Урок падрыхтавала настаўніца сш №22 г. Барані Лабанава Таццяна Міхайлаўна Мэты




Дата канвертавання01.01.2018
Памер93.03 Kb.
"Чалавек. Грамадства. Дзяржава"

10 клас

Тэма: Чалавек у натоўпе.
Урок падрыхтавала настаўніца СШ № 22 г. Барані Лабанава Таццяна Міхайлаўна
Мэты:

1). Разгледзець паняцце "натоўп", яго структуру, віды натоўпу, спосабы маніпуляцыі натоўпам, паводзіны чалавека ў натоўпе.

2). Развіваць уменні вучняў аналізаваць дакументы, факты, выбіраць галоўнае, правільна будаваць вусны адказ.

3). Спрыяць развіццю навыкаў камунікатыўных зносінаў.


Эпіграф урока:
"Калі сто чалавек стаяць адзін поруч другога,

кожны губляе свой розум і атрымлівае нейкі іншы"

Ф. Ніцшэ
Настаўнік: Напрыканцы ўрока мы пацвердзім або аспрэчым думку Ф. Ніцшэ, які так казаў пра паводзіны чалавека ў натоўпе.
Урок праводзіцца ў форме групавой работы.
I. МЭТАВЫЗНАЧЭННЕ

- агучванне асноўных мэтаў і задачаў урока (калі вучні досыць падрыхтаваныя, то яны самі могуць вызначыць мэты і задачы ўрока)

- агучванне асноўных паняццяў тэмы: афект, натоўп, геаграфія натоўпу, лідэр, устаноўка.

- агучванне асноўных этапаў урока і спосабаў узаемадзеяння на кожным этапе:


1. Мазгавы штурм "Што такое натоўп?"

2. Тэорыя і практыка

3. Рэфлексія

4. Хатняе заданне


II. АСНОЎНАЯ ЧАСТКА.
1 ЭТАП "Мазгавы штурм"
Вучні прапаноўваюць асацыятыўны шэраг, звязаны з паняццем натоўп і спрабуюць знайсці азначэнне паняццю "натоўп".

Настаўнік знаёміць з азначэннямі паняцця натоўп, узятымі з розных энцыклапедычных і тлумачальных слоўнікаў.


2 ЭТАП "Тэорыя і практыка"
1. Настаўнік знаёміць вучняў з "геаграфіяй натоўпу":

Геаграфія натоўпу (асабліва выразна бачная пры аэрафотаздымцы) вызначаецца адрозненнем паміж больш шчыльным ядром і разрэджанай перыферыяй. У ядры акумулюецца эфект эмацыянальнага кружэння, і той, хто апынуўся там, мацней адчувае яго ўплыў. Напрыклад, тыповая карціна масавых пагромаў такая. Беспасярэднімі гвалтаўнікамі і пагромшчыкамі аказваецца параўнальна невялікая частка індывідаў, якія складаюць натоўп. Астатнія іх актыўна падтрымліваюць (заахвочвальныміі выкрыкамі, улюлюканьнем і г. д.), яшчэ больш людзей падтрымліваюць пасіўна, а на самай перыферыі - дасужыя зявакі. Але ўся гэтая маса надае ядру сілу матывацыі, дапоўненую пачуццём ананімнасці і беспакаранасці...


У рамане "Хаджэнне па пакутах" А. М. Талстога ёсць такі эпізод. Камандзір баявога атраду Сарокін выклікаў лютае абурэнне байцоў сваімі сумнеўнымі дзеяннямі. Калі ён апынуся перад агрэсіўна настроеным натоўпам падначаленых і быў не ў стане бегчы або абараняцца, ён імгненна зарыентаваўся ў сітуацыі, выбраў у натоўпе самы злобны твар, паказаў на яго пальцам і гучна закрычаў: "Вось вораг!", - і натоўп накінуўся на іншую ахвяру. Сам Сарокін з аб'екту агрэсіі ператварыўся ў лідэра агрэсіўнага натоўпу...
2. Настаўнік прапаноўвае прааналізаваць урывак з артыкулу псіхолага Эліаса Канэці і вызначыць прыкметы натоўпу.
Назавіце прыкметы натоўпу
Эліас Канэці лічыць натоўп самастойным арганізмам. Ён праводзіць адрозненне паміж групамі людзей, якія выпадкова апынуліся ў нейкі час ў некаторым месцы, і сапраўдным натоўпам, які ўтворыцца вакол цэнтральнага пункту, які называецца крышталем натоўпу. Фармаванне і рост натоўпу - універсальнае і таямнічая з'ява. Яна можа ўзнікнуць паўсюль. Спачатку натоўп складаецца з асобных індывідаў, але раптам адбываецца пераход да узгодненых дзеянняў, калі рухі адных частак арганізма, нібы самі перадаюцца ўсім астатнім, нагадваючы хвалі нервовых імпульсаў ў медузы. Людзі, з якіх складаецца натоўп, часта не ведаюць, што, уласна, адбылося і, калі у іх запытацца пра гэта, не змогуць адказаць, але, тым не менш, яны спяшаюцца да іх агульнай нябачнай мэты. У такім стане натоўп уяўляе неакрэсленую існасць, якае ўсмоктвае людзей. У пачатковай фазе ім валодае адзіны інстынкт - прага росту. Ён імкнецца захапіць кожнага сустрэчнага, не ведаючы межаў, але нават у гэты арганізацыйны перыяд ён не губляе ўспрымальнасць. Па словах Канэці, у натоўпе заўсёды жыве прадчуванне парозы распаду. З дапамогай хуткага росту ён з усёй моцы імкнецца пазбавіцца гэтай пагрозы; ён паглынае ўсіх і менавіта таму непазбежна павінен разваліцца.
Арганізм натоўпу існуе датуль, пакуль не дасягне мэты. Мэта можа быць кароткатэрміновай, як напрыклад забойства або разбурэнне будынку, або доўгатэрміновай, як напрыклад, мара аб зямлі запаветнай, дзе збяруцца ўсе дзеці Ізраіля. Від натоўпу можна класіфікаваць у адпаведнасці з яго мэтамі, але ўсе яны маюць агульныя ўласцівасці. Усярэдзіне натоўпу асобныя людзі губляюць свае асабовыя якасці, свае імёны, эканамічны і сацыяльны статус, ператвараючыся ў роўныя часткі новай істоты. Гэта настолькі магутнае пачуцце, што ўсе заклікі да справядлівасці і ўсе тэорыі роўнасці, магчыма, заснаваныя на тым адчуванні братэрства, якое знаёма кожнаму, хто пабыў у натоўпе. У яго незвычайнай шчыльнасці бурацца ўсё ўяўленні пра асабістую прастору, і ў новай супольнасці знікае страх дотыку і кантакту. У натоўпе людзі зліваюцца ў адзіную шматгаловую шматрукую і шматногую істоту. У некаторых відах натоўпу, утвораных вайной або рэлігіяй, можна заўважыць пэўныя дзеянні або рытуалы.
3. Настаўнік знаёміць вучняў з відамі натоўпу, адзначаючы, што ў аснове дзеяння любога натоўпу ляжыць матыў.
Віды натоўпу.
Аказіянальны натоўп (ад англ, occasion - выпадковасць) - скапленне людзей, якія сабраліся паглядзець на выпадковае здарэнне. Гэта самая звычайная з сітуацый стыхійных масавых паводзінаў, якую даводзілася ў жыцці бачыць любому дарослому чалавеку.
Канвенцыйны натоўп (ад англ, convention - умоўнасць) збіраецца з нагоды загадзя абвешчанай падзеі: пеўневыя або сабачыя двубоі, баксёрскі або футбольны матч, мітынг, канцэрт рок-гурта і г. д.

Тут ужо пераважае больш накіраваны інтарэс, і людзі да пары гатовыя падпарадкоўвацца пэўным умоўнасцям (канвенцыям).


Экспрэсіўны натоўп (ад англ, expression - выраз), рытмічныа выражае тую або іншую эмоцыю: радасць, запал, абурэнне і г. д. Як бачна, спектр эмацыйных дамінантаў тут вельмі шырокі, а галоўная адметная рыса – рытмічнасць выражэння. Лёгка здагадацца, што гаворка ідзе пра людзей, якія скандуюць лозунг на мітынгу або маніфестацыі ці гучна падтрымліваюць любімую каманду на стадыёне.
Агрэсіўны натоўп, эмацыянальная дамінанта якога (раз'юшанасць, злосць), роўна як і накіраванасць дзеянняў, празрыста выяўленыя ў назве.
Панічны натоўп ахолпены жахам, імкненнем кожнага пазбегнуць рэальнай або ўяўнай небяспекі.
Прагны натоўп утвараюць людзі, якія ўступілі ў неарганізаваны канфлікт за ўладанне нейкай каштоўнасцю. Дамінуючай эмоцыяй тут звычайна становіцца сквапнасць, прага ўладання, да якой часам дадаецца страх. Прагны натоўп часам утвораць брокеры, калі на біржы праняслася чутка пра тое, што нейкія акцыі хутка растуць у кошце. У савецкія часы, узнікалі такія натоўпы ("Даюць!"), калі на прылавак "выкідалі" дэфіцытны тавар.
Паўстанскі натоўп па шэрагу прыкметаў падобны да агрэсіўнага (пераважае пачуцце незадаволенасці), але адрозніваецца ад яго сацыяльна справядлівым характарам абурэння. Хрэстаматыйным прыкладам часта служыць паўстанне на браняносцы "Потемкин" у 1905 годзе.
4. Вучням прапаноўваецца прааналізаваць прапанаваныя сітуацыі і вызначыць від натоўпу.
Вызначыце від натоўпу
1. Пасля Маскоўскага фестывалю моладзі і студэнтаў (1957 год), пачала прыўзнімацца "жалезная заслона"; на вуліцах савецкіх гарадоў з'явіліся першыя жывыя замежнікі, якіх старэйшыя жыхары не бачылі з часоў вайны, а дзеці ведалі пра іх існаванне толькі з кніжак. Замежнікаў тады можна было лёгка адрозніць ад нашых суайчыннікаў па адзенні, але асобай папулярнасцю карысталіся негры. Вось замалёўкі з жыцця тых гадоў. Ідзе па вуліцы цемнаскуры хлопец, а за ім натоўп дарослых і дзяцей. Усё вельмі добразычліва настроеныя, хтосьці прапаноўвае яму ў падарунак значок, хтосьці просіць на памяць замежную манетку, хтосьці просіць разам сфатаграфаваццца.
2. Раніца. На пероне стаіць мноства пасажыраў. Набліжаецца электрычка. У ёй відавочна не хопіць на ўсіх месцаў. А ехаць хочацца ўсім.
3. На апошняй хвіліне матча, доўгачаканы гол быў-такі забіты, выклікаўшы бурлівую рэакцыю заўзятараў, якія скандавалі: "БАТЭ - чэміён!".
4. На працягу месяца ў сродках масавай інфармацыі ішла рэклама канцэрта вядомага рок-гурта. У дзень канцэрта на стадыёне сабраўся велізарны натоўп.
5. Падчас канцэрта раптам абвясцілі, што ў заданні канцэртнай залі пачаўся пажар. Спалоханыя людзі кінуліся да выхаду.
6. "Хто не бачыў карнавала ў Рыо-дэ-Жанэйра, той не бачыў нічога", - сцвярджае бразільская народная мудрасць. І сапраўды, відовішча ўражвае, калі велізарны святочны натоўп танчыць палымяны нацыянальны танец.
7. У 73 г. да н. Х. у Рыме пачалося паўстанне пад кіраўніцтвам Спартака. Натоўпы нявольнікаў змагаліся за вызваленне ад тыраніі рымлянаў, за вызваленне ад прыгнёту.
8. 30 кастрычніка 1938 года ў Каліфорніі па радыё ішоў радыёспектакль па раману Г. Ўэлса "Вайна міроў", дзе, паводле сюжэту, страшныя марсіяне-крывасмокі, прыляцеўшы на Зямлю, пачынаюць нішчыць чалавецтва. Галоўныя падзеі, праўда, былі перанесеныя з Англіі ў Амерыку. Перадача была зробленая такім чынам, што ў слухача стваралася ўражанне прамога рэпартажу. Па-майстэрску было спланавана і нагнятанне трывогі: па радыё казалі пра тое, што паніка ахапіла урад ЗША. У выніку многія прынялі спектакль за чыстую манету, пакідалі хаты і маёмасць і выбеглі на вуліцы, утварыўшы шматтысячны натоўп. Такога "поспеху" аўтары спектаклю не чакалі...
9. У 20-х гадах XX стагоддзя ў парку невялікага горада было знойдзена цела чатырнаццацігадовай белай дзяўчынкі, зь якой перад смерцю па-зверску здзекваліся. Чуткі пра страшную знаходку хутка распаўсюдзіўся па горадзе, і ў парку стаў збірацца натоўп. Першапачатковая цікаўнасць переходзіла ў абурэнне, а здагадкі будаваліся і перерасталі ў чуткі: "Негры!". Стыхійня маніфестацыя рушыла да будынка мэрыі пад акампанемент расіскіх лозунгаў і патрабаванняў да гарадскіх уладаў. Па дарозе натоўпу сустрэліся два маладыя чарнаскурыя хлопцы, і маніфестанты сталі груба іх зневажаць. Адзін з хлопцаў асмеліўся абурыцца - і адбыўся суд Лінча.

5. Заданне групам: "На аснове ўласнага досведу, досведу назіральнікаў, выкарыстоўваючы тэкст падручніка, апішыце стан чалавека ў натоўпе"
6. Настаўнік знаёміць з прыёмамі маніпуляцыі натоўпам.
Спосабы маніпуляцыі натоўпам.
А) Пераключэнне ўвагі натоўпу на іншы аб'ект
... У 1974 годзе група партугальскіх вайскоўцаў здзейсніла пераварот, пазбавіўшы краіну ад шматгадовага дыктатарскага рэжыму А. Салазара - М. Каэтану. Адчыніўся шырокі абсяг для дзейнасці партый, асабліва партыі камуністаў, якія раней працавалі ў глыбокім падполлі. Масавыя настроі віравалі, прамовы аб "сацыялістычнай рэвалюцыі" і "дыктатуры пралетарыяту" прамаўляліся ўсюды. І вось замалёўка з аднога бурлівага мітынгу падчас страйку лісабонскіх працоўных. Энергічныя аратары "заводзяць" натоўп, які скандуе самыя рашучыя лозунгі, і далейшы ход падзей цяжка прадказальны. Мітынгоўцы акружаныя паліцэйскім ланцугом, але дыктатуры ўжо няма, і задача паліцэйскіх па магчымасці пазбегнуць прымянення сілы. Ад паліцэйскага ланцуга аддзяляецца адзінокі афіцэр, трымаючы ў руках транзістарны прыймач, па якому перадаюць прамы рэпартаж з матчу паміж папулярнымі футбольнымі камандамі "Порту" і "Лісбоа". Праз хвіліну сотні людзей, што толькі што выказвалі святы гнеў і гатоўнасць да самых рашучых дзеянняў, звяртаюцца да афіцэра з пытаннямі: "Які лік? Хто выйграе?" Яшчэ некалькі падобных цэнтраў адцягнення ўвагі - і натоўп амаль не рэагуе наі гарачыя заклікі аратараў.

Б. Выкарыстанне музычнага рытму
Ўздзеяннем гучнай рытмічнай музыкі або (у адсутнасць такой) рытмічным скандаваннесм атрымоўваецца ператварыць агрэсіўны, панічны або прагны натоўп у экспрэсіўны, у асобнасці ў, калі людзі мімавольна пачынаюць танчыць і расходваюць назапашаную энергію ў рытмічных рухах. Пры гэтым важна падабраць адэкватны рытм. Так, для барацьбы з агрэсіўным натоўпам выкарыстаецца хуткі рытм рок-музыкі. Масавую паніку здольны збіць больш марудны рытм маршу або гімну.
В. Ператварэнне натоўпу ў некалькі аказіянальных натоўпаў
Для гэтага выкарыстоўваюцьюць вадамёты, слезацечны газ, і інш. Часцей ужываецца такі прыём: у натоўпе размяшчаюцца добра заўважныя камеры і высылаюцца мабільныя групы хмурых тэлеаператараў, якія нібыта фіксуюць самых актыўных індывідаў. На самой справе гэты прыём мае псіхалагічнае дзеянне і накіраваны на зніжэнне калектыўнага эфекту.
3 ЭТАП "Рэфлексія"
Для правядзення гэтага этапу выкарысоўваецца метад "Графікі", дзе на гарызантальнай восі адкладзеныя асноўныя крытэры ацэнкі работы, а на вертыкальнай восі – пяцібальная шкала адзнакі. Крытэрамі ацэнкі работы могуць быць:

1. Работа класа

2. Работа групы

3. Работа настаўніка

4. Узровень засваення матэрыяла
Настаўнік падводзіць вынікі ўрока і просіць ізноў звярнуцца да эпіграфа ўрока і паразважаць, ці меў рацыю Ф. Ніцшэ.
4 ЭТАП "Хатняе заданне"
У якасці асноўнага хатняга задання прапаноўваецца параграф падручніка, адказ на пытанні пасля параграфа.

Можна задаць таксама творчае або рознаўзроўневае заданне.


Літаратура:

A. П. Назаретян “Агрессивная толпа, массовая паника, слухи.”


Лекции по социальной и политической психологии"
Санкт-Петербург, издательство "Питер", 2003г.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка