Урок геаграфіі ў 10 класе Тэма ўрока: Размяшчэнне насельніцтва




Дата канвертавання28.04.2017
Памер58.81 Kb.
Аўтар: Любоў Віктараўна Дамарацкая,

настаўнік геаграфіі вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі ДУА “Ланскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа” Нясвіжскага раёна



Адрас установы адукацыі: 222632, вул. Школьная, 38, аг. Лань Нясвіжскага раёна, Мінскай вобласці.

Кантактны тэлефон: 8 (01770) 31124, 8 (01770) 31143

Электронны адрас установы адукацыі: lansk@nesvizh.edu.by
Урок геаграфіі ў 10 класе

Тэма ўрока: Размяшчэнне насельніцтва

Мэта ўрока: стварэнне ўмоў для фарміравання ведаў аб размяшчэнні насельніцтва, яго шчыльнасці, тыпах паселішчаў і ролі гарадоў у сістэме рассялення.

Задачы:

  • садзейнічаць фарміраванню ведаў аб размяшчэнні і рассяленні насельніцтва Беларусі;

  • актуалізаваць веды па тэме “Насельніцтва”;

  • арганізаваць работу вучняў з рознымі крыніцамі інфармацыі;

  • развіваць у вучняў уменні сама- і ўзаемаацэнкі;

  • садзейнічаць выхаванню ў вучняў патрыятызму, любові да Радзімы.

Тып урока: вывучэнне новага матэрыялу.

Форма ўрока: інтэлектуальны марафон.

Абсталяванне: карта “Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Рэспублікі Беларусь”; атласы “Рэспубліка Беларусь”; вучэбны дапаможнік “Геаграфія Беларусі” 10 клас; рабочыя сшыткі; контурныя карты; прэзентацыя.

Ход урока

I. Арганізацыйны момант.

Настаўнік. Добры дзень. Мы пачынаем наша падарожжа па Беларусі.

І сёння мы пазнаёмімся з размяшчэннем насельніцтва на тэрыторыі нашай краіны. Як вы думаеце, якія пытанні ў нас могуць узнікнуць падчас такога падарожжа? Вось вы самі і акрэслілі тыя задачы, якія мы павінны вырашыць на ўроку: даведацца, як размешчана насельніцтва па тэрыторыі нашай краіны, пазнаёміцца з асноўнымі тыпамі паселішчаў, высветліць ролю гарадоў у сістэме рассялення. На ўроку мы будзем актыўна працаваць, таму ўсміхнёмся адзін аднаму. Бо калі пачынаць справу з усмешкі, то ўсё павінна атрымацца.



II. Актуалізацыя ведаў.

Настаўнік.У кожнага чалавека ёсць Радзіма, якую ён любіць усёй душой. Любіць тое месца, дзе нарадзіўся і жыве, родную прыроду, свой народ.

На карце вялікага свету

Яна, як кліновы лісток,

Песня гарачага лета,

Крынічнай вады глыток,

Мяжуе з Польшчай, Украінай,

Расіяй, Латвіяй, Літвой

Твой родны край, твая Айчына,

Жыццё тваё і гонар твой.

І ты яе запомні імя,

Як неба, сонца і зару.

Твая зямля, твая Радзіма

Названа светла: Беларусь!

Ю. Свірка. “Твая Беларусь”


Настаўнік. А пачнём нашу работу з чароўнага куфэрка, у якім схаваны сцвярджэнні, з якімі вы можаце пагадзіцца або не пагадзіцца. Адказ патрэбна абгрунтаваць. Будзьце ўважлівымі, таму што вам патрэбна будзе таксама ацаніць адказ суседа.

  1. У Беларусі пражывае больш за 10 млн. чалавек. (Не. Па дадзеных перапісу насельніцтва ў Беларусі пражывае менш за 10 млн. чалавек Гэта звязана з адносна невысокай нараджальнасцю).

  2. У Беларусі адмоўны паказчык прыросту насельніцтва. (Так. Ён роўны -5).

  3. У апошнія 30 гадоў павялічылася колькасць людзей узросту ад 0 да 15 гадоў. (Не. Колькасць людзей гэтага ўзросту скарацілася. Звязана гэта з адносна нізкай нараджальнасцю і старэннем нацыі).

  4. У складзе насельніцтва пераважаюць жанчыны. (Так. Асноўныя прычыны гэтага: неаднолькавая працягласць жыцця, гібель мужчын на вытворчасці, войны, парушэнні ЗЛЖ).

  5. На нараджальнасць у Беларусі паўплывала ўрбанізацыя. (Так. Колькасць дзяцей у гарадскіх сем’ях традыцыйна меншая, чым у сельскіх).

  6. У складзе насельніцтва Беларусі пераважаюць рускія і палякі. (Не. У складзе насельніцтва пераважаюць беларусы, на 2-ім месцы – рускія, на 3-ім – палякі).

  7. За апошнія дзесяцігоддзі значна павялічылася доля сельскіх жыхароў. (Не. Доля сельскіх жыхароў зменшылася. Звязана гэта з развіццём гарадскога сектара, рознымі ўмовамі пражывання ў сяле і ў горадзе).

III. Фарміраванне новых ведаў, уменняў і навыкаў.

Настаўнік. Найбольш поўна характарызуе размяшчэнне насельніцтва па тэрыторыі краіны такі паказчык, як шчыльнасць насельніцтва. Як разлічваецца гэты паказчык? (Колькасць насельніцтва дзеляць на плошчу тэрыторыі). Сярэдняя шчыльнасць насельніцтва Беларусі складае 46 чал./км.кв. (вучні запісваюць у сшыткі), але ў розных рэгіёнах краіны яна мае значныя ваганні. Разгледзім, якія яны.

Работа з матэрыялам падручніка (работа ў парах): Прааналізуйце малюнак 94 «Шчыльнасць насельніцтва» і прачытайце матэрыял на старонцы 178. Адкажыце на пытанне: якія тэрыторыі маюць найбольшую, а якія найменшую шчыльнасць насельніцтва?

У працэсе засялення тэрыторыі ў яе межах фарміруецца пэўная сістэма рассялення.

Прачытайце матэрыял на старонцы 179 і адкажыце на пытанне: Што называецца сістэмай рассялення? (Вучні запісваюць у сшыткі).

Сістэма рассялення Беларусі складаецца з пэўных тыпаў паселішчаў (вучні складаюць схему).

Тыпы паселішчаў

гарадскія сельскія






горад вёска

пасёлак гарадскога тыпу сяло

рабочы пасёлак хутар

курортны пасёлак аграгарадок
Настаўнік. Сістэма рассялення фарміравалася ў Беларусі паступова на працягу доўгага часу. Першымі пастаяннымі паселішчамі былі сельскія паселішчы. Канцэнтрацыя ў пэўных месцах насельніцтва, не звязанага з сельскай гаспадаркай, прывяла да ўзнікнення гарадоў.

Работа з матэрыялам падручніка (работа ў парах): Прааналізуйце малюнак 95 “Старажытныя гарадскія паселішчы”, назавіце старажытныя гарады Беларусі.

Паведамленні вучняў аб Полацку, Нясвіжы (апераджальнае заданне).

Настаўнік. У Беларусі ў другой палове XX ст. з’явіліся новыя, маладыя гарады.

Паведамленне вучня аб Салігорску (апераджальнае заданне).

IV. Фізкультхвілінка “Гарады” (вучні перадаюць мяч па кругу, называючы гарады Беларусі).

Работа з контурнай картай. (Нанясенне на карту старажытных і маладых гарадоў Беларусі).

Настаўнік. У залежнасці ад выконваемых функцый гарады падзяляюцца на 8 тыпаў.

Работа з матэрыялам падручніка (работа ў парах): Прачытайце матэрыял на старонках 181-182 і адкажыце на пытанні: Якія тыпы гарадоў вылучаюць? Да якога тыпу вы б аднеслі г. Нясвіж?

V. Замацаванне новага матэрыялу.

  • Як размяшчаецца насельніцтва па тэрыторыі Беларусі?

  • Якая роля гарадоў у сістэме рассялення?

  • Выканайце тэставае заданне.

  1. Размяшчэнне насельніцтва характарызуецца паказчыкам:

а) шчыльнасць насельніцтва;

б) натуральны прырост;

в) міграцыя.

  1. Сярэдняя шчыльнасць насельніцтва Беларусі складае:

а) 41чал./ км кв.;

б) 46 чал./ км кв.;

в) 50 чал./ км кв.

  1. Найбольшую шчыльнасць насельніцтва сярод абласцей мае:

а) Віцебская;

б) Гомельская;

в) Мінская.

  1. Самы старажытны горад Беларусі:

а) Гродна;

б) Полацк;

в) Ліда.

  1. Які тып паселішчаў не з’яўляецца гарадскім:

а) пасёлак гарадскога тыпу;

б) аграгарадок;

в) курортны пасёлак.

  1. Мінск і абласныя цэнтры з’яўляюцца комплексна развітымі гарадамі:

а) так; б) не.

  1. Маладым горадам не з’яўляецца:

а) Жодзіна;

б) Салігорск;

в) Пінск.

  1. Маладыя гарады ўзніклі ў сувязі з … (дапоўніце сказ)

Правільныя адказы:

1а, 2б, 3в, 4б, 5б, 6а, 7в, 8 прамысловым асваеннем тэрыторыі.

(1 – 7 пытанні па 1 балу, 8 – 3 балы).

VI. Рэфлексія.

Якія этапы ўрока былі для вас найбольш складанымі? Як вы думаеце, чаму ўзніклі цяжкасці? Што найбольш цікавым было на ўроку?



VII. Дамашняе заданне.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка