Урок геаграфіі 9 клас Тэма: Настаўніца геаграфіі Сокалава Таццяна Пятроўна адукацыя вышэйшая




Дата канвертавання13.01.2019
Памер55.5 Kb.


ДУА “Соснаўскі ВПК ДС-СШ №2 Любанскага раёна”

Урок геаграфіі

9 клас

Тэма:


Настаўніца геаграфіі

Сокалава Таццяна Пятроўна

адукацыя вышэйшая

кваліфікацыйная катэгорыя першая

Сосны2,2018 год

Мэта:стварыць умовы для фарміравання у вучняў уяўлення пра геаграфічнае становішча Японіі,прыродна-сыравінны патэнцыял краіны, насельніцтва і асаблівасці яго размяшчэння, матэрыяльную і духоўную культуру , спецыялізацыю гаспадаркі, знешне-эканамічныя сувязі ;

садзейнічаць развіццю ў вучняў увагі,мыслення, умення працаваць з тэкстам падручніка, выдзяляць галоўнае, працаваць з картаграфічным матэрыялам і іншымі крыніцамі інфармацыі, расшыраць кругагляд;

выхоўваць у вучняў павагу да традыцый іншых народаў;

Тып урока: урок вывучэння новага матэрыялу

Абсталяванне: фізічная карта Еўразіі, атлас 7-9 клас,контурныя карты, карткі з заданнямі,мультымедыйная ўстаноўка , выстаўка “Прадметы Японскай культу-ры”

Ход урока

I .Арганізацыйны момант

Слова настаўніка.Тэма нашага ўрока- Японія. Сёння мы зробім вандроўку ў краіну, якую называюць “краінай наадварот”. І для гэтага ёсць усе падставы : руль у машыны з правага боку ,паліто падае жанчына,кошкі бясхвостыя,ядзяць палачкамі,пішуць зверху ўніз,спяць на падлозе,а белы колер з’яўляецца траурным. І гэта усё Японія! Як выдумаеце, пра што мы сёння будзем гаварыць на ўроку?

( вучні самастойна вызначаюць мэты ўрока, а пасля настаўнік падагульняе )

План урока

1.”Візітная картка”.Асаблівасці ГС.

2.Прыродна-рэсурсны патэнцыял

3.Насельніцтва. Матэрыяльная і духоўная культура

4. Прамысловасць

5. Сельская гаспадарка

6. Транспарт і знешнія сувязі ( слайд 1)

II. Вывучэнне новага матэрыялу

Настаўнік: першы пункт нашага плана “Візітная картка Японіі.( слайд 2)Плошча 372 тыс.км,насельніцтва 128 млн чалавек, сталіца Токіа

Геаграфічнае становішча(праца з падручнікам, с.121)( слайд 3)

---дзе размяшчаецца Японія?

--- склад тэрыторыі, колькасць астравоў, працягласць тэрыторыі( паказваюць на карце)

---якімі марамі абмываецца ?

---з якімі дзяржавамі мяжуе?

---нанясіце на контурную карту астравы і моры, а таксама дзяржавы , з якімі мяжуе Японія(пасля гэтага вучні робяць вывад по 1 пункту)

2. Прыродна-рэсурсны патэнцыял Настаўнік: Наша задача—ацаніць прыродныя ўмовы для жыццядзейнасці насельніцтва, для спецыялізацыі гаспадаркі краіны( праца з атласам)

-У чым асаблівасць тэктанічнай будовы Японіі. Пакажыце сувязь паміж геалагічнай будовай, рэльефам і кар. выкапнямі.( атлас стар. 6)

---Якія формы рэльефа характэрны для Японіі

Паведамленне пра гару Фудзіяма ( апераджальнае заданне слайд 4)

-якімі карыснымі выкапнямі багата Японія (Праца с атласам ст. 86)

Вывад : на тэрыторыі пераважае горны рэльеф, карыснымі выкапнямі забяспечана краіна слаба.

---У якіх кліматычных паясах размешчана Японія

--- У чым асаблівасць клімату Японіі

---Якая расліннасць у Японіі(паведамленне вучаніцы слайд 5-6)



Фізкультхвілінка на 20 мін.(Японская музыка)

Настаўнік: А зараз мы працуем у парах. Кожная пара атрымае заданне на картках. На гэта вам адвядзецца (3-5 хвілін).

Характарыстыка па плану

1 пара-насельніцтва

2 пара-прамысловасць

3 пара-сельская гаспадарка

4 пара-транспарт і знешнеэканамічныя сувязі

Заданні 1 пара

1 Колькасць насельніцтва Японіі?

2 Палавы і ўзроставы склад насельніцтва( слайд 7)

3 Этнічны склад, рэлігія( слайд 8)

4 Асаблівасці размяшчэнне насельніцтва

5 Урбанізацыя, колькасць гарадскога насельніцтва, буйныя агламерацыі( слайд 9)



Апераджальныя заданні( слайд 10-14)

1 Паведамленне пра выхаванне

2 Паведамленнепра бансай

3 Паведамленне праікебану

4 Паведамленнепра кімано

5 Паведамленнепра сакуру



Заданні 2 пара

1 Назавіце спецыялізіраваныя галіны прамысловасці.

2 Характарыстыка энергетыкі і электраэнергетыкі. Вызначце яе месца ў сусветнай эканоміцы.( слайд 15)

3 Характарыстыка хімічнай прамысловасці

4 Характарыстыка машынабудаванне

5 Характарыстыка металургіі

6 Характарыстыка легкай, харчовай, дрэваапрацоўчай прамысловасці

Галіны прамысловасці

суднабудаванне

машынабудаванне аўтамабілебудаванне

электроніка

работатэхніка

прыборабудаванне

энергетыка і электраэнергетыка

хімічная

легкая, дрэваапрацоўчая

Вывад: Краіна займае вядучыя пазіцыі ў энергетыцы, у электроніцы, аўтамабілебудаванні і выплаўцы сталі

Заданні 3 пара

1 На чым спецыялізуецца сельская гаспадарка ў Японіі?

Сельская гаспадарка

Раслінаводства жывелагадоўля

2 Характарыстыка раслінаводства

3 Характарыстыка жывелагадоўлі

4 Якую ролю адыгрывае аквакультура

Заданні 4 пара

Транспарт і знешнеэканамічныя сувязі

1 Якія віды транспарту пераважаюць ў краіне

Транспарт

аўтамабільны чыгуначны марскі

2 Якую ролю адыгрывае марскі

3 Якога віду транспарта не мая Японія?Чаму?

4 Якое значэнне знешняга гандлю ў Японіі

Знешнеэканамічныя сувязі

Экспарт імпарт

III. Падагульненне. Міні-тэст: ці правільнае сцвярджанне

1 Японія размешчана на усходзе Азіі, на астравах, аддаленых ад мацерыкоў экваторыямі ўскраінных мораў

а) так б) не

2 Гара Фудзіяма— дзеючы вулкан і самая вялікая вяршыня краіны

а) так б) не

3 У краіне нізкая нараджальнасць, а працягласць жыцця—адна з самых высокіх у свеце

а) так б) не

4 Большасць насельніцтва складаюць Японцы

а) так б) не

5) Большасць насельніцтва пражывае ў гарадах

а) так б)не

6)Па аб’ёмах вытворчасці электраэнергіі займае 1-ае месца ў свеце

а) такб) не

7)У сельскай гаспадарцы лідзіруе жывёлагадоўля ?

а) такб) не

8) Па перавозцы грузаў займае 2-ое месца марскі транспарт?

а) такб) не

IV.Падвядзенне вынікаў

V. Дамашняе заданне п.17, пыт.3-4, ст.129

VI. Рэфлексія.У якім месцы вы б хацелі апынуцца ў Японіі ?



V II . Выстаўленне адзнак



База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка