Урок вывучэння новага матэрыялу. Практычная работа




Дата канвертавання15.12.2018
Памер131.96 Kb.
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Навасёлкаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад- сярэдняя школа”

Тэма ўрока “ Вуглы. Вымярэнне вуглоў”

5 клас

Барадоўская Ніна Рыгораўна,



настаўнік матэматыкі і фізікі

вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі

2016/2017 навучальны год




Тэма: Вуглы. Вымярэнне вуглоў
Мэта: сфарміраваць сістэму ўяўленняў аб вуглах, іх уласцівасцях, класіфікацыі; спрыяць развіццю прасторавых уяўленняў, мастацка-графічных навыкаў, геаметрычнай інтуіцыі, вынаходніцтва, уменняў ацэньваць на вока.

Задачы:


  • З дапамогай практычных заняткаў удакладніць і замацаваць уяўленні дзяцей аб разгорнутым, прамым, вострым і тупым вуглах, выкарыстоўваючы для гэтага прыём гульні.

  • Дапамагчы вучням авалодаць новым відам вымярэнняў – вымярэнне велічыні вугла.

  • Развіваць творчую ініцыятыву дзяцей у свабодным мадэліраванні вуглоў, выкарыстоўваючы прадметы вакол сябе, прыклады з жыцця.

  • Зацікавіць, прыцягнуць увагу вучняў да матэматыкі, паказаўшы мнагаграннасць і рознабаковасць яе праяўленняў.

  • Вучыць навучэнцаў геаметрычным метадам пазнання.

  • Фарміраваць у дзяцей прыемныя эмацыянальныя адносіны да акружаючага асяроддзя.

  • Спрыяць фарміраванню ўзаемапавагі, імкненню да супрацоўніцтва, развіццю талерантнасці, культуры зносін.


Тып урока: урок вывучэння новага матэрыялу. Практычная работа
Формы і метады работы: франтальная, індывідуальная, групавая, часткова-даследчая.
Абсталяванне:


  1. Трохвугольнік, транспарцір.

  2. Рабочы ліст вучня, нелінованы ліст.

  3. Палачкі.

  4. Раздатачны матэрыял (разрэзаныя на вуглы мадэлі трохвугольнікаў з каляровай паперы)

  5. Каляровыя алоўкі.


Ход урока
1. Арганізацыйны момант

Ну-ка проверь, дружок,

Ты готов начать урок?

Всё ль на месте,

Всё ль в порядке:

Ручка, книжка и тетрадка?

Все ли правильно сидят?

Все ль внимательно глядят?

Каждый хочет удивлять,

Только «9» получать!


2. Актуалізацыя ведаў па пройдзенаму матэрыялу( выконваюць

заданні на індывідуальных рабочых лістах )


Заданне 1.

Знайдзіце розныя віды вуглоў у навакольным асяроддзі.


Заданне 2.

Разгледзьце малюнак і ўпішыце прапушчаныя словы.



С

Прамяні ВС і ВD– стораны вугла_______ .

Прамяні ____ і _____ стораны вугла ABD.

Пункт ____ - вяршыня вугла CBA.

Якія вуглы адлюстраваны на малюнку? В А

Адказ :_______________________________

Правер работу суседа па парце.

D Заданне 3. Вызначце на вока, які вугал роўны вуглу А.

З палачак пабудуйце мадэль вугла А. Выкарыстаўшы мадэль, праверце атрыманы рэзультат.

Н

C






K

B D M A


Адказ:____________________


Заданне 4.

Дабудуйце мінутную стрэлку на гадзінніку так, каб вугал паміж стрэлкамі быў вострым, прамым, тупым і разгорнутым.





































































































































































































































































































































































































































































































































































































Заданне 5.

Выконваецца на нелінованай паперы.

Пабудуйце з дапамогай трохвугольніка прамы вугал са стараной АВ.

Колькі такіх вуглоў можна пабудаваць?

Сагніце ліст, знайдзіце бісектрысу вугла і начарціце яе алоўкам. В





Заданне 6. А

Запоўніце табліцу, знайшоўшы правільныя сцвярджэнні. Насупраць кожнага сцвярджэння ўкажыце “так”, калі вы згодны , і “не”, калі вы не згодны.





Сцвярджэнне

так/ не

1. Палавіна разгорнутага вугла – прамы вугал.




2. Любы вугал, большы за прамы - або тупы, або разгорнуты.




3. Любы вугал, меншы за разгорнуты – тупы.




4. Сума вострага і прамога вуглоў – тупы вугал.




5. Рознасць разгорнутага і тупога вуглоў – востры вугал.





3. Вывучэнне новага матэрыялу

Дзякуючы папярэднім заданням, мы навучыліся параўноўваць вуглы з дапамогай непасрэдна накладання. А як параўнаць вуглы старонкі падручніка, вуглы аконных рам, вуглы пры перасячэнні дарог? Каб зручна было параўноўваць вуглы, іх трэба навучыцца вымяраць.

Якія велічыні і адзінкі іх вымярэння вы ведаеце?

Ці можна вымяраць велічыню вугла ў кілаграмах, у метрах? Чаму? З дапамогай чаго можна вымяраць вуглы?


Работа з тэкстам падручніка (пункт 5.4)

Гістарычная звестка ст.18.

Работа на дошцы: алгарытм вымярэння вуглоў.

4. Замацаванне новага матэрыялу

Заданне 7.

Памерайце і падпішыце градусныя меры вуглоў задання 4.





Заданне 8. В С

На малюнку вугал ВАС роўны 28о, а вугал САD роўны 56о.

Чаму роўны вугал ВАD?

280 56°


А

D



Заданне 9.

Вугал, які ўтварае бісектрыса з адной стараной вугла, роўны 16°.

Чаму роўны дадзены вугал?
Фізкульт хвілінка:

Гульня “Такія розныя вуглы” .

Настаўнік называе градусныя меры вуглоў, вучні вызначаюць від вугла.

Востры – рухі рукамі(“уверх – уніз”)

Тупы – рухі нагамі (“устаць – сесці”)

Разгорнуты – развесці рукі ў бакі.

Прамы – адна рука ўверх, другая ўбок.
Практычная работа.

Выконваецца малымі групамі (3 чалавекі)



  1. Складзі трохвугольнік з вуглоў.

  2. Абазнач яго вяршыні.

  3. Вымярай даўжыні старон.

  4. Параўнай даўжыні старон трохвугольніка. Абвядзі сінім алоўкам меншую старану, чырвоным – большую.

  5. Вымерайце і адзначце градусныя меры вуглоў трохвугольніка.

  6. Параўнайце іх. Сіняй дугой выдзеліце меншы вугал, чырвонай – большы.

  7. Вызначце від трохвугольніка.

  8. Знайдзіце суму вуглоў трохвугольніка.

  9. Што цікавага вы заўважылі?

  10. Праверце работу другой групы. Параўнайце вынікі.

Па выніках сваёй даследчай работы вучні вельмі хутка прыходзяць да адкрыцця факта, што сума вуглоў трохвугольніка роўна 180°.



Заданне 10.

Унясіце ў табліцу на дошцы ( з дапамогай магнітаў) свой трохвугольнік.




Від трохвугольніка

Раўнабедраны

Раўнастаронні

Рознастаронні

Прамавугольны










Тупавугольны










Востравугольны









Выступленне груп.

“Адкрыцці”:

-Кожны вугал мае сваю градусную меру.

-Роўныя вуглы маюць роўныя градусныя меры. Большы вугал мае большую градусную меру.

-Калі прамень дзеліць вугал на два вуглы, то яго градусная мера роўна суме градусных мер гэтых вуглоў.

-У любым трохвугольніку супраць роўных старон ляжаць роўныя вуглы, супраць большай – большы.

-Сума вуглоў любога трохвугольніка роўна 180°.


Заданне 11.

Ці можа ў трохвугольніку быць:

А. два прамых вугла?

Б. адзін прамы і адзін тупы вуглы?




5. Падвядзенне вынікаў.

Дзеці, вы сёння выдатна папрацавалі на ўроку, давайце падвядзём вынікі. Адкажыце на наступныя пытанні:

Што такое транспарцір?

Як вымераць велічыню вугла?

Вымерайце вуглы свайго трохвугольніка. Вызначце яго від.

Дзе ў жыцці вам спатрэбіцца ўменне вымяраць вуглы?

Ацаніце самі сваю работу на ўроку.( дадатак 1)

Мне было вельмі прыемна супрацоўнічаць з вамі на ўроку.


6. Дамашняе заданне: пункт 5.4, № 5.55, 5.62
7. Рэфлексія:

Мой
настрой







8. Літаратура:

1. А.П.Кузняцова і інш. Матэматыка. Вучэбны дапаможнік для 5 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання.-Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2013

Дадатак 1

Памятка “АБАВЯЗКІ ЧЛЕНАЎ ГРУПЫ”


  1. Слухай адказы таварышаў.

  2. Прымай удзел у рабоце групы.

  3. Папрасі дапамогі, калі яна табе патрэбна.

  4. Акажы дапамогу, калі цябе аб гэтым просяць.


ПАМЯТАЙ:


  1. У групе вучыся зносінам, уменню паважаць меркаванні другіх, не перабівай.

  2. Працаваць разам цікавей і лягчэй, можна пазбегнуць памылак.

  3. Ва ўсіх свае сілы і здольнасці, але, працуючы ў групе, можна дасягнуць многага.

  4. Дай магчымасць выказацца кожнаму.

  5. У групе няма сяброў і ворагаў. Вы раўнапраўныя партнёры.

  6. Набываючы ўменне працаваць у групе, ты авалодваеш упэўненасцю ў сабе і поспехам у заўтрашнім дні.

  7. Вучыся слухаць і працаваць.


Ацэначны ліст

Клас________________Дата _______________Група____________________



Старшы групы____________________________________________________


Прозвішча, імя

Работа на ўроку ў групе

Індывідуальная работа на ўроку

Агульны бал за работу на уроку

Выніковая адзнака (выстаўляецца настаўнікам)


















База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка