Урока матэматыкі ў 2 класе «ПАЎтарэнне вывучанага матэрыялу»




Дата канвертавання05.12.2018
Памер37.94 Kb.


Дзяржаўная ўстанова адукацыі

«Навасёлкаўскі навучальна-педагагічны комплекс

дзіцячы сад – сярэдняя школа Нясвіжскага раёна»

ПЛАН-КАНСПЕКТ УРОКА МАТЭМАТЫКІ Ў 2 КЛАСЕ

«ПАЎТАРЭННЕ ВЫВУЧАНАГА МАТЭРЫЯЛУ»

Абрамовіч Ганна Раманаўна,

настаўнік вышэйшай катэгорыі

УЗГОДНЕНА

намеснік дырэктара

па вучэбнай рабоце

Л.І. Лосік
Мэта: фарміраванне вылічальных навыкаў вуняў.

Задачы: садзейнічаць замацаванню ведаў аб разрадным саставе двухзначных лікаў, аб параўнанні велічынь, аб сувязі дзеянняў складання і аднімання;

удасканальваць уменне рашаць задачы вывучаных відаў;

прадоўжыць работу па фарміраванні навыкаў самастойнай работы, супрацоўніцтва з аднакласнікамі.

Тып урока: замацаванне ведаў.

Абсталяванне: вучэбны дапаможнік для 2 класа «Матэматыка», ілюстрацыйны матэрыял для дыдактычнай гульні «Пазнай фігуру», раздатачны матэрыял для гульняў «Рыбалка», «Матэматычны футбол», карткі для дыдактычнай гульні «Ручаёк».

Ход урока

І. Арганізацыйны момант

Стварэнне псіхілагічнага настрою:

Папляскайце ў далоні тыя, хто прыйшоў у школу з добрым настроем.

Пацісніце руку суседу, калі вы добры чалавек і гатовы дапамагчы таварышу.

Усміхніцеся тыя, хто ўпэшнены, што будзе ўважлівым і старанным на ўроку.

ІІ. Актуалізацыя ведаў


  1. Праверка дамашняга задання.

Дыдактычная гульня «Рыбалка».

Дыдактычная мэта: фарміраванне навыкаў складання і аднімання, развіццё ўвагі.

Змест гульні: на картках у выглядзе рыб запісаны адказы прыкладаў.

Вучні па чарзе чытаюць прыклад з тым адказам, які запісаны на яго картцы. Астатнія павінны знайсці гэты прыклад і праверыць.

Самаацэнка.


  1. Матэматычная размінка.

Дыдактычная гульня «Лічы далей… Лічы назад…»

Дыдактычная мэта: замацаванне паслядоўнасці лікаў у межах 100, развіццё ўвагі.

Змест гульні: пачынаю лічыць сама, затым кідаю мячык вучню і кажу: «Лічы далей (лічы назад)». Вучань працягвае лічыць. Лічым праз 1, праз 2, па 5, круглымі лікамі.



Дыдактычная гульня «Матэматычны футбол».

Дыдактычная мэта: фарміраванне вылічальных навыкаў складання і аднімання.

Змест гульні. Клас дзеліцца на дзве каманды.

На дошцы прымацоўваюцца футбольныя вароты для кожнай каманды. Вучні па чарзе выходзяць да дошкі, бяруць малюнак футбольнага мяча, рашаюць прыклад, запісаны на адваротнай старане. Калі прыклад рошаны правільна, мяч «ляціць» у вароты сапернікаў. Калі прыклад рошаны няправільна, мяч «ляціць» у свае вороты, а прыклад рашае каманда саперніка. Перамагае каманда, якая «заб’е» больш мячоў у вароты саперніка.



Дыдактычная гульня «Пазнай фігуру».

Дыдактычная мэта: удасканаленне ўмення распазнаваць геаметрычныя фігуры, развіццё ўвагі.

Змест гульні: на дошцы вывешаны ілюстрацыйны матэрыял (дадатак 1). Заданні:

1. Якія фігуры вы бачыце на малюнку?

2. Колькі чатырохвугольнаў?

3. Колькі трохвугольнікаў?

4. Колькі пяцівугольнікаў?

Заданне 1, с.36.



ІІІ. Паведамленне тэмы і мэты ўрока

Фізкультмінутка

ІV. Замацаванне вывучанага матэрыялу

  1. Рашэнне прыкладаў.

№ 3, с. 36 – работа ў парх.

№ 8, с. 37 – вучні рашаюць на дошцы з тлумачэннем.

№ 5, с.36 – самастойная работа (самаацэнка).

Дыдактычная гульня «Ручаёк»

Дыдактычная мэта: развіццё вылічальных навыкаў.

Змест гульні: У кожнай пары вучняў на парце катрка з прыкладамі. Вучні ў парах рашаюць прыклады. Па камандзе «Ручаёк пацёк» перасядаюць за наступную парту (вучні з апошняй парты – за першую). І так да таго часу, пакуль не вернуцца на сваё месца. Правільнасць рашэння прыкладаў правяраецца.


  1. Рашэнне задач.

Задача № 4, с.36 – работа у групах.

1-ая група: дзецям выдалі кнігі, якія стаялі на першай паліцы.

2-ая група: дзецям выдалі кнігі, якія стаялі на другой паліцы.

3-яя група: мы не ведаем, з якой паліцы выдаваліся кнігі.

Задача № 7, с.37 – самастойная работа (самаацэнка)


  1. Параўнанее лікаў, велічынь

№ 2, с.36 – работа ў парах

№ 10, с.37 – самастойная работа



V. Дамашняе заданне

Задача № 9, с. 67



VІ. Падвядзенне вынікаў

Над якой тэмай працавалі на ўроку?

Якія задачы ставілі ў пачатку ўрока?

Ці вырашылі пастаўленыя задачы?



VІ. Рэфлексія

Усміхніцеся тыя, хто быў уважлівым і старанным на ўроку.

Пацісніце руку таму, хто дапамог вам у час урока.

Папляскайце ў далоні тыя, у каго застаўся добры настрой



Дадатак 1




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка