Урок навучання грамаце ў 1 класе. Навучальнае сачыненне "восень" Глінішча, 2014/2015 навучальны год




Дата канвертавання06.01.2017
Памер143.38 Kb.
ДУА “Глінішчанскі дзіцячы сад – сярэдняя школа імя І.П.Мележа”

Урок навучання грамаце ў 1 класе.

Навучальнае сачыненне “ВОСЕНЬ”

Глінішча, 2014/2015 навучальны год
Тэма: Навучальнае сачыненне «ВОСЕНЬ»

Мэта: ♦ вучыць дзяцей ўважліва ўзірацца ў навакольны свет, бачыць прыгажосць прыроды;

♦ развіваць вусную і пісьмовую мову і пазнавальную актыўнасць вучняў;

♦ фарміраваць літаратурныя здольнасці;

♦ выхоўваць любоў да прыроды, умацоўваць сяброўскія адносіны.

Абсталяванне: малюнак з выявай сонейка, лісты паперы ў выглядзе кляновых лістоў, вершы пра восень, карткі з прыгожымі сказамі пра восень (загадзя падрыхтаваныя дзецьмі), выява асенняга дрэва.
Ход урока
I. Арганізацыйны момант

-Давайце ўсміхнёмся адзін аднаму.

-А зараз падарыце мне свае ўсмешкі. Дзякуй!

-З якім настроем мы пачынаем урок?

Пра тое, што мы рады і вясёлыя, здагадалася сонейка, яно жадае нам поспехаў на ўроку. (На дошцы прымацоўваецца малюнак з выявай сонейка) Слайд 2

- Усмешкай можна тварыць цуды, і наш свет поўны такіх цудаў. Аб многіх з іх мы даведаемся на ўроку.



II.Уступнае слова настаўніка

(Гучыць ціхая музыка.) Урок пачынаецца з аповяду Мікалая Сладкова «Страшны невідзімка». (Чытае настаўнік.) Слайд 3

Страшны невідзімка аб'явіўся ў лесе. Жудасныя справы сталі дзеяцца там. Хтосьці бязлітасна зрываў з дрэў лісце. Хтосьці прымяць, пераблытаў, паклаў травы. Замарозіў лужыны. Потым бясследна сталі знікаць птушкі: пеначкі, берасцянкі, дрозды. Яшчэ ўчора ўсё бачылі і чулі іх, а сёння няма ні адной. Звяры і птушкі спалохана хаваліся ў гушчары. Але невідзімка знаходзіў іх і там. Ён рабіў ўсё, што хацеў. Узяў і вымаляваў усім зайцам заднія лапы ў белы колер, быццам на кожнага зайца белыя панчохі надзеў. Рудых вавёрак зрабіў шэрымі, пярэстых курапатак - белымі. Барсукоў, вожыкаў, янотаў да таго запалохаў, што яны пахаваліся пад карані дрэў і носа не паказваюць. Перапалохаліся лясныя жыхары. Што ні дзень - у лесе страшныя навіны. Не стала жаб. Зніклі матылькі і мухі. Больш за ўсіх трэсліся сяголеткі - тыя, што толькі гэтым летам на свет з'явіліся. Нічога падобнага яны яшчэ не бачылі. Вось страху нацярпеліся!

Ды што сяголеткі, калі стары мядзведзь - і той стаў месца для бярлогі облюбоўваць, каб спаць заваліцца і ад страшнага невідзімкі схавацца. А невідзімка блукае па лясах і палях, дрэвы гне, свішча, хвалі на бераг выплюхвае, то дажджом зямлю вымачыць, то марозцам схопіць. Усе дарогі сапсаваў, канавы вадой заліў. І ніхто з ім нічога зрабіць не можа: не відаць яго - невідзімка ён!

-Пра якую невідзімку ідзе гаворка?

-Прыкметы якой пары года сустрэліся ў апавяданні?

-Чаму восень лічаць сумнай парой года?

-Чым осаблівая гэтая пара года?

-А вам падабаецца восень?

-А чым?


(Чытанне вершаў Дадатак 1)

III. Аб'яўленне задач урока

Да дошкі прымацаваны плакат, на якім намаляваная восеньская палянка з адзінокім дрэвам. У дрэва няма лісточкаў.

-Вам неабходна ўпрыгожыць дрэва лісточкамі. Але не звычайнымі, а са сваімі сачыненнямі аб гэтай дзівоснай пары.

IV. Гульня «Чароўны мікрафон» Слайд 5

-Ёсць дзве восені. Адна - залатая, радасная, у прыгожым убранні, багатая ўраджаем. Іншая - нявідная сабой, у падранках апалай лістоты, сумная, з ціхім плачам дробнага дажджу. Завуць яе позняй восенню. Восень ... Гэтая пара года заўсёды хвалявала розумы і сэрцы многіх кампазітараў, пісьменнікаў, мастакоў, паэтаў. Яны змаглі ўбачыў,ацаніць і данесці да нас усю яе прыгажосць і непаўторнае хараство. Каб напісаць сачыненне, мы доўга з вамі рыхтаваліся па плане, збіралі ў чароўную шкатулачку прыгожыя сказы. Я іх падкарактыравала трошкі, выправіла памылкі, надрукавала.

-Давайце зараз зачытаем вашы вытрымкі. Калі вам нешта спадабалася ў таварыша, рабіце запісы на чарнавік. Слайд 5

План

1.Надыход восені.

2.Асеннія ўборы.

3.У паветры захаладала.

4. Лісцёвы дыван пад нагамі.

5.Жывёлы рыхтуюцца да зімы.

6.Свята ўраджаю.

7.Хутка зіма.

Дзеці чытаюць сказы (Дадатак 2), робяць пазнакі, запісваюць выказванні, якія спадабаліся.

V. Фізкультхвілінка Слайд 6-7


Мы лісточкі, мы лісточкі-

Восені сыны і дочкі.

На галінках мы сядзелі,
Ды наўкола ўсё глядзелі…


Падзьмуў вецер - паляцелі.

Мы ляцелі, мы ляцелі,

У танцы закружыліся

Ажно так стаміліся!

Вось прыселі ў лагчынку,

Адпачыць хаця б хвілінку.

Вецер зноўку наляцеў,

Пакружыць яшчэ хацеў.

Мы шумелі, шалясцелі
І цяпер нарэшце селі.



VI. «Слоўнае маляванне»

Зачытваюцца вытрымкі з дзіцячых сачыненняў

1. Наступіла восеньская пара. Па небу плы вуць шэрыя хмары. Птушкі ляцяць зімаваць на поўдзень. Звяры рыхтуюцца да зімы. Апусцелі лясныя паляны. Толькі вецер шамаціць сухім лісцем, спявае. Спявае пра тое, што хутка зямлю ахутае белы пушы сты снег. І пад гэтую песню заснуць да вясны лясныя жыхары.

2. Надышла восень. Птушкі ляцяць на поўдзень. Часта ідзе дождж. Густы туман зацягнуў вёску. Дзьме рэзкі, халодны вецер. Ён нясе па сцежках саду груды жоўтых лісцяў. Шэры дымок сцелецца з труб. Галубы забіліся пад карнізы дамоў. Верабей схаваўся пад страху. Зусім хутка надыдзе зіма.

Дзеці вусна складаюць свой аповяд пра восень.

VII. Арфаграфічная падрыхтоўка

Тлумачэнне правапісу незнаёмых слоў, словазлучэнняў.



VIII. Самастойная работа Слайд 8

Пад музыку на лісціках (у выглядзе кляновага) дзеці пішуць сачыненні, выкарыстоўваючы раней нарыхтаваныя шаблоны. Слайд 9



IX. Праверка Слайд 10

Дзеці чытаюць свае творы (па жаданні), ўпрыгожваюць лісточкамі дрэўца.



X. Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія

- Восень ... Лясы парадзелі і заціхлі. На рабіне з'явіліся яркія гронкі ягад. Яны чакаюць марозу. Часта дзьме парывісты вецер. Ён радуецца, калі зрывае з дрэў лісце і ляціць з імі. Гуляецца Часта не зразумець, дзе ляціць лісце, а дзе - птушкі. Падае лісцік за лісцікам. Нейкі лісцік ляціць парашутыстам, якісь - матыльком, нейкі - вінцікам. Апалыя лісты не знаходзіць сабе спакою. Адны, як мышкі, перабягаюць дарогу, іншыя - кружацца карагодам, трэція - танчаць мудрагелісты танец…


Сёння на ўроку мы пераканаліся, што наша прырода непаўторная ў любую пару года. Важна навучыцца захоўваць гармонію ў адносінах чалавека і прыроды. Нельга забываць, што прырода магутная, але ў той жа час вельмі ранімая. Беражыце прыроду, і яна адорыць вас сваёй прыгажосцю!

А восень і я дзякуем вас, рабяты, за плённую працу! Слайд 11

(Дзеці паказваюць смайлік, адпаведны настрою) Слайд 12

Дадатак 1

Вершы пра восень

*** 
Восень ціха прыварожвае
 
Залатою шчымлівай парой.
 
Лісцяў-кветак мігценне прыгожае
 
Ашчаджае вястун-лістабой.
 

Ён сваё яшчэ возьме напоўніцу, 


Скіне з дрэваў убранне на дол. 
А пакуль сэрца радасцю поўзніцца -
 
Фарбаў-водбліскаў цэлы прыпол.
 
Уладзімір Мароз 


Восень 
Восень абсыпала дрэвы
 
Жоўтым прыгожым лістком,
 
Восень сабрала пасевы
 
З поля пагодным дзяньком,
 

Збожжа ў гумно накладала, 


Бульбу ссыпала ў мяхі,
 
Ў косы цыбулю сплятала,
 
Вешала іх ля страхі.
 

Лушчыла ў торбы сланечнік, 


Мак, і хвасолю, і боб.
 
Восень у клопаце вечным,
 
Хай дапаможа ёй Бог!
 
Ірына Багдановіч 





Колеры восені 
Пафарбавала восень
 
Клёны
 
У колер жоўты
 
І чырвоны.
 
На спелых гронках
 
Арабіны -
 
Бялюткіх нітак
 
Павуціна.
 
А за сцяжынкай
 
Паглядзі ты -
 
Зялёнай руні
 
Аксаміты.
 
І немагчыма
 
Надзівіцца
 
На восень -
 
Цуда-чараўніцу...
 
Віктар Шымук 








Асенні малюнак 
Як охра, пажаўцела восень,
 
Зямля рыхтуецца к зіме.
 
Мільгне на небе раптам просінь,
 
А вецер золкі дзьме ды дзьме.
 
Туман малочны лістапада
 
Пакрыў палі, пакрыў лугі,
 
Чарнеюць ля дарог прысады
 
Ад халадоў і ад тугі.
 
Мікола Сабалеўскі 






Пальцы жоўтых кляновых лістоў 
Пальцы жоўтых кляновых лістоў
 
Мкнуцца восень схапіць за шыю.
 
Не парушыць яе хараство,
 
Не парушыць лісты залатыя.
 
Клён у вокны забразгатаў,
 
Адгукнулася каняю рэха.
 
Месяц рваў арэхі з куста,
 
Раскідаў над сусветам арэхі.
 

Яны ў воўне блакітнай ляглі 


і плывуць над зямлёю шырокай.
 
Закрасуе ізноў на зямлі,
 
Хараство закрасуе навокал.
 
Ахіне нас, атуліць усіх,
 
Дасць у сэрцы, на думкі патолю.
 
Прынясе летуценняў сваіх
 
Нам у сінім цудоўным прыполе.
 
Восень выплача слёзы ўсе,
 
Каб іх людзі ніколі не зналі.
 
У нябеснай блакітнай красе
 
радасць ходзіць бясконцаю хваляй.
 
Яна прыйдзе і да камяніц,
 
Яна прыйдзе пад шэрыя стрэхі.
 
Ліставея міне, адшуміць
 
І рассыплецца каніна рэха…
 
Уладзімір Дубоўка 

Восень, восень залатая 
Восень, восень залатая
 
Сее радасць на зямлі,
 
Хмарка ў сінім небе тае,
 
Мкнуць у вырай жураўлі.
 
Ніткай срэбнай павуцінне
 
Ў косах сонейка блішчыць.
 
Што за цуднае зіхценне!
 
Што за ціш вакол стаіць!
 
Я іду лясною сцежкай,
 
Як па мяккім дыване.
 
Восень з ветлівай усмешкай
 
На спатканне выйшла мне.
 
Ярка, хораша прыбрала
 
Ўсюды дрэвы і кусты
 
I зямлю памалявала
 
Ў колер жоўта-залаты.
 
Сяргей Новік-Пяюн 


* * * 
Лісцё ў кастрычніку ляціць
 
На мокрую траву.
 
Ля весніц клён стары стаіць,
 
Схіліўшы галаву.
 

Пяюць вятры, нясуць яны 


Халодны змрок і сум.
 
І сцелюць лісцяў дываны -
 
Асеннюю красу.
 

Цябе любіў я і люблю, 


Мой звонкі лістапад.
 
Бы ў грудзі, грукае ў зямлю
 
Антонаўскі апад.
 

На ўзлёце крылле распусціў 


Знясілены вятрак.
 
Ён жорны цэлы век круціў,
 
Стаміўся, небарак.
 

Калючы дождж яго дзяўбе, 


А ён з-пад самых зор
 
Глядзіць, паставіўшы сябе
 
Вятрам наперакор.
 

Мікола Хведаровіч 


Лістапад 
З буйных ліп і бяроз
 
Лісты валяцца.
 
Між павалаў і лоз
 
Рассыпаюцца.
 

Шапацяць, шалясцяць 


Залацістыя,
 
Ўвысь галінкі глядзяць
 
Пусталістыя.
 

А як прыйдзе вясна — 


Ўсё адменіцца,
 
I галінкі ізноў
 
Зазяленяцца.
 
Янка Купала 



Едзе восень 
Змоўкла наваколле,
 
Лес адгаманіў.
 
Едзе восень полем
 
На рабым кані.
 
А за сінім борам —
 
Я разгледзеў сам —
 
Сядзе ў санкі скора
 
Белая зіма.
 
Валянцін Рабкевіч 

ВОСЕНЬ 
Надакучыла восені
 
Паннай быць залатою,
 
Пажадала застацца
 
Дзеўчыной маладою.
 

Той калінкаю кволай, 


Сумнай і закаханай,
 
Прыгажуняй рабінай,
 
У каралі прыбранай.
 

Палявою бярозкай, 


Віхраста прычэсанай,
 
І той песняй журботнай,
 
У вырай панесенай.
 

Адкупілася восень 


Дарагімі дарамі.
 
Развіталася з просінню
 
Праліўнымі дажджамі,
 

Туманамі грыбнымі, 


Вятрамі галоснымі,
 
Кучаравымі хмарамі
 
Ды скрыпучымі кроснамі.
 

Да наступнага году! 


Да багатага ўроду!
 
Да ўбораў мядзяных!
 
Да вяселляў жаданых!
 
Лідзія Полазава 



Дадатак 2

1. Прыйшла восень.

1. Надышла восень.

1. Непрыкметна падкралася восень.

1. Восень у гэтым годзе выдалася ранняя.

1. Вось і восень.

1. Яшчэ зусім нядаўна ззяла па-летняму сонейка, і вось ужо восень уступіла ў свае правы.

2. Усе дрэвы надзелі восеньскія ўборы.

2. На дрэвах прыгожыя стракатыя сукенкі.

2. Лісточкі бярозы сталі жоўтымі.

2. Клён вымаляваў сябе жоўтай і карычневай фарбай.

2. На кожную галінку рабіна накінула чырвоныя каралі.

2. На кустах шыпшыны вісяць яркія плады.

2. Восень подрумяніла лісце асінак.

2. Толькі елачка не змяніла сваіх зялёных іголачак.

2. Добра папрацавала восень, размалявала ўсё вакол.

3. Неба пакрыта шэрымі хмарамі.

3. Неба зацягнулі цяжкія хмары.

3. Восеньскае сонца мала грэе.

3. Сонца выглядае рэдка, амаль не грэе.

3. Цэлы дзень ідзе дождж.

3. Усюды бруд і лужыны.

3. Дзьме халодны вецер.

3. У паветры захаладала.

3. Густы туман зацягнуў ўсё вакол.

4. Злосны вецер зрывае прыгожы рознакаляровы ўбор.

4. Пачаўся лістапад.

4. Лісце закруціліся ў дружным карагодзе.

4. Зямля ўсыпана залатым лісцем.

4. Рэзкі вецер носіць груды жоўтага лісця.

4. Мяккім дываном ляжыць на дарожках і сцяжынках лістота.

4. Пад кожным дрэвам пярэстым дываном ляжаць жоўтае, чырвонае, бурае лісце.

5. Восенню ўся прырода замірае.

5. Не вылятаюць з вулляў пчолы.

5. Укрыліся ў муравейніках мурашы.

5. Под высокай елкай схаваўся вожык.

5. Змоўклі галасы птушак.

5.Салаўі, стрыжы, ластаўкі даўно пакінулі свае гнёзды.

5. Адляцелі ў цёплыя краіны журавы і качкі.

5. Голад і холад гоніць птушак у вырай.

5. У гэтую пару года ўсе жывёлы рыхтуюцца да зімы.

5. Шматлікія звяры ўцяпляюць да зімы гнёзды і логвішчы, а некаторыя запасаюцца ежай.

5. Насякомыя хаваюцца ў розныя шчыліны, засынаюць непрабудным сном да вясны.

5. Бліжэй да жылля людзей селяцца сарокі, вераб'і, вароны.

6. Апусцелі палі.

6. З агародаў і палёў прыбралі апошнюю гародніну. 6.Увабралі бульбу, капусту, моркву, буракі.

6. У лесе пахне грыбамі і прэлым лісцем.

7. Часта раніцою бываюць замаразкі.

7. Хутка зіма закуе прыроду ў свае снежныя кайданы.

7. Жыццё паціху затойваецца да вясны.

7. Хутка ў паветры закружаць пухнатыя сняжынкі.

Дадатак для дзяцей

1. Прыйшла восень.

1. Надышла восень.

1. Непрыкметна падкралася восень.

1. Восень у гэтым годзе выдалася ранняя.

1. Вось і восень.

1. Яшчэ зусім нядаўна ззяла па-летняму сонейка, і вось ужо восень

уступіла ў свае правы.

2. Усе дрэвы надзелі восеньскія ўборы.

2. На дрэвах прыгожыя стракатыя сукенкі.

2. Лісточкі бярозы сталі жоўтымі.

2. Клён вымаляваў сябе жоўтай і карычневай фарбай.

2. На кожную галінку рабіна накінула чырвоныя каралі.

2. На кустах шыпшыны вісяць яркія плады.

2. Восень подрумяніла лісце асінак.

2. Толькі елачка не змяніла сваіх зялёных іголачак.

2. Добра папрацавала восень, размалявала ўсё вакол.

3. Неба пакрыта шэрымі хмарамі.

3. Неба зацягнулі цяжкія хмары.

3. Восеньскае сонца мала грэе.

3. Сонца выглядае рэдка, амаль не грэе.

3. Цэлы дзень ідзе дождж.

3. Усюды бруд і лужыны.

3. Дзьме халодны вецер.

3. У паветры захаладала.

3. Густы туман зацягнуў ўсё вакол.

4. Злосны вецер зрывае прыгожы рознакаляровы ўбор.

4. Пачаўся лістапад.

4. Лісце закруціліся ў дружным карагодзе.

4. Зямля ўсыпана залатым лісцем.

4. Рэзкі вецер носіць груды жоўтага лісця.


4. Мяккім дываном ляжыць на дарожках і сцяжынках лістота.

4. Пад кожным дрэвам пярэстым дываном ляжаць жоўтае, чырвонае, бурае лісце.

5. Восенню ўся прырода замірае.

5. Не вылятаюць з вулляў пчолы.

5. Укрыліся ў муравейніках мурашы.

5. Под высокай елкай схаваўся вожык.

5. Змоўклі галасы птушак.

5.Салаўі, стрыжы, ластаўкі даўно пакінулі свае гнёзды.

5. Адляцелі ў цёплыя краіны журавы і качкі.

5. Голад і холад гоніць птушак у вырай.

5. У гэтую пару года ўсе жывёлы рыхтуюцца да зімы.

5. Шматлікія звяры ўцяпляюць да зімы гнёзды і логвішчы, а некаторыя

запасаюцца ежай.

5. Насякомыя хаваюцца ў розныя шчыліны, засынаюць непрабудным сном да вясны.

5. Бліжэй да жылля людзей селяцца сарокі, вераб'і, вароны.

6. Апусцелі палі.

6. З агародаў і палёў прыбралі апошнюю гародніну.

6.Увабралі бульбу, капусту, моркву, буракі.

6. У лесе пахне грыбамі і прэлым лісцем.

7. Часта раніцою бываюць замаразкі.

7. Хутка зіма закуе прыроду ў свае снежныя кайданы.

7. Жыццё паціху затойваецца да вясны.



7. Хутка ў паветры закружаць пухнатыя сняжынкі.



База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка