Урок для педагога это сорок пять минут поиска, интеллектуального напряжения и человеческого общения




Дата канвертавання22.01.2017
Памер244.4 Kb.

Педагоги учреждения образования



Гапанович Ольга Яковлевна

учитель русского языка и литературы


Скромная, работоспособная, компетентная, отличается добросовестным отношением к свои обязанностям, заинтересована в хороших результатах.c:\documents and settings\007\рабочий стол\изображение 002.jpg

Такая Гапанович Ольга Яковлевна, учитель русского языка и литературы.

В 1974 году она заочно закончила филологический факультет в г. Пскове. В Малогородятичской средней школе работает с 1974 года. Главное в своей работе она считает воспитание Человека, творческого, мыслящего.

Она принадлежит к тем учителям, для которых самым важным является урок. Настоящий урок для педагога – это сорок пять минут поиска, интеллектуального напряжения и человеческого общения.

Особенно удаются Ольге Яковлевне уроки литературы, на которых она учит думать, творчески осмысливать прочитанное, смело высказывать свои мысли. Мастерство О.Я.Гапанович заключается в умении организовывать процесс обучения и воспитания так, что при любых условиях она добивается нужного уровня знаний.

Учитель умеет увидеть в ребенке прекрасные черты, помогает ему раскрыться и обрести уверенность в себе. На уроках у нее царит атмосфера взаимопонимания, совместного творчества, доверия. Все направлено на глубокое осмысление материала каждым учеником, на развитие умения сопоставлять факты, формулировать и доказывать, высказывать собственное мнение.

Добрые руки и сердце Ольги Яковлевны причастны к судьбам не одного поколения людей. Она глубоко понимает душу каждого ребенка и считает, что главное предназначение учителя заключается в том, чтобы помочь своим воспитанникам пройти трудный путь становления.

«С годами приходит опыт, приходят результаты. И счастлив тот учитель, который не мыслит себя без своих учеников. Когда предмет становиться частью твоей души, которую ты отдаешь другим без остатка, тогда можно сказать, что ты состоялся как учитель, как педагог, как человек»,- искренне утверждает Ольга Яковлевна. За свой плодотворный многолетний труд на ниве образования в 2000 году награждена грамотой Любанского районного отдела образования.



Дробова Галина Васильевна

учитель начальных классов

Весьма удачно в этой талантливой женщине вместились океан душевного тепла, оптимизм и педагогический талант.c:\documents and settings\007\мои документы\мои рисунки\img_0030.jpg

Родилась Галина Васильевна в г.Любань. После окончания школы работала год пионервожатой, через год поступила заочно в Минский педагогический институт им. М.Танка на филологический факультет по специальности учителя русского языка и литературы и была направлена в Великогородятичскую школу в качестве учителя русского языка. В этой же школе долгое время работала заместителем директора по учебно-воспитательной работе. После закрытия в д. Б.Городятичи школы в 1998 году была переведена в Малогородятичскую среднюю школу в качестве учителя начальных классов.

По убеждению Галины Васильевны, младший школьный возраст, то самое начальное звено, которое имеет решающее значение в развитии личности. Отсюда и старание учителя организовать с 6-10-летними учебный процесс так, чтобы каждый ребенок, независимо от его возможностей, мог успешно развиваться и реализовывать себя в познавательной деятельности. Каждый урок у нее строится на взаимном уважении и доверии, на сотрудничестве учителя и ученика.

Галина Васильевна великую миссию педагога выполняет достойно, профессионально, отдавая всю себя без остатка. Ведь она – учитель. Самые важные ее ценители – ученики. Она добрая, никогда не жалеет для детей ласки и тепла, а дети это чувствуют и отвечают тем же.



Кисель Елена Максимовна

учитель математикиc:\documents and settings\007\рабочий стол\изображение 001.jpg

Кисель Елена Максимовна с 1982 года работает учителем математики в Малогородятичской средней школе. Свой педагогический путь она начала еще со студенческой скамьи в 1973 году, когда поступила в педагогический институт им. М.Танка по специальности учитель математики. После окончания института работала в Калиновской средней школе, затем два года в Великогородятичской школе в качестве учителя математики.

Учительница имеет первую квалификационную категорию. Методикой преподавания предмета владеет, умеет реализовывать план работы урока. Выпустила не одно поколение учеников.


Вербицкий Виктор Сигизмундович

учитель трудового обучения

Вербицкий Виктор Сигизмундович закончил Оршанское индустриально-педагогическое училище по специальности учитель трудового обучения и черчения. В Малогородятичской средней школе работал с 1970 года. Хорошо владел методикой преподавания предмета. Учащиеся охотно шли на его уроки, многие их них в последующем продолжили его педагогический путь и стали учителями трудового обучения и черчения. Его ученики были победителями районных конкурсов творческих работ учащихся. В 1998 году ему была присвоена высшая квалифицированная категория. c:\documents and settings\007\рабочий стол\изображение 003.jpg


Ахрамейка Таццяна Пракоф’еўна

( 14.08.1937 - 29.09.2001 )

Самае галоўнае ў прафесіі педагога – дзеці. І з самага пачатку настаўнік павінен акружыць іх клопатам і любоўю, напоўніць краіну дзяцінства гульнёю, казкай, музыкай, малюнкам, творчасцю.

Гэтаму і прысвяціла сваю творчую біяграфію Ахрамейка Таццяна Пракоф’еўна.

Нарадзілася яна на Любаншчыне, у невялічкай вёсцы Старасек 14 жніўня 1937 года ў сям’і сельскіх працаўнікоў.

Ёй ішоў пяты год, калі пачалася Вялікая Айчынная вайна. А ў 1943 годзе немцы сагналі ўсіх жыхароў Загалля і растралялі іх. Загінула 695 землякоў Таццяны Пракоф’еўны. Сярод іх быў і бацька Ахрэмчык Пракоп З. А ў канцы вайны памерла маці. Засталося ад сяім’і трое сірот. Таццяна была старэйшай. Былі яшчэ меншы брат і сястра.c:\documents and settings\библиотека\рабочий стол\фото2 001.jpg

Пасля вайны адразу папала ў дзіцячы прыют у г. Нясвіж, дзе закончыла сем класаў з пахвальнай граматай.

У 1951 годзе паступіла вучыцца ў Нясвіжскае сярэдняе спецыяльнае вучылішча пачатковых класаў, якое закончыла ў 1955 годзе.

Пачынала працаваць настаўніцай пачатковых класаў у Вялікагарадзячыцкай няпоўнай сярэдняй школе.

1 верасня 1962 года загадам РАА была пераведзена на работу ў Малагарадзячыцкую сярэднюю школу таксама настаўніцай пачатковых класаў, дзе адпрацавала 20 гадоў.

Штодзённа Таццяна Пракоф’еўна імкнулася развіваць у дзецях устойлівы інтарэс к ведам, развіваць у іх пазнавальныя навыкі вучэбнай дзейнасці.

Кожны ўрок будавала на ўзаемнай павазе і даверы, на супрацоўніцтве настаўніка і вучня.

За пладатворную работу ў сістэме адукацыі і выхавання Ахрамейка Таццяна Пракоф’еўна ўзнагароджана Ганаровай граматай Любанскага раённага аддзела адукацыі. А ў 1963 годзе ёй было прысвоена званне Выдатніка народнай асветы.

Таццяна Пракоф’еўна вырасціла і выхавала дваіх дзяцей. Дачка Ахрамейка Валянціна Уладзіміраўна працуе медыцынскай сястрой у Асавецкім санаторыі. Сын, Ахрамейка Мікалай Уладзіміравіч закончыў Мінскі фізкультурны ўніверсітэт.

У 1982 годзе па стану здароўя Ахрамейка Таццяна Пракоф’еўна вышла на пенсію па выслузе гадоў.
Бялькевіч Міхаіл Мікалаевіч

На жыццёвым шляху вучняў Малагарадзячыцкай сярэдняй школы сустрэўся выдатны педагог, добрай душы чалавек, энергічны, эрудыраваны, творчы настаўнік гісторыі і грамадазнаўства Бялькевіч Міхаіл Мікалаевіч. За гады работы з дзецьмі ў яго склаўся асабісты погляд, стыль і падыход да выкладання свайго прадмета, які на думку Міхаіла Мікалаевіча, адзін з самых цікавых і захапляльных. Выдатнае веданне гісторыі, шырокая эрудыцыя, высокая педагагічная культура і майстэрства дапамаглі прыцягнуць да вучобы самых пытлівых, здольных вучняў.c:\documents and settings\библиотека\рабочий стол\фото2 009.jpg

На ўроках у Міхаіла Мікалаевіча заўсёды царыла атмасфера ўзаемаразумення, сумеснай творчасці, даверу. Усё было накіравана на глубокае асэнсаванне матэрыялу кожным вучням, на развіццё ўмення сапастаўляць факты, фармуліраваць і даказваць, выказваць уласную думку.

Настаўнік заахвочваў вучняў за арыгінальнасць іх думкі разумныя адказы.

Нарадзіўся Бялькевіч Міхаіл Мікалаевіч 4 лютага 1946 года ў вёсцы Новая Дуброва Любанскага раёна. У 1961 годзе закончыў Турокскую сярэднюю школу. Пасля яе заканчэння пайшоў працаваць настаўнікам фізічнай культуры Нежынскай сярэдняй школы, затым працаваў на той жа пасадзе ў Дубнікоўскай сярэдняй школе. У 1964 годзе паступіў у Магілёўскі педагагічны інстытут на гістарычны факультэт, які закончыў у 1969 годзе. Па накіраванню Любанскага раённага аддзела адукацыі быў накіраваны ў Тальскую сярэднюю школу настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства.

З 1970 года па 1985 год працаваў у Малагарадзячыцкай сярэдняй школе. З 1974 года быў дырэктарам школы. Пад яго кіраўніцтвам школа стала адной з лепшых у Любанскім раёне. Выдатны арганізатар, ён здолеў сплаціць вакол сябе педагагічны калектыў, які быў здольны рашаць самыя складаныя педагагічныя праблемы. Пры яго актыўным ўдзеле быў пабудаваны сучасны будынак Малагарадзячыцкай СШ. З 1985 года працаваў парторгам калгаса “Чырвоная Змена”. З 1992 года працаваў у аддзеле адукацыі Любанскага райвыканкама на пасадзе намесніка начальніка аддзела адукацыі. У 1995 годзе быў абраны старшынёй Любанскага савета раённых дэпутатаў. З 2008 года Міхаіл Мікалаевіч знаходзіцца на заслужаным адпачынку. Пражывае ў вёсцы Сарачы.


Вярбіцкая Марыя Іванаўна

Настаўнік – прафесія спецыфічная. Чалавек, які ідзе працаваць у школу, павінен акрамя багажу ведаў несці туды і сваю любоў да дзяцей. Дзеці адчуюць адразу дабрыню, ласку, павагу да сябе і толькі тады будуць супрацоўнічаць з настаўнікам. Узгадваючы сваё юнацтва, Марыя Іванаўна заўважае, што яно было і цікавым, і цяжкім адначасова. Старэйшая ў сям’і, дзе выхоўваліся пяцера дзяцей, яна імкнулася ва ўсім дапамагаць бацькам і вызначалася узорнай вучобай у школе, якую скончыла ў 1964 годзе з залатым медалём.c:\documents and settings\библиотека\мои документы\библиотека\фото\новая папка\img_0101.jpg

Адразу паступіла вучыцца на хімічны факультэт БДУ імя Леніна, які паспяхова закончыла ў 1969 годзе. Уладкавацца на працу таксама складаны крок. Па сямейных абставінах трапіла на Любаншчыну. Працоўным месцам стаў педагагічны калектыў Малагарадзячыцкай сярэдняй школы. Для маладога спецыяліста вельмі важна трапіць у калектыў шчырых, добрых і чулых людзей. І маладая настаўніца сама адказвала дабром на дабро, з павагай адносілася да вучняў. І ўсё ў яе атрымалася.

З гадамі прыйшоў вопыт, але, нягледзячы на гэта, яна займалася сістэматычнай самаадукацыйнай работай, павышала педагагічнае майстэрства, педагагічную культуру, каб больш поўна аддаваць усе сілы нялёгкай педагагічнай працы на карысць сваіх вучняў. Сваю галоўную задачу педагог бачыць не толькі ў выхаванні адукаваных людзей, але і ў развіцці пазнавальнай актыўнасці вучняў, фарміраванні ў іх пачуцця чалавечай годнасці.

На яе ўроках кожны вучань у полі зроку, можа выбраць заданне ў адпаведнасці са сваімі здольнасцямі. Выкарыстоўвае актыўныя формы работы на ўроку.

Вучні прымаюць удзел у навукова- практычных канферэнцыях і займаюць прызавыя месцы ў раёне.

У чым сакрэт прафесійнага майстэрства Марыі Іванаўны? У пастаяннай рабоце над сваім асабістым ростам і развіццём, адданасці сваёй прафесіі, вялікія пачуцці уласнай годнасці.

39 гадоў складае яе працоўны стаж на адным месцы, у адной школе.

За дасягнутыя поспехі ў навучанні і выхаванні падрастаючага пакалення Марыя Іванаўна ўзнагароджана Ганаровай граматай Любанскага раённага аддзела адукацыі, Граматай Мінаблвыканкама.

Вось такая яна, Вярбіцкая Марыя Іванаўна, педагог вышэйшай катэгорыі, клапатлівая жонка, любячая мама траіх дзяцей ( двух дачок і сына), бабуля траіх унучак.


Кузняцоў Нікіфар Сямёнавіч

( 8 лютага 1917 - 15 студзеня 1979)

Нарадзіўся ў Ліпецкай вобласці Гразінскага раёна, вёсцы Крутыя Хутары ў сям’і сяляніна. Атрымаў сямігадовую адукацыю ў 1928 годзе і папрацаваўшы тры гады ў калгасе, паехаў у Маскву, там закончыў тэхнікум харчовай прамысловасці і працаваў на мукамольным камбінаце. Паступае ў Маскоўскі педагагічны інстытут, закончыў яго ў 1941 годзе. У першыя дні вайны дабравольцам адпраўляецца на фронт, прайшоў усю вайну, удзельнічаў у вялікіх бітвах: Сталінградскай і Курскай. Узнагароджаны трымя ордэнамі Чырвонага Сцяга, медаллю “ За адвагу”, ордэнам Суворава, медалямі “ За ўзяцце Кёнінгсберга, Варшавы”. Цяжка ў жывот паранены каля Варшавы. Перанёс цяжкую аперацыю, але рана не зажывала і пасля вайны. У Бабруйску пры наступленні Чырвонай Арміі калі часць дыслацыравалася ў горадзе пазнаёміўся з будучай жонкай, Любоўю Антонаўнай, пісаў ёй з фронту, прысылаў фотаздымкі. Калі закончылася вайна вярнуўся да каханай у Бабруйск і ажаніўся. c:\documents and settings\библиотека\рабочий стол\фото2 007.jpgc:\documents and settings\библиотека\рабочий стол\фото2 002.jpg


Польшча. Студзень 1945 года

(другі злева )


Працаваў інспектарам Бабруйскага аддзела адукацыі. Потым яго накіроўваюць сакратаром Акцябрскага райкома партыі.

Тыя гады напоўнены працоўнымі буднямі, увесь час быў у раз’ездах па раёне. Рана адкрывалася, не зажывала і калі аднойчы сустрэўся з Смірновым Ц.Я., то пераехаў у саўгас “Дзесяць год БССР”, дзе працаваў настаўнікам матэматыкі.

У 1954 годзе накіроўваюць яго ў Малагарадзячыцкую школу дырэктарам . Калі пастарэў, рана балела, здароўе стала падводзіць, працаваў толькі настаўнікам.

Аб ім яго вучні ўспамінаюць як аб добрым і ітэлігентным настаўніку.c:\documents and settings\библиотека\рабочий стол\фото2 006.jpg

Нікіфар Сямёнавіч быў вопытным і знаючым свой прадмет, і веды ён імкнуўся перадаць вучням. Пяцёрак амаль не ставіў, гаварыў: “ Можа і я не ведаю на пяць, а на чатыры ведаю, ведайце і вы на чацвёрку і паступіце, куды пажадаеце”. Ды і працаваць было цяжкавата, класаў не хапала, школа працавала ў дзве змены, у класе было па 28 і больш вучняў. А яшчэ ўспамінаюць яго вучні цікавыя інфармацыйныя гадзіны, а колькі кніжак чытаў і захапляў гэтым сваіх выхаванцаў.

Па бацькоўскаму шляху пайшла і дачка Вольга, закончыла Калінградскі педагагічны універсітэт і працавала настаўніцай матэматыкі на Украіне.

Нікіфар Сямёнавіч – рабіў дабро, аддаваў веды вучням, сваю эрудыцыю настаўнікам, якія былі побач. І шчаслівы той настаўнік, калі прадмет, які выкладае становіцца часткай яго жыцця.
Пазнякова Надзежда Трафімаўна
Выкладчыцы роднае мовы,

Настаўніцы сельскіх школ,

На вас і каровы, і дровы,

Нагрузак няўдзячны пазол.

Гатовы

Падставіць плячо вы



Пад зруба вянец цяжкі

Нясеце крывіцкія словы,

Нібы вугалькі,

У вякі.
Святло роднага, беларускага слова пачала несці Надзежда Трафімаўна Пазнякова ў Малагарадзячыцкай школе з 1954 года, калі па размеркаванні пасля заканчэння Аршанскага настаўніцкага інстытута прыехала на Любаншчыну. А перад гэтым былі гады напружанай вучобыў дзесяцігодцы вёскі Зарубы Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці, якую скончыла ў 1952 годзе.

Няпростыя 50- ыя гады … Яшчэ такія свежыя былі раны вайны, так няпроста жылося людзям, не было кніг, не хапала паперы… метадычнай літаратуры зусім не было. Адна-адзіная сукенка ў настаўніцы. Але была яна і яе калегі такія маладыя, поўныя жадання несці тое, што ведалі самі, дзецям.c:\documents and settings\библиотека\рабочий стол\фото2 008.jpg

А вучыліся ў Малым Сяле ( так часцей тады называлі Малыя Гарадзячыцы) дзеці і з Калінаўкі, і з Дворышчаў, Палічына, В.Гарадзячыц.

“ Залатыя былі дзеці, - згадвае з хваляваннем у голас Надзежда Трафімаўна, - добра рыхтаваліся. А якія былі паважлівыя, ніколі не чула ад іх грубасці і дрэннага слова”. І маладая настаўніца, сама па характары памяркоўная, адклікалася дабром на дабро. Паважала кожнага вучня, звала на “вы”. Панавала ўзаемапавага.

Вопыт прыходзіў з гадамі. Метадычнай літаратуры амаль не было. Вучыліся адзін у аднаго шчырасці, дабрыні, інтэлігентнасці. Ніхто не падганяў – ні школьная адміністрацыя, ні райана. Самі разумелі, што ведаем мала, што трэба вучыцца ўсё жыццё.

Калі запытала, ці часта ставіла двойкі, то былая настаўніца адказала, што іх у яе амаль не было. Двойка прыніжае чалавека, лічыла Надзежда Трафімаўна. Яна верыла ў кожнага свайго вучня. Галоўны яе прынцып – дабрата, павага да кожнага вучня. І вучні адказвалі ёй узаемнасцю.

Пастаянна была класным кіраўніком. “ Вучні 5,6 класаў надта даверлівыя былі, як да мамы прыходзілі і з крыўдамі, і з радасцю,- гаворыць у тэлефонную трубку і хвалюецца ( праз 20 гадоў жыцця на пенсіі!) былая настаўніца. – А вось старшакласнікі паражалі самастойнасцю. Бралі буракі ў саўгасе, нарыхтоўвалі сянаж, капалі бульбу…

Так ужо складваецца, што ў працы настаўніка ўлічваецца тое, што яркае, заметнае, а ўсё астатняе не заслугоўвае ўвагі. Але каб быў вынік, колькі траціцца працы і сіл. Мабыць, як толькі я стала працаваць з гэтай сціплай і мудрай жанчынай, вучылася ад яе ўсяму. Але найперш – адказнасці, уменню супрацоўнічаць з вучнем.

У М.Гарадзячыцах сустрэла яна сваё каханне. Стала жонкай добрага хлопца Уладзіміра Сцяпанавіча Ахрамейкі , з якім пражылі душа ў душу больш за 30 гадоў. Выгадавалі траіх дзяцей – сумленных працаўнікоў, якія зараз шануюць матчыну старасць ( жыве Надзежда Трафімаўна ў дачкі Тамары ў г. Гомелі).

Кожнае лета прыязджае Надзежда Трафімаўна з унукамі ў сваю хату. Каб унукі не забывалі працы на зямлі, каб лес быў для іх і адпачынкам, і працай. Пры сустрэчы са мной не праміне пацікавіцца і асабістым жыццём, і школьнымі справамі.

А калі сустрэне былых вучняў, то ўжо пра ўсё распытае. І праз шмат гадоў пасля выхаду на пенсію (1987) яна застаецца той жа добрай, шчырай.



Семяновіч Валянціна Міхайлаўна
Не парушыўшы школьнае нормы-

Са званком, у прызначаны час

Увайшла і мелодыяй слова

Перапоўніла сцішаны клас.



Ганна Вязінская
Настаўнік... Старшы настаўнік... Настаўнік-метадыст... Настаўнік вышэйшай катэгорыі. Вось такія ступені і вехі ў педагагічным жыцці прайшла Семяновіч Валянціна Міхайлаўна.

Працоўны стаж пачаўся у далёкім 1960 годзе, калі яна, васемнаццацігадовая дзяўчына па размеркаванню прыехала ў Малагарадзячыцкую сярэднюю школу пасля заканчэння Гомельскага музыкальна-педагагічнага вучылішча ў якасці настаўніцы пачатковых класаў, дзе адпрацавала 37 гадоў.

- Чаму стала настаўніцай? – перапытвае яна. - Настаўніцай стала па прызванню. Гэта ў мяне, мабыць, ад спадчынных каранёў. Самым першым дарадчыкам была мама, яна таксама усё жыццё аддала педагагічнай справе – вось і самой захацелася пайсці па гэтай дарозе, дапамагчы нашчадкам пазнаць родныя мясціны, прыроду, саміх сябе і паважаць традыцыі продкаў.

Добра памятаю, як першы раз дабіралася да в. Гарадзячыцы. Ехала на грузавым таксі. Дарога была вельмі гразкая і ўся ў выбоінах, ямах і калдобінах. Ездзіць было цяжка і страшна, таму што машына часта нахілялася на бок, і пасажыры нават крычалі ад страху. У мяне быў выбар: Малыя Гарадзячыцы ці Жалы, я засталася ў Гарадзячыцах, таму што спадабалася мне школа. Стаяла яна ў прыгожым месцы: з аднаго боку ўся ў таполях, а з другога рос вялікі сад. Ды і вёска была прыгожая. Дырэктарам школы ў той час быў Русецкі.

Так як у школе не хапала піянераў Валянціна Міхайлаўна працавала пазаштатнай піянерважатай і адначасова настаўніцай пачатковых класаў. Цікава было, гэтыя гады запомніліся назаўсёды. Яна з дзецьмі рыхтавала канцэрты і выступалі перад вяскоўцамі, ездзілі ў в. В.Гарадзячыцы і в. Дварэц. Вельмі цікавымі і з рознымі здарэннямі былі сяброўскія сустрэчы з вучнямі школ Гомельскай вобласці в. Белы Пераезд і в. Камаровічы. Дарогі былі дрэнныя, дабіраліся на школьным кані, але гэта іх не хвалявала. Сустрэчы праходзілі заўсёды цікава.

Успамінаюцца піянерскія зборы, на якія запрашалі перадавых работнікаў саўгаса, ветэранаў працы, ветэранаў вайны. Дзеці з захапленнем слухалі расказы сваіх бацькоў, дзядоў і бабуль.

Ішлі гады. Праз некаторы час выйшла замуж за прыгожага мясцовага хлопца Анатоля. Нарадзіліся дзеці, два сыны – Ігар і Сяргей. Разам з імі жыла свякроў, якая глядзела гаспадарку і нянчыла дзяцей. А Валянціна Міхайлаўна аддалася рабоце. Амаль кожны дзень заседжвалася з дзецьмі ў школе да позняга вечара - была апантанная ў працы.

За гады работы Валянціна Міхайлаўна выпрацавала сваю методыку выкладання ў пачатковых класах, ахвотна дзялілася ёй з калегамі. Да работы адносілася добрасумленна, працавала творча, за час працы дала вялікую колькасць адкрытых урокаў для маладых спецыялістаў, выступала з дакладамі і выступленнямі з вопыту сваёй работы ў раёне і школе. Многія настаўнікі пачатковых класаў школы і раёна атрымлівалі ад Валянціны Міхайлаўны прафесійную дапамогу па пытаннях выхавання і навучання малодшых школьнікаў.

Арганізатарскія здольнасці Валянціны Міхайлаўны, уменне працаваць з людзьмі, прага і адчуванне новага былі заўважаны і яна на працягу амаль 25 гадоў была нязменным старшынёй прафсаюзнага камітэта.изображение 014

Аб славе ніколі не марыла, яна сама прыйшла да яе. Валянціна Міхайлаўна была мастрам сваёй справы, аб гэтым сведчаць прыясвоенныя ёй званні:

1985г. – “Старшы настаўнік”, 1989г. – “Настаўнік-метадыст”, 1991г. – настаўнік вышэйшай катэгорыі”.

Яна мае ўзнагароды: медаль “За трудовое отличие”, - медаль “ За доблестный труд”, - знак “Победитель социалистического соревнования 1974 года”.

І яшчэ адзін этап яе жыцця. Валянціна Міхайлаўна да самай пенсіі аддавала сваё сэрца і душу маленькім дзецям і марыла яшчэ папрацаваць, таму што для яе праца з дзецьмі – гэта жыццё. Аднак здарылася так, што яна павінна была ўступіць месца маладой настаўніцы. Цяжка было перажыць такое.

“Мне здавалася, што гэта канец майго жыцця, я не жыла, а чакала канца, - успамінае Валянціна Міхайлаўна. – Можа для людзей гэта не зразумела, але мне патрэбна было, каб я была неабходна каму-небудзь, каб мяне чакалі, прасілі ў мяне дапамогі. Быў час, калі я хацела пайсці ў манахіні.” І ёй дапамагла вера ў Бога, у яго сілу. Зараз яна стала старшынёй праваслаўнага прыхода храма Святога Мікалая, які пабудаваны ў в.М.Гарадзячыцы. Дапамагае абездоленым, нямоглым, а галоўнае тым, хто сам хоча гэтай дапамогі.

Усе этапы жыцця Валянціны Міхайлаўны - чэсная, добрасумленная праца. Сёння яна ўдзячна свайму лёсу, бацькам, людзям, якія навучылі яе любіць дзяцей, верыць у іх, вучыць і дапамагаць ім. І вучні, яе выпускнікі, памятаюць сваю першую настаўніцу і ўдзячны ёй. Штогод яна выходзіць на сцэну падчас правядзення вечара сустрэчы з выпускнікамі і гаворыць добрыя, шчырыя словы ўдзячнасці ўсім вучням, якія не забываюць яе і сваіх настаўнікаў.

Синицкая Елизавета Николаевна

(8 мая 1930 – июль 2007)

В 1979 году я начала работать в Малогородятичской средней школе учителем русского языка. Заместителем директора школы в то время была Синицкая Елизавета Николаевна, тоже учитель русского языка и литературы. Старший товарищ, учитель, опытный педагог, она умело работала с молодыми специалистами, проявляла большую заинтересованность в творческом росте коллег, создавала комфортные, уютные условия для работы. Талант учителя, огромная работоспособность, высокий уровень требовательности к себе и другим, умение вести за собой – вот качества, позволившие ей стать Учителем с большой буквы.c:\documents and settings\библиотека\рабочий стол\фото2.jpg

Синицкая Елизавета Николаевна (в девичестве Островская) родилась в г. Любань 08.05.1930 года в семье рабочих. Когда училась в школе, очень любила литературу. Учителя Любанской школы зачитывались ее сочинениями, заслушивались чтением стихов в ее исполнении. О другом мечты не было: только литература. Закончив школу с отличием, поступила в Минский педагогический институт на факультет «Русский язык и литература». После окончания по распределению приехала в Малогородятичскую школу в 1955 году.

Молодая учительница никогда не относилась к делу равнодушно, была очень трудолюбивой и ответственной. Выпускники 60-70- годов вспоминают Елизавету Николаевну и ее уроки с большой теплотой, благодарностью, отмечают, какой порядок, дисциплина были на ее уроках. Классы были большие, и Елизавета Николаевна старалась всех научить языку, привить интерес к литературе. И это у нее хорошо получалось.

Педагогический стаж Синицкой Елизаветы Николаевны составляет 40 лет. Ей от природы дано было быть и директором, и заместителем директора, и наставником учителей, и методистом, и учителем.

Эта женщина замечательная мама – воспитала двух прекрасных сыновей и одну дочь, которыми по праву гордится.
Вішнеўская Тамара Міхайлаўна

У кожнага настаўніка свой педагагічны лёс, свая сцежка да прафесійнага майстэрства. У Тамары Міхайлаўны яна таксама свая, асабістая. У дзяцінстве палюбіўшы матэматыку, такую прыгожую навуку, яна ўсё жыццё прысвяціла любімаму прадмету.

За акном была тая пара, калі зямля, пакрыўшыся калючай скарынкай, рыхтавалася сустрэць снежную зіму. Ляталі першыя сняжынкі, мякка лажыліся на зямлю, на стрэхі хат, на дрэвы. Гармонія і суладдзе ў прыродзе!

І падчас гэтага першага зімовага цуда ўляцела ў хату Зінаіды і Міхайла Дзямідчыкаў светлая навіна: нарадзілася дачка, дачушка, донечка! Убачыла свет дзіцятка ў невялікай вёсачцы Жукі, што раскінулася сярод маляўнічых узгоркаў і пералескаў Капыльшчыны.

Нялёгка было гадаваць, падымаць на ногі дзяцей у першыя пасляваенныя гады. Мама, Зінаіда Іванаўна, працавала ў сельсавеце, і па гаспадарцы хапала шмат спраў. Малая Тамара больш жыла ў бабулі з дзедам. Бабуля, Акуліна Якаўлеўна, была чалавекам добрым, шчырым, вельмі любіла ўнучку, сваю Томачку. Дзед, Іван Парфенавіч, як і ўсе капыляне, быў працавіты і майстар на ўсе рукі, нешматслоўны, памяркоўны, спакойны. Калі што робіць, дык трывала, на гады.Слухаючы бабуліны казкі, пад надзейным крылом дзеда расла дзяўчынка дапытлівай, удумлівай, разважлівай.

Потым – школа. Канюхоўская васьмігодка. Калі Тамара Міхайлаўна пачынае расповед пра школу, вочы яе вільгатнеюць і прасвятляюцца. Колькі ж думак-думачак, загарэлася-ўспыхнула ў памяці! Але і тут яна нешматслоўная…

Вучылася добра. Васьмігодку скончыла з дзвума чацвёркамі (па рускай і беларускай мовах). Усе настаўнікі былі харошыя: добра вучылі. Усе з класа паступілі ў ВНУ. Сярэднюю школу заканчвала ў Грозава, але аснову дала Канюхоўская школа. Як жа многа стаіць за гэтым “добра вучылі”! Калі пытаюся, як гэта зразумець – “добра вучылі”, Тамара Міхайлаўна, усміхнуўшыся краёчкам вуснаў, з павагай гаворыць: “Былі строгімі і добрымі, і надта ж чалавечнымі мае настаўнікі…”.

Грозаўская сярэдняя школа. Гэта і час юнацкіх мар і летуценняў, і час сталення. Гэта размовы аб сэнсе жыцця, аб будучай прафесіі – абавязкова быць карыснай людзям. У Грозаўскай школе былі цудоўныя сяброўкі – аднакласніцы Рыма Раманава і Русаковіч Ніна. “Рыма ведала літаральна ўсё. А якія сачыненні пісала!”

Але на парозе быў пачатак 60-х гадоў. Чалавек паляцеў у космас. Акрыленая гэтым подзвігам Юрыя Гагарына моладзь таксама прагла нечага незвычайнага. Многія марылі пра радыёэлектроніку. Сяброўка Раманава Рыма паступіла ў Ленінградскі універсітэт на факультэт ядзернай фізікі, а Тамара Дзямідчык спрабавала паступіць у Мінскі радыётэхнічны інстытут.

На жаль, для Тамары гэты год быў няўдачным: не прайшла па конкурсе. Яе, як здольную вучаніцу, запрасілі ў школу вёскі Церабуты выкладаць матэматыку.

Худзенькая, невысокага росту дзяўчына-настаўніца аднак хутка стала кумірам старшакласнікаў. Чым прыйшлася даспадобы тутэйшай моладзі маладая настаўніца? Мабыць, і строгасцю, і дабрынёй, і адкрытасцю. Брала ўдзел у жыцці вясковай моладзі, танчыла ў мастацкай самадзейнасці (шкадуе, што не мела добрых вакальных даных). “Смяшлівая я была тады, - дзеліцца Тамара Міхайлаўна. – Аднойчы на ўроку рассмяялася з жарта вучня. І гэта ў прысутнасці завуча Васіля Кірылавіча Еўдакімава.” І хоць мне цяжка паверыць у гэты факт (я ведаю яе як сур’ёзнага, паўтаруся, удумлівага чалавека), усё ж сапраўды ў ёй хораша ўжываюцца “физик и лирик”.

Згадваю, як запраста аб усім з ёй размаўлялі мае былыя выпускнікі Алена Есмантовіч, Дзяніс Бубіч, Віталь Сойка, Аня Слівец, Алена Дзенісевіч. Усе яны адразу паступілі ў ВНУ і прафесію абралі, звязаную з матэматыкай. У свае 60 Тамара Міхайлаўна і зараз застаецца кумірам моладзі.

“Васіль Кірылавіч Еўдакімаў, завуч Церабуцкай васьмігодкі, даў па методыцы больш, чым інстытут. Быў строгі і справядлівы, з бязмежнай любоўю шмат гадоў выкладаў матэматыку. Пад уплывам старэйшага таварыша і калегі самой захацелася стаць такой, як шаноўны настаўнік…” – успамінае Тамара Міхайлаўна.

Тры гады працы ў Церабутах, мабыць, і былі тым падмуркам, той трывалай асновай, якія прывялі Тамару Дзямідчык да высновы, што матэматыка, дакладней, выкладчык матэматыкі – яе сапраўднае прызванне.

І вось яна – студэнтка матфака педінстытута імя Горкага. Хутка праляцелі гады вучобы.

У 1972 годзе пасля заканчэння інстытута яна, маладая, сціплая дзяўчына, прыехала па размеркаванні на Любаншчыну ў самую аддаленую вёску Малыя Гарадзячыцы і засталася тут на ўсё жыццё. Тут сустрэла ў першыя ж месяцы сваёй працы будучага мужа, Вішнеўскага Анатоля, спрытнага танцора, мясцовага ўмельца, які ў разнастайным прыродным матэрыяле бачыць цуды, і ў таленавітых руках яны становяцца музейнымі экспанатамі.

Самай вялікай радасцю ў жыцці Тамары Міхайлаўны, як яна сама зазначыла, было нараджэнне першынца Сашы. Затым у сям’і нарадзіліся сын Вася, дочкі Люда і Святлана. “Мае дзеці – гэта маё жыццё, мой працяг, мой гонар. Сёння яны – дарослыя людзі, у кожнага свая сям’я, толькі самая меншая, Святланка, скончыўшы інстытут народнай гаспадаркі, працуе другі год”.

Пра свае доўгія гады выкладчыцкай дзейнасці Тамара Міхайлаўна гаворыць: “Школа – гэта мая работа і маё хобі. Я не ўяўляю, дзе б я магла яшчэ працаваць”. І яшчэ прызналася, што з гадамі яе адносіны да работы не мяняюцца. Ёй з кожным годам хочацца рабіць яшчэ больш. Яна з усмешкай прызнаецца, што яна вельмі працавітая. І гэта сапраўды так. Мала любіць свой прадмет і ўрокі, быць прафесіяналам і даваць веды, трэба быць фанатам школы, не ўяўляць сябе без званкоў і перапынкаў, урокаў, вечароў і турніраў, рашэння задач, праседжвання да позняга вечара з вучнямі на дадатковых занятках.

Усё гэта стала магчымым менавіта таму, што ў яе быў вельмі добры памочнік, яе дарадца, які падтрымліваў і выручаў ва ўсіх дамашніх справах. Гэты чалавек – мама Тамары Міхайлаўны. Яна пераехала на пастаяннае месца жыхарства да дачкі тады ж, у 1972 годзе, калі яна толькі пачынала сваю сямейную біяграфію. Клопат па гаспадарцы, аб малых дзецях, якія падрасталі, - усё гэта лягло на яе худзенькія плечы.

“У сярэдзіне 80-х гадоў, - далей апавядае Тамара Міхайлаўна, - было модна захапляцца метадычнымі напрацоўкамі вядомых людзей: Ільіна, Лысянковай, Аманашвілі. Я доўгі час працавала па методыцы Шаталава, была на спецыяльных курсах па гэтай методыцы. Лічу, што гэта дало свой плён у працы.”

Сёння ў школе ўсе профільныя групы класаў з павышаным узроўнем вывучэння матэматыкі навучае Тамара Міхайлаўна. “Калі ты не зразумеў тое, што тлумачыць Тамара Міхайлаўна, то ўжо ніколі не зразумееш,” – гавораць і вучні, і іх бацькі. Усе яе вучні здаюць паспяхова ўступныя экзамены па матэматыцы, паспяхова навучаюцца ў розных вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установах нашай краіны. Колькі іх было за працоўнае жыццё настаўніцы: Шубка Людміла, Семяновіч Андрэй, Слівец Марына, Касякова Вольга, Мігун Дзмітрый, Касякова Кацярына, Вішнеўская Святлана, Гапановіч Дзмітрый, Бубіч Лілія, Мірановіч Інга і многія-многія іншыя.

І ўсё гэта таму, што настаўніца ідзе на ўрок з мэтай навучыць кожнага вучня на тым узроўні, якім ён у стане авалодаць. А калі будзе магчыма, то дапамагчы яму ўзняцца на наступную прыступку. Таму на ўроках у Тамары Міхайлаўны заўсёды пануе рабочая атмасфера. Скрыпяць ручкі, шамацяць сшыткі. Дзеці авалодваюць асновамі матэматыкі, а вядзе іх да ведаў добрая настаўніца – Тамара Міхайлаўна, сапраўдная, нястомная…

Яшчэ тады, у пачатку сваёй педагагічнай дзейнасці, яна палюбіла не толькі свой прадмет, а і дзяцей. Менавіта ў той час Тамара Міхайлаўна зразумела, што трэба ставіцца да дзяцей уважліва, што ўсе яны розныя і добрыя, трэба толькі падабраць ключык да іх сэрцаў.

І яна падбірае “свае” ключыкі да дзіцячых сэрцаў вось ужо 42 гады педагагічнай дзейнасці. А вучні да яе ідуць не толькі на ўрокі, а і на кансультацыі і дадатковыя заняткі ў выхадныя і святочныя дні, пасля заняткаў і дадому. І з усімі яна займаецца, знаходзіць час, нягледзячы на загружанасць хатнімі справамі, нягледзячы на ўзрост, нягледзячы на мнагалюднасць у доме. А гэта сапраўды так. У Тамары Міхайлаўны зараз сямёра ўнукаў, на лета яны ўсе прыязджаюць на канікулы да бабулі.

Вось такі яна настаўнік, настаўнік-прафесіянал і проста чалавек з Вялікай літары, якім павінен быць педагог, якога паважаюць у калектыве за ўменне ўсё зрабіць своечасова і на высокім узроўні. Пра такіх, як яна, можна сказаць: “Настаўнік старой загартоўкі”.

У наш складаны час, час камп’ютараў і электронікі, самым важным, лічыць Тамара Міхайлаўна, з’яўляецца здароўе. Калі няма здароўя, то табе не патрэбна ні тэарэма Піфагора, ні корань квадратны. Вось чаму галоўная задача – захаваць здароўе дзіцяці. Тамара Міхайлаўна з вялікім клопатам, як да сваіх дзяцей і ўнукаў, ставіцца да вучняў, праводзіць разнастайныя фізкультхвілінкі і не дапускае перагрузкі, хаця патрабуе ведання патрэбных матэрыялаў на ўроку.

Сама вельмі сціплая, памяркоўная, з вялікай павагай адносіцца да вучняў, на ўроку ў яе пануе псіхалагічны камфорт, цішыня, спакой і праца, праца…
Трубчык Валянціна Пятроўна

Яна, бадай, нічым не вылучаецца сярод іншых вясковак. Сціплая, памяркоўная, з прыветлівай усмешкай . Цяпер яна рэдка бывае на людзях, больш дома, з унукамі.

... Згадваючы пачатак сваёй працоўнай дзейнасці ў Малагарадзячыцкай школе (а было гэта 30 гадоў таму) , мне ўспамінаецца “ агенъчык “, прысвечаны Дню настаўніка. Вучні-старшакласнікі прапаноўвалі ўдзельнічаць у конкурсах, задавалі пытанні настаўнікам, а Валянціну Пятроўну пaпpacілi праспяваць што- небудзь. Ніколі не забуду тое выкананне i словы (ніхто так гэту песню не спяваў - сур'ёзна, усхвалявана, пранікнёна, як Валянціна Пятроўна). Здаецца, i сёння чую:

Понимаешь, мама, я учитель,

Видишь, я вхожу, бледнея, в класс.

Это мне решили поручить их

Сорок душ и восемьдесят глаз.
Учитель, сколько надо любви и огня,

Чтобы слушали, чтобы верили,

Чтобы помнили люди тебя.

...А пачыналася дарога Трубчык Валянціны Пятроўны ў 1959 годзе, калі яна, зусім яшчэ дзяўчо (худзенькая ды i ростам малая) пасля заканчэння Аршанскага педагагічнага вучылішча разам з іншымі васьмю аднакурсніцамі прыехала па накіраванні ў Любанскі раён. 3 таго часу "ласкавая лясная старана", веска Малыя Гарадзячыцы, стала для яе другой радзімай. Тут сустрэла сваё каханне, тут нарадзіліся дзеці - Таццяна, Анатоль, Галіна. На пытанне, чаму менавіта абрала прафесію настаўніка, Валянціна Пятроўна, нават не задумваючыся, адказала:

- Колькі жыла, толькі i думала, што буду настаўніцай. I такой, як Бурлакова Зінаіда Максімаўна, мая першая настаўніца. Настаўнік - самы добры чалавек на зямлі, а Зінаіда Максімаўна была разважлівая, спакойная, да кожнага ўмела падысці, супакоіць.

Потым з усмешкай успамінае адну крыўду на любімую настаўніцу: паставіла чацвёрку па чытанні толькі за тое, што Валя чытала бегла, а трэба было па складах. Усе сем гадоў вучаніца Канчанскай сямігадовай школы Гарадоцкага раёна Ганчарова Валянціна была выдатніцай. Любімым урокам была матэматыка. I хоць не было ніякіх дапаможнікаў, апрача школьнага падручніка, ды i то адзін на некалькі вучняў, хоць парою да поўначы праседжвала над цяжкай задачай, заўсёды падрыхтаванай прыходзіла на ўрок!


Шырына Ксенія Іванаўна

Шырына Ксенія Іванаўна нарадзілася ў вёсцы Працавічы Слуцкага раёна Мінскай вобласці. Многа гадоў назад вясковая дзяўчынка закончыла сельскую школу і стала студэнткай Слуцкага педвучылішча, дзе за свае поспехі заваявала павагу сакурснікаў і выкладчыкаў.c:\documents and settings\библиотека\рабочий стол\шкреблик фото 001.jpg

У 1940 годзе Ксенія Іванаўна закончыла Слуцкае педвучылішча і была накіравана на працу загадчыцай Мяжылескай школы Старадарожскага раёна і настаўніцай першага класа. Дзеці і іх бацькі адразу адчулі, што ім пашанцавала. Добрая і строгая, вясёлая і сур’ёзная, Ксенія Іванаўна сумела аб’яднаць дзяцей і іх бацькоў, вучыла іх любіць школу і вучобу.

Але нядоўга працавала маладая настаўніца. Хутка пачалася вайна, школа была закрыта, і Ксенія Іванаўна занялася сельскай гаспадаркай. Са школы яна прывезла патэфон, і ў яе дома пачала сабірацца моладзь. Яны ўсе разам раіліся, што рабіць. Будучы камандзір атрада, студэнт Мінскага медыцынскага інстытута Бемко Мікалай Данілавіч, паручаў заданні кожнаму з іх. Ксенію Іванаўну накіравалі ў Катоўскую школу Слуцкага раёна, дзе яна працавала настаўніцай пачатковых класаў. З вучнямі яна праводзіла гутаркі аб падзеях на фронце, аб перамозе нашага народа над фашысцкімі акупантамі. За гэта яна была арыштавана і пасаджана ў турму ў вёсцы Цараўцы, дзе размяшчаўся паліцэйскі гарнізон. Сем дзён яе дапрашвалі, але яна нічога не сказала. Будучы муж Грыневіч Сямён сабраў подпісі, што яна невіноўная, прынёс у паліцыю, і яе адпусцілі. На наступны дзень сем’я Шырынай Ксеніі Іванаўны пайшла ў партызанскі атрад брыгады Чкалава , які размяшчаўся ў вёсцы Азломль Любанскага раёна.

Затым паліцэйскі гарнізон у вёсцы Цараўцы быў рагромлены. За ўдзел у гэтай аперацыі Ксенія Іванаўна атрымала падзяку ад камандавання брыгады.

Адважная партызанка выконвала розныя даручэнні, у тым ліку хадзіла на падрыў чыгуначнай дарогі Слуцк- Баранавічы. Калі ішлі на заданне ў бок Урэчча, то злавілі перакладчыцу і двух немцаў і атрымалі ад іх цэнныя звесткі.

Асабліва запомнілася Ксеніі Іванаўне, калі яна з групай партызан перапраўлялі на пароме цераз Пціч прадукты і адзенне воінам на фронт. Пераправіўшы ўсё, яны вярталіся ў атрад. Немцы заўважылі іх і адкрылі агонь. Многія загінулі, Ксенія Іванаўна засталася жывая. Яна была ўзнагароджана орэнам Айчыннай вайны і шасцю медалямі.

Закончылася вайна Ксенія Іванаўна і Сямён Грыневіч пажаніліся і прыехалі жыць у вёску Малыя Гарадзячыцы Любанскага раёна. Ксенія Іванаўна была накіравана на працу настаўніцай пачатковых класаў ў Малагарадзячыцкую школу.

У яе ўсё атрымлівалася. І дзеці любілі яе, і бацькі паважалі. Здзіўляла яе энергія. Яна не ведала стомы. Усё ладзілася ў Ксеніі Іванаўны і на рабоце, і дома. Яны з мужам выгадавалі двух сыноў і дачку. Усё жыццё пражылі ў згодзе.

Ксенія Іванаўна- патрыёт сваёй малой радзімы, якой стала для яе вёска Малыя Гарадзячыцы. Дапазна ў яе доме гарэла святло, яна пісала планы, правярала сшыткі.



Яе крэда простае і вечнае: любіць, паважаць у вучні асобу, верыць у яго магчымасці, падтрымліваць лепшае. Яна была добрай і яскравай, не шкадавала дзецям цяпла і ласкі. У 2002 годзе яе не стала. Але яе помняць вучні, якіх яна вучыла, жыхары вёскі, а таксама яе калегі па працы.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка