Урок сусветнай гісторыі ў 5 класе




Дата канвертавання14.02.2017
Памер156.52 Kb.

Аўтар: Макуцэвіч А.Г., настаўнік гісторыі Астрошыцкага ВПК д/с-СШ


Старажытная Індыя

(урок сусветнай гісторыі ў 5 класе)

Мэта: садзейнічаць засваенню сістэмы ведаў аб геаграфічным становішчы, кліматычных умовах, асаблівасцях развіцця грамадства і гаспадаркі Індыйскай цывілізацыі.

Задачы:

  • стварыць умовы для вывучэння і засваення вучнямі ключавых паняццяў тэмы;

  • садзейнічаць фарміраванню ў вучняў умення разумець гістарычныя працэсы, працаваць з гістарычнымі картамі, схемамі, табліцамі, удасканальваць навыкі самастойнай працы;

  • выхоўваць у вучняў цікавасць да гісторыі розных народаў і цывілізацый, культуру мовы і калектыўнай працы.

Тып урока: камбінаваны.

Абсталяванне: вучэбны дапаможнік па сусветнай гісторыі 5 клас, І ч.; карта “Старажытны Усход”; атласы па сусветнай гісторыі для 5 класа; дыдактычны матэрыял; прэзентацыя “Старажытная Індыя”; магнітафон; аўдыёзапіс нацыянальнай індыйскай музыкі.

Паняцці ўрока: цывілізацыя, арыі, дасы, варны, брахманы, кшатрыі, вайш’і, шудры, земляробства, жывёлагадоўля, гандаль, рамяство, прылады працы.

Тэхналагічная карта ўрока

1. Арганізацыйны этап (да 2 хвілін)

Чакаемы вынік: эмацыянальны настрой вучняў на пазнавальную дзейнасць, павышэнне цікавасці да тэмы ўрока.

Задачы настаўніка: стварыць станоўчую эмацыянальную атмасферу для вывучэння новага матэрыялу.

Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

Метады і прыёмы

Абсталяванне


Вітае вучняў, стварае камфортны эмацыянальны настрой


Настройваюцца на працу







2 . Этап актуалізацыі суб’ектыўнага вопыту вучняў (да 7 хвілін)

Чакаемы вынік: актывізацыя пазнавальнай дзейнасці.

Задачы настаўніка: вызначыць узровень ведаў, уменняў і навыкаў, актывізаваць суб’ектыўны вопыт вучняў.

Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

Метады і прыёмы

Абсталяванне


2.1.Прапаноўвае вучням здзейсніць падарожжа ў новую краіну.

- Для таго, каб адправіцца ў любое падарожжа неабходна набыць білеты. А набыць іх можа той, хто ведае адказы на пытанні.

2.1. Прапаноўвае гульню “Чыстая дошка”

(у хаатычным парадку на дошцы запісаны пытанні і адказы на іх, вучні ўстанаўліваюць адпаведнасць; устаноўленая адпаведнасць выціраецца; у выніку працы дошка павінна стаць чыстай):


  • Алфавіт, фарбы і шкло дасягненні …Фінікіі

  • Самым вядомым кіраўніком Персіі з’яўляўся…Дарый

  • Першая цывілізацыя, у якой было распаўсюджана адзінабожжа … Палесціна

  • Арашаемае земляробства было распаўсюджана ў … Месапатаміі

  • Паселішча адной краіны, заснаванае на тэрыторыі іншай называецца… калонія

  • Чаму ў час пажараў у горадзе Ніневіі кнігі засталіся цэлымі… выраблены з гліны

  • Вароты Бога … Вавілон

  • Кіраўнік, які стварыў законы, што праіснавалі 1000 гадоў … Хамурапі

2.3. Для вучняў з нізкім узроўнем ведаў прапануе заданне на картках

2.4. Аднаму вучню (па жаданні) прапануе працу ля дошкі са стужкай часу:

VI ст.(утварэне Персіі); ХІ ст.(утварэнне Ізраільскага царства); 40 тыс. г. да н.э.(з’яўленне краманьёнца)

2.5. Прыцягвае вучняў да праверкі задання са стужкай часу




Вучні выконваюць заданне. За правільны адказ на пытанне атрымліваюць білет-жэтон

Выконваюць тэставыя заданні,атрымліваюць білеты-жэтоны пасля самаправеркі тэста, з дапамогай ключа

Размяшчае даты на стужцы часу, вызначае падзеі, якія адпавядаюць прапанаваным датам


Прыём “Чыстая дошка”

Узаемаправерка

Дыферэнцыяцыя


Дыдактычны матэрыял, стужка часу



3.Матывацыйна-мэтавы этап (да 2 хвілін)

Чакаемы вынік: матывацыя вучняў на пазнавальную дзейнасць, павышэнне цікавасці да тэмы ўрока.

Задачы настаўніка: падрыхтаваць вучняў да ўсвядомленага засваення новага матэрыялу, самавызначэння мэты ўрока, стварыць сітуацыю поспеху.

Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

Метады і прыёмы

Абсталяванне


3.1. Прапануе праслухаць музычны фрагмент, вызначыць назву цывілізацыі, якая будзе вывучацца на ўроку.

- Сёння мы з вамі маем цудоўную магчымасць прадоўжыць наша падарожжа. Цывілізацыю, якую мы наведаем, называюць “краінай цудаў”. Для таго, каб даведацца, аб якой цывілізацыі пойдзе размова, мы з вамі праслухаем музыку, якая будзе падказкай.

- Што вы ведаеце аб дадзенай цывілізацыі?

-У канцы ўрока мы яшчэ раз звернемся да гэтага пытання, спадзяюся, што вашы адказы будуць больш змястоўнымі.



Вывучаючы цывілізацыі, вы ўбачылі, што кожная з іх унесла свой уклад у развіццё чалавецтва. Так фінікійцы падаравалі нам алфавіт, Месапатамія – каляндар, унікальны цуд піраміды пакінулі нам егіпцяне, шлях да адзінабожжа вызначылі яўрэі. Вам цікава даведацца, які след у сусветнай гісторыі пакінула Індыя? Такая магчымасць у вас ёсць.

Вучні слухаюць музыку.

Выказваюць версіі аб тэме ўрока.

Запісваюць назву цывілізацыі ў рабочы ліст

Дзеляцца сваімі ведамі аб Індыі

Вызначаюць вучэбную задачу: пашырыць веды аб старажытных цывілізацыях


Аўдыёвізуальны

Праблемна-пошукавы, апора на жыццёвы вопыт вучняў



Магнітафон, аўдыёзапіс нацыянальнай індыйскай музыкі

4. Аперацыйна-пазнавальны этапа 17 хвілін)

Чакаемы вынік: авалодванне вучнямі сістэмай ведаў па змесце ўрока.

Задачы настаўніка: арганізаваць і забяспечыць групавую і франтальную пазнавальную дзейнасць вучняў.


Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

Метады і прыёмы

Абсталяванне


4.1. Прапануе вучням план тэмы

- На ўроку мы з вамі разгледзім наступныя пытанні:

1.Геаграфічнае становішча

2.Утварэнне дзяржавы

3.Насельніцтва

4.Заняткі

5.Рэлігія

6.Пісьменнасць

Усе пункты нашага плана вы можаце бачыць у пашпарце дзяржавы, які змешчаны ў вашых рабочых лістах.

4.2. Праводзіць інструктаж па запаўненні пашпарта дзяржавы

4.3. Называе вучням рад геаграфічных аб’ектаў: Поўдзень Азіі, р.Інд, р.Сарасваці, р.Ганг, п-аў Індастан, прапануе вызначыць паняцце, якое іх аб’ядноўвае … геаграфічнае становішча Індыі

4.4. Арганізуе працу вучняў з контурнай картай

4.5. Прапануе вучням працу з лагічнай стужкай.

- Дайце тлумачэнне дадзенай лагічнай стужцы, выкарыстоўваючы матэрыял падручніка п.1, стар.86:



ІІІ – пач. ІІ тыс. да н.э.------- зараджэнне дзяржаўнасці ------- 2 сталіцы: Махенджа-Дара і Харапа -----засуха ---------знікненне р.Сарасваці------перасяленне ў даліну р.Ганг

4.6. Прапануе заданні на ММП.



Заданне 1. «Ты – археолаг»

Аб чым сведчыць наяўнасць ваенных умацаванняў у гарадах-дзяржавах?



Заданне 2. «Устаў прапушчанае»

На поўдні ? размяшчалася цудоўная краіна Індыя . Цывілізацыя займае паўвостраў ? Рэкі ? І ? з’яўляюцца самымі шматводнымі. Дзяржава мела дзве сталіцы - ? І ?.Жыхароў называлі - ?

4.7.Прапануе вучням пазнаёміцца са старажытнаіндыйскім грамадствам.

- Працягваем наша падарожжа і зараз у нас ёсць магчымасць даведацца аб, тым, што прадстаўляла сабой грамадства Старажытнай Індыі.



-Усе арыі дзяліліся на варны. Што такое варна?

4.8. Прапануе вучням даць характарыстыку індыйскіх варнаў з апорай на схему

Варна

↙ ↓ ↓ ↘


Брахманы кшатрыі вайш’і шудры

↓ ↓ ↓ ↓


(жрацы, (?) (?) (?)

вучоныя)


- Якія адрозненні былі паміж імі?(Розныя багі і становішча ў грамадстве)

-У к.IV.ст. Індыя – адзіная дзяржава. Найвышэйшай магутнасці дасягнула ў час праўлення Ашокі. Пасля яго смерці дзяржава распалася.



Такая з’ява была выпадковай або заканамернай для старажытных цывілізацый? Прывядзіце прыклады.

Фізкультхвілінка (комплекс практыкаванняў для вачэй, фізічныя практыкаванні).

4.9. Прапануе вучням працягнуць запаўненне пашпарта дзяржавы, пазнаёміцца з заняткамі насельніцтва, дапоўніць сказы:

-Зыходзячы з геаграфічнага становішча краіны, якія заняткі будуць характэрны для насельніцтва Індыі?

- У Індыі вырошчвалі пшаніцу,…?

- У Індыі разводзілі…?

- З медзі і бронзы выплаўлялі нажы…?

4.10. Чытае са слайда аповед падарожніка аб дасягненнях індыйцаў .

Адзін старажытны падарожнік , які пабываў у Індыі, вярнуўся на радзіму.

Калі б ты толькі ведаў, — расказаваў ён сябру, — якая дзіўная краіна Індыя! Там на кустах расце белая воўна.



Сябра прыняў гэтыя словы за жарт.

Але ж ты і прыдумшчык!

Не хочаш — не вер! Я бачыў на свае вочы: земляробы зразаюць белую воўну з кустоў, быццам з авечак, і робяць з яе прыгожыя і трывалыя тканіны. Але самае незвычайнае нават не гэта воўна, а тое, што індыйцы здабываюць мёд без пчол. Яны выціскаюць сок з трыснягу і вараць яго на вогнішчы. Сок становіцца цвёрдым і хрусціць на зубах нібы соль. На смак ён саладзейшы за пчаліны мёд!

Гэта няпраўда!.. На свеце нічога няма саладзейшага за пчаліны мёд!



Што меў на ўвазе падарожнік?


Азнаямленне вучняў з пунктамі плана.

Атрымліваюць інструкцыі па працы з пашпартам дзяржавы

Вызначаюць геаграфічнае становішча Індыі, знаходзяць указаныя аб’екты на карце,адзначаюць у пашпарце дзяржавы

Вучні наносяць указаныя геаграфічныя аб’екты на контурную карту ў рабочым лісце

Тлумачаць змест лагічнай стужкі з апорай на падручнік, запісваюць час утварэння дзяржавы і назвы сталіц ў пашпарт дзяржавы

Адказваюць на пытанне на слайдзе

Працуюць з заданнем, здзяйсняюць самаправерку па слайдзе-ключы

Вызначаюць групы, на якія дзялілася грамадства, з апорай на інфармацыю слайда, запаўняюць пашпарт дзяржавы

Вучні знаходзяць тлумачэнне дадзенага паняцця ў падручніку

(п.2,стар.86)

Вызначаюць хто ўваходзіў у склад варнаў, іх абавязкі

Адказваюць на пытанне настаўніка

Вучні прыводзяць прыклады

Выконваюць практыкаванні

Чытаюць п.3, стар. 87, вызначаюць заняткі насельніцтва (земляробства, жывёлагадоўля, рамяство, гандаль), заносяць іх у пашпарт дзяржавы, дапаўняюць сказы

Слухаюць аповед, шукаюць адказ на пытанне, выкарыстоўваюць інфармацыю слайда




Наглядны

Прыём “Асацыяцыі”

Графічны

Аналіз і сінтэз, праца з падручнікам

Праблемны

Прыём “Устаў прапушчанае”

Наглядны

Слоўнікавая праца

Наглядны, часткова-пошукавы

Праблемны

Славесны

Праца з падручнікам

Часткова-пошукавы

Аналіз



Мультымедыйная ўстаноўка, рабочы ліст вучня.

ММП


Слайд №3

ММП


Слайд № 4,5

Гістарычная карта

Рабочы ліст вучня

Рабочы ліст

Вучэбны дапаможнік

ММП


Слайд №6

ММП


Слайд № 7

ММП


Слайд № 8

ММП


Слайд № 9,10

Рабочы ліст

Падручнік

ММП


Слайд №11,12,13,14

Рабочы ліст

Схема

ММП


Слайд № 15

ММП


Слайд № 17,18

Падручнік

Рабочы ліст

ММП


Слайд № 19, 20


5.Этап першаснай праверкі разумення вучэбнага матэрыялу а 10 хвілін)

Чакаемы вынік: стварыць умовы для ўдасканалення ведаў і ўменняў вучняў, развіваць уменне самакантролю і самакарэкцыі.

Задачы настаўніка: арганізаваць першасную праверку разумення асноўных паняццяў тэмы.


Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

Метады і прыёмы

Абсталяванне


5.1. Прапануе завяршыць сказы:

Дзяржава ў Індыі ўтварылася ў - ? (к.ІІІтыс.-пач.ІІтыс.)

Сталіцы першай дзяржавы - ?

(Харапа, Махенджа-Дара)

Усё насельніцтва Індыі падзялялася на дзве групы - ?



(Арыі і дасы)

Найвышэйшай магутнасці Індыя дасягнула ў час праўлення - ?



(Ашокі)

У Індыю ўвозілі - ?, а вывозілі - ?



(Увозілі : ячмень, гародніну, садавіну)

(Вывозілі: баваўняныя тканіны, ювелірныя вырабы)

Прапануе вучням звярнуцца да пытання, якое было пастаўлена ў пачатку ўрока, з апорай на схему, запісаную на дошцы:

- Што вы ведаеце пра Індыю?

Індыя


↙ ↓ ↘

Была адзінай Грамадства па- падаравала

дзяржавай дзялялася на свету бавоў-

варны нік, трыснёг

5.2. Прапануе працу з крыжаванкай (у залежнасці ад наяўнасці часу).

5.3. Выстаўляе і каменціруе адзнакі.



Працуюць з заданнямі, прапанаванымі настаўнікам.

Вучні робяць вывад з апорай на схему




  1. Метад “Дапоўні сказ”

Славесны



Рабочы ліст вучня

Схема



5. Дамашняе заданнеа 3 хвілін)

Чакаемы вынік: паспяховае выкананне дамашняга задання.

Задачы настаўніка: даць падрабязны інструктаж па выкананні дамашняга задання


Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

Метады і прыёмы

Абсталяванне


Знаёміць вучняў з аб’ёмам дамашняга задання, тлумачыць парадак яго выканання. §24, стар.85-88. Скласці пытанні 1-я група па п.2,стар.86-87, ІІ-я па п.3, стар. 87-88.


Запіс у дзённік дамашняга задання, асэнсаванне дзейнасці па яго выкананні.

Славесны





6. Рэфлексія (да 4 хвілін)

Чакаемы вынік: асэнсаванне вынікаў сваёй дзейнасці.

Задачы настаўніка: стварыць умовы для самаацэнкі дзейнасці вучняў, атрымаць зваротную сувязь ад вучняў, вызначыць перспектывы працы над вучэбным матэрыялам.


Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

Метады і прыёмы

Абсталяванне


6.1. Прапануе звярнуцца да пашпарта дзяржавы.

- Ці ўсе пункты пашпарта мы запоўнілі?

Робіць вывад аб тым, што будзе вывучацца на наступным уроку.

6.2. Арганізуе працу вучняў з пытаннямі:

На ўроку мне спадабалася - ?

Сёння ў мяне атрымалася - ?

Мне трэба паўтарыць - ?

Мяне зацікавіла - ?




Вызначаюць пункты пашпарта, якія не запоўнілі

Адказваюць на пытанні настаўніка



Славесны

Рабочы ліст

ММП


Слайд №21


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка