Урок засваення новых ведаў




Дата канвертавання05.03.2017
Памер88.95 Kb.
Кажарновіч Марыны

5 курс, 2 група

План-канспект урока па беларускай мове

Клас. 11

Тып урока. Урок засваення новых ведаў

Тэма. Фанетыка як раздзел мовазнаўства. Фанетычныя законы. Нормы беларускага літаратурнага вымаўлення.

Мэта. Узгадаць асноўныя звесткі пра фанетыку як раздзел мовазнаўства і гук як асноўную адзінку фанетычнай сістэмы, акрэсліць крытэрыі класіфікацыі зычных і галосных гукаў; пазнаёміць вучняў з арфаэпічнымі нормамі беларускай мовы; развіваць навыкі літаратурнага вымаўлення; выхоўваць культуру мовы.

Абсталяванне: падручнік, запісы на дошцы, дыдактычны матэрыял.

Літаратура: 1. Беларуская мова. У 2 ч. Ч. 1. Фанетыка. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Фразеалогія. Марфемная будова слова і словаўтварэнне. Марфалогія: падручнік / Я.М. Адамовіч, Л.А. Акаловіч, Г.Ф. Андарала і інш.: Пад агул. рэд. Л.М. Грыгор’евай. – 4-е выд., перапрац. і дап. – Мн.: Выш. шк., 2001. – 318 с.

2. Беларуская мова: падруч. для 10 – 11-х кл. агульнаадукац. шк. з рус. мовай навучання / В.І. Несцяровіч, Л.С. Васюковіч, Г.А. Арцямёнак, Л.І. Злобін, Я.Н. Марозава. – Мн.: Нар. асвета, 1999. – 271 с.

Ход урока

  1. Арганізацыйны момант.

П. Праверка хатняга задання.

Праверачная праца па тэме “Функцыянальная стылістыка” (15 хвілін).

Варыянт 1

1. Дайце характарыстыку мастацкаму стылю.

П. Выпраўце моўныя памылкі і запішыце правільна:

1. На растучых побач з хатай дрэвах ужо з’явіліся першыя лісткі. 2. Гуляючы па лесе, сэрца радавалася вясноваму хараству. 3. Французскія футбалісты лепшыя ў свеце. 4. Мой брат вышэй за мяне. 5. Васіна кніга мне не спатрэбілася. 6. Маша думала аб заўтрашнім канцэрце. 7. Ён так мяне і не прабачыў. 8. Над сабой смяяцца не кожны ўмее. 9. Я хадзіла да маці два разы ў дзень. 10. Дом знаходзіўся ў двух кіламетрах ад горада.

Варыянт 2

1. Дайце характарыстыку гутарковаму стылю.

П. Выпраўце моўныя памылкі і запішыце правільна:

1. Па гэтай прычыне я спазнілася на заняткі. 2. Дашліце, калі ласка, ліст па ўказаным адрасе. 3. Яна яшчэ доўга ўспамінала аб гэтым падарожжы. 4. З-за вас мяне пакаралі. 5. Нарада адбудзецца ў сем гадзін. 6. Ён дужэй за мяне. 7. Каця – прыгажэйшая дзяўчына ў класе. 8. Атрымаўшы дыплом, нас ахапіла вялікая радасць. 9. Каля гуляючых у пяску дзяцей ціха грэўся на сонцы кот. 10. Пажаўцеўшыя лісты павольна клаліся на зямлю.

Варыянт 3

1. Дайце характарыстыку публіцыстычнаму стылю.

П. Выпраўце моўныя памылкі і запішыце правільна:

1. На растучых побач з хатай дрэвах ужо з’явіліся першыя лісткі. 2. Гуляючы па лесе, сэрца радавалася вясноваму хараству. 3. Французскія футбалісты лепшыя ў свеце. 4. Мой брат вышэй за мяне. 5. Васіна кніга мне не спатрэбілася. 6. Маша думала аб заўтрашнім канцэрце. 7. Ён так мяне і не прабачыў. 8. Над сабой смяяцца не кожны ўмее. 9. Я хадзіла да маці два разы ў дзень. 10. Дом знаходзіўся ў двух кіламетрах ад горада.

Варыянт 4

1. Дайце характарыстыку навуковаму стылю.

П. Выпраўце моўныя памылкі і запішыце правільна:

1. Па гэтай прычыне я спазнілася на заняткі. 2. Дашліце, калі ласка, ліст па ўказаным адрасе. 3. Яна яшчэ доўга ўспамінала аб гэтым падарожжы. 4. З-за вас мяне пакаралі. 5. Нарада адбудзецца ў сем гадзін. 6. Ён дужэй за мяне. 7. Каця – прыгажэйшая дзяўчына ў класе. 8. Атрымаўшы дыплом, нас ахапіла вялікая радасць. 9. Каля гуляючых у пяску дзяцей ціха грэўся на сонцы кот. 10. Пажаўцеўшыя лісты павольна клаліся на зямлю.

Варыянт 5

1. Дайце характарыстыку афіцыйна-дзелавому стылю.

П. Выпраўце моўныя памылкі і запішыце правільна:

1. На растучых побач з хатай дрэвах ужо з’явіліся першыя лісткі. 2. Гуляючы па лесе, сэрца радавалася вясноваму хараству. 3. Французскія футбалісты лепшыя ў свеце. 4. Мой брат вышэй за мяне. 5. Васіна кніга мне не спатрэбілася. 6. Маша думала аб заўтрашнім канцэрце. 7. Ён так мяне і не прабачыў. 8. Над сабой смяяцца не кожны ўмее. 9. Я хадзіла да маці два разы ў дзень. 10. Дом знаходзіўся ў двух кіламетрах ад горада.



Ш. Актуалізацыя апорных ведаў.

1. Гутарка з класам па наступных пытаннях:

1). Што з’яўляецца прадметам вывучэння фанетыкі як раздзела мовазнаўства?

2). Што такое гук? Якая асноўная функцыя гукаў у мове?

3). На аснове чаго ў мове вылучаюць галосныя і зычныя гукі?

4). Колькі галосных і зычных гукаў у беларускай мове?

2. Суадносіны гукаў і літар. Класіфікацыя зычных і галосных гукаў.

2. Запісваем сказ, тлумачым вылучаныя арфаграмы і пунктаграмы.



Удзень рэдкія пажоўклыя лісты зрываліся з галін дубоў-асілкаў і ляцелі ўніз павольна, асцярожна, як разведчыкі, лажыліся на зямлю роўна і прыгожа, накрываючы жоўта-зялёныя жалуды, якія, наадварот, падалі з вышыні імкліва, як кулі, і гучна чмякаліся аб мяккую пясчаную зямлю, без барацьбы здаючыся на яе літасць.

3. Праца са сказам:

- Выпішыце са сказа словы, у якіх не супадае колькасць гукаў і літар: удзень, рэдкія, пажоўклыя, павольна, як, разведчыкі, накрываючы,зялёныя, якія, мяккую, пясчаную, барацьба, здаючыся, яе, літасць. Адразу прыгадваем, у якіх пазіцыях літары я, е,ё, ю, і (ётавыя) абазначаюць два гукі (у пачатку слова, пасля галоснай літары, пасля мяккага знака, пасля апострафа, пасля раздзяляльнага мяккага знака). На кожны пункт вучні падбіраюць прыклады.

- Выпісваем слова пажоўклыя і даём характарыстыку кожнаму гуку:

[п] – зычны цвёрды (парны), глухі (парны);

Якія няпарныя цвёрдыя зычныя гукі вы ведаеце? ([ў]; [ж], [дж], [ш], [ч], [р], [ц] – зацвярдзелыя). Якія няпарныя глухія гукі вы ведаеце? ([ф],[ф’]). Гук [г] мае парны глухі [х], гук [г] (ганак, гузік) мае парны глухі [к].

[а] – галосны ненаціскны;

[ж] – зычны зацвярдзелы, звонкі (парны), шыпячы;

Прыгадваем шыпячыя (ж, ш, дж, ч) і свісцячыя (дз, ц, з, с) зычныя гукі.

[о] – галосны націскны;

[ў] – зычны санорны, цвёрды;

Прыгадваем санорныя гукі: [в], [л], [м], [н], [ў], [р], [й].

[к] – зычны цвёрды, глухі;

[л] – зычны санорны, цвёрды;

[ы] – галосны ненаціскны;

[й] – зычны санорны, мяккі (няпарны);

[а] – галосны ненаціскны.

Яшчэ раз прыгадваем асноўныя крытэрыі класіфікацыі зычных гукаў: паводле ступені ўделу голасу (шумныя: звонкія і глухія) і санорныя), паводле цвёрдасці / мяккасці; шыпячыя і свісцячыя.

4. Практыкаванне № 16 (с. 13).

1V. Выкладанне новага матэрыялу.

1. Фанетычныя законы беларускай мовы, на якіх грунтуюцца нормы літаратурнага вымаўлення. Шляхам эўрыстычнай гутаркі тлумачу вучням, што гукі могуць знаходзіцца ў слабай і моцнай пазіцыі. У моцнай пазіцыі гук чуецца выразна, без змен, а ў слабай пазіцыі гук можа змяняцца, ператварацца ў іншы. Для галосных моцная пазіцыя – пад націскам, а для зычных – перад галоснымі, апрача і, э.

Існуе цэлы шэраг фанетычных законаў, якія рэгулююць нормы літаратурнага вымаўлення.

Звяртаемся да запісанага сказа і шукаем прыклады на кожны фанетычны закон.

1). Закон аглушэння зычных у пазіцыі канца слова. Знаходзім прыклад у сказе (уніз), прыдумваем свае.

2). Закон аглушэння звонкіх зычных перад глухімі і азванчэння глухіх перад звонкімі. Прыклады са сказа (рэдкія, разведчыкі; барацьба).

3). Закон памякчэння свісцячых перад мяккімі зычнымі (асцярожна, разведчыкі, літасць). Але не адбываецца такое памякчэнне перад г,к,х (скінуць, згінуць, схібіць).

4). Закон прыпадабнення шыпячых да свісцячых і свісцячых да шыпячых (пясчаная, на рэчцы).

5). Закон дзекання / цекання ( удзень, ляцелі).

6). Закон акання / якання (ляцелі, асцярожна, зямля, зялёныя, жоўты – жаўцець).

7). Закон змянення [у] на [ў] у пазіцыі пасля галоснага (ляцелі ўніз) і [в] на [ў] у сярэдзіне і на канцы слова (дубоў-асілкаў). Пытанне: чаму ў беларускай мове гукі [в], [в’] не маюць парных глухіх (параўнайце ў рускай мове: [в] – [ф], [в’] – [ф’])?

8). Закон узнікнення прыстаўных гукаў. Прыстаўныя гукі [і], [а] пішуцца ў пачатку слова перад спалучэннем зычных, першай з якіх з’яўляецца літара м: імкнуцца, імгла, аржаны, амшара. А таксама перад р, л, якія пачынаюць групу зычных, але толькі тады, калі гэтае слова стаіць у пачатку сказа, пасля зычнай папярэдняга слова ці пасля знака прыпынку; у становішчы пасля галоснай літары папярэдняга слова прыстаўныя [а], [і] не пішуцца: шмат ільну – многа льну, аржаны хлеб – ржанога хлеба. Выконваем практыкаванне № 28 (с. 17) у падручніку. Звяртаемся да картак з тэкстам, у якім трэба паставіць занкі прыпынку і, калі гэта неабходна, прыстаўныя галосныя гукі:

1. Люблю я прыволле шырокіх палёў зялёнае мора ...ржаных каласоў. (К-с) 2. Поле ляжала ўнізе справа. Там жа ўнізе ...мгліліся ў тумане прысады. (К.Ч.) 3. Часамі на цэлыя кіламетры рассцілалася дарога роўным нібы выбеленым на сонцы ...льняным палатном. (К-с) 4. Клянуся бараніць сваю зямлю крышыць ...рваць у свеце ўсе аковы. (А.Л.) 5. Азалаціла восень поле ...ржышчам, дрэвы лісцем гумны снапамі. (К.Ч.) 6. Няхай наша дружба цвіце каб сонцам ...рдзелі пуціны. (К-с) 7. Купчастыя хмары куды вас ...мкне вецер? (К-с) 8. Заглядала ціш лясная на ...льняныя дзве касы. (К-с).

Прыстаўны гук [в]: возера – азёры, восень – асенні.

Прыстаўны гук [й] з’яўляецца перад пачатковым націскным [і] (іншы, іскра, іней); пасля папярэдняга галоснага (яны ішлі). Злучнік і пры вымаўленні можа перадавацца гукам [й] (роўна і прыгожа), калі папярэдняе слова заканчваецца на галосны; гукам [ы] (брат і сястра), калі папярэдняе слова заканчваецца на зычны; гукам [і] (смех і грэх), калі папярэдняе слова заканчваецца на г, к, х. На стыку прыстаўкі і кораня, частак складаных слоў на месцы [і] вымаўляецца [ы]: адыменны, педынстытут.


  1. Выконваем практыкаванне № 25 у падручніку і № 29. Вызначаем адпаведныя фанетычныя законы.

  2. Ці падпарадкоўваюцца фанетычным законам беларускай мовы словы іншамоўнага паходжання ( матэрыял практыкавання № 30)? Неабходна згадаць пра новыя правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі, што будуць уведзены з 1 верасня 2010 года, згодна з якімі зменяцца і арфаэпічныя нормы (у прыватнасці арфаграфічныя і арфаэпічныя правілы афармлення іншамоўных слоў).

***Дадатковы матэрыял

Склад слова. Складападзел.

Правілы падзелу слова на склады (з улікам закона адкрытага склада):

1). Адзін зычны паміж галоснымі пачынае наступны склад: бя-ро-за, ра-дзі-ма.

2). Два шумныя паміж галоснымі адносяцца да наступнага склада: вё-ска, тра-ктар.

3). Спалучэнне шумнага і санорнага адносіцца да наступнага склада: свя-тло, ля-снік.

4). Спалучэнне санорнага і шумнага раздзяляецця: санорны да папярэднягя склада, а шумны – да наступнага: сон-ца, пар-та.

5). Спалучэнне двух санорных гукаў можа раздзяляцца, а можа цалкам адыходзіць да наступнага склада: ра-зум-ны/ра-зу-мны.

6). Санорныя гукі [й] і [ў] заўсёды закрываюць склад: зай-шоў, жоў-ты.

5. Вучням прапануецца падзяліць на склады наступныя словы са сказа: рэ-дкія, па-жоў-клы-я, лі-сты, а-сіл-каў, а-сця-ро-жна, зям-лю/зя-млю.



4. Нормы беларускага літаратурнага вымаўлення

1. Як называецца раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца нормы літаратурнага вымаўленя? Якія арфаэпічныя нормы вам ужо вядомы? (аканне, яканне, асімілятыўная мяккасць і г.д.). Вучні павінны зразумець, што нормы літаратурнага вымаўлення грунтуюцца на фанетычных законах.

2. Вучні знаёмяцца з правілам на с. 23 і акрэсліваюць новую для сябе інфармацыю. У прыватнасці, увага вучняў акцэнтуецца на тым, што:

- закону акання/якання падпарадкоўваецца часціца не і некаторыя прыназоўнікі: [н’a] знаю, [н’a] ведаю; [б’ас] мэты, [б’ас] сну;

- цвёрдае вымаўленне губных [б], [п], [м], [ф]: сем, інтэрв’ю;

- вымаўленне спалучэнняў зск, дск як [ск], [цк]: завадскі, гарадскі, французскі;

- перадача пры вымаўленні [ў] у словах іншамоўнага паходжання і ва ўласных назвах: ва [ў]ніверсітэце, каля [ў]ладзіміра.

3. Выконваем практыкаванне № 46 (с. 26) – вызначаем фанетычныя законы, на якіх грунтуюцца арфаэпічныя нормы. Пр. № 47 – адрозненне гукаў дж /дз ад адпаведных спалучэнняў літар. Пр. № 49 – адпрацоўка вымаўлення спалучэнняў энклітыкаў з самастойнымі часцінамі мовы.

4. Роля націска ў літаратурным вымаўленні. Знаёмімся з правілам на с. 26 і выконваем практыкаванні № 51 і 54 на с. 27 у падручніку.

V. Абагульненне вывучанага

Яшчэ раз паўтараем фанетычныя законы і арфаэпічныя нормы беларускай мовы.



V1. Хатняе заданне.

Параграф 3, пр. 8, 9.



Параграф 4, пр. 26.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка