Урок беларускай мовы " Падоўжаныя зычныя" 2 клас з вопыту работы настаўніцы пачатковых класаў




Дата канвертавання15.03.2017
Памер86.97 Kb.

Аддзел адукацыі, спорту і турызму

Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэту

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

“Пціцкая сярэдняя школа”


Урок беларускай мовы

Падоўжаныя зычныя”

2 клас

З вопыту работы

настаўніцы пачатковых класаў

Драйгал Наталлі Фёдараўны

Пціч 2014

Мэта:


  • абагульнiць i сiстэматызаваць веды вучняў па тэме «Падоўжаныя зычныя гукі».

Задачы:

  • фарміраваць навык правапісу слоў з падоўжанымі зычнымі, навык параносу такіх слоў;

  • развiваць уменне абгрунтоўваць напiсанне падоўжаных зычных;

  • развіваць навык кантрольна-ацэначнай дзейнасці ў працэсе самаацэнкі выкананага задання з дапамогай маршрутнага ліста і каляровых алоўкаў;

  • узбагачаць лексiчны запас вучняў,пашыраць веды вучняў пра прыроду Беларусi, выхоўваць любоў i павагу да сваёй Радзiмы.

Тып урока: абагульненне і сістэматызацыя ведаў.

Від урока : урок-падарожжа.

Абсталяванне: камп’ютар, карткі “Маршрутны ліст”, карткi-заданні, каляровыя алоўкі, малюнак бусліка, фотаздымкi, “Дрэва поспеху” .
Ход урока

1 этап. Арганізацыйны( да 2хвілін)

-Я вельмi рада сустрэчы з вамi на ўроку беларускай мовы. А пачынаць наш урок , як і любую справу, патрэбна з добрага настрою. Створым гэты добры, дружалюбны настрой. Для гэтага ўсміхніцеся адзін аднаму, нашым гасцям.

Сядайце

- Рукі? (на месцы)



- Ногі? (на месцы)

- Локці? (з краю)

- Спіна? (прамая)

- Веды? (з сабою)

Калі веды з сабою, можна пачынаць урок.

Калі ў небе сонца свеціць

Або калі і дождж ідзе.

Давайце будзем, дзеці,

Ісці да новых ведаў кожны дзень.

2 этап. Вучэбная дзейнасць па ўспрыняцці праблемы ўрока (да 5хвілін)

2.1.Паведамленне тэмы і мэты ўрока.

-Сённяшнi ўрок накiраваны на далейшае паглыбленне ведаў аб нашай мове, яе асаблівасцях. А зараз расшыфруем тэму нашага ўрока па гэтых літарах і вызначым яго мэты.
ТЭМА: “ П..Д..Ў..Ж..Н.. .. З..Ч..Н.. ..” (слайд2-3 )

МЭТА: - вучыцца вымаўляць і пісаць словы з … (слайд 4)

- адпрацоўваць навыкі пераносу слоў з …

- пісаць у сшытку … і …

Работа наша будзе праводзіцца на матэрыяле нашай роднай старонкі, нашай маленькай Радзімы.

Мы працягнем знаёмства з правапiсам падоўжаных зычных лiтар, правіламі пераносу слоў з падоўжанымі зычнымі, а таксама будзем даваць самаацэнку сваёй дзейнасці.

--Ацэньваць свае поспехі вы будзеце ў маршрутных лістах, якія перад вамі, каляровымі алоўкамі: (слайд 5)

-зялёны колер – заданне выканана правільна і акуратна, што азначае “Я малайчынка!”;

- жоўты колер – дапушчаны 1-2 памылкі, ёсць неакуратныя запісы, адказы былі не зусім правільнымі, што азначае “Я стараюся!”

- чырвоны колер – дапушчана болей за 2 памылкі, запіс неакуратны, што азначае “Не зусім атрымліваецца!”

--А калі ў нас ёсць маршрутныя лісты, то за ведамі я запрашаю вас адправіцца ў падарожжа. Ці любіце вы падарожнічаць? Чаму?
2.2.Стварэнне праблемнай сiтуацыi.

-Да нас прыйшло запрашэнне.

Дарагiя вучнi! Запрашаем вас у …-тут прапушчаны словы, напэўна камп-ютар сапсаваўся. Чытаем далей «..там вас чакае шмат новага i цiкавага.» i ў канцы подпiс, але яго таксама немагчыма прачытаць.

-Я прапаную вам адправiцца ў падарожжа па прапанаванаму тут маршруту, а выконваючы заданнi, вызначыць, хто i куды нас запрашае.


3 этап. Абагульненне і сістэматызацыя ведаў па тэме ўрока (да 30 мінут)

- Паказваць нам маршрут будзе наш буслік, які не паляцеў у цёплыя паўднёвыя краіны, а вырашыў застацца з намі і дапамагчы нам.


3.1. Хвілінка чыстапiсання

– Каб даведацца куды нас запрашаюць, выканаем наступныя заданні.

Размінка для пальчыкаў (Палёт бусла)


Буслік, буслік, падкажы,

У дарозе нам дапамажы.

Ты нам крыллем памашы.

Памашы нам правым,

Памашы нам левым,

Шлях цікавы ўкажы.


Чыстапісанне



п ппп П Пп

падарожжа Пціч

Пытанні:


  • Што азначае слова?

  • Што мы ведаем пра нашу вёску? Складзіце сказы.


Ацэньванне работы вучнямі ў маршрутных лістах

З’яўляецца запiс:



« Краiна добрых ведаў» (слайд 6)

3.4. Прыпынак« ЛЯСНАЯ ПАЛЯНКА» (слайд 7 )

- Закрываем вочкі на хвілінку. І мы апынуліся … .

- А як называецца асінавы лес? (асіннік)

- А як назавём зараснік малін ? (маліннік)

- А як назавём другім слова галінкі дрэў? (галлё)




  • Каб прайсці гэты лес, трэба выканаць заданне: (на картках)

Прачытай тэкст. Устаў прапушчаныя літары і растлумач іх правапіс. Выпішы словы з падоўжанымі зычнымі.

(Дыферэнцыраванае заданне: 1-й групе - падкрэсліць у словах падоўжаныя зычныя)

Багатае і разнастайнае зялёнае ўбра..е нашай зямлі. Асаблівым хараством вызначаю..а векавыя дубровы Пале..я. Дубы-веліканы дасягаюць трыццаці метраў у вышыню.

(Убранне, вызначаюцца, Палесся.) (слайд 8)



Ацэньванне работы вучнямі ў маршрутных лістах
3.5.Работа ў парах.

- Каб лягчэй нам было прайсці па лесе, будзем выконваць наступнае заданне ў парах, з сябрам.

Да слоў з правага слупка падабраць словы з левага, як патрабуе сэнс. Злучыць іх стрэлкай. (на картках)




дробнае ўзбярэ .. а

сухое каме .. е

тоўстае лама .. а

марское карэ .. е (слайд 9)




Дадатковае заданне: Скласці з адным спалучэннем слоў сказ.

Ацэньванне работы вучнямі ў маршрутных лістах
3.7. Фізкультхвілінка (слайд 10)

Выконваюць рухi пад музычнае суправаджэнне.

(Мы па лесе ішлі, ішлі…

…. І да рэчкі дайшлі)


3.8. -Прыпынак “ РЭЧКА ПЦІЧ” (слайд11 )

-Што мы ведаем пра нашу рэчку. Якія сказы вы склалі пра яе дома?


-А каб перабрацца праз нашу раку, выканаем наступнае заданне.(на картках)

Прачытайце.



На рэчцы Пціч вялікімі сем’ямі жывуць бабры. Іх хаткі – гэта ўмела зробленае жыллё з галля дрэў і гліны. Звяркі маюць прыгожае і цёплае футра.

Выпішы сказ, у якім ёсць словы з падоўжанымі зычнымі. Слова з падоўжанымі зычнымі падзялі для пераносу.

(Карткі рознаўзроўневыя: у зялёных картках ёсць “пастка”(памылка ў слове хатткі)

Ацэньванне работы вучнямі ў маршрутных лістах (Слайд12)
3.9. Гульня “Пераправа”.

- Каб хутчэй пераправіцца праз нашу Пціч, падзелімся на каманды пагуляем у гульню “Пераправа”


Прачытаць пары слоў. Параўнаць іх вымаўленне. Уставіць прапушчаныя літары.

За полем – Запо.. е кара.. і – карэ..е

за ле..ам –Зале.. е бервя..о – бярве..е

зба..ына – збо.. а камя..і – каме..е

жы..ь – жы.. ё прамя..і – праме..е.

Ацэньванне работы вучнямі ў маршрутных лістах

- Закрываем вочкі на хвілінку. І мы апынуліся … .


4 этап. Падвядзеннне вынікаў(7 хвілін)

-Мы прайшлi па прапанаванаму маршруту, выканалi шмат заданняў, а значыць трапiлi ў Краiну добрых ведаў. (фота школы) (Слайд 13)

- Вы здагадалiся, што наша школа i есць краiна, якая дае добрыя i трывалыя веды, а запрашаюць вас сюды вашы настаўнiкi. Але многае залежыць ад самiх вучняў. Веды, якія атрымалі на ўроку, вы пакажаце ў рабоце над тэстам.
Выкананне тэсту “Падоўжаныя жычныя” (па варыянтам) (Слайд14)

Ацэньванне работы вучнямі ў маршрутных лістах
5 этап. Рэфлексія( да 3 хвілін)

Прапаную вызначыць сваё месца на вяршынi “Дрэва поспеху” i прымацаваць лісты з колерам, які адпавядае колеру на вашых маршрутных лістах.


- Вы сёння паказалi добрую працу на ўроку. Спадзяюся, што i далей вы будзеце гэтак жа добра працаваць i ў будучым зможаце праславiць нашу родную старонку. Пры чытанні казак, апавяданняў, вершаў звяртайце ўвагу на словы з падоўжанымі зычнымі. Дзякуй за ўрок. (слайд 15)


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка