Урок у 5 класе па тэме: "Беларускі алфавіт. Назвы літар" Мэты ўрока




Дата канвертавання03.04.2017
Памер211.36 Kb.
Наштобузу і мэты мовай вучняў па беларускай мове

Алена Ластоўская

Глыбокае, СШ №1

Урок у 5 класе па тэме: “Беларускі алфавіт. Назвы літар”

Мэты ўрока Садзейнічаць засваенню вучнямі алфавіта, правільных назваў літар; навучыць карыстацца алфавітам у практычнай дзейнасці; пазнаёміць вучняў з задачамі, структурай і зместам арфаграфічнага слоўніка; выпрацоўваць уменне хутка і правільна называць літары па алфавіце, размяшчаць словы ў алфавітным парадку, карыстацца слоўнікам.

Мэты на мове вучняў Вы будзеце правільна называць літары па алфавіце, навучыцеся выкарыстоўваць алфавіт у практычнай дзейнасці, навучыцеся карыстацца арфаграфічным слоўнікам.

НаШтоБуЗУ

Змагу выканаць практыкаванні па тэме ўрока

Буду правільна называць літары

Змагу знайсці словы па слоўніку.



НаШтоБуЗУ да кантрольнага дыктанта (2 чвэрць)

  1. Успомню, калі замест у буду пісаць ў

  2. Успомню правіла, калі ставіцца працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам;

  3. Паўтару, як пішацца не з дзеясловамі;

  4. Прагляджу памылкі папярэдняга дыктанта “Зімовыя клопаты птушак” і паспрабую не зрабіць такіх памылак.

НаШтоБуЗУ да дамашняга задання

  1. Паўтару назвы літар;

  2. Вывучу алфавіт;

  3. Змагу правільна выканаць гукавы запіс выдзеленых слоў у практыкаванні



Юрась Каласоўскі

ДУА “Магілёўская гарадская гімназія №1”, 5 “В” клас, беларуская мова



Тэма ўрока: “Літара як знак гука”

Мэты ўрока: дапамагчы ўсвядоміць суадносіны паміж гукамі і літарамі; выпрацоўваць уменне свядома і дакладна размяжоўваць іх, праводзіць гука-літарны аналіз слоў; удасканальваць навыкі літаратурнага вымаўлення і правільнай перадачы гукаў на пісьме ў розных пазіцыях.

Мэты, сфармуляваныя на мове вучняў: мы даведаемся, чаму напісанне слоў не заўсёды адпавядае іх вымаўленню; мы навучымся запісваць словы ў фанетычнай транскрыпцыі.

НаШтоБуЗУ:

  1. запішу словы з практыкавання 206 у фанетычнай транскрыпцыі;

  2. вызначу на прыкладах з практыкавання 205, якія гукі могуць быць абазначаны на пісьме літарамі б, г, д, с і запішу гэтыя гукі насупраць кожнай літары;

  3. запішу словы з практыкавання 207, выкарыстоўваючы іх запіс у фанетычнай транскрыпцыі.

  4. адкажу на пытанне, чаму розныя словы часам гучаць аднолькава, выкарыстоўваючы матэрыял практыкавання 207.


Алена Радзевіч каментуе: Юрась, як Вы лічыце, можна да гэтага ўрока прапанаваць такія крытэрыі?

1) Тлумачу розніцу паміж гукам і літарай;

2) запісваю прапанаваныя словы ў фанетычнай транскрыпцыі;

3) праводжу гука-літарны аналіз слоў.

4) ведаю асаблівасці вымаўлення слоў…(любых слоў, ці нейкіх канкрэтных?)

Тэма ўрока “Беларускі алфавіт”

НаШтоБуЗУ:

  1. даведаюся, колькі літар у беларускім алфавіце, буду ведаць колькасць літар, што абазначаюць галосныя гукі і зычныя гукі;

  2. даведаюся, чаму літары Ў пастаўлены помнік у Полацку;

  3. вывучу алфавіт на памяць і буду правільна называць літары;

  4. буду ведаць, што такое кірыліца і лацінка.


Алена Радзевіч каментуе: Згодна з Вамі, што НАШТОБУЗУ дакладана акрэслівае тыя веды і навыкі, якія павінны засвоіць вучні на працягу ўрока. Каб вучню не “згубіцца”, у НАШТОБУЗУ да кожнага ўрока (а іх можа быць 5-6), іх не павінна быць многа. Мы вылучаем толькі самыя важныя/ключавыя для засваення. Напрыклад, НаШтоБуЗУ, што Вы вызначылі да ўрока  “Беларускі алфавіт”

1) называю колькасць літар беларускага алфавіта/колькасць літар, што абазначаюць галосныя гукі і зычныя гукі;

2 ) расказваю алфавіт напамяць

3 ) ведаю адрозненне кірыліцы і лацінкі;



  1. ведаю, чаму літары Ў пастаўлены помнік у Полацку.

Тэма праверачнай работы: “Склад і націск”, практыкаванні 224, 227

НаШтоБуЗУ:

спішу тэкст, падзяляючы словы на склады;

падкрэслю націскныя склады;

складу словазлучэнні з парамі слоў, якія адрозніваюцца толькі націскам (кшталту каса, памяць, сталы).



Метад вызначэння: запісваецца настаўнікам на дошцы, дзеці пры выкананні праверачнай работы могуць запісаць НаШтоБуЗУ у сшыткі.

Дамашняя работа па тэме “Склад і націск”: практыкаванне 228

НаШтоБуЗУ:

спішу тэкст, падзяляючы словы на склады;

пастаўлю націск у словах;

з трыма словамі (на выбар) складу і запішу простыя сказы;

падкрэслю дзейнік і выказнік у запісаных простых сказах.

Метад вызначэння:

1) настаўнік раздае вучням карткі з надрукаванымі крытэрыямі ацэнкі;

2) дзеці перапісваюць у сшыткі НаШтоБуЗУ, якое запісана настаўнікам на дошцы.

Таццяна Барткевіч

Глыбоцкая раённая гімназія, 6 клас, беларуская мова




Тэма. Прыметнікі з суфіксамі - ск-, іх вымаўленне і правапіс.

Мэта. Мяркуецца, што да канца ўрока вучні засвояць правілы вымаўлення і напісання адносных прыметнікаў, утвораных пры дапамозе суфікса -ск- , удасканаляць уменне ўстанаўліваць разрад прыметніка, утваральную аснову, канцавы зычны, тлумачыць умовы вымаўлення і напісання суфікса –ск-, ужываць адносныя прыметнікі ў вусным і пісьмовым маўленні.

Мэта на мове вучняў. Успомнім, якія прыметнікі адносяцца да разраду адносных. Даведаемся, як вымаўляюцца і пішуцца адносныя прыметнікі, утвораныя пры дапамозе суфікса –ск-. НаШтоБуЗу. 1. Успомнім, якія прыметнікі адносяцца да разраду адносных. 2. Пазнаёмімся з правілам па падручніку 3.Складзём апорны канспект на правапіс суфікса – ск- у прыметніках. 4. Навучымся карыстацца апорным канспектам: вызначым канцавы зычны ва ўтваральнай аснове, высветлім, застаецца ён пры спалучэнні з суфіксам –ск-, выпадзе або ператворыцца ў ц (“правіла цетачкі). 5. Напішам праверачную работу, якая пакажа наколькі засвоена правіла.

Дамашняя работа. Тэма. Асноўныя спосабы ўтварэння прыметнікаў. НаШтоБуЗу.

  1. Вывучу правіла па падручніку. 2. З практыкаванняў падручніка выпішу па 2 прыклады на ўтварэнне прыметнікаў прыставачным, суфіксальным, прыставачна-суфіксальным, бяссуфіксным спосабамі, шляхам складання асноў і шляхам складання слоў. Графічна пакажу спосаб утварэння гэтых прыметнікаў. 3. Ад 6 прыметнікаў з невытворнай асновай утвару прыметнікі рознымі спосабамі і графічна пакажу спосабы ўтварэння.

Юлія Паўлава

ДУА “Гімназія № 1 г. Барысава” 5 “Д” беларуская мова



Тэма: Прызначэнне літар е ё ю я і

Мэта: паглыбіць веды вучняў пра гукі беларускай мовы

Задачы: стварыць умовы для

  • засваення паняцця пра двайную ролю літар е, ё, ю, я, і.;

  • выпрацоўкі ўмення знаходзіць у тэкстах словы, у якіх літары е ё ю я і абазначаюць 2 гукі

  • выпрацоўкі ўмення рабіць фанетычную транскрыпцыю

  • развіцця ўмення правільнага пісьма і ўжывання слоў у вусным і пісьмовым маўленні;

  • фарміравання арфаграфічнай пільнасці;

садзейнічаць

  • сістэмнаму засваенню тэмы;

  • развіццю пазнавальных матываў;

  • выхаванню цікавасці да прадмета;

  • выхаванню павагі да сямейных традыцый, да Беларусі праз дыдактычны матэрыял урока;

Мэты мовай вучня:

  • Даведацца, калі літары е ё ю я і абазначаюць 1 гук, а калі 2 гукі.

  • Даведацца, што такое фанетычная транскрыпцыя і як яе рабіць

  • Правільна пісаць словы з літарамі е ё ю я і

НаШтоБуЗУ

Вучні:

  • Ведаюць, што літары е ё ю я і абазначаюць 1 гук пасля зычных

  • Ведаюць, што літары е ё ю я і абазначаюць 2 гукі пасля галосных, мяккага знака, апострафа, ў, у пачатку слова

  • Умеюць рабіць фанетычную транскрыпцыю

Якой была рэакцыя вучняў на ўвядзенне НаШтоБуЗУ? Прывядзіце па меншай меры тры выказванні вучняў;



Па-першае, ім спадабалася само слова. Яно іх зацікавіла, і таму з задавальненнем вызначалі НаШтоБуЗУ. Але трэба сказаць, што некалькі моцных вучняў раўнадушна ўспрынялі НаШтоБуЗУ, бо яны “і так да ўсяго супер добра рыхтуемся.”

Слабы вучань: “Ура! Зараз я буду ведаць, што вы ад мяне хочаце ўбачыць, бо мне часам бывала страшна ад таго, што вы спытаеце тое, што я не ведаю. ”

Сярэдні вучань: “Думаю, мне стане лягчэй рабіць Д/З і пісаць праверачныя работы, бо я буду ведаць канкрэтна, што трэба настаўніку ад мяне. Спадзяюся, што гэта дапаможа мне палепшыць адзнаку за чвэрць.”

Моцны вучань: “Не ведаю, ці дапаможа мне НаШтоБуЗУ, бо я ўсё роўна заўсёды рыхтую ўсё і нават болей, а сёння на ўроку тое дадатковае, што я падрыхтаваў, вы не вызначылі ў НаШтоБуЗУ.”

З якімі цяжкасцямі пры вызначэнні НАШтоБуЗУ і тлумачэнні яго вучням Вы сутыкнуліся? Чым яны былі абумоўлены?



Цяжкасці былі толькі ў пачатку, пакуль вучні не прызвычаіліся да НаШтоБуЗУ. Па-першае, не ўсе хацелі запісваць НаШтоБуЗУ ў сшытак, бо “лянота.” Я пачала раздаваць кожнаму вучню друкаваны варыянт. Але аднойчы я прыйшла без гэтага друкаванага варыянта, бо зламаўся мой прынтар. Я спецыяльна прапанавала вучням сёння абысціся без НаШтоБуЗУ, але яны мяне “угаварылі” запісаць НаШтоБуЗУ на дошцы, бо сказалі, што ім ужо цяжка без гэтага З тых пор у мяне праблем няма. Вучні нават самі просяць мяне, каб на кожным уроку ў НаШтоБуЗУ я адзначала акуратнасць напісання (тады яны лепш стараюцца) і паводзіны на ўроку (бо заўсёды ў класе ёсць вучні, якія часам парушаюць дысцыпліну). Урокі праходзяць на “ура”.

Наталля Ільініч каментуе: З Вашай справаздачы, з апісання рэакцыі моцнага вучня вынікае, што ён як бы не задаволены НаШтоБуЗУ і не ўпэўнены, што яму гэта дапаможа. Дарэчы, такая рэакцыя зразумелая і прадказальная. Методыка АА апрыоры больш дапамагае слабым, гэта напісана і ў класічнай працы пра АА “Унутры чорнай скрыні” Пола Блэка і Дылана Вільяма, глядзіце па гэтай спасылцы: http://aacenka.by/?p=38

Пра гэта згадвае і сп. Данута Стэрна у сваім артыкуле “Ацэнка, непадобная ні на што”, глядзіце вось тут: http://aacenka.by/?page_id=91

Але ж моцным АА таксама дапамагае, проста яны могуць быць незадаволены тым, што у традыцыйнай методыцы такія вучні прывыклі дамінаваць на ўроку - яны ўвесь час трымаюць руку, іх пастаянна выклікае настаўнік адказваць, хваліць, яны “любімчыкі”. АА робіць паспяховымі ўсіх – і моцныя сапраўды могуць быць гэтым незадаволены. Як вы думаеце, сп. Юлія, можа быць ёсць сэнс, каб пазбегнуць гэтага, прыдумаць для такіх дзяцей больш складанае заданне – індывідуальнае ці для групы больш паспяховых? Можна даць яго асобна для гэтых моцных вучняў ці пазначыць у агульным НаШтоБуЗУ. Можна агульныя патрабаванні прадставіць у выглядзе трох пунктаў, а чацвёрты – тым, хто гэта зробіць раней асноўную частку. Як Вы думаеце?

Галіна Скарына

Белаазёрск

Перавага НаШтоБуЗУ ў тым, што ёсць магчымасць пачаць кантроль ведаў вучняў настаўнікам з самакантролю іх самім вучнем. Пытанні НаШтоБуЗУ арыентуюць дзяцей на ўдумлівую працу на працягу ўрока, даюць магчымасць самастойна сачыць за якасцю засваення матэрыялу ўрока, вымагаюць удумліва падысці да выніковай работы, папярэдне яшчэ ўдакладніўшы моманты, якія трывала не зафіксаваны ў свядомасці дзіцяці.

І па-другое, НаШтоБуЗУ дае магчымасць яшчэ раз звярнуцца да аналізу выканання пастаўленых мэтаў на пачатку ўрока.

Калі настаўнік прапісаў мэты на мове вучняў, агучыў і зафіксаваў пытанні НаШтоБуЗУ, вучні ўсведамляюць, што гэта і ёсць спосаб якаснай праверкі дасягнення пастаўленых мэтаў.

Тэма ўрока: “Прыналежныя прыметнікі”

Мэты ўрока:


  1. Удасканаліць уменне вызначаць разрады прыметнікаў.

  2. Навучыць утвараць прыналежныя прыметнікі мужчынскага і жаночага роду.

  3. Замацаваць навыкі скланення прыналежных прыметнікаў.

Мэты на мове вучняў:

  1. Напрыканцы ўрока мы будзем без памылак умець вызначаць прыналежныя прыметнікі.

  2. Запомнім суфіксы, пры дапамозе якіх ўтвараюцца прыналежныя прыметнікі.

  3. Мы навучымся самастойна ўтвараць прыналежныя прыметнікі жаночага і мужчынскага роду.

  4. Будзем умець правільна змяняць па склонах прыналежныя прыметнікі і вызначаць іх канчаткі.

НаШтоБуЗУ.

Буду звяртаць увагу на ўменне:

  1. Беспамылкова распазнаваць у групе прыметнікаў прыналежныя.

  2. Буду правяраць веданне суфіксаў для ўтварэння прыналежных прыметнікаў мужчынскага роду і для ўтварэння прыналежных прыметнікаў жаночага роду.

  3. Праверу, як вы самастойна ўмееце ўтвараць прыналежныя прыметнікі пэўнага роду.

  4. Праверу навыкі скланення прыналежных прыметнікаў.

  5. Праверу навыкі вызначэння канчаткаў прыналежных прыметнікаў.


Праверачная работа

Словазлучэнні тыпу “наз.+наз” замяніце сінанімічнымі словазлучэннямі тыпу “прым. + наз.” і запішыце. Абазначце графічна суфікс, які выкарыстоўвалі для ўтварэння прыметніка.

Рукі матулі, хата Цімоха, кніга Андрэйкі, партфель Сашы, кацяняты Муркі, нара ліса, хвост лісы.



У НаШтоБуЗУ было адзначана:

  1. Буду правяраць веданне суфіксаў для ўтварэння прыналежных прыметнікаў мужчынскага роду і для ўтварэння прыналежных прыметнікаў жаночага роду.

  2. Праверу, як вы самастойна ўмееце ўтвараць прыналежныя прыметнікі пэўнага роду.

Праз выкананне гэтага задання можна праверыць ступень валодання матэрыялам тэмы ўрока.

Дамашняе заданне.

Пр. 234. Спішыце, дапасоўваючы прыметнікі да назоўнікаў. Вызначце прыналежныя прыметнікі, абазначце склон, выдзеліце канчатак.

Услухайцеся ў ( звонкі ), бы ( чысты крыштальны крынічны ) вадзіца, ( народны ) слова. І г.д.

Зноў жа, працуючы над НаШтоБуЗУ, адзначылі, што настаўнік будзе звяртаць увагу на ўменні:


  1. Беспамылкова распазнаваць у групе прыметнікаў прыналежныя.

  2. Скланяць прыналежныя прыметнікі.

  3. Вызначаць канчаткі прыналежных прыметнікаў.

Якой была рэакцыя вучняў на ўвядзенне НаШтоБуЗУ? Прывядзіце па меншай меры тры выказванні вучняў;

Рэакцыя вучняў на ўвядзенне НаШтоБуЗУ была станоўчай. Выказаліся ўсе адназначна. “Цяпер мы будзем ведаць, што хоча ад нас Галіна Васільеўна”. “Я цяпер сам магу быць настаўнікам. Лёгка праверу веды аднакласнікаў”. “Гэта як шпаргалка. Хай на дошцы заўсёды будуць НаШтоБуЗУ”.



Таццяна Барткевіч каментуе: Я згодна са спадарыняй Наталляй адносна  станоўчых вартасцей вашай працы, аднак мне таксама падаецца, што мэты і НаШтоБуЗУ можна было б “развесці”. Калі мэта гучыць “удасканаліць  уменне вызначаць разрады прыметнікаў”, то як мы даведаемся, што дасягнулі мэты? Магчыма, НаШтоБуЗУ з вуснаў вучня магло б гучаць так: “Дакажу, што прыметнікі заячая нара і заячая душа, кракадзілавы слёзы і кракадзілавы зубы , воўчы след і воўчы апетыт  належаць да розных разрадаў”.

Калі пастаўлена мэта “навучыць утвараць прыналежныя прыметнікі мужчынскага і жаночага роду”, то даведацца, што яна дасягнута, магчыма, можна з наступнага: “Перакладу з рускай мовы на беларускую прыналежныя прыметнікі мужчынскага, жаночага і ніякага роду, вызначу суфіксы”. (Васін портфель – Васеў партфель і т.п.).

Пры мэце “замацаваць навыкі скланення прыналежных прыметнікаў”, магчыма, НаШтоБуЗУ магло б быць наступным: “Дапасую  2 прыналежныя прыметнікі мужчынскага роду і 2 прыналежныя прыметнікі жаночага роду да назоўнікаў, праскланяю іх, вызначу канчаткі.

Юлія Паўлава дадала: Магу Вам прапанаваць сваё НаШтоБуЗу да гэтага ўрока:
Вучні:
- ведаюць, што прыналежныя прыметнікі адказваюць на пытанні чый? чыя? чыё? чые?
-ведаюць, што прыналежныя прыметнікі мужч. роду ўтвараюцца пры дапамозе суфіксаў -оў,аў,ёў,еў;
- прынал. прыметнікі жаночага роду ўтвараюцца пры дапамозе суфіксаў -ын, ін.
- умеюць утвараць і адрозніваць у тэкстах прыналежныя прыметнікі жаночага і мужчынскага роду.
- ведаюць, што прыналежныя прыметнікі, утвораныя ад уласных імёнаў, пішуцца з вялікай літары.


Ганна Піскуновіч дадала: Дазвольце дадаць некалькі слоў пра вызначэнне НаШтоБуЗУ (са сваёй практыкі). Метадам спроб і памылак я для сябе вызначыла
-што крытэрыі ацэнкі лягчэй прымаюцца вучнямі, калі напісаны ад першай асобы, бо кожны вучаць павінен лічыць, што гэтыя КА менавіта для яго;
-выказванні не павінны быць грувасткімі (лепш разбіць на два крытэрыі);
- у кожным выказванні павінна змяшчацца адно канкрэтнае дзеянне, якое можна праверыць самому, разам з сябрам (напрыканцы ўрока паставіць плюсік, напрыклад);
паспрабую на прыкладзе паказаць, як сфармулявала б НаШтоБуЗУ я:
Тэма ўрока: “Прыналежныя прыметнікі”
Мэты ўрока:
1. Удасканаліць уменне вызначаць разрады прыметнікаў.
2. Навучыць утвараць прыналежныя прыметнікі мужчынскага і жаночага роду.
3. Замацаваць навыкі скланення прыналежных прыметнікаў.
Мэты на мове вучняў:
1. Напрыканцы ўрока мы будзем без памылак умець вызначаць прыналежныя прыметнікі.
2. Запомнім суфіксы, пры дапамозе якіх ўтвараюцца прыналежныя прыметнікі.
3. Мы навучымся самастойна ўтвараць прыналежныя прыметнікі жаночага і мужчынскага роду.
4. Будзем умець правільна змяняць па склонах прыналежныя прыметнікі і вызначаць іх канчаткі.
НАШТОБУЗУ:
1. Буду ведаць, што абазначае прыналежны прыметнік, на якія пытанні адказвае.
2. Змагу адрозніць прыналежныя прыметнікі ад якасных і адносных (у тэксце)
3. Змагу пры дапамозе суфіксаў –оў-, -аў-, -еў-, -ёў- утварыць прыналежныя прыметнікі мужчынскага роду ад назоўнікаў.
4. Змагу пры дапамозе суфіксаў –ін-(-ын-) утварыць прыналежныя прыметнікі жаночага роду ад назоўнікаў.
5. Змагу правільна пісаць (з малой ці вялікай літары) прыналежныя прыметнікі
6. Праскланяю прыналежныя прыметнікі пры дапамозе табліцы.
І яшчэ хачу дадаць, што КА павінен, на мой погляд, даваць сам настаўнік, а не вызначаць з дзецьмі: па- першае, вызначэнне мэт і так займае колькі часу на ўроку, па-другое, толькі настаўнік ведае, якім чынам ён будзе раскрываць тэму ўрока.

Таццяна Ціманоўская

Прошкаўская дзіцячы сад-сярэдняя школа, 6 клас, беларуская мова



Тэма: Утварэнне, складанне і правапіс прыналежных прыметнікаў.

Мэта: Дапамагчы вучням усвядоміць сутнасць прыналежнага значэння, спосаб утварэння прыналежных прыметнікаў і практычна авалодаць сістэмай іх скланення і правапісам канчаткаў.

Мэты на мове вучняў:



  • Даведацца, што такое прыналежныя прыметнікі

  • Даведацца, як яны утварыліся

  • Навучыцца правільна пісаць прыналежныя прыметнікі, прымяняючы сістэму скланення

НаШтоБуЗУ

Вучні:


  • Ведаюць, што такое прыналежныя прыметнікі

  • Ведаюць, што прыналежныя прыметнікі ўтварыліся ад назоўнікаў

  • Умеюць скланяць словазлучэнні

Тэма: Праверачная работа” Утварэнне, складанне і правапіс прыналежных прыметнікаў ” (6 клас) (на картках вучні выконваюць заданні, на якіх стаяць колькі балаў яны могуць набраць за выкананае заданне)

Вучні:


  • Вызначаюць род, лік і склон прыметнікаў

  • Ведаюць, як утвараюцца ад назоўнікаў прыналежныя прыметнікі

  • Дапісаць канчаткі прыметнікаў і назоўнікаў

Тэма: Правапіс н і нн у прыметніках (6 клас)

Дома трэба было запісаць словы , вызначыць утваральную аснову, зрабіць выснову пра напісанне н, нн.

НаШтоБуЗУ:


  • Правільнасць напісання даты ў сшытку

  • Правільна і граматна запісаць словы, і вызначыць, ад якога слова яны ўтварыліся

  • Вывучыць правіла і зрабіць вывад

  • Акуратнасць выканання дамашняга задання

Ганна Піскуновіч каментуе: Таццяна, як Вы лічыце, можа НаШтоБуЗУ трэба пачынаць ад першай асобы? Напрыклад:
- Даведаюся, што такое прыналежныя прыметнікі
- Змагу пры дапамозе суфіксаў ...утварыць прыналежныя прыметнікі мужчынскага роду ад назоўнікаў
- Змагу пры дапамозе суфіксаў ...утварыць прыналежныя прыметнікі жаночага роду ад назоўнікаў
- Праскланяю словазлучэнні з прыналежнымі прыметнікамі пры дапамозе табліцы.
На мой погляд, калі так падаюцца крытэрыі ацэнкі - гэта вучням больш зразумела, бо ім імпануе (з маёй практыкі), што НаШтоБуЗУ складзена канкрэтна для кожнага з іх, тым больш, Вы друкуеце НаШтоБуЗУ для кожнага, і ў іх КА застаюцца ў сшытках.

Алена Казлова

Полацк, гімназія, 5 “В” клас, беларуская мова

Тэма “Алфавіт. Гукі і літары беларускай мовы”

Мэта: Вучні будуць даваць азначэнне паняцця “алфавіт”, колькасць літар беларускага алфавіта, ведаць практычнае выкарыстанне алфавіта, правільна называць літары беларускага алфавіта (асабліва Ў, Й, Ф, Х, інш.), ведаць розніцу паміж літарай і гукам.

Мэты, сфармуляваныя на мове вучняў: Будзеце ведаць, што такое алфавіт, колькі літар у нашым алфавіце, чым ён адрозніваецца ад алфавіта рускай мовы, правільна называць літары і гукі, будзеце ведаць, навошта людзі прыдумалі алфавіт.

НаШтоБуЗУ:


  1. Вывучыце паняцце “алфавіт”.

  2. Запомніце колькасць літар беларускага алфавіта.

  3. Будзеце правільна называць літары Ў, Й, Ф, Х, Р, спалучэнне літар ДЗ і ДЖ.

  4. Пры выкананні заданняў будзеце правільна называць літары і гукі ў канкрэтных словах, падлічваць іх колькасць.

  5. Зразумееце значэнне алфавіта ў жыцці чалавека.

Тэма “Літары Е, Ё, Ю, Я, І”

Мэта: Вучні будуць называць ётавыя літары, ведаць, чаму гэтыя літары так называюцца, бачыць і называць 5 пазіцый, калі гэтыя літары перадаюць два гукі.

Мэты, сфармуляваныя на мове вучняў: Вы будзеце ведаць, калі літары е,ё, я, ю, і перадаюць 2 гукі, запомніце 5 пазіцый, калі гэта адбываецца, у заданнях будзеце правільна вымаўляць і падлічваць гукі ў словах.

НаШтоБуЗУ:

  1. Пералічваць ётавыя літары ( іх 5).

  2. Ведаць 5 пазіцый, калі ётавыя распадаюцца на 2 гукі.

  3. На практыцы правільна падлічваць колькасць літар і гукаў у словах з ётавымі.

Тэма: “Паўтарэнне. Падрыхтоўка да кантрольнага дыктанта”

Мэта: Вучні паўтораць практычны матэрыял раздзела “Сінтаксіс і пунктуацыя” з мэтай падрыхтоўкі да кантрольнага дыктанта.

Мэты, сфармуляваныя на мове вучняў: (мэты сфармуляваны самімі вучнямі) Паўтарыць знакі прыпынку

  • у канцы сказа,

  • пры аднародных членах, пры аднародных з абагульняльным словам,

  • у складаным сказе,

  • пры зваротку,

  • паміж дзейнікам і выказнікам,

  • пры простай мове.

НаШтоБуЗУ:

  1. Узгадаеце асноўныя пунктуацыйныя правілы.

  2. Запішаце схемы канкрэтных правіл.

  3. Будзеце ўмець суадносіць канкрэтныя прыклады з запісанымі схемамі.

  4. Зразумееце, якія правілы неабходна паўтарыць перад кантрольным дыктантам.

Якія перавагі Вы бачыце ў тлумачэнні вучням НаШтоБуЗУ? Які з гэтых пераваг Вы лічыце найбольш важнымі? Растлумачце на канкрэтных прыкладах

Пры тлумачэнні НаШтоБуЗУ дзеці атрымліваюць канкрэтную інфармацыю (пэўную “порцыю” ведаў, якую ім трэба “праглынуць”, “пражаваць” і засвоіць).

Заўсёды была супраць “паўтарыць усё!”, бо гэта азначае, што паўтарэнне будзе неэфектыўным: на яго або не хопіць часу (ахапіць усё немагчыма) ці не хопіць жадання, бо пераважаць пачне страх перад неахопным аб’ёмам інфармацыі.

Пры выкарыстанні НаШтоБуЗУ веды дзеляцца на канкрэтныя “порцыі”, якія паступова засвойваюцца і запамінаюцца. Абавязковым усё роўна застаецца ПАЎТАРЭННЕ! Але пры веданні канкрэтных паняццяў, ведаў іх можна і граматна паўтарыць. БО ВЕДАЕШ, ШТО ПАЎТАРАЦЬ!



Прывядзіце па адным прыкладзе тэмы праверачнай і дамашняй работы і звязаныя з імі НаШтоБуЗУ, а таксама метад іх вызначэння;

Мой прыклад:

Тэма: “Паўтарэнне. Падрыхтоўка да кантрольнага дыктанта”

Мэта: Вучні паўтораць практычны матэрыял раздзела “Сінтаксіс і пунктуацыя” з мэтай падрыхтоўкі да кантрольнага дыктанта.

Мэты, сфармуляваныя на мове вучняў: (мэты сфармуляваны самімі вучнямі) Паўтарыць знакі прыпынку

  • у канцы сказа,

  • пры аднародных членах, пры аднародных з абагульняльным словам,

  • у складаным сказе,

  • пры зваротку,

  • паміж дзейнікам і выказнікам,

  • пры простай мове.

НаШтоБуЗУ:

  1. Узгадаеце асноўныя пунктуацыйныя правілы.

  2. Запішаце схемы канкрэтных правіл.

  3. Будзеце ўмець суадносіць канкрэтныя прыклады з запісанымі схемамі.

  4. Зразумееце, якія правілы неабходна паўтарыць перад кантрольным дыктантам.

Цягнікі

Па рэйках бягуць цягнікі. Бягуць і днём, і ноччу. Зімой і летам, восенню і вясной. І чым халадней, тым гучней гудуць паравозы, углядаюцца сваімі пукатымі вачамі ў далёкія агні семафораў. Агеньчыкі розныя: белыя, зялёныя, чырвоныя.

Кожны паравоз крычыць па-свойму. Адзін так гудзе, што шыбы трасуцца ў вокнах. У другога хрыпаты голас. Здаецца, што прастудзіўся. Трэці паравоз не гудзе, а проста пасвіствае тонкім галаском. Па голасе пазнае Міколка і таварны паравоз, і пасажырскі. Часам ноччу Міколка чуе голас далёкага паравоза, будзіць маці і кажа: “Уставай, мама, самавар стаў, бо бацька едзе”.

Паводле М.Лынькова

Для запісу на дошцы: цягнік, па-свойму, трэці, семафор.

Таццяна Батура, АПА

Тэма: “Правапіс складаных прыметнікаў” (6 клас)

Мэта: плануецца, што напрыканцы ўрока вучні будуць

ведаць:


  • правілы напісання складаных прыметнікаў разам, праз злучок;

умець:

  • адрозніваць спосабы ўтварэння складаных прыметнікаў: на аснове словазлучэнняў (з удзелам і без удзелу злучальных галосных) і на аснове аб’яднання слоў, звязаных спалучальнай сувяззю;

  • правільна пісаць складаныя прыметнікі (разам, праз злучок);

  • адрозніваць складаныя прыметнікі, першай часткай якіх з’яўляюцца прыслоўі, ад словазлучэнняў прыслоўе+прыметнік, прыслоўе+дзеепрыметнік.

Мэты на мове вучняў: вы навучыцеся ўтвараць складаныя прыметнікі, правільна іх пісаць (разам, праз злучок ці асобна).

НаШтоБуЗУ:

- скажаш, як пішуцца прыметнікі, утвораныя ад словазлучэнняў;

- назавеш як мінімум 3 пункты, калі складаныя прыметнікі пішуцца праз злучок;

- зможаш адрозніць сярод прапанаваных пар складаныя прыметнікі ад словазлучэнняў прыслоўе+прыметнік, прыслоўе+дзеепрыметнік;

- здолееш утварыць і правільна запісаць пяць складаных прыметнікаў.

Якія перавагі Вы бачыце ў тлумачэнні вучням НаШтоБуЗУ? Якія з гэтых пераваг Вы лічыце найбольш важнымі? Растлумачце на канкрэтных прыкладах.

Тлумачэнне крытэрыяў ацэнкі (НаШтоБуЗУ) дапамагае вучням арыентавацца ў навучанні: яны ведаюць, што ад іх патрабуецца, што на ўроку будзе правярацца, над чым яшчэ неабходна працаваць, на што звярнуць увагу. Таксама дзякуючы пастаяннаму вызначэнню НаШтоБуЗУ ў вучняў фарміруюцца навыкі аб’ектыўнай самаацэнкі і ўзаемаацэнкі. Як вынік – навучанне становіцца больш паспяховым. НаШтоБуЗУ, на маю думку, дысцыплінуе і настаўніка: па-першае, ён больш уважліва ставіцца да мэт і зместу навучання, карпатліва адбірае матэрыял да ўрока; па-другое, ён павінен прытрымлівацца пры праверцы акрэсленых крытэрыяў.



Праверачная работа па тэме “Прыметнік”

НаШтоБуЗУ:

  • уменні знаходзіць прыметнікі ў прапанаваным тэксце і ставіць іх у патрэбнай форме;

- веданне правілаў напісання:

а) прыметнікаў з суфіксам –ск-;

б) -н, -нн- у прыметніках;

в) не (ня) з прыметнікамі;

г) складаных прыметнікаў;

- уменне выканаць марфалагічны разбор аднаго прыметніка;

- уменне перакладаць сказы з рускай мовы на беларускую, правільна ўжываючы формы ступеняў параўнання прыметнікаў.

Прапанаваныя НаШтоБуЗУ можна размясціць на стэндзе ў самым пачатку вывучэння тэмы “Прыметнік” ці ўклеіць у сшыткі-памяткі (калі такія вядуцца) і звярнуць увагу вучняў на тое, што будзе правярацца пры правядзенні тэматычнага кантролю.



Дамашняя работа па тэме “Якасныя, адносныя і прыналежныя прыметнікі, іх роля ў маўленні” (Д/з на выбар вучняў (у залежнасці ад узроўню засваення матэрыялу): 1) §31, пр. 196 ці 2) §31, напісаць міні-сачыненне “Зімовая казка”, “Зімовы сон”, “У чаканні Новага года” (тэма на выбар). (Заўвага! Я не прыхільніца частага задавання творчых заданняў на дом, бо яны патрабуюць ад вучняў шмат часу, але пры вывучэнні мовы без іх, лічу, усё роўна не абысціся).

НаШтоБуЗУ (д/з в.1):

- зможаш расказаць, якія прыметнікі адносяцца да якасных, адносных і прыналежных;

- выпішаш чатыры сказы і падкрэсліш у іх адносныя і прыналежныя прыметнікі ў значэнні якасных;

- выканаеш работу акуратна і без памылак.



НаШтоБуЗУ (д/з в.2):

- аб’ём сачынення – 7-8 сказаў;

- ужыванне ў сачыненні не менш за 2 якасныя, 2 адносныя і 2 прыналежныя прыметнікі;

- стыль тэксту – мастацкі;

- акуратнасць выканання работы;

- пісьменнасць.



 


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка