Урок матэматыкі Сума разрадных складаемых 4 клас Трацюк Наталія Міхайлаўна настаўнік пачатковых класаў




Дата канвертавання11.05.2017
Памер90 Kb.
Дзяржаўная установа адукацыі

“Радзежская сярэдняя школа”

Маларыцкага раёна

Брэсцкай вобласці

Урок матэматыкі

Сума разрадных складаемых

4 клас
Трацюк Наталія Міхайлаўна

настаўнік пачатковых класаў

I катэгорыі


2016 год


Тэма: Сума разрадных складаемых

Мэта: навучыць дзяцей раскладваць мнагазначныя лікі на суму разрадных складаемых

Задачы: пазнаёміць з запісам лікаў у выглядзе сумы разрадных складаемых, фарміраваць уменне выдзяляць разрады і класы у запісе мнагазначнага ліку; працягваць замацоўваць уменне чытаць і запісваць мнагазначныя лікі; удасканальваць навык вуснага ліку, уменне выконваць дзеянні з мнагазначнымі лікамі;

развіваць уменне прымяняць на практыцы тэарэтычныя веды, рашаць састаўныя задачы і ўраўненні;

выхоўваць інтарэс да матэматыкі, акуратнасць(слайд 2)

Абсталяванне: мультымедыйны праектар, экран, камп’ютар, раздатачны матэрыял, карткі, наглядны матэрыял, падручнік.

Тып уроку - урок удасканалення ВУН, з выкарыстаннем МП.

Урок абапіраецца на веды, уменні, атрыманыя раней.

На ўроку выкарыстоўваліся ІКТ.

Формы арганізацыі вучэбнай дзейнасці: калектыўная, групавая, індывідуальная (практычная дзейнасць), праца па падручніку.

Метады: славесныя, наглядныя, практычныя, эмацыянальныя (заахвочванне, выкарыстанне яркіх наглядных выяў), пазнавальныя (пазнавальная цікавасць, апора на жыццёвы досвед), сацыяльныя (праца ў групах).

Час рэалізацыі ўрока – 45 хвілін.

Ход уроку


  1. Арганізацыйны момант (слайд 1)

Празвінеў званок,

Пачынаецца ўрок.

За сталы мы ціха селі,

Адзін на аднаго паглядзелі.

Усміхніцеся адзін аднаму. Сваімі ўсмешкамі пажадайце адзін аднаму поспехаў на ўроку.

- Сёння ў нас з вамі незвычайны ўрок. Мы адправімся ў вандра-ванне.



  1. Вуснае лічэнне

  1. Рашэнне выразаў

- Але для кожнага вандравання павінен быць транспарт. А вось на якім транспарце адправімся ў падарожжа, вам патрэбна адгадаць, выканаўшы заданне. Рашыце выразы (карткі) (слайд 2)

801-200*4 Р

120:(4+2)

А


(300-90):3

К


703-120*5 Е

200+80:2

Т


836:4+100

А

- А цяпер размясціце адказы ў парадку ўзрастання і назавіце слова, якое атрымалася. (Ракета) (слайд 3)

- Для нашага вандравання патрэбна ракета.



  1. Знайдзі закінутую ракету (слайд 4)

- Малайцы! (слайд 5)

- Паглядзіце на экран. Вось на гэтай ракеце мы адправімся ў шлях.

e:\from i-net\mikl\мишкино\естественные науки\астрономия\исследователи космоса\voy06старт1.jpg


  1. Вусная задача

Але перш, чым адправіцца ў палёт, неабходна заправіць ракету. Палічыце колькі трэба тон паліва на палёт за 45 хвілін? (слайд 6)

Складзіце задачу па дадзенай умове і рашыце яе.

5 мін - 10 т паліва

45 мін -? т паліва

10:5=2 (т/мін)

2*45=90 (т)

- Гатовы да адлёту?

- Як звалі першага касманаўта Зямлі?

Дзеці: Юрый Аляксеевіч Гагарын. (слайд 7)

- Як называўся касмічны карабель, на якім Юрый Аляксеевіч Гагарын падняўся ў космас? ("Усход")(слайд 8)

- Адкрывайце вашы бартавыя журналы (сшыткі) і запішыце дату адлёта. Сёння у нас 4 кастрычніка - міжнароднае свята, прысвечанае таму укладу, які ўносіць касмічная навука і тэхніка для паляпшэння жыцця чалавецтва. (слайд 9)

4 кастрычніка 1957 года – запуск першага штучнага спадарожніка Зямлі «Спадарожнік I»



  • А цяпер, паляцелі! (слайд 10)

  1. Паведамленне тэмы і мэты ўрока

- Тэма сенняшняга ўрока “Сума разрадных складаемых” (слайд 11)

(Слайд 12)



- На ўроку мы будзем падарожнічаць па планетах Сонечнай сістэмы, будзем вучыцца раскладваць мнагазначныя лікі на суму разрадных складаемых; працягваць замацоўваць уменне чытаць і запісваць мнагазначныя лікі; рашаць састаўныя задачы і ўраўненні.



  1. Вывучэнне новай тэмы

- Мы адпраўляемся на самую бліжэйшую ад Сонца планету «Меркурый» (слайд 13). Гэта самая хуткая планета. Яна звяртаецца вакол Сонца за 88 дзён. А хто скажа, за колькі дзён звяртаецца вакол Сонца наша планета Зямля? На гэтай планеце навучыцеся раскладваць мнагазначныя лікі на суму разрадных складаемых.

  1. - Прадстаўце лік 128 у выглядзе сумы разрадных складаемых.

( 128 = 100 + 20 + 8) (слайд 14)

- Дакладна. Мнагазначныя лікі замяняюцца сумай разрадных складаемых аналагічна. Паглядзіце на экран.

- Паспрабуйце раскласці лік 42785 на суму разрадных складаемых

42785=40000+20000+700+80+5

- Запішыце ў сшытак лікі сумай разрадных складаемых (№1, с.40) (слайд 15,16)

- Мы пакідаем планету «Меркурый» і адпраўляемся на планету «Венера»(слайд 17). Венера падобная на Зямлю, амаль такога ж памеру. Яна акружаная тоўстым пластом аблокаў, але яе атмасфера складаецца з вуглякіслага газу і сернай кіслаты. Пад аблокамі стаіць моцная спякота.



  1. - Вядомы сумы разрадных складаемых, назавіце лікі (слайд 18)

Фізкультхвілінка для вочак (слайд 19,20)

  1. Замацаванне вывучанага

  • Ўвага. Перад намі планета "Марс" (слайд 21). Марс - чацвёртая планета ад Сонца. Паверхня планеты ўтрымлівае шмат жалеза, якое дае чырвоны колер. Марс менш Зямлі, але ў яго ёсць два спадарожніка - Фобас і Дэмас (што ў перакладзе азначае Страх і Жах - так клікалі сыноў Бога вайны).

  1. Праца па падручніку. Задача (№6 с.41) (слайд 22,23)

1 – 26 т збожжа

2 – ? т збожжа, на 9 т больш ? т збожжа

- Мы пакідаем планету «Марс» і набліжаемся да планеце «Юпітэр» (слайд 24). «Юпітэр» - самая вялікая планета ў Сонечнай сістэме. Складаецца галоўным чынам з розных газаў. Планета мае 16 спадарожнікаў. Тут мы крыху адпачнем і адправімся далей.

Фізкультмінутка (слайд 25)

- Далей наступная планета - «Сатурн» (слайд 26,27). Сатурн – другая па велічыні планета Сонечнай сістэмы. Яна акружаная мноствам яркіх кольцаў, якія складаюцца з абломкаў лёду і камянёў.



  1. Самастойная праца (карткі) (слайд 28)

 Раскладванне мнагазначных лікаў на суму разрадных складаемых

1 варыянт:

6 300 =


780 =

100 370 =

8 400 720 =

 

2 варыянт:

5 600 =

930 =


400 210 =

5 200 490 =



- А цяпер набліжаемся да планеты «Уран» (слайд 29). Планета «Уран» складаецца з маленькага каменнага ядра і змёрзлых газаў.

  1. Рашыце ураўненні па варыянтам (слайд 30)

170 + а = 869 с – 841 = 108

  • Вы паспяхова выканалі заданне і мы на шляху да планеты «Няптун» (слайд 31). Планета «Няптун» мігоча блакітнаватым святлом, якое нагадвае бляск вады. Тэмпература на паверхні Няптуна - мінус 200 градусаў. На планеце лютуюць самыя моцныя буры ва ўсёй Сонечнай сістэме.

  1. Рашыце задачу (слайд 32)

Перыметр прамавугольніка 60 см, шырыня – 12 см. Знайдзіце даўжыню прамавугольніка.

12 * 2 = 24 (см)

60 – 24 = 36 (см)

36 : 2 = 18 (см)

- Увага! Мы адпраўляемся на апошнюю планету «Плутон» (слайд 33). «Плутон» - самая маленькая планета Сонечнай сістэмы. Плутон так далёка ад Сонца, што на яго паверхні пануе неверагодны холад да мінус 230 градусаў.


  1. Назавіце разрадны састаў лікаў (слайд 34).

1820 7530 418 418 12 589

- Малайцы!



  • Вось і падышло да канца наша падарожжа. Шмат цікавых матэматычных заданняў выканалі мы, падарожнічаючы па планетах Сонечнай сістэмы. Пара вяртацца на Зямлю, дзе нас любяць і чакаюць. Мы апынуліся на планеце Зямля (слайд 35). А хто ведае, ці ёсць спадарожнік у нашай планеты? Як называецца? (Месяц)

  • Дадатковае заданне:

Адлегласць ад Зямлі да Месяца 384 400 км. Зімой адлегласць ад Зямлі да Месяца - 363 104 км, летам - 405 696 км. На колькі км далей знаходзіцца Зямля ад Месяца летам, чым узімку?

405 696 - 363 104 = 42 592 (км)



  1. Падвядзенне вынікаў

  • Малайцы! Сёння кожны з вас дасягнуў поспеху. І вось наша падарожжа закончана.

- Дзеці, аб чым вы даведаліся на ўроку?

- Якія заданні былі самымі лёгкімі , цікавымі?

- Пры выкананні якіх заданняў вам патрэбна была дапамога?


  1. Рэфлексія (слайд 37)

У вас на стале ляжаць тры кружкі, ацаніце сваю працу на ўроку.

а) Калі ўрок вам спадабаўся, у вас цудоўны настрой, ўсё паспелі, задаволены сабой поўнасцю – падніміце зялёны кружок;

б) Калі ўрок вам спадабаўся, у вас цудоўны настрой, але не ўсё паспелі, ёсць над чым папрацаваць – падніміце жоўты кружок;

в) А калі ўрок не спадабаўся і заданні не змаглі выканаць без дапамогі - чырвоны кружок.



  1. Дамашняе заданне (слайд 38)

№10, № 11, с.41

Урок закончаны. Дзякуй за працу!



Спіс выкарыстаных крыніц

  1. http://www.openclass.ru/

  2. http://festival.1september.ru/articles/subjects/33

  3. http://www.4stupeni.ru/konspekts.html

  4. http://www.beatmakerz.ru/page.php?konspekti/p=28190

  5. http://uroki.es/uroki-russkogo-yazyika-3-klass/uroki-russkogo-3-klass-pristavka.html

  6. http://infourok.ru/material.html?mid=5060

  7. http://www.uchportal.ru/load/46-1-0-12840

  8. www.viki.rdf.ru

  9. www.prezentacya.ru

  10. www.ucoz.ru

  11. www.slidespace.ru

  12. www.suhin.narod.ru

  13. www.masterclassy.ru

  14. www.babyblog.ru




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка