Урок азнаямлення з новым матэрыялам




Дата канвертавання07.02.2017
Памер98.7 Kb.
Вальчык Станіслава Георгіеўна,

настаўнік гісторыі ДУА”Карцэвіцкая

сярэдняя школа”

Клас: 9.

Тэма ўрока: “Сталыпінскія рэформы і іх ажыццяўленне ў Беларусі”.

Тып урока: урок азнаямлення з новым матэрыялам.

Мэта ўрока: засваенне вучнямі сутнасці сталыпінскай рэформы, вызначэнне сродкаў яе правядзення і вынікаў на Беларусі.

Задачы ўрока: матываваць вучняў да вывучэння тэмы і пад уплывам інтарэса эфектыўна развіваць іх інтэлектуальную сферу; арганізаваць самастойную дзейнасць вучняў па фарміраванні ўменняў раскрываць сутнасць рэформы, вызначаць сродкі, аналізаваць вынікі яе правядзення; развіваць разуменне супярэчнасцей гістарычнага працэсу; ствараць умовы, неабходныя для выхавання цікавасці да гісторыі Айчыны.

Абсталяванне: вучэбныя дапаможнікі, рабочыя сшыткі, атласы, тэксты для аналізу, карткі з заданнямі, дыяграмы, табліцы, камп’ютар, мультымедыйная ўстаноўка.

Ход урока


  1. Арганізацыйны момант.

Сённяшні ўрок праходзіць у прывычных для вас абставінах, але работа на ім будзе патрабаваць неардынарнага мышлення. Не бойцеся выказваць сваю думку, “не памыляецца той, хто не працуе”. І хочацца адзначыць, што думка ці меркаванне, якое адрозніваецца ад іншых, не заўжды з’яўляецца памылковым, але часта доказам індывідуальнага вобраза мышлення, а пры граматным доказе гэта меркаванне можа стаць агульнапрызнаным і паспяховым. Спадзяюся, што работа на ўроку прынясе вам задавальненне.

Аналіз мастацкага эпіграфа “Мужычок на адной назе”.


Уступнае слова настаўніка:

З пачатку правядзення сталыпінскай рэформы прайшло больш стагоддзя. Яна, на думку П.А.Сталыпіна, павінна была змякчыць класавыя супярэчнасці, стварыць у вёсцы моцную праслойку заможных сялян і ўмацаваць самадзяржаўе.За гэтыя болей як сто гадоў у развіцці сельскай гаспадаркі нашай краіны адбылося шмат кардынальных змен, праведзена не адна рэформа, аднак форма арганізацыі працы заставалася адна – калектыўная. Але жыццё не стаіць на месцы, і гэта вымушае шукаць новыя шляхі павелічэння эфектыўнасці сельскай гаспадаркі, павелічэння яго вытворчасці. Адным з іх з’яўляецца стварэнне і развіццё фермерскіх гаспадарак. Прыблізна па такім шляху развіцця хацеў павесці Расійскую імперыю дзяржаўны дзеяч П.А.Сталыпін, ідэі якога падтрымліваў імператар Мікалай ІІ. Вопыт гістарычнага мінулага запатрабавальны ў наш час. Аб асобе П.А.Сталыпіна і яго праекце зямельнай рэформы спрачаліся і пяцьдзесят, і восемьдзесят гадоў пасля яго смерці. Працягваюць спрачацца і сёння. Дык хто ж такі Сталыпін, што толькі за пяць гадоў знаходжання на вышэйшай дзяржаўнай пасадзе ён заслужыў такую ўвагу нашчадкаў?




  1. Пастаноўка мэты і задач урока ўрока:




  1. Фарміраванне новых ведаў, уменняў і навыкаў.

Знаёмства з планам урока:

  1. Прычыны і мэты рэформы.

  2. Асоба П.А.Сталыпіна.

  3. Сродкі правядзення рэформы.

  4. Увядзенне земстваў.

  5. Вынікі рэформы для Беларусі.


Падрыхтоўчае паўтарэнне.

Для ўзнаўлення ў памяці аграрных рэформ, праведзеных да пачаткуXXст., запоўніць у лагічным ланцужку прапушчаныя звёны.

Для вызначэння прычын правядзення рэформы, карыстаючыся тэкстам падручніка на стар.124, стар. 75-77 (Тэма “Адмена прыгоннага права”), выканаць тэст “Прычыны сталыпінскай аграрнай рэформы” Дадатак 2.

Любая рэформа мае свае мэты. Аграрная рэфорома 1906 г. мела дзве мэты – эканамічную і палітычную. Вызначце іх самастойна, працуючы ў парах. (стар. падручніка 125-126)


Фізкультхвілінка.

Я – чалавек (паказваюць на сябе рукой).

Заўсёды гатовы стаць побач (крок убок).

Ці наперадзе (крок наперад).

Працянуць руку дапамогі (выцянуць рукі наперад).

Лёгка нахіліцца да хворага ці слабога (нахіл уперад).

Падставіць плячо пад груз клопатаў і трывог (падняць плечы).

Павярнуцца да адстаючых (паварот назад).

Пераскочыць праз стому і боль ( скачок наперад).

Падняцца пасля няўдачы ( прысесці і ўстаць).

Дацянуцца да зорак (пацянуцца ўверх).

9 лістапада 1906 г. Мікалай ІІ падпісаў загад аб змене ў сялянскім землеўладанні.

Хто ж аўтар рэформы? Гісторыкі неадназначна характарызуюць асобу П.А.Сталыпіна. Давайце пазнаёмімся з біяграфіяй гэтага гістарычнага дзеяча, яго выказваннямі і паспрабуем адказаць на пытанні: ці можна лічыць гэтага чалавека патрыётам? Што сведчыць аб гэтым?

Адказаць на пастаўленыя пытанні. Прывесці доказы патрыятызму П.А.Сталыпіна. Дадатак 3.

Знаёмства з асноўнымі сродкамі правядзення рэформы на тэрыторыіБеларусі, тлумачэнне паняццяў “водруб”і “хутар”. Асаблівасці перасялення ў Сібір (колькасць сялян, якія вярнуліся назад, цяжкасці,з якімі прышлося сутыкнуцца перасяленцам).



Работа з падручнікам, стар. 125-127, аналіз артыкула газеты “Магілёўскі веснік” ад 7 жніўня 1907 года. Дадатак 4.

Паўтарэнне паняцця “земства”.

Чаму на Беларусі земская рэформа мела свае асаблівасці? У якіх губернях увялі земствы? Чаму не было земстваў у Віленскай, Гродзенскай і Ковенскай губернях? Работа па тэксце падручніка на стар.128.

Па якім шляху развіваўся капіталізм у сельскай гаспадарцы пасля

1861 года? Што змянілася пасля 1906 г.? Ці можна назваць рэформу спробай рэалізацыі “амерыканскага” шляху развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы? Дакажыце. Ці было вырашана аграрнае пытанне сталыпінскай рэформай? Што перашкодзіла яго вырашэнню? Якія станоўчыя вынікі мела рэформа?Якія адмоўныя? Работа па тэксце падручніка на стар.128.Дадатк 5.


  1. Замацаванне вывучанага матэрыялу.

Гульня “Перакладчык” (растлумачыць, “перакласці” значэнне слоў): цэнз, кулак, хутар, водруб, земствы, рэформа.


  1. Падвядзенне вынікаў урока.

Якія задачы мы ставілі на пачатку урока?

Ці вырашылі пастаўленыя задачы?


Рэфлексія.

Каго гэта тэма зацікавіла і яму хацелася б даведацца больш?

Хто зрабіў на ўроку для сябе маленькае “адкрыццё”?

Хто пакідае ўрок з добрым настароем?

Каму работа на ўроку падалася цяжкай?
Тлумачэнне д/з, выстаўленне і каменціраванне адзнак.

Д/з § 24, скласці ў сшытку табліцу, адказаць на пытанні вусна.



Спіс выкарыстанай літаратуры:
1. Века А.В. Гісторыя Расіі са старажытных часоў да нашых дзён . Мн.:

Харвест,2007 - 89

2. Гісторыя Беларускай ССР, Т.2

3. Ліпінскі Л.П. Сталыпінская аграрная рэформа ў Беларусі. Мн., 1978.

4. Платонаў С.В. Падручнік рускай гісторыі.М.: прагрэс, 1992. – 400с

5. Рэсурсы сеткі Інтэрнет


Дадатак 1

Паняційная дыктоўка

  1. Аграрная рэформа.

  2. Абшчыннае землеўладанне.

  3. Падворна-спадчыннае ўладанне.

  4. Землекарыстанне.

  5. Маёмаснае расслаенне сялян.

  6. Таварна-грашовыя адносіны.

  7. Цераспалосіца.

  8. Земствы.

  9. “Амерыканскі” шлях развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы.


Дадатак 2
Тэст “Прычыны правядзення Сталыпінскай аграрнай рэформы”
Выберыце правільныя адказы.

  1. Ці вырашыла рэформа 1861 года, якая адмяніла прыгоннае права, аграрнае пытанне ў Расійскай імперыі?

а/ вырашыла;

б/ не вырашыла;

в/ вырашыла часткова.


  1. Чаму аграрная рэформа 1861 года не вырашыла канчаткова аграрнае пытанне?

а/ у вёсцы засталіся феадальныя перажыткі;

б/ уся зямля засталася ў памешчыкаў;

в/сяляне не атрымалі права выкупляць зямлю ў памешчыкаў.


  1. Якія феадальныя перажыткі засталіся ў вёсцы пасля рэформы 1961 года?

а/ абшчыннае карыстанне;

б/ памешчыцкае землеўладанне;

в/ большасць сялян пакутавала ад малазямелля;

г/ сялянская гаспадарка заставалася адсталай, паўпрыгонніцкай;

д/ сяляне не атрымалі права набываць ва ўласнасць рухомую і нерухомую маёмасць;

е/ большасць сялян не атрымалі асабістай свабоды;

ж/ унутраны рынак заставаўся абмежаваным.


  1. Чаму абшчыннае землекарыстанне стрымлівала фарміраванне ў вёсцыземлеўладальнікаў-прадпрымальнікаў, якія маглі забяспечыць уздым сельскай гаспадаркі?

а/ заможныя сяляне павінны былі дапамагаць беднякам, дзецям-сіротам;

б/ уласнікам была абшчына, а не асабіста селянін;

в/ селянін быў пазбаўлены права свабодна распараджацца сваім надзелам, атрыманым у абшчыне.


  1. Чаму ўнутраны рынак заставаўся абмежаваным?

а/ у сялян не было часу, каб займацца гандлем;

б/ большасць сялянскіх гаспадарак не маглі забяспечыць харчовымі прадуктамі нават сябе;

в/ большасць сялянскіх гаспадарак забяспечвалі сябе ўсім неабходным і таму амаль нічога не куплялі.


  1. Чаму неабходна было правесці новую аграрную рэформу ў Расійскай імперыі ў 1906 годзе?

а/ каб вызваліць сялян ад прыгоннага права памешчыкаў;

б/ каб знішчыць перажыткі феадалізму ў вёсцы і расчысціць шлях для развіцця капіталістычных адносін у сельскай гаспадарцы;

в/ каб выйсці з эканамічнага і палітычнага крызісу;

г/ каб прыпыніць развіццё рэвалюцыі 1905-1907 гг.


Дадатак 3

Выказванні П.А.Сталыпіна.

“Нельга любіць чужое як сваё і нельга апрацоўваць, паляпшаць зямлю, якая знаходзіцца ў часовым карыстанні, як сваю зямлю.

Знішчэнне ў сялянства прыроджанага пачуцця ўласнасці вядзе да многага дурнога, галоўнае – да беднасці. А беднасць, па мне, горш за рабства.”
“Дайце дзяржаве 20 гадоў пакою ўнутранага і знешняга, і вы не пазнаеце сучаснай Расіі.”
“Селянін-прадпрымальнік “з’яўляецца перашкодай для развіцця рэвалюцыйнага руху”. Такі селянін “патрэбен для перабудовы нашага царства”, перабудовы яго на моцных манархічных устоях”

Дадатак 4

Артыкул з газеты “Магілёўскі веснік” за 7 жніўня 1906 года.
“ Прыязджаюць перасяленцы ў Сібір, з’яўляюцца на перасяленчы пункт, народу шмат. Чакаюць раздачы зямельных участкаў, холад, памяшкання цёплага няма, жывуць у халодных бараках, усюды бруд, цесната. Участкаў зямлі не нарэзана, раз’ехацца на месца жыхарства няма куды, засталіся праводзіць у бараках на невызначаны час. Дачакаліся перасяленцы цёплых дзён, паглядзелі на суму, мала чаго там засталося, не надоўга хопіць, а насякомыя неміласэрна грызуць... Павярнулі нашы мужычкі аглоблі, дай Бог ногі, ды хутчэй на радзіму.”
Дадатак 5

Гістарычныя факты


  1. У 1905 г. у Беларусі памешчыкі валодалі 41% зямлі.

  2. За перыяд 1911-1914 гг. памешчыкі Беларусі прадалі 1514 тыс. дзесяцін зямлі, з іх 714 тыс. дзесяцін, амаль палову, купілі сяляне-прадпрымальнікі.

  3. Больш за 40 тыс. двароў сялян-беднякоў і сярэднякоў, якія выйшлі на хутары, не змаглі наладзіць сваю гаспадарку і прадалі зямлю заможным сялянам.

  4. У 1906-1914 гг. з Заходніх губерняў Расійскай імперыі перасяліліся ў Сібір і на Далёкі Усход 335,4 тыс. чалавек, з іх 240,8 тыс. прыпадае на Магілёўскую і Віцебскую губерні. Вярнуліся з Сібіры і Далёкага Усходу 36,6 тыс. чалавек.

  5. У 1910 г. памешчыкам належалі 8385 сеялак, жняярак і сенакасілак, а кулакам і заможным сялянам – 29627 малатарняў і веялак.

  6. У 1906-1914 гг. пашырыліся плошчы пасеваў тэхнічных і кармавых культур. Сярод іх першае месца займала бульба.


Рост сельскагаспадарчай вытворчасці ў Беларусі


Развіццё сельскай гаспадаркі

Павелічэнне

ў %

1. Пашырэнне пасяўных плошчаў (1907-1913 гг.)

2. Павелічэнне збору зерня

(1901-1913 гг.)

3.Рост вытворчасці бульбы



(1901-1913 гг.)

11,2
19
38

Вынікі рэформы



База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка