Урок па тэме: біялогія 9 клас Аўтар: Сізоненка Святлана Сяргееўна




Дата канвертавання22.02.2017
Памер45.73 Kb.
Аддзел адукацыі Брагінскага райвыканкама

Дз УА “Асарэвіцкі дзіцячы сад – базавая школа”

Урок па тэме:



біялогія

9 клас

Аўтар:

Сізоненка Святлана

Сяргееўна

настаўніца хіміі і біялогіі

2 кваліфікацыйная

катэгорыя

Тэма “Гігіена сардэчна- сасудзістай сістэмы”

Мэта: стварыць умовы для атрымання вучнямі ведаў аб гігіене сардэчна-сасудзістай сістэмы, аб фактарах, якія негатыўна на яе ўплываюць; фарміраваць імкненне да здаровага ладу жыцця, развіваць магчымасці вучняў арыентавацца ў сучасным свеце навукі і камп’ютэрных тэхналогіях; выхоўваць эстэтычныя якасці асобы вучня.

Абсталяванне: падручнік біялогіі 9 класа, карта падарожжа па сардэчна-сасудзістай сістэме, фатаграфіі пашкоджанняў чалавечага арганізма ў электронным варыянце, відэеролікі “Курэнне забівае”, “Алкаголь – вораг арганізма” (ІПК Гомель, 2013 г.)

Урок праводзіцца ў камп’ютэрным класе



Тып урока: камбінаваны

Ход урока

І. Арганізацыйны момант (1 хвіліна)

1) Прывітанне настаўніка і вучняў.



- Добры дзень. Я рада вітаць вас на ўроку біялогіі. Наш урок з’яўляецца працягам падарожжа па сардэчна-сасудзістай сістэме, дзе мы былі раней (карта). Зыходнай кропкай нашага падарожжа была будова і работа сэрца, потым мы разгледзелі сасудзістую сістэму, рух крыві пасасудах, рэгуляцыю кровазвароту. Потым пазнаеміліся з лімфатычнай сістэмай.

ІІ. Этап актуалізацыі ведаў (12 хвілін)

  1. Актуалізацыя ведаў.

  • Зараз мы праверым, як праходзіць наша падарожжа. Для гэтага выканаем тэставае заданне на камп’ютэры. Займіце свае месцы і пачніце выкананне тэста. Будзьце уважлівы, час на выкананне – 10 хвілін.

  1. Праверка выканання дамашняга задання (каментарыі настаўніка па выніках выканання тэставага задання)

ІІІ. Аперацыйна-пазнавальны этап (30 хвілін)

  1. Работа над тэмай урока (20 хвілін)

Праводзіцца ў форме пошукавай гутаркі па плану:

  1. магчымасці сэрца, яго патэнцыял;

  2. уплыў гіпадэнаміі на сардэчна-сасудзістую сістэму;

  3. шкодны ўплыў нікатына (прагляд відыероліка “Курэнне забівае”)

  4. шкодны ўплыў алкаголя на сардэчна-сасудзістую сістэму (прагляд часткі відыероліка “Алкагодь – вораг арганізма”)

  5. стрэсавыя сітуацыі і сардэчная мышца

Вучні рыхтуюць паведамленне, чытаюць іх у класе з наступным абмеркаваннем і робяць вывады: для добрай работы сэрца неабходны фізічныя практыкаванні, паўнацэннае харчаванне,здаровы лад жыцця, своечасовы адпачынак. Гэта прыводзіць да паляпшэння забяспечэння сэрца кіслародам і пажыўнымі рэчывамі, развіццю сардэчнай мышцы і павелічэнню аб’ема крыватоку.

  1. Замацаванне (10 хвілін)

  • Каб замацаваць нашы веды аб гігіене сардэчна-сасудзістай сістэмы, я прапаную вам скласці адпаведную прэзентацыю ў праграме Microsoft Power Point па дадзеным шаблоне. Займіце свае месцы за камп’ютэрам.

(Скаданне вучнямі прэзентацыі “Фактары, якія негатыўна ўплываюць на сардэчна-сасудзістую сістэму ” )

  1. Гіпадэнамія

  2. Алкаголь

  3. Нікатын

  4. Недахоп кіслароду ў атмасферы

  5. Стрэсавыя сітуацыі

ІV. Этап рэфлексіі (2 хвіліны)

(Выстаўленне адзнак)

Дамашняе заданне: §33, с. 101 пыт. 1-5

Заканчэнне ўрока.

  • Вось і завяршылася наша падарожжа па сардэчна-сасудзістай сістэме, але гэта толькі адна “станцыя”, яшчэ не скончана падарожжа па чалавечаму арганізму. Дзякуй за кампанію ў падарожжы і добрую працу. Да пабачэння.


Карта падарожжа па сардэчна-сасудзістай сістэме



Заданні тэста

Сардэчна сасудзістая сістэма. Кровазварот

1. Размяшчаецца ў грудной поласці амаль па сярэдняй лініі цела, назад і крыху ўлева ад грудзіны. Гэта ...

2. Сэрца ляжыць у калясардэчнай сумцы. Назва якой ...

3. Перадсэрдзе і жалудачак злучаюцца паміж сабой праз перадсэрдзева-жалудачкавую адтуліну, якая закрыта ў левай палавіне... (Чым?)

4. Скарачэнне перадсэрдзяў і жалудачкаў наываецца...

5.Перыяд, на працягу якога расслаблены і жалудачкі, і перадсэрдзі, называецца...



  1. Сасуды, якія нясуць абагачаную кіслародам кроў ад сэрца да органаў і тканак цела. Гэта ...

  2. Вельмі тонкія сасуды, якія пранікаюць ва ўсе органы і тканкі арганізма, называюцца ...

  3. Пачынаецца вялікі круг кровазвароту ад ...

  4. З правага перадсердзя вянозная кроў трапляе ў ...

10. Перыядычныя ваганні сценак сасудаў, выкліканыя змяненнямі ціску крыві на працягу аднаго сардэчнага цыкла, называюцца...


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка