Урокі на ўсё жыццё, ці настаўніцкае крэда Васіля Бандарэвіча Аўтар: вучаніца 10 класа Рабушка Юлія Дзмітраўна




Дата канвертавання14.01.2017
Памер143.41 Kb.
Дзяржаўная ўстанова адукацыі

“Беліцкая дзіцячы сад – сярэдняя школа Сенненскага раёна”

Віцебскай вобласці

Вучэбна-даследчы праект

Урокі на ўсё жыццё, ці настаўніцкае крэда Васіля Бандарэвіча
Аўтар: вучаніца 10 класа

Рабушка Юлія Дзмітраўна

Кіраўнік: бібліятэкар

Пракоф’ева Галіна Іванаўна


аг.Полымя

2013 год
Змест


1. Прадмова …………………………………………………………………...1-2с.

2. Мэта і задачы праекта …………………………………………………….....3с.

3. Асноўная частка

Дзе прайшло дзяцінства, там пачынаецца і Радзіма………………………4- 5 с.

Першыя крокі ў краіну Мастацтва…………………………………………..5-7с.

Экскурсія да вытокаў горада Сянно…………………………………………7-8с.

4. Заключная частка…………………………………………………………….9с.

5. Спіс літаратуры. ……………………………………………………………10 с.



Прадмова
Жыццё чалавека насычаецца яркімі, цёплымі фарбамі, калі ён сустракае на сваім шляху добрых людзей. Гэтыя людзі нясуць у сабе незлічоную колькасць яскравасці, ведаў, што, здаецца, сам становішся лепшым, духоўна багацейшым.

Героем нашага даследвання з’яўляецца вядомы на Сенненшчыне чалавек, наш зямляк – Бандарэвіч Васілій Віктаравіч (слайд 1). Сам Васілій Віктаравіч не зусім згодзен са словам “герой”, сцвярджае, што нічога гераічнага ў жыцці не зрабіў і з’яўляецца звычайным простым чалавекам, які прысвяціў сваё жыццё любімай справе, чэрпаючы ў ёй радасць, любоў і натхненне. Мастак, краявед і проста настаўнік па прызванню, для большасці акружаючых яго людзей з’яўляецца чалавекам-загадкай. Жыццё яго настолькі насычанае, яркае, цікавае, што проста любуешся яго ўнутранай прыгажосцю і сілай характару.

Крапатлівай працай, ведамі, бясконцай любоўю да дзяцей ён заслужыў павагу да сябе. Яго артыкулы па гісторыі роднага краю выкарыстоўваюцца пры састаўленні Беларускай энцыклапедыі, маляўнічыя работы ўпрыгожваюць залы Нацыянальнай бібліятэкі, захоўваюцца ў часных калекцыях у Амерыцы, Італіі, музеі беларускага мастацтва ў Польшы. Збіраючы па крупінках краязнаўчыя звесткі пра свой раён, В.В.Бандарэвіч стварыў некалькі галерэй мастацкіх твораў на тэму архітэктурнай і культурнай спадчыны Сенненшчыны. Большасць гэтых прац упрыгожваюць інтэр’еры краязнаўчага музея раённай і дзіцячай бібліятэк Сенненскага раёна (слайд 2), а таксама абласных і рэспубліканскіх.

Вучні В.В.Бандарэвіча з захапленнем займаліся вывучэннем гісторыі роднага краю, атрымлівалі звесткі па геаграфіі, культуры Сенненшчыны, наведваючы краязнаўчы курс “Спадчына”. Самыя актыўныя навучэнцы атрымлівалі дыпломы і граматы на рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах мастакоў. У радзе з прывыклымі нацюрмортамі і пейзажамі, рабяты стваралі ў сваіх работах старажытныя храмы і замкі, пісалі партрэты феадалаў і герояў мінулай вайны. Пры гэтым кожны, нават самы нязначны штрых – не вынік фантазіі, а гістарычна вывераная дэталь. Адкуль такія факты? Ды ўсё ад таго, што іх настаўнік малявання захоплены гісторыяй. Кажуць, што дзеці вучацца ў тых, каго любяць. Васілій Віктаравіч быў заўсёды любімым настаўнікам. Пасля яго ўрокаў вучні нават на перапынак не хацелі ісці. Настаўніку прыходзілася прасіць іх адпачыць.

Васілій Віктаравіч атрымаў за плённую працу Пасведчанне на юбілейны медаль “60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчынай вайне 1941-1945 гг.” ад імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Юбілейны сувенірны медаль з нагоды 100-годдзя ВДУ імя П.М.Машэрава, Дыплом удзельніка выставы клуба народных майстроў “Натхненне”, 14 Ганаровых грамат, 12 Дыпломаў, мноства ўзнагарод і падзяк.

Васілій Віктаравіч Бандарэвіч напісаў кнігі: “Экскурсія да вытокаў:

-1-

краязнаўчы маршрут па раённым цэнтры Віцебскай вобласці” (2000 г.), “Экскурсія да вытокаў г.Сянно”: краязнаўчыя нарысы” (2008 г.), “Вставай, страна огромная! Горячее лето 1941 года” (2009 г.), “Меч Багратиона» Освобождение Сенненщины 1944» (2010 г.), «И вечной памяти двенадцатого года» (2012 г.), «Ад прадзедаў спакон вякоў… Сенна, 1442» (2013 г.). Яго артыкулы, водгукі пячаталіся ў многіх выданнях друку краіны.



Паколькі Васілій Віктаравіч Бандарэвіч з’яўляецца нашым земляком, мы часта сустракаемся з ім. Ён праводзіць цікавыя экскурсіі для нашых школьнікаў, расказвае пра гісторыю Беліцы, дзеліцца багатым краязнаўчым матэрыялам аб малой радзіме. Пры падрыхтоўцы дадзенага даследвання, мы уважліва вывучалі сямейны архіў мастака і краязнаўца, вялі гутаркі аб яго працы і творчасці. Зразумела тое, што гэта цікавы чалавек, мы схіляем галовы перад яго плённай працай і ганрымся ім.

-2-


Мэта:

- выхаванне пачуцця гонару за сваю малую радзіму, фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці , любові і адданасці сваёй Бацькаўшчыне праз вывучэнне жыццёвага шляху, лёсу і цікавых момантаў жыцця мастака і краязнаўца Сенненшчыны Васіля Віктаравіча Бандарэвіча.


Задачы:

- развіваць цікавасць вучняў да навуковай і даследчай дзейнасці пры вывучэнні жыццёвага шляху мастака і краязнаўца;

- набываць веды аб гісторыі Сенненшчыны;

- прымяняць дадзены матэрыял пры правядзенні пазакласных мерапрыемстваў аб дзейнасці Бандарэвіча В.В.;

-прывіваць любоў і павагу да гістарычнай культуры нашай спадчыны і знакамітых землякоў.

-3-
Дзе прайшло дзяцінства, там пачынаецца і Радзіма

/К.Чорны/
Бандарэвіч Васілій Віктаравіч нарадзіўся 24 чэрвеня 1955 года ў вёсцы Новая Беліца Сенненскага раёна ў сям'і служачага. Сям’я жыла небагата, так як і тысячы іншых савецкіх сямей. Вынікі вайны адлюстроўваліся ў той час на ўсіх. У кожным доме лісты з фронта, баявыя награды, фотаздымкі за шклом, пахавальныя лісты. Бацька Васілія Віктаравіча (слайд 3) ў час вайны быў партызанам у Сенненскай партызанскай брыгадзе В.С.Лявонава, у атрадзе імя Суворава. Атрымаўшы цяжкае раненне, у пасляваенны час не змог займацца фізічнай працай. Таму сям'я пераехала ў г. Сянно. Бацька, Віктар Васільевіч, стаў працаваць у раённым статыстычным упраўленні бухгалтарам, маці, Вольга Аўрамаўна, — медыцынскім работнікам (слайд 4).

На канікулах маленькі Васіль часта наведваў сваю бабулю ў в.Новая Беліца (слайд 5). Ён добра ведаў сялянскі быт. Ад дзеда, Васілія Філіпавіча, пераняў цягу да рамяства і жаданне чытаць кнігі. Любіў слухаць народныя павер’і і паданні роднай старонкі. Не мог застацца абыякавым хлопчык і да таго, што ў часткова захаваным маёнтку Карла Свяцкага, у 1903-1904 гадах працаваў малодшым прыказчыкам Янка Купала (слайд 6). Як многа цікавага захоўвала Беліцкая зямля!

Вечарамі разам з іншымі хлопчыкамі Васіль гуляў у вайну: хацелася быць героем, моцным і адважным, ён рос на ўспамінах аб баях, подзвігах. І нездарма самае любімае свята Васіля – 9 Мая. З раніцы па радыё гучалі песні Перамогі, на вуліцах ішлі вясёлыя вяскоўцы і гараджане. Радасць і гонар за свой народ, за сваю краіну напаўняла грудзі хлопчыка. А больш за ўсё маленькаму Васілю хацелася стаць марскім афіцэрам: такой прыгожай формы – чорнае з золатам – няма ні ў кога. Гэта была яго першая дзіцячая мара.

У 1965 годзе ў г.Сянно адкрылася дзіцячая музычная школа. Жадаючых вучыцца ў ёй было вельмі многа. Паступіў туды і Васіль, але правучыўся толькі адзін год. З музыкай ён не вельмі сябраваў. Ды і з маляваннем у будучага мастака не зусім ладзілася. Не мог Васіль маляваць бясконцыя гарлачы. Яго цікавіла зусім іншае. Першым штуршком да творчасці было сяброўства з Жэнем Антонавым. Ужо ў дзяцінстве ён быў рознабакова-адораны чалавек. Сяброўства з Жэнем і цёплыя адносіны захоўваліся многа гадоў, нават тады, калі Яўгеній Васільевіч працаваў у Віцебскім педінстытуце.

Пасля заканчэння 10 класаў Сенненскай СШ №2 В.В.Бандарэвіч запісаўся на падрыхтоўчыя курсы пры Віцебскім педагагічным інстытуце імя С.М.Кірава. Яму вельмі хацелася атрымаць вышэйшую адукацыю і пры гэтым займацца любімай справай – маляваць. Цяпер Васілій Віктаравіч успамінае, як цяжка яму давалася вучоба ў першыя гады, колькі намаганняў

-4-


ён прыкладаў каб стаць майстрам сваёй справы. Нагадвае і аб цікавых момантах свайго жыцця: паездкі па розных гарадах краіны, наведванне музеяў, выстаў, знаёмствы з цікавымі людзьмі. (слайд 7)

У 1978 годзе пасля заканчэння Віцебскага педагагічнага інстытута імя С.М.Кірава, дзе вучыўся на мастацка-графічным факультэце, Васілій Віктаравіч вярнуўся ў свой горад Сянно, родную школу. Працоўную біяграфію пачаў настаўнікам выяўленчага мастацтва і працоўнага навучання. Іменна там, пад кіраўніцтвам А.У.Куржалава, загадчыкам аддзелам беларусаведзяння і краязнаўства Віцебскага абласнога аб’яднання па арганізацыі пазашкольнай работы, Васілій Віктаравіч сур’ёзна стаў задумвацца аб сваім прызначэнні не толькі як педагога, але і краяведа. Любоў і загадкі мінулага сваіх продкаў сталі перарастаць у справу ўсяго жыцця.



Першыя крокі ў краіну Мастацтва
В.В.Бандарэвіч адным з першых у рэспубліцы распрацаваў курс па краязнаўству для школьнікаў, які атрымаў назву “Спадчына” (слайд 8). Пасля таго, як школа атрымала мастацкі ўхіл, прасторы для сумеснай творчасці настаўніка і вучняў хапала. Прадметам адлюстравання сталі героі беларускага фальклору, князі і каралі, старажытныя замкі і касцёлы, героі, якія змагаліся за Радзіму, багацейшая калекцыя інфармацыі па Сенненскаму раёну і Беларусі ў цэлым: азёры, жывёлы, глеба. Тут жа побач – усё аб Полацкім княстве, Рэчы Паспалітай і многае іншае. Сабраныя матэрыялы: фотаздымкі, малюнкі, дакументы, карты падвяргаліся дасканальнай праверцы і аналізу. Затым сабраныя звесткі выкладаліся на даступнай, зразумелай для школьнікаў мове. Атрымаўшы дабро школьнай адміністрацыі, краявед узяўся за дасканальную распрацоўку планаў, каб не страціць ніводнага гістарычнага персанажа, ніводнай бітвы або царквы, нават той, што даўно стала пылам.

За дзесяць гадоў дакументаў сабрана так многа, што цяпер яны амаль змяшчаюцца ў трох сотнях тоўстых папак. Акрамя таго, значная частка матэрыялаў знаходзіцца ў краязнаўчым музеі г.Сянно. Самае цікавае ўвайшло ў кнігу па гісторыі і культуры Сенненшчыны, якая ўбачыла свет у 2000 годзе. Курс “Спадчына” чытаўся вучням на беларускай мове. Рабяты вялі сшыткі па прадмету і на першай старонцы іх можна было ўбачыць герб Сянно. Затым ішлі варыяцыі на тэму знака адрознення асабістага роду, створанага па ўсіх правілах геральдыкі, замалёваная карта раёна, рушнік зямлячкі Матроны Маркевіч, героі беларускіх легенд, крыжаносцы і воіны. Каб вучні ведалі родную зямлю, не седзячы за партамі, а на самой справе ўбачылі ўсё яе прыгожыя месцы, Васілій Віктаравіч распрацаваў 20 экскурсій па родным краі. Краявед расказвае:



  • Кожны год па 4-5 разоў мы ездзілі ў розныя куточкі Беларусі. Перад экскурсіяй загадзя знаёмімся з гісторыяй горада, а там ужо ідзём на замкавую гару, на гарадзішча і паказваем на паперы знешні выгляд

-5-

замкаў. Пры гэтым расказваю вучням чаму з’явіліся круглыя, прамавугольныя башні. Бывае, робім нават раскопкі. Аднойчы візантыйскую бусіну знайшлі! Вынік паездак – 500 работ навучэнцаў. Гэта так назаваемыя мастацкія інтэрпрытацыі на тэму графічна-гістарычных рэканструкцый абаронных збудаванняў Сярэдневякоўя, дзесяткі розных замкаў і умацаванняў па ўсёй Беларусі. Выставу па архітэктуры Сенненшчыны рабіла мая быўшая вучаніца Вольга Лісоўская. (слайд 9)

У 1995 годзе ў г. Віцебску прайшла персанальная выстава мастацкіх твораў «Васіль Бандарэвіч і яго вучні», якая працавала ў абласным навукова-метадычным цэнтры народнай творчасці і культасветработы з 27 чэрвеня па 26 ліпеня. На выставе прысутнічаў заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Іван Серыкаў. У час выставы ён напісаў водгук-падзяку Васілю Бандарэвічу (слайд 10):

Бандарэвіч гаспадар!

І мастак ён і рэзбар.

А выстава, прыгажосць,

Каму бачыць давялось!
У Сянно яго кахаюць,

Усе шчыра паважаюць.

Прыязжалі, віншавалі,

Песні для яго спявалі.


Кожны дзень сюды прыходзяць,

Шмат цудоўнага знаходзяць.

О! Васіля, сябра мой

Пазнаёміўся з табой.


Ты такі прасты, цудоўны,

Творчасці ў душы ты поўны.

Моладзь, кажуць, што рыхтуеш,

Бо далёкае ты чуеш.


Творчых поспехаў жадаю,

Бо сардэчна паважаю.

І здароўя каб даў бог,

Ды ў жыцці вам дапамог!

У 1999 годзе ў абласным конкурсе на лепшае апісанне краязнаўчага маршруту па гарадах Беларусі публікацыя Васіля Бандарэвіча заняла першае месца, а на рэспубліканскім — другое. Бандарэвіч займаецца разьбой — коранепластыкай. Яго творы — мастацкія скарбонкі (дрэва, косць, разьба)

-6-


«Вечаровая песня», «Заходняя Дзвіна», «Усяслаў» — экспанаваліся на рэспубліканскай выставе «Вечназялёнае дрэва Рамёстваў», Нацыянальнай выстаўцы народнай творчасці (чэрвень—верасень 1996 г., г. Мінск). Аўтар прымае актыўны ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах разам з выхаванцамі класаў з мастацкім ухілам. Гэта праца з'яўляецца вынікам шматгадовых краязнаўчых пошукаў аўтара і візітнай карткай для гасцей і землякоў г. Сянно і Сенненскага раёна.

Штогод Васілій Віктаравіч і яго вучні сваімі рукамі стваралі навагодняе адзенне. Гэта не проста касцюмы, а сапраўдная гістарычная рэканструкцыя адзення нашых продкаў. У калекцыі ужо ёсць гусарскія мундзіры, даспехі рыцараў Вялікага княства Літоўскага, воінаў эпохі Кіеўскай Русі. Над апошнім вучні працавалі амаль паўгода. Праходзячы каля школы перад навагоднімі святамі людзі застывалі на месцы ад здзіўлення, гледзячы на касцюмы. Школьны двор быў запоўнены сапраўднымі старажытнарускімі воінамі: у кальчугах, са шлемамі на галавах, з баявымі мячамі (слайд 11). Камандаваў атрадам “33 багатары” у мініацюры (у ролі багатыроў выступалі пяцікласнікі) “дзядзька Чарнамор” – настаўнік мастацтва Васіль Бандарэвіч.

Адзін з вучняў сам сябе гучна называе:


  • Я грэнадзёр рускай арміі!

Як прызнаецца сам настаўнік, такія даспехі – не проста маскарадны касцюм для ранішніка. Дзеці вучацца працаваць з рознымі матэрыяламі – дрэвам, металам, паперай і кардонам, пластыкам, глінай і т.д. У справу ішлі нават паперкі з цукерак. Усё шылі самі, размалёўвалі, выразалі, клеілі. Драўляныя мячы самастойна выпільвалі на ўроках працоўнага навучання. Але галоўнае, вучні вывучаюць гісторыю сваёй Радзімы. Не праз абстрактныя паняцці, а праз гульню і творчасць.

Мноства дыпломаў і падзяк за патрыятычнае выхаванне вучняў, прапаганду нацыянальнай і культурнай спадчыны атрымаў ад кіраўніцтва раёна і вобласці Васілій Бандарэвіч. Але сам настаўнік лічыць, нават іх нельга параўнаць з тым, як зіхацяць вочы дзяцей ад радасці атрыманых ведаў, ад зробленай працы.



Экскурсія да вытокаў горада Сянно
Вынікам нястомнай працы Васіля Бандарэвіча з’яўляецца кніга (другое выданне)Экскурсія да вытокаў горада Сянно” выдадзеная ў 2008 годзе. (слайд 12). Вялікі дзякуй выдавецтву “Літаратура і мастацтва” за кнігу, бо яна з’яўляецца праменьчыкам свету ў пазнанні Сенненскага краю, нашай малой радзімы. Удзельнічаючы ў штогадовых краязнаўчых экспедыцыях, В. Бандарэвіч сабраў па крупінках амаль усе звесткі пра свой раён, стварыў некалькі галерэй мастацкіх твораў на тэму архітэктурнай і культурнай спадчыны Сенненшчыны. Асноўная частка краязнаўчых знаходак знаходзіцца цяпер у раённым музеі.

-7-


Асаблівую цікавасць у гэтым выданні прадстаўляюць звесткі аб Вялікай Айчынай вайне 1941-1945 гг. : вайна 1941 год, бой на рацэ Чарнагосціца, успаміны генерала арміі Анатолія Іванавіча Грыбкова аб дзеянні 7-га механізіраванага корпуса, бітва за Сянно, Сенненскае патрыятычнае падполле, Сенненска-Аршанская партызанская зона, спіс партызанскіх атрадаў і брыгад, вызваленне Сянно, успаміны ваеннага дзяцінства. У кнізе сабраны звесткі пра героя Савецкага Саюза, ганаровага грамадзяніна і ураджэнца г.Сянно Аляксандра Францавіча Пятаковіча.

З кнігі:


  • А.Ф.Пятаковіч на фронце з ліпеня 1941 года. Закончыў курсы малодшых лейтэнантаў, камандзір узвода 65-й танкавай брыгады (11-ы асобны танкавы корпус, 1-ы Беларускі фронт). 15 студзеня 1945 года танк Пятаковіча падбіў два БТР з гарматы. У наступных баях экіпаж яго танка знішчыў 6 варожых танкаў, 9 гармат, БТР. Дзевяць раненняў і кантузій, атрыманых у баях, 13 разоў гарэў Пятаковіч у танку, 8 разоў мяняў сваю баявую машыну. 24 сакавіка 1945 года яму прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Вайну скончыў у Берліне. Па стану здароўя быў камісаваны і вярнуўся ў родны горад Сянно. Амаль трыццаць гадоў працаваў Аляксандр Францавіч на розных пасадах народнай гаспадаркі г.п.Мар’іна Горка.

Нажаль у кнігу ўвайшлі не ўсе матэрыялы, сабраныя Васілём Віктаравічам. І калі яе дапоўніць, ды ў каляровым выданні, то гэта будзе лепшым падарункам для нас, сенненцаў.
Займаецца настаўнік і музейнай працай. 3 першых дзён утварэння раённага краязнаўчага музея (1995 г.) у г. Сянно В. В. Бандарэвіч з'яўляецца яго навуковым супрацоўнікам. Пры музеі створана выставачная зала, дзе праходзяць шматлікія выставы талентаў зямлі Сенненскай.

У 2013 годзе у Сенненскім раённым гісторыка-краяведчым музеі праходзіла выстава, прысвечаная часу Айчынай вайны 1812 года, 200-годдзе якой адзначаецца ў гэтым годзе. Яе аўтарам з’яўляецца В.В.Бандарэвіч. Жыхары раёна бачылі “жывыя” карты, якія інсцэніруюць самыя вядомыя сражэнні, элементы абмундзіравання і зброі, археалагічныя знаходкі ХІХ стагоддзя (дадатак 13). Вынікам гэтай выставы стала кніга “И вечной памяти 1812 года ”, напісанай у сааўтарстве з Вольгай Лісоўскай, педагогам Сенненскай СШ №2 (слайд 14).

Зараз В.В.Бандарэвіч з’яўляецца работнікам музея г.Сянно, пазаштатным карэспандэнтам раённай газеты “Голас Сенненшчыны”, падтрымлівае цесную сувязь з аддзелам беларусазнаўства і краязнаўства Віцебскага аб’яднання пазашкольнай працы з дзецьмі, узаемадзейнічае з аддзелам культуры, адукацыі, райвыканкама, бібліятэкамі Сенненскга раёна. В.Бандарэвіч часта праводзіць краязнаўчыя сустрэчы і экскурсіі для школ раёна.
-8-

Заключэнне
Працуючы над гэтым праектам я зразумела, якія цікавыя, знакамітыя людзі жывуць побач з намі. Трэба толькі іх убачыць, праявіць павагу і зацікаўленасць.

Прадаўжаючы працу знакамітых людзей Сенненшчыны і Беларусі ў нашай школе створана этнаграфічная выстава “Беларуская хатка”, дзя я з’яўляюся экскурсаводам.

На этнаграфічнай выставе, што месціцца ў сценах Беліцкай сярэдняй школы , можна пабачыць рэчы, якія налічваюць ужо не адно стагоддзе. Гэта звычайна рэчы з паўсядзённага жыцця беларусаў. Тут можна сустрэць і маслабойку, і пралку, і гліняныя збаны, і ступу для атрымання алею, і начынне для прання, і многае іншае. Таксама тут ёсць экспанаты звязаныя з творчым жыццём – сцены аздоблены вырабленымі мясцовымі майстрамі габелены, льняныя ручнікі. Прытым, ёсць прыклады і асобнага, так званага, сенненскага строю.

Значэнне гэтай выставы ў тым, што яна вучыць нас, школьнікаў паважаць гісторыю сваіх продкаў і наглядна паказвае іх прыродны розум і вынаходлівасць.



-9-

Спіс літаратуры:



  1. Бандарэвіч, В.В. Экскурсія да вытокаў горада Сянно: краязнаўчыя нарысы / В.В.Бандарэвіч. – Мінск: Литература и искусство, 2008. – 168 с. : іл.

  2. Бандарэвіч, В. У спадчыну Беларусам / Голас Сенненшчыны // 23.04.2011г.

  3. Бандарэвіч, В.В. Вставай, страна огромная! Горячее лето 1941 г. / В.В.Бандарэвіч, В.Лісоўская. – Сянно: СШ№2, 2009. – 140 с.

  4. Бандарэвіч, В.В. Экскурсія да вытокаў: краязнаўчы маршрут па раённым цэнтры Віцебскай вобласці / В.В.Бандарэвіч. – Віцебск, 2000. – 150 с.

  5. Успаміны В.В.Бандарэвіча


-10-


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка