Урок па прадмеце "Беларуская мова" ў 4 класе " Агульнае паняцце аб аднародных членах сказа"




Дата канвертавання05.12.2018
Памер175.53 Kb.
Дзяржаўная ўстанова адукацыі

Каладнянскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад базавая школа”

Урок па прадмеце “Беларуская мова”

ў 4 класе

Агульнае паняцце

аб аднародных членах сказа”
Падрыхтавала:

Наталля Мікалаеўна Базар,

настаўнік пачатковых класаў

першай катэгорыі

Базар Наталля Мікалаеўна,

настаўнік пачатковых класаў

ДУА “Каладнянскі ВПК

яслі-сад базавая школа”


Беларуская мова
Тэма: Агульнае паняцце аб аднародных членах сказа.

Клас: 4.
Тып урока: камбінаваны ўрок.
Мэта ўрока: стварыць умовы для дзейнасці вучняў па фарміраванні ў іх агульнага паняцця пра аднародныя члены сказа.
Задачы ўрока:

  • навучальныя: плануецца, што па заканчэнні ўрока вучні будуць

ведаць, што такое аднародныя члены сказа і якія члены сказа з’яўляюцца аднароднымі, умець вызначаць аднародныя члены ў сказе;

  • развіваючыя: садзейнічаць развіццю вуснага і пісьмовага маўлення

вучняў, фарміраванню навыкаў арфаграфічнай пільнасці, павелічэнню слоўнікавага запасу;

сучаснасці роднага краю, культуры індывідуальнай і калектыўнай вучэбнай дзейнасці, павазе адзін да аднаго, узаемадапамогі.
Выкарыстоўваемыя педагагічныя тэхналогіі: ІКТ, здароўезберагаючыя тэхналогіі.

Неабходнае абсталяванне: мультымедыйная ўстаноўка, мультымедыйная прэзентацыя, камп’ютары для вучняў (урок праходзіць у кабінеце з камп’ютарным абсталяваннем).

Дыдактычнае забеспячэнне ўрока: прэзентацыя Microsoft PowerPoint, Flash exe для індывідуальнай работы з тэстам на камп’ютары, карткі для індывідуальнай работы.
Спіс вучэбнай і дадатковай літаратуры: падручнік “Беларуская мова” для 4 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання (частка 1) пад рэдакцыяй І.І. Паўлоўскага; школьны тлумачальны слоўнік беларускай мовы пад рэдакцыяй Г. М. Малажай.

Этап урока

Задачы

Дзейнасць

настаўніка

навучэнцаў

Арганіза-цыйна-матыва-цыйны

Праверыць падрыхтава-насць вучняў да ўрока, актывізаваць іх дзейнасць

Прэзентацыя. Слайд 1.

- Я склала формулу поспеху. Вось яе складаючыя. Прачытаем:

Формула поспеху = веды + увага + супрацоўніцтва + цярпенне

- Пажадаем адзін аднаму поспехаў.



Арганізацыя працоўных месцаў, прывітанне ўсіх у класе.

Матываваць дзяцей на вучэбную дзейнасць на ўроку

- Сёння нас чакаюць розныя адкрыцці, бо мы правядзём даследаванне аб тым, якія цікавыя мясціны ёсць на нашай Століншчыне і чым можна здзівіць гасцей у нашай вёсцы Калоднае.

- На ўроку мы будзем:

* уважлівымі, каб правільна пісаць;

* кемлівымі, каб даваць дакладныя адказы на пытанні;

* добрымі, каб дапамагаць адзін аднаму.





Праверка дамашняга задання

Праверыць веды вучняў па папярэдняй тэме ўрока

- Бачу, што ўсе выканалі дамашняе заданне. (Склалі і запісалі сказы. Паміж словамі, якія пералічваюць асоб і дзеянні, паставілі коскі. Падкрэслілі галоўныя члены сказа: Коля, Пеця, Антон сябруюць ужо даўно. Хлопчыкі заўсёды разам вучацца, адпачываюць, гуляюць.)

- Назавіце галоўныя члены сказа ў кожным сказе.

- Якія словы ў сказах вымаўляюцца з інтанацыяй пералічэння?

- Які знак прыпынку вы паставілі паміж імі? Чаму?



Вучні адказваюць на пытанні, правяраюць правільнасць выканання дамашняга задання ў параўнанні з аднакласнікамі пад час вуснай праверкі. Калі дапусцілі памылкі, то выпраўляюць іх.

Пастаноў-ка мэты і задач урока

Вызначыць сумесна з вучнямі мэту і задачы ўрока

- Турыстычны даведнік пра нашу вёску і раён будзем складаць, карыстаючыся аднароднымі членамі сказа. Менавіта так ён атрымаецца найбольш поўным і сапраўды карысным. Таму тэма сённяшняга ўрока “Агульнае паняцце аб аднародных членах сказа”. (Настаўнік адкрывае запіс тэмы ўрока на дошцы.)

- Давайце сфармулюем мэту і задачы працы на ўроку. Для гэтага можаце карыстацца словамі, якія вы бачыце з левага боку дошкі.

- Як дапамогуць нам веды пра члены сказа ў час складання даведніка?

- Што навучымся рабіць на ўроку?

- Як гэта вам спатрэбіцца ў жыцці?

Вучні пад кіраўніцтвам настаўніка фармуліруюць мэту і задачы ўрока з дапамогай запісаных на дошцы слоў: “навучымся”, “замацуем”, “выкарыстаем”.



Хвілінка чыстапі-сання

Садзейнічаць удасканаленню навыкаў каліграфічнага пісьма

- Ваш сшытак на цэлы ўрок стане сапраўдным дзённікам даследавання, бо на ўроку мы пачнём складаць турыстычны даведнік для тых, хто цікавіцца сучаснай Століншчынай. Што ў першую чаргу павінен запісаць даследчык?

- Так, дату правядзення даследавання. Таму запішам дату, класная работа.



Прэзентацыя. Слайд 2.

рн ан дн зн ін мн ан

- Прачытайце спалучэнні літар. Які від злучэння вы выкарыстаеце пры запісу ў сшытак кожнага з гэтых спалучэнняў? Запішыце іх.

- Памяняйцеся сшыткамі з суседам па парце. Ацаніце яго працу па дзесяцібальнай шкале, улічваючы правільнае напісанне літар, іх злучэнне.

- Вярніце сшыткі на месца.

- Паглядзіце ўважліва на экран. Якое слова тут зашыфравана? (Радзіма.)

- Запішам яго пасярэдзіне радка з вялікай літары. Кропку не ставім.

- Што такое Радзіма?

- А што для вас з’яўляецца Радзімай?

- Складзіце сказ са словам “Радзіма”.


Вучні запісваюць у сшыткі дату, пазначаюць від работы – класная.

Фіксуюць у сшытку спалучэнні літар, запісваюць слова, якое быоло зашыфравана.

Ацэньваюць напісанае суседам па парце.


Арфагра-фічная размінка

Садзейнічаць развіццю арфаграфічнай пільнасці

Прэзентацыя. Слайд 3.

Ра..іма – гэта з..мля, на якой нарадзі..ся я, дзе нарадзіліся ўсе мы. Для мяне Радзіма – в..ска ..алоднае і ўвесь Столінскі раён.

- Растлумчце ўсе арфаграмы ў гэтых сказах.

- Запішыце з чырвонага радка абодва сказы, устаўляючы прапушчаныя літары.

- А што вы ведаеце пра нашу вёску?



Дзеці тлумачаць арфаграмы і запісваюць сказы, устаўляючы прапушчаныя літары.

Вучні даюць каротія паведамленні.



Арганіза-цыя дзейнасці вучняў. Вывучэнне новага матэрыялу

Успрыманне, запамінанне і аналіз вучнямі асноўнага вучэбнага матэрыялу

Каменціраванае пісьмо і моўны аналіз

- Запішам пад дыктоўку тры сказы. Першы сказ:



Столінская зямля запрашае і гасцінна сустракае кожнага.

- Вызначце ў сказе галоўныя члены сказа.

- Што вы можаце сказаць пра выказнік?

- З якой інтанацыяй яны вымаўляюцца ў гэтым сказе?

- Добра. Запішам яшчэ адзін сказ.

Гарады і вёскі раскінуліся па ўсім Столінскім раёне.

- Вызначце і ў ім галоўныя члены сказа.

- Што вы можаце сказаць пра дзейнік?

- З якой інтанацыяй яны вымаўляюцца ў гэтым сказе?

- Яшчэ адзін сказ.

У іх жывуць працавітыя, шчырыя, добрыя людзі.

- Разбярыце гэты сказ па членах сказа. Што вы можаце сказаць пра галоўныя члены сказа і пра даданыя члены сказа?

- Зробім з гэтага вынік. (Настаўнік дапамагае дзецям і разам з імі выводзіць правіла.)

Прэзентацыя. Слайд 4-6.

адно і тое ж пытанне

адносяцца да аднаго слова

аднародныя члены сказа

- Малайцы! Вернемся да сказаў, якія мы запісалі. Якія члены сказа ў кожным з іх з’яўляюцца аднароднымі?

- Які вынік вы можаце зрабіць з гэтага моўнага назірання? (Аднароднымі членамі сказа могуць быць дзейнікі, выказнікі, даданыя члены сказа.)

- Давайце сфармулюем канчатковае правіла з таго, што даведаліся.

- Добра. А зараз звернемся да правіла на старонцы 44 падручніка.

- Дык якія члены сказа называюць аднароднымі членамі сказа? Пры адказе карыстайцеся складзенай табліцай.

- Для чаго патрэбны аднародныя члены ў сказе?

- Прачытаем тэкст, які атрымаўся ў вашых сшытках.

- Дык што такое Радзіма?

- Ці можа гэты тэкст быць пачаткам турыстычнага даведніка?



- У сказе два выказнікі.

- У сказе два дзейнікі.

- У сказе тры даданыя члены сказа, якія адказваюць на адно і тое ж пытанне.

Фармулююць правіла.

- Члены сказа, якія адносяцца да аднаго агульнага для іх слова і вымаўляюцца з інтанацыяй пералічэння называюцца аднароднымі членамі сказа.

- Аднароднымі ў гэтых сказах з’яўляюцца выказнікі, дзейнікі, даданыя члены сказа.

Дзеці без дапамогі настаўніка фармулююць правіла.

Чытаюць тэкст правіла ў падручніку і параўноўваюць з тым, што самі далі.

Даюць адказы на пытанне настаўніка.


Фізкульт-хвілінка

Зняць фізічную стомленасць, пераключыць увагу дзяцей

Прэзентацыя. Слайд 7.

Паказ выканання практыкаванняў на экране.




Выкананне практыкаванняў пад песню.

Слоўніка-вая работа

Павялічваць слоўнікавы запас вучняў, вучыць правільна пісаць слоўнкавае слова

Прэзентацыя. Слайд 8.

- Расшыфруйце слоўнікавае слова.

6 2 8 4 7 3 5 1

т а ў е ы л к к

- Якое слова ў вас атрымалася? (Калектыў.)

- Як вы яго разумееце?

- Дзе можна прачытаць значэнне гэтага слова? Знайдзіце яго ў тлумачальным слоўніку.

- Запішыце слова, пастаўце ў ім націск.

- Падзяліце слова для пераносу ўсімі магчымымі спосабамі і запішыце.

Прэзентацыя. Слайд 9.

- Вусна дапоўніце сказы, якія я зараз прачытаю, патрэбнымі словамі.



Словы для даведак пазначаны на дошцы: калектыўная, калектыў, калектыўнасць.

* Група людзей, аб’яднаных агульнымі інтарэсамі, агульнай дзейнасцю, – гэта ____ .

* Агульнасць, сумеснасць – гэта ___ .

*Праца, якая выконваецца калектывам, – гэта _____ .

- Як вы лічыце, нешта даследаваць лягчэй аднаму ці з сябрамі?

- Давайце складзём сказ, у якім гаварылася б пра вынік нашага калектыўнага даследавання.

- Запішам у сшыткі сказ, які атрымаўся.


Вучні выконваюць заданні настаўніка, фіксуючы слоўнікавае слова і яго падзел для пераносу ў сшытку.

Вучні знаходзяць значэнне слова “калектыў” у тлумачальным слоўніку. (Калектыў – група людзей, аб’яднаных агульнай работай, агульнымі інтарэсамі.)

Дзеці пад кіраўніцтвам настаўніка складаюць сказ: Усім калектывам мы складаем турыстычны даведнік пра Століншчыну.

Адзін вучань запісвае сказ на дошцы.



Замаца-ванне новага матэрыялу

Запамінанне і аналіз вучнямі асноўнага вучэбнага матэрыялу. Фарміраванне ўменняў вызначаць у сказах аднародныя члены сказа і іх ролю ў канкрэтным сказе

Практыкаванне 63 у падручніку

- Прачытайце. Вызначце аднародныя члены сказа. Якую ролю ў сказе выконваюць аднародныя члены сказа: дзейніка, выказніка, даданых членаў сказа?

- Запішыце два першыя сказы, падкрэсліце аднародныя члены сказа.

Прэзентацыя. Слайд 10-12.

Калектыўная работа

- На слайдах вы бачыце пачатак сказа, малюнкі і словы, дзякуючы якім вам патрэбна працягнуць сказы такім чынам, каб у іх з’явіліся аднародныя члены сказа.

* У парку “Манькавічы” вы ўбачыце векавыя елкі, …, … . (дубы, клёны)

* Рэкі … і … вабяць сваёй прыгажосцю. (Гарынь і Прыпяць)

* У Гарадной можна пазнаёміцца з ганчарамі і … . (купіць) гліняны посуд.

Пісьмо пад дыктоўку і моўны аналіз

- Запішам пад дыктоўку тэкст пра музей у нашай школе.



У вёсцы Калоднае працуе базавая школа. Вучні і настаўнікі стварылі ў школе краязнаўчы музей. З кожным годам у музеі з’яўляюцца і прыцягваюць да сябе ўвагу новыя экспанаты.

- Вызначце галоўныя члены сказа, падкрэсліце іх.

- Назавіце сказы, у якіх ёсць аднародныя члены сказа. Якую ролю яны выковаюць ў сказе?

Праца з карткамі ў парах

Карткі змешчаны ў Дадатку 1.



(Два віды картак з рознымі сказамі. На парту – адна картка.)

- З трох сказаў складзіце адзін з аднароднымі членамі сказа.

- Паслухаем сказы, якія ў вас атрымаліся.

Камп’ютарнае тэсціраванне

(Праца за камп’ютарам адбываецца па адным альбо ў парах у залежнасці ад наяўнасці камп’ютараў у кабінеце і ад колькасці вучняў у класе.)

BazarNM_{tema}.exe

Пытанні тэста змешчаны ў Дадатку 2


Вучні спачатку па ланцужку чытаюць усе чатыры сказы і вызначаюць у іх аднародныя члены сказа.

Дзеці працягваюць сказы па малюнках, карыстаючыся прапанаванымі на слайдзе словамі (вусна).

Вучні запісваюць сказы ў сшыткі, адзін вучань – ля дошкі.

Дзеці працуюць у парах, выконваючы заданне па картках. Атрыманыя сказы вучні вымаўляюць.

Вучні выконваюць тэсціраванне на камп’ютары самастойна ці ў парах.

Тэст знаходзіцца тут:

BazarNM_{tema}.exe


Фізкульт-хвілінка для вачэй

Зняць напружанне вачэй, атрыманае ў час камп’ютарнага тэсціравання

Прэзентацыя. Слайд 13.

- Вочкі стаміліся, працуючы з маніторам камп’ютара. Таму выканаем фізкультхвілінку для іх.



Дзеці выконваюць фізкультхвілінку для вачэй.

Падвя-дзенне вынікаў урока

Абагульніць працу вучняў класа на ўроку.

Стварыць сітуацыю поспеху.

Фарміраваць уменне выбіраць і выкарыстоўваць вывучаны матэрыял


Складанне сказаў па схемах

Прэзентацыя. Слайд 14.

- Зараз складзем сказы па схемах, якія вы бачыце на экране.



(Настаўнік дапамагае дзецям у час выканання задання, робіць калектыўную праверку.)

1. _______ і _______ ‗‗‗‗‗‗‗ .

2. _______ … ‗‗‗‗‗‗‗ , ‗‗‗‗‗‗‗ .

3. ‗‗‗‗‗‗‗‗ ________ … , … .



Моўная крыжаванка

Прэзентацыя. Слайд 15-22.

- Прапаную разгадаць крыжаванку і вызначыць галоўнае слова, якое дасць ацэнку вашай працы. Адзінае скажу, што ўсе гэтыя словы сёння гучалі на ўроку, прычым, не адзін раз. Спадзяюся, што хутка справіцеся з гэтым заданнем.



(Злева направа.)













М

О

В

А
















С

К

А

З






















К

А

Л

Е

К

Т

Ы

Ў







А

Д

Н

А

Р

О

Д

Н

Ы










ДЗ

Е

Й

Н

І

К










В

У

Ч

Ы

Ц

Ь

























В

Ы

К

А

З

Н

І

К

Пытанні:

1. Спосаб вымаўлення слоў, манера гаварыць. 

2. Спалучэнне слоў або асобнае слова, якое выражае закончаную думку. 

3. Група людзей, аб’яднаных агульнай работай, агульнымі інтарэсамі.

4.Такі, які належыць да таго самага роду, разраду; аднолькавага характару; падобны. 

5. Галоўны член сказа, які абазначае прадмет.

6. Што трэба рабіць, каб добра ведаць беларускую мову?

7. Галоўны член сказа, які абазначае дзеянне прадмета.

- Сапраўды, вы сёння – малайцы! Вельмі добра працавалі на ўроку. Цудоўна, што мы пачалі складаць турыстычны даведнік для тых, хто хоча бліжэй пазнаёміцца з нашай малой Радзімай – з нашай Століншчынай і вёскай Калоднае. На наступных уроках мы працягнем яго складаць, а пасля аформім і праілюстрыруем фотаздымкамі як сапраўдны даведнік і пакажам усім сваім знаёмым.


Пад кіраўніцтвам настаўніка складаюць сказы па схемах, выведзеных на экран.

Вучні разгадваюць крыжаванку пад кіраўніцтвам настаўніка.



Ацэньван-не навучэн-цаў

Вызначыць якасць і ўзровень авалодання ведамі.

Ацаніць паспяховасць дасягненняў вучняў на ўроку



Выстаўленне адзнак, каменціраванне кожнай адзнакі.



Дамашняе заданне

Інфарміраваць вучняў аб дамашнім заданні і правесці інструктаж аб яго выкананні для забеспячэння разумення вучнямі зместу і спосаба выканання дамашняга задання

- Практыкаванне 64 у падручніку, азначэнне аднародных членаў сказа на старонцы 44.

- Прачытайце ўмову задання 64. У каго ёсць пытанні адносна выканання дамашняга задання?



Запісваюць дамашняе заданне ў дзённікі.

Рэфлексія

Мабілізаваць вучняў на рэфлексію. Правесці самастойную ацэнку дзейнасці навучэнцаў на ўроку

Прэзентацыя. Слайд 23.

Прапанаваць навучэнцам правесці ацэнку сваёй дзейнасці на ўроку, выкарыстоўваючы прапанаваны пачатак сказаў і ўжываючы аднародныя члены сказа.



Сёння я даведалася…

Было цікава…

Я зразумела, што магу…

Зараз я магу…

Мяне здзівіла…

Мне захацелася…




Спіс выкарыстанай літаратуры:

1. Антановіч, Н. М. Навучанне арфаграфіі ў пачатковых класах : вучэбна-метадычны дапаможнік для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання / Н. М. Антановіч. – Мінск : Нац. інстытут адукацыі, 2008. – 206 с.

2. Антановіч, Н. М. Слоўнікавыя словы : 4 клас : карткі-заданні / Н. М. Антановіч, В. І. Свірыдзенка. – Мінск : Аверэсэв, 2013. – 112 с.

3. Леўкіна, Л. Ф. Беларуская мова : 4 клас : карткі-заданні з падказкамі / Л. Ф. Леўкіна. – Мінск : Аверэсэв, 2010. – 128 с.

4. Паўлоўскі, І. І. Беларуская мова ў 4 класе : вучэбна-метадычны дапаможнік для настаўнікаў агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання / І. І. Паўлоўскі. – Мінск : Нац. інстытут адукацыі, 2010. – 128 с.

5. Паўлоўскі, І. І. Беларуская мова : 4 клас : рабочы сшытак для вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання / І. І. Паўлоўскі. – Мінск : Аверсэв, 2015. – 144 с.


Іншае:

1. Матэрыялы Інтэрнэт-рэсурсаў (анімацыя) выкарыстаны для падрыхтоўкі фізкультхвілінкі:

http://justclickit.ru/other/animation.html

http://muzofon.com

http://animashki.kak2z.org/category.php?cat=4&pn=9

http://prostoprikol.com/11880-foto-krasivye-kartinki-dlya-fona-prezentacii-v-detskom-sadu.html

2. Тэст “Аднародныя члены сказа” складзены аўтарам канспекта ўрока з выкарыстаннем камп’ютарнай праграмы сайта http://www.ispring.ru

3. Усе фотаздымкі, выкарыстаныя ў Прэзентацыі, належаць аўтару канспекта ўрока.

4. Схемы сказаў, крыжаванка, моўны матэрыял для заданняў, акрамя практыкаванняў у падручніку і першага задання ў слоўнікавай рабоце, састаўлены аўтарам канспекта ўрока самастойна.

Парады па лагічным пераходзе ад вывучанай тэмы да наступнай:

Пачаць наступны ўрок рэкамендую з актуалізацыі ведаў, атрыманых на папярэднім уроку. Гэта стане добрым падмуркам не толькі для наступнага ўрока “Аднародныя дзейнікі”, але і для працягу вывучэння ўсёй тэмы “Сказ” у 4 класе.



Дадатковая інфармацыя

Дадатак 1

Картка 1

На Століншчыне ёсць лясы. На Століншчыне ёсць балоты. На Століншчыне ёсць рэкі.



Картка 2

У лясах Століншчыны шмат дрэў. У лясах Століншчыны шмат ягад. У лясах Століншчыны шмат грыбоў.



Дадатак 2

Тэст

1. Выберыце правільны адказ. “Аднароднымі называюцца члены сказа, якія …”

а) …выконваюць розную ролю ў сказе, адносяцца да аднаго агульнага для іх слова і вымаўляюцца без інтанацыі пералічэння;

б) …выконваюць аднолькавую ролю ў сказе, адносяцца да аднаго агульнага для іх слова і вымаўляюцца з інтанацыяй пералічэння;

в) …выконваюць аднолькавую ролю ў сказе, адносяцца да розных слоў і вымаўляюцца з інтанацыяй пералічэння.

2. Выберыце, якую ролю ў сказе выконваюць аднародныя члены сказа: “Па тэрыторыі Столінскага раёна працякаюць Прыпяць, Гарынь, Стыр, Льва”.

а) дзейніка;

б) выказніка;

в) даданых членаў сказа.

3. Выберыце групу толькі тых слоў, якія ў сказе з’яўляюцца аднароднымі членамі сказа: “У палескіх лясах растуць суніцы, чарніцы, буякі ”.

а) у палескіх лясах;

б) растуць суніцы, чарніцы, буякі;

в) суніцы, чарніцы, буякі.

4. Сярод сказаў знайдзіце сказ з аднароднымі членамі сказа.

а) На Століншчыне жывуць добрыя людзі.

б) Палешукі шануюць народную спадчыну.

в) У столінскіх лясах растуць дубы і елкі.

5. У якім сказе няма аднародных членаў сказа?

а) Зайцы, ваўкі і лісы жывуць у лесе за вёскай.

б) Восенню пералётныя птушкі адлятаюць у вырай.

в) Мама любіць збіраць грыбы і ягады.

6. Адзначце сказ з аднароднымі выказнікамі.

а) Мая бабуля ведае шмат прыказак і прымавак.

б) Дома я шмат чытаю і пішу.

в) Аня і Алеся сябруюць даўно.

7. Які знак прыпынку ставіцца паміж аднароднымі членамі сказа?

а) кропка;

б) коска;



в) кропка з коскай.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка