радкі тэксту найбольш адпавядаюць сюжэту карціны Галіны Шапялевіч? – ст.252 або 257




    1. Работа ў групах:

Пытанні 1 групе:

- Якія ўзаемаадносіны склаліся ў Ірынкі з ляснымі жыхарамі?

- Чаму Ірка не любіць леспрамгасаўцаў? – ст. 246

- Чаму пры першай сустрэчы дзяўчынка назвала аленяў «сваімі»?

Вывад: Ірынка не толькі добра ведала прыроду, яна ўмела сябраваць з жыхарамі лесу, любіла іх, і яны адказвалі ёй тым жа. Усё прыгожае ў дзяўчынцы выхавала прырода, на ўлонні якой яна вырасла. У яе яна вучылася дабру і чалавечнасці, справядлівасці і спагадзе. Без запаведніка, яго звяроў і птушак яна не ўяўляла сваё існаванне. Леспрамгасаўцы выразалі лес, бесчалавечна ставіліся да прыроды. Аўтар быццам раздумвае: як будзем жыць далей, калі не беражом прыроду. Падчас вайны чалавек і прырода дапамагалі адно аднаму, дык чаму зараз чалавек толькі спажывае лясныя багацці?



Пытанні 2 групе:

- Прыгадайце сустрэчу Іркі з аленямі каля стажка сена – ст. 252-253

- Як дапамагала дзяўчынка Рагатаму і яго сям'і ратавацца ад голаду?

- Чаму алень не ўзяў хлеба з рук Іркі?

- Чаму дзяўчынка не расказала бацьку пра аленяў, што прыходзяць да стажка?

Вывад: дзяўчынка шкадавала аленяў, разумела, што ім няма дзе браць ежы, падкормлівала іх сама. Алень, пэўна, быў удзячны дзяўчынцы, але хлеба не браў, таму што не ведаў такіх прысмакаў. Бацьку, можа, не сказала, таму што той рыхтаваў сена на продаж, а алені паціху стажок аб'ядалі. А можа, хацела захаваць сваю тайну


Пытанні 3 групе:

- Як паказвае пісьменнік перажыванні дзяўчынкі, калі яё не пусцілі да стажка.



- Па якіх прыкметах Ірка прадчувае нядобрае? Чаму так няёмка адчуваў сябе перад Іркай бацька?

- Што здарылася з аленямі? Ці ёсць апраўданне ўчынку бацькі? Што асуджае аўтар?

- Як паводзіць сябе дзяўчынка за сталом? Як вы адносіцеся да яе ўчынку?

Вывад: Дзяўчынка балюча перажывала смерць Рагатага. Яна не магла дараваць дарослым здрады, жорсткасці, абыякавасці. Дарослыя па-рознаму аднесліся да гэтага здарэння : маці – у гневе, абураная; Язэп – з непаразуменнем, абыякавасцю; бацька адчуваў няёмкасць перад дачкой. Аўтар асуджае чалавечую жорсткасць і хцівасць. Бацька ведаў, як дачка Ірка прыкіпела да аленяў, жыла імі, але здзейсніў жудаснае забойства. Але ён забіў не дзеля забавы, а каб пракарміць сям'ю




  1. Замацаванне вывучанага за ўрок

    1. Паказаць відэаролік «Ці змог бы выстраліць ТЫ?» (працягласць 1:40 хвіл )

  • Спыніць, калі ў кадры з'яўляецца паляўнічы са стрэльбаю, – пытанне «Што будзе далей?»

  • Паказаць да канца – пытанне «Чаму не стрэліў паляўнічы?»




    1. Адказ на пытанні

  • Што з'яўляецца галоўным у адносінах чалавека да прыроды?

  • У казцы «Маленькі прынц» Антуана дэ Сент-Экзюперы ёсць словы: «Мы ў адказе за тых, каго прыручылі». Ці можна суаднесці гэтыя радкі саз местам апавядання?

  • Ці даруе Ірка дарослым іх здраду і бесчалавечнасць?

  • Чаму нас вучыць гэты твор?




  1. Дамашняе заданне:

Ст. 259 пыт. 2-6, 8 вусны адказ АБО напісаць/прадумаць свой працяг апавядання


  1. Рэфлексія: Будзем думаць, што сёння на ўроку кожны з вас добра папрацаваў і асэнсаваў важную праблему адносін чалавека да прыроды. З якімі пажаданнямі вы звярнуліся б адзін да аднаго?

Ліст самакантролю _____________________________________________


Заданне 1. Тэставая работа

1.




2.




3.




4.




5.




6.




7.




8.




9.




10.



Заданне 2. Работа з табліцай «Сродкі мастацкай выразнасці»



Сродкі мастацкай выразнасці

Прыклады з тэксту

Эпітэты





Метафары





Параўнанні



Заданне 3. Работа ў групах: група 1



- Якія ўзаемаадносіны склаліся ў Ірынкі з ляснымі жыхарамі?

- Чаму Ірка не любіць леспрамгасаўцаў? – ст. 246

- Чаму пры першай сустрэчы дзяўчынка назвала аленяў «сваімі»?

Рэфлексія: ваш настрой


Ліст самакантролю _____________________________________________


Заданне 1. Тэставая работа

1.




2.




3.




4.




5.




6.




7.




8.




9.




10.



Заданне 2. Работа з табліцай «Сродкі мастацкай выразнасці»



Сродкі мастацкай выразнасці

Прыклады з тэксту

Эпітэты





Метафары





Параўнанні



Заданне 3. Работа ў групах: група 2



- Прыгадайце сустрэчу Іркі з аленямі каля стажка сена – ст. 252-253

- Як дапамагала дзяўчынка Рагатаму і яго сям'і ратавацца ад голаду?

- Чаму алень не ўзяў хлеба з рук Іркі?

- Чаму дзяўчынка не расказала бацьку пра аленяў, што прыходзяць да стажка?
Рэфлексія: ваш настрой
Ліст самакантролю _____________________________________________
Заданне 1. Тэставая работа

1.




2.




3.




4.




5.




6.




7.




8.




9.




10.



Заданне 2. Работа з табліцай «Сродкі мастацкай выразнасці»



Сродкі мастацкай выразнасці

Прыклады з тэксту

Эпітэты





Метафары





Параўнанні



Заданне 3. Работа ў групах: група 3

- Як паказвае пісьменнік перажыванні дзяўчынкі, калі яё не пусцілі да стажка.

- Па якіх прыкметах Ірка прадчувае нядобрае? Чаму так няёмка адчуваў сябе перад Іркай бацька?

- Ці ёсць апраўданне ўчынку бацькі? Што асуджае аўтар?

- Як паводзіць сябе дзяўчынка за сталом? Як вы адносіцеся да яе ўчынку?

Рэфлексія: ваш настрой


Ліст самакантролю _____________________________________________
Заданне 1. Тэставая работа

1.




2.




3.




4.




5.




6.




7.




8.




9.




10.



Заданне 2. Работа з табліцай «Сродкі мастацкай выразнасці»



Сродкі мастацкай выразнасці

Прыклады з тэксту

Эпітэты





Метафары





Параўнанні



Заданне 3. Работа ў групах: група 3

- Як паказвае пісьменнік перажыванні дзяўчынкі, калі яё не пусцілі да стажка.

- Па якіх прыкметах Ірка прадчувае нядобрае? Чаму так няёмка адчуваў сябе перад Іркай бацька?

- Ці ёсць апраўданне ўчынку бацькі? Што асуджае аўтар?

- Як паводзіць сябе дзяўчынка за сталом? Як вы адносіцеся да яе ўчынку?

Рэфлексія: ваш настрой


Тэставае заданне па змесце апавядання І.Пташнікава «Алені» 6 клас

  1. Падзеі ў творы адбываюцца ў:

А. пасляваенны час

Б. даваенны час

В. цяперашні час

2) Бацька Іркі быў:

А. паляўнічым

Б. вартаўніком

В. лесніком



3) Ірка добра ўмее чытаць «кнігу прыроды». Вось яна чуе:

А. як да ракі прыйшлі дзікі

Б. як бабры павалілі вялікую таполю

В. як ліса, палюючы за мышамі, нюхае мох

Г. як за карчамі мые лапамі вушы заяц

4) У халодную зіму Ірка даглядала аленяў:

А. карміла хлебам, буракамі, сенам

Б. паіла цёплаю вадою з хаты

В. заганяла пагрэцца ў хлеў



5) На каго палюе Ірка, абзываючы іх?

А. на ласёў

Б. на баброў

В. на зайцоў

Г. на аленяў

6) Аднойчы Ірку не пусцілі да запаветнага стажка, куды прыходзіла сям'я Рагатага. Прычына гэтага:

А. усчалася моцная завіруха, бацькі не пусцілі

Б. яны баяліся, што алень можа параніць дзяўчынку

В. бацька ведаў, што Рагатага больш няма



7) Алені пасля забойства Рагатага сталі ўцякаць ад Іркі, таму што:

А. перасталі давяраць людзям і Ірцы

Б. бацька дзяўчынкі перастаў іх падкормліваць

В. пужаліся выгляду Язэпа



8) Не дачакаўшыся «сваіх» аленяў ні на заўтра, ні праз дзень, Ірка:

А. папрасіла бацьку дапамагчы ёй знайсці аленяў

Б. кінулася шукаць іх сама

В. не магла заснуць некалькі начэй



9) Тэма апавядання «Алені»:

А. узаемаадносіны чалавека і прыроды

Б. рацыянальнае выкарыстанне прыроднага багацця

В. паказ жыцця ў пасляваенны час



10) Ідэя апавядання:

А. роўнасць і справядлівасць

Б. беражлівыя адносіны да прыроды

В. незалежнасць лясных жыхароў




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка