Урок па тэме: М. Багдановіч "Слуцкія ткачыхі". Мэта : стварэнне ўмоў для развіцця ў вучняў пазнавальных здольнасцей шляхам аналізу верша М. Багдановіча"




Дата канвертавання24.02.2017
Памер153.98 Kb.
Урок па тэме: М. Багдановіч “Слуцкія ткачыхі”.

Мэта: стварэнне ўмоў для развіцця ў вучняў пазнавальных здольнасцей шляхам аналізу верша М.Багдановіча”Слуцкія ткачыхі”.

Задачы:

- пазнаёміць вучняў з творчым лёсам паэта і яго вершам “Слуцкія ткачыхі”;

- садзейнічаць фарміраванню ўменняў аналізаваць прапанаваны верш, вызначаць тэму і асноўную думку, мастацкія сродкі, супастаўляць, абагульняць і параўноўваць з’явы, выказваць і аргументаваць асабістую думку;

- спрыяць выхаванню пачуцця прыгожага, любові да Радзімы, роднага краю.



Тып: урок вывучэння новага матэрыялу.

Абсталяванне: вучэбны дапаможнік для 8 класа, аўдыазапіс чытання верша, песня ў выкананні ансабля “Песняры”, відэаролікі “Пра Максіма Багдановіча, “Слуцкія паясы”, “Мы зрабілі гэта разам”, выстава кніг паэта, беларускія ручнікі.

Эпіграф: Я ж кажу вам: добра быць коласам; але шчаслівы той, каму дадзена быць васільком. Бо нашто каласы, калі няма васількоў? (Максім Багдановіч)
Ход урока

І. Арганізацыйны момант. Паведамленне тэмы

- Добры дзень, вучні. Добры дзень, паважаныя госці. На вуліцы - каляндарная восень, але мы не будзем сумаваць, бо нас чакае ўрок, які прынясе нам шмат новага, цікавага, захапляльнага. Жадаю ўсім вам поспехаў.


II. Паведамленне тэмы

-У антычную эпоху апавяданні пра Сем цудаў свету былі надта папулярнымі і ўключалі ў сябе апісанні самых грандыёзных, самых дасканалых пабудоў і помнікаў. Кожны чалавек у сваім жыцці чуў або цікавіўся пра сусветна вядомыя сем цудаў свету. Назавіце іх. (Егіпецкія піраміды, вісячыя сады Семіраміды, статуя Зеўса Алімпійскага, маўзалей у Галікарнасе, храм Артэміды Эфескай, Фароскі маяк, Калос Радоскі.)

- Мы жывём у краіне, якая мае свае традыцыі, звычаі, ёсць і ў нас свае славутасці. Што б вы аднеслі да 7 цудаў Беларусі?

Па выніках галасавання па праекце “Сем цудаў Беларусі”, які адбыўся ў 2012 годзе, сем аб’ектаў апынуліся на гэтых ганаровых месцах. Гэта Белавежская пушча, возера Нарач, Брэсцкая крэпасць, Мірскі замак, Сафійскі сабор, Бернардзінскі касцёл у Будславе, Бабруйская крэпасць. У фінал праекта “Сем цудаў Беларусі” ўвайшлі і слуцкія паясы.




  • Сёння, дзеці, мы пазнаёмімся з паэтам,”трэцяй зоркай” на небасхіле беларускай паэзіі, М.Багдановічам і яго вершам “Слуцкія ткачыхі”. Запішыце тэму ўрока ў сшыткі.


ІІ. Мэтавызначэнне

- Давайце паспрабуем вызначыць, якія задачы мы будзем вырашаць сёння на ўроку, чаго вы чакаеце ад яго?



Я хацеў бы…

+навучыцца выразна чытаць верш;

+асэнсаваць тэму верша, асноўную думку;
+вызначыць мастацкія сродкі, з дапамогай якіх аўтар стварае яскравыя карціны ў вершы;

+больш даведацца пра жыццё паэта;



+зразумець, чаму паэт звярнуўся да тэмы слуцкіх паясоў, і даведацца, як яны ствараліся. 3 мінут
ІІІ. Новы матэрыял

  1. Знаёмства з біяграфіяй паэта.

9 снежня - дзень нараджэння паэта, у гэтым годзе мы будзем адзначаць яго 125-гадовы юбілей. У гэты дзень штогод да помніка паэта ў Мінску, які стаіць недалёка ад месца нараджэння паэта (дом не захаваўся), прыхільнікі творчасці паэта прыносяць кветкі і чытаюць вершы Максіма Багдановіча.(Звяртаецца да выставы)Унікальная спадчына М.Багдановіча ўключае – паэзію, прадстаўленую зборнікам “Вянок” (1913) і вершамі розных гадоў, мастацкую прозу, публіцыстыку і літаратурную крытыку. А зараз давайце пазнаёмімся з жыццёвым і творчым шляхам Максіма Багдановіча. Будзьце вельмі ўважлівымі, бо вам неабходна запоўніць табліцу (Прагляд відэароліка “Пра Максіма Багдановіча”, 5 мінут)





9 снежня 1891 года ў Мінску




Педагог Адам Ягоравіч




Настаўніца Марыя Апанасаўна Мякота

Маленства прайшло




Ён самастойна вучыў




Букваром былі







На сухоты

Выдаў адзіны зборнік







Ялце ў 1917 годзе




Ауцкіх могілках у Ялце




Місхоры, Яраслаўлі, Мінску


(Агучванне табліцы)


М.Багдановіч нарадзіўся

9 снежня 1891 года ў Мінску

Бацька

Педагог Адам Ягоравіч

Маці

Настаўніца Марыя Апанасаўна Мякота

Маленства прайшло

У Гродне

Ён самастойна вучыў

беларускую мову

Букваром былі

народныя песні

Максім быў хворы

на сухоты

Выдаў адзіны зборнік

Вянок

Памёр у

Ялце ў 1917 годзе

Пахаваны на

Ауцкіх могілках у Ялце

Помнікі стаяць у

Місхоры, Яраслаўлі, Мінску


10 мінут (7 мінут)

  1. Падрыхтоўка вучняў да ўспрымання верша

  • У 1911 годзе Максім Багдановіч прыехаў у Беларусь і наведаў у Вільні музей беларускіх старажытнасцей, дзе яго ўразіла калекцыя слуцкіх паясоў. Максім глядзеў на паясы і думаў пра тых, хто быў вымушаны днямі сядзець і карпатліва ткаць для заможных паноў цудоўныя паясы. Хлопец уяўляў прыгонных маладых дзяўчат, спачуваў ім. Ён дайшоў да ўзбярэжжа хуткаплыннай Віліі, сеў на лавачку і задумаўся. І вось думкі, як тая плынь, увасобіліся ў вершы.




  1. Чытанне верша майстрам слова

  • А зараз давайце паслухаем верш”Слуцкія ткачыхі” ў выкананні майстра слова.




  1. Вывучэнне першаснага ўспрымання верша

  • Якое ўражанне выклікаў у вас верш? (Пачуццё захаплення беларускімі дзяўчатамі, якія стваралі не па персідскім, а па беларускім узоры творы мастацтва;

  • Што асуджае асуджае аўтар у вершы? (У вершы асуджаецца прымус, чужому проціпастаўляецца сваё, роднае)

  • Да чаго заклікае Максім Багдановіч чытача? (Аўтар заклікае ганарыцца працай слуцкіх ткачых, якія стваралі знакамітыя вырабы)

  • Які мастацкі вобраз, мяркуючы па назве, можна лічыць галоўным? (Вобраз слуцкіх ткачых)

  • Якія найважнейшыя чалавечыя якасці слуцкіх працаўніц падкрэсліваюцца ў вершы? (Абяздоленасць, працавітасць, шанаванне ўсяго роднага.)

13 мінут (3 мінуты)

  1. Паглыбленне ведаў пра слуцкія паясы

  • Славутыя слуцкія паясы – адна з нацыянальных рэліквій беларусаў, цудоўны ўзор дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, які стаў не толькі гістарычным культурным сімвалам, але і сучасным брэндам Беларусі. Больш падрабязна пра слуцкія паясы і працу па іх стварэнні мы пазнаёмімся, прагледзеўшы відэаролік “Слуцкія паясы”

(Прагляд відэароліка)

  • Калі і кім была заснавана мануфактура ў Слуцку? (У 1736 годзе, князь Радзівіл)

  • Хто навучыў мясцовых ткачоў сакрэтам стварэння паясоў па ўсходнім узоры? (Турак Ян Маджарскі)

  • З якіх нітак ткаліся паясы? (З шаўковых, залатых, срэбных нітак)

  • Калі зачынілася Слуцкая мануфактура і чаму? (У 1848 годзе, бо пасля паўстання 1831 года царскім загадам было забаронена нашэнне традыцыйнага касцюма шляхты)

  1. Параўнанне слуцкіх паясоў (па ілюстрацыі) з беларускімі

ручнікамі

  • Звярніце ўвагу на дошку, якая ўпрыгожана беларускімі ручнікамі. У іх ёсць падабенства са слуцкімі паясамі. Назавіце, што ёсць агульнае ў іх вырабе і ўзорах. (І тыя, і другія вырабляліся на ткацкіх станках; у арнаменце прысутнічаючь узоры; канцы паясоў, і ручнікоў абшыты махрамі.)

20 мінут (7 мінут)

  1. Праца над кампазіцыяй твора. Аналіз твора

  • Прадоўжым работу над вершам. Выразна прачытайце твор і падумайце над яго будовай.

  1. Выразнае чытанне верша.

  2. Калектыўная праца.

  • На колькі частак можна падзяліць верш? (на дзве часткі)

  • Прачытайце першую частку.

  • Аб чым апавядаецца ў першай частцы? (У першай частцы гаворыцца аб тым, як у няволі, пад прымусам ткачыхі “на лад персідскі ткуць” узор).

  • Які настрой пераважае? (Пераважае сумны настрой, бо паняволенне не можа выклікаць радасць).

  • Якія мастацкія сродкі выкарыстоўвае аўтар, каб гэта перадаць? (Вялікую ролю адыгрывае антытэза: роднай хаце і родным нівам супрацьстаяць панскі двор і персідскі лад. Тут ёсць інверсія: “яны, бяздольныя, узяты”, “на лад персідскі ткуць яны”. У першым выпадку інверсійны парадак слоў падкрэслівае паднявольнае становішча сялянак. Іх прымусілі рабіць тое, да чаго не ляжыць іх душа, бо яны несвабодныя).

  • Прачытайце другую частку.

  • Аб чым апавядаецца ў другой частцы? (Аўтар стварае захапляльныя карціны роднай прыроды, паказвае хараство роднай зямлі.)

  • Як мяняецца інтанацыя верша? (Тут інтанацыя іншая. Радкі гучаць захапляльна, радасна).

  • Знайдзіце мастацкія сродкі, з дапамогай якіх аўтару ўдалося стварыць такія захапляльныя краявіды Беларусі. (У другой частцы шмат метафар: поле смяецца, вясна расцвіла, срэбрам ззяюць хвалі. Метафары ўзмацняюцца эпітэтамі: у яснай далі, сінеюць міла, халодным срэбрам).

  • Чаму ў другой частцы сказ заканчваецца шматкроп’ем? (Праз недамоўленасць раскрываецца ўсхваляванасць ткачых і аўтара. Аўтар паказвае захапленне ткачых родным краем.)

  • Прачытайце апошнія тры радкі верша. Аб чым у іх апавядаецца? (Рука ткачыхі забыла завучаны ўзор чужой зямлі, і тчэ “цвяток радзімы васілька).

  • Якія мастацкі сродак аўтар выкарыстоўвае тут? (Сінекдаха – від метаніміі, у якой адны паняцці замяняюцца другімі на аснове іх колькасных суадносін. У вершы назоўнік адзіночнага ліку рука ўжываецца ў значэнні множнага).

  • Запішыце ў сшыткі першыя два радкі верша і вызначце памер. (Двухскладовы памер з націскам на другі склад, ямб. Ён тут настолькі арганічны і прыдатны, што яго нават не заўважаеш.)

26 мінут (6 мінут)

8. Музычная хвілінка

- Верш М. Багдановіча паклаў на музыку Ігар Лучанок. А зараз давайце паслухаем песню “Слуцкія ткачыхі” ў выкананні ансамбля “Песняры”.



(Гучыць песня)

  • Падумайце і адкажыце, ці адпавядае музыка Ігара Лучанка словам Максіма Багдановіча? (Вучні адзначаюць гарманічнае спалучэнне музыкі і слоў, мілагучнасць, спакойнае, светлае гучанне, наяўнасць музычных вобразаў)

30 мінут (4 мінут)

  1. Праца з дапаможнікам. Знаёмства з паняццем “сімвал” А вось якая роля належыць вобразу васілька ў творы, мы прачытаем у артыкуле “Сімвал” з вучэбнага дапаможніка. (Вучні чытаюць самастойна).

  • Што такое сімвал? Запішыце ў сшытак. (Сімвал – умоўнае абазначэнне з’явы праз прадмет, які нечым нагадвае яе)

  • Прывядзіце прыклады сімвалаў, з якімі вам даводзілася сустракацца ў фальклорных творах. (Каліна, рабіна,бярозка, бусел і г.д.)

  • Сімвалам чаго стаў вобраз васілька ў вершы “Слуцкія ткачыхі”? (Сімвал бацькаўшчыны, народнага мастацтва)

  • Вобраз васілька часта сустракаецца ў творах Максіма Багдановіча. Ён, разважаючы аб прыгажосці ў свеце, пытаўся: “Навошта каласы, калі няма васількоў?” На чужыне гэтая кветка гагадвала яму пра радзіму.

35 мінут (5 мінут)

  1. Чытанне па ролях урыўка апавядання Максіма Багдановіча “Апокрыф”

  • Апавядане Максіма Багдановіча “Апокрыф” мае форму прытчы і стылізавана пад размову Ісуса Хрыста са святым Пётрам і гаспадаром. Хачу, каб вы звярнулі ўвагу на тое, якім чынам пераклікаецца верш “Слуцкія ткачыхі” з гэтым апавяданнем.(Чытанне па ролях)

Апокрыф (урывак)

А д аўтара.I мовіў Хрыстос Пятру...

Хрыстос. Ты, шкадуючы галодных людзей, асудзіў песню, але самі галодныя не асудзілі яе. Жывая яшчэ душа ў народзе гэтым.

Адаўтара. Тады ізноў сказаў Пётра.

Пётра. Але няхай жа ў песнях будзе страва для душы, няхай будуць думкі добрыя і навучаючыя, каб, апроч красы, быў у іх і спажытак чалавеку.

Адаўтара.I адказаў яму Хрыстос.

Хрыстос. Няма красы без спажытку, бо сама краса і ёсць той спажытак для душы.

Адаўтара.I,навучаючы іх, мовіў.

Хрыстос. Агляніцеся навокал! Ці ж не ніва калыхаецца каля нас?

Ад аўтара. Цяжка каля яе працаваў Гаспадар і вось бачыць: паміж збожжа ўзраслі васількі.I сказаў ён у сэрцы сваім:

Гаспадар. Хлеб адбіраюць у мяне гэтыя сінія кветкі, бо паўнаважкія каласы маглі б узрасці тут заміж васількоў. Але яшчэ з маленства краса іх прыйшлася мне да душы. I таму я не вырву з каранём іх, як усякае благое зелле. Няхай растуць і радуюць, як у маленстве, сэрца маё.

Адаўтара. Так казаў гаспадару сэрцы сваім! I не падняў ён рукі на васількі.

Хрыстос.Яж кажу вам: добра быць коласам; але шчаслівы той, каму дадзена быць васільком. Бо нашто каласы, калі няма васількоў?

Адаўтара.I, кажучы так, пачуў ён песню жнеек і прамовіў.

Хрыстос. Слухайце, што кажуць словы гэтай песні. Яе складалі людзі, якія ведаюць, чаго варты хлеб.

Адаўтара. Яны ж пачулі, што словы той песні кажуць: няма лепш цвяточка ад васілёчка. I далей ужо моўчкі ішлі яны.

I босыя ногі Хрыста пакідалі на цёплым, мяккім пылу дарогі сляды.


  • Якім чынам верш “Слуцкія ткачыхі” пераклікаецца з апавяданнем “Апокрыф”? (Верш “Слуцкія ткачыхі” пераклікаецца з апавяданнем “Апокрыф” праз вобраз васілька).

  • Які яшчэ вобраз вылучае пісьменнік? (Коласа)

  • Звернемся да эпіграфа. Прачытайце. Я ж кажу вам: добра быць коласам; але шчаслівы той, каму дадзена быць васільком. Бо нашто каласы, калі няма васількоў? (Максім Багдановіч).

  • Як вы можаце растлумачыць яго сэнс? (Каласы – хлеб надзённы, васількі – гэта прыгажосць, народнае мастацтва.)

  • Што асуджае паэт? (Паэт асуджае матэрыяльныя адносіны да жыцця, узносячы сілу мастацтва, якая ўзвышае чалавека.)

  • Максім Багдановіч сцвярджае: “Навошта людзі, калі яны не імкнуцца да прыгажосці?”. Сапраўды, народ не можа існаваць без прыгажосці, без творчасці, мастацтва. І сёння ў Слуцку справа ткацтва паясоў адрадзілася. Давайце паглядзім відэаролік “Мы зрабілі гэта разам”

(Прагляд відэароліка)

  • На тэрыторыі фабрыкі адкрыўся музей гісторыі слуцкіх паясоў, ён стаў адзіным у свеце музеем, прысвечаным нацыянальным брэндам. Яшчэ не так даўно мала хто верыў у магчымасць аднаўлення гістарычнага сімвала Беларусі, а сёння рэканструяваны брэнд лідар сярод сувенірнай прадукцыі.

41 мінута (6 мінут)

  1. Вызначэнне тэмы і ідэі

  • Давайце вызначым тэму верша. (Тэма народнага мастацтва. Роздум паэта над лёсам беларускіх мастакоў.)

  • У чым заключаецца ідэя твора? Што сцвярджае паэт? Зачытайце. ( Ідэя заключаецца ў апошніх радках. Ідэя – сцвярджэнне, што прыгажосць лепш ствараць не па чужым узоры, а па родным, якога прагне душа. Мастацтва павінна стварацца па народных матывах).

42 мінуты (1 мінута)

IV. Кантрольна-рэфлексійны этап.

1. Выстаўленне і каменціраванне адзнак.

2. Дамашняе заданне

1. Пазнаёміцца з трактоўкай твора ў артыкуле Анатоля Клышкі “Пра верш “Слуцкія ткачыхі”.

2. Вывучыць верш на памяць

3. Рэфлексія

1. Што мы рабілі на ўроку, калі вывучалі тэму? (Пазнаёміся з біяграфіяй М. Багдановіча, аналізавалі вешр, чыталі па ролях, вучыліся выразнаму чытанню, даведаліся пра слуцкія паясы і г.д.)

2. Як вы думаеце, ці дасягнулі мы пастаўленых задач?

3. Якія заданні вам найбольш спадабаліся?



4. Чаму вучыць нас грамадзянская лірыка Максіма Багдановіча?

(Любіць свой край, з павагай адносіцца да народнай спадчыны)


  • А зараз, дзеці, прымацуйце, калі ласка, васількі да жытнёвага поля. Я хачу пажадаць ўсім: і вучням, і гасцям – каб светлыя і радасныя хвіліны ўпрыгожвалі ваша жыццё так, як васількі жытнёвае поле.






9 снежня 1891 года ў Мінску




Педагог Адам Ягоравіч




Настаўніца Марыя Апанасаўна Мякота

Маленства прайшло




Ён самастойна вучыў




Букваром былі







На сухоты

Выдаў адзіны зборнік







Ялце ў 1917 годзе




Ауцкіх могілках у Ялце




Місхоры, Яраслаўлі, Мінску







9 снежня 1891 года ў Мінску




Педагог Адам Ягоравіч




Настаўніца Марыя Апанасаўна Мякота

Маленства прайшло




Ён самастойна вучыў




Букваром былі







На сухоты

Выдаў адзіны зборнік







Ялце ў 1917 годзе




Ауцкіх могілках у Ялце




Місхоры, Яраслаўлі, Мінску







9 снежня 1891 года ў Мінску




Педагог Адам Ягоравіч




Настаўніца Марыя Апанасаўна Мякота

Маленства прайшло




Ён самастойна вучыў




Букваром былі







На сухоты

Выдаў адзіны зборнік







Ялце ў 1917 годзе




Ауцкіх могілках у Ялце




Місхоры, Яраслаўлі, Мінску







9 снежня 1891 года ў Мінску




Педагог Адам Ягоравіч




Настаўніца Марыя Апанасаўна Мякота

Маленства прайшло




Ён самастойна вучыў




Букваром былі







На сухоты

Выдаў адзіны зборнік







Ялце ў 1917 годзе




Ауцкіх могілках у Ялце




Місхоры, Яраслаўлі, Мінску

Апокрыф

А д аўтара.I мовіў Хрыстос Пятру...

Хрыстос. Ты, шкадуючы галодных людзей, асудзіў песню, але самі галодныя не асудзілі яе. Жывая яшчэ душа ў народзе гэтым.

Ад аўтара. Тады ізноў сказаў Пётра.

Пётра. Але няхай жа ў песнях будзе страва для душы, няхай будуць думкі добрыя і навучаючыя, каб, апроч красы, быў у іх і спажытак чалавеку.

Ад аўтара.I адказаў яму Хрыстос.

Хрыстос. Няма красы без спажытку, бо сама краса і ёсць той спажытак для душы.

Ад аўтара.I,навучаючы іх, мовіў.



Хрыстос. Агляніцеся навокал! Ці ж не ніва калыхаецца каля нас?

Ад аўтара. Цяжка каля яе працаваў Гаспадар і вось бачыць: паміж збожжа ўзраслі васількі.I сказаў ён у сэрцы сваім:

Гаспадар. Хлеб адбіраюць у мяне гэтыя сінія кветкі, бо паўнаважкія каласы маглі б узрасці тут заміж васількоў. Але яшчэ з маленства краса іх прыйшлася мне да душы. I таму я не вырву з каранём іх, як усякае благое зелле. Няхай растуць і радуюць, як у маленстве, сэрца маё.

Ад аўтара. Так казаў гаспадару сэрцы сваім! I не падняў ён рукі на васількі.

Хрыстос.Яж кажу вам: добра быць коласам; але шчаслівы той, каму дадзена быць васільком. Бо нашто каласы, калі няма васількоў?

Ад аўтара.I, кажучы так, пачуў ён песню жнеек і прамовіў.

Хрыстос. Слухайце, што кажуць словы гэтай песні. Яе складалі людзі, якія ведаюць, чаго варты хлеб.

Ад аўтара. Яны ж пачулі, што словы той песні кажуць: няма лепш цвяточка ад васілёчка. I далей ужо моўчкі ішлі яны.

I босыя ногі Хрыста пакідалі на цёплым, мяккім пылу дарогі сляды.



База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка